Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 01:10, лекция
Сапраўднае прозвішча Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч, але псеўданім Галубок стаў прозвішчам, узаконеным пашпартам. Нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я перабіраецца ў Мінск. Уладзіслаў закончыў мінскае царкоўна-прыхадское вучылішча, затым гарадское вучылішча. Зусім маладым хлопцам яму давялося адначасова вучыцца і працаваць у чыгуначным дэпо. Адчуваючы патрэбу ў творчай дзейнасці, Уладзіслаў асвоіў ігру на некалькіх музычных інструментах, цікавіўся жывапісам (нават некаторы час працаваў у майстэрнях прафесіянальных мастакоў Пракоф’ева, Сухоўскага), прымаў удзел у аматарскіх драматычных гуртках. З юнацтва гэта быў чалавек шматбаковых здольнасцяў.