Максим Богданович

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2011 в 21:15, биография

Описание

Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям’і настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Калі Максіму было пяць гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 годзе Максім паступіў ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 года па запрашэнні братоў І. і А.Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю “Нашай нівы”. У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пераехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэту. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Там жа і пахаваны на гарадскіх могілках.

Работа состоит из  1 файл

Максім Багдановіч.doc

— 27.50 Кб (Скачать документ)

     Максім Багдановіч (1891 - 1917)

     Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям’і  настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі  раннія дзіцячыя гады паэта. Калі Максіму  было пяць гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 годзе Максім паступіў ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 года па запрашэнні братоў І. і А.Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю “Нашай нівы”. У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пераехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэту. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Там жа і пахаваны на гарадскіх могілках.

     У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У  беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошняму з іх - М. Багдановічу - лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім.

     Жыццё паэта так склалася, што на Беларусі жыць яму давялося толькі першыя пяць год у маленстве і некалькі месяцаў у сталым узросце. Беларускай мовай авалодаў самастойна, апіраючыся на выданні бацькавай бібліятэкі, а таксама на газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Аддзелены ад Беларусі тысячамі вёрст, паэт выразна ўяўляў краіну па легендах, народных павер’ях і паданнях. Любоў да яе была самым трапяткім, самым гарачым пачуццём Багдановіча. Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц.

     Спяшаючыся, прадчуваючы, што вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М.Багдановіч сеяў промні жыватворнага святла.

     З роднай зямлёй, з краем белых буслоў Багдановічу па-сапраўднаму давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым  узросце (у 1911 г.). Каля двух месяцаў жыў і працаваў Максім у фальварку Ракуцёўшчына. Тут па сутнасці ён па-сапраўднаму адчуў “смак” беларускай мовы, вельмі ахвотна гаварыў на ёй. Праз мову ён пазнаў душу беларускага народа і на яе высокі, прыгожы лад настроіў сваё маладое сэрца.

     Максіма Багдановіча часта называюць  зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць  з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. “Надтрэснутае  сэрца” яго да канца заставалася  мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў  у народ і родны край.

Информация о работе Максим Богданович