Максим Богданович

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2011 в 21:15, биография

Описание

Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям’і настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Калі Максіму было пяць гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 годзе Максім паступіў ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 года па запрашэнні братоў І. і А.Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю “Нашай нівы”. У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пераехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэту. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Там жа і пахаваны на гарадскіх могілках.

Работа состоит из  1 файл