Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 01:10, лекция
Сапраўднае прозвішча Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч, але псеўданім Галубок стаў прозвішчам, узаконеным пашпартам. Нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я перабіраецца ў Мінск. Уладзіслаў закончыў мінскае царкоўна-прыхадское вучылішча, затым гарадское вучылішча. Зусім маладым хлопцам яму давялося адначасова вучыцца і працаваць у чыгуначным дэпо. Адчуваючы патрэбу ў творчай дзейнасці, Уладзіслаў асвоіў ігру на некалькіх музычных інструментах, цікавіўся жывапісам (нават некаторы час працаваў у майстэрнях прафесіянальных мастакоў Пракоф’ева, Сухоўскага), прымаў удзел у аматарскіх драматычных гуртках. З юнацтва гэта быў чалавек шматбаковых здольнасцяў.
Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра.
Творчасць Уладзіслава Галубка
(1882–1937)
Сапраўднае прозвішча Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч, але псеўданім Галубок стаў прозвішчам, узаконеным пашпартам. Нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я перабіраецца ў Мінск. Уладзіслаў закончыў мінскае царкоўна-прыхадское вучылішча, затым гарадское вучылішча. Зусім маладым хлопцам яму давялося адначасова вучыцца і працаваць у чыгуначным дэпо. Адчуваючы патрэбу ў творчай дзейнасці, Уладзіслаў асвоіў ігру на некалькіх музычных інструментах, цікавіўся жывапісам (нават некаторы час працаваў у майстэрнях прафесіянальных мастакоў Пракоф’ева, Сухоўскага), прымаў удзел у аматарскіх драматычных гуртках. З юнацтва гэта быў чалавек шматбаковых здольнасцяў.
Пасля выдання “Нашай нівы” У. Галубок увайшоў у творчы асяродак, які склаўся вакол газеты, завёў знаёмства з Купалам, Коласам, Багдановічам, Бядулем. Першыя свае творы У. Галубок апублікаваў на старонках “Нашай нівы” ў 1908 г.
Творчасць У. Галубка пачалася не з драматычных твораў, хоць мы і ведаем пісьменніка, у большай ступені, як драматурга, а з вершаў. Першы, надрукаваны ў “Нашай ніве” 6 чэрвеня 1908 г., верш меў назву “Доля мужыка”.
Паэтычная спадчына У. Галубка не багатая. З 1908 па 1913 г. ён пісаў 1-2 вершы ў год. У 1913 г. спробы на ніве паэзіі закончыліся.
Да нас дайшлі 6 вершаў У. Галубка: “Доля мужыка”, “Чакай, браце!..”, “Забытая хатка”, “Сярмяжнік”, “Будучыня”, “Хачу мець зямельку і мру без работы”. У творах адлюстраваны праблемы сацыяльнай няроўнасці, гаротнага становішча сялян і іх паднявольнай працы. Хоць сам Галубок па сацыяльнаму паходжанню належаў да рабочага класа, галоўная тэма яго вершаў – вёска. Зварот пісьменніка да сялянскага жыцця тлумачыцца агульнымі “нашаніўскімі” традыцыямі арыентацыі на вёску. Паэзія Галубка вытрымана ў рэчышы “нашаніўскай” паэтыкі, яго вершы ўяўляюць сабой песні-жальбы:
Ад году да году мужык наш марнее,
А працы сваёй ён нямала кладзе,
І ўсё без карысці: як ліст той гібее
У восень халодную – ў горы , ў нудзе. (“Чакай, браце!..”)
Паэтычным творам Галубка ўласцівы дакладнасць адлюстравання жыцця, шчырасць пачуццяў, эмацыянальны напал, палітычны пафас і ўсе іншыя рысы, якія даюць падставы аднесці паэзію Галубка да так званай “масавай паэзіі”, у якой актыўна ўдзельнічалі непрафісійныя паэты “нашаніўскага” перыяду.
Станоўчыя водгукі тагачаснай крытыкі сведчаць, што з У. Галубка мог атрымацца празаік. Так, М. Багдановіч у “Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1911-1913 гадоў” прыхільна выказваўся ў бок прозы пісьменніка: “Галубок, як і раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя”. Жанравыя формы малой прозы ў Галубка: сацыяльна-бытавое, жартоўна-гумарыстычнае, імпрэсія, сімвалічная замалёўка, лірычны абразок.
Першае друкаванае апавяданне У. Галубка “На вяселле” было змешчана на старонках “Нашай нівы” 9 мая 1908 г. А ў 1913 г. у пецярбургскім выдавецтве А. Грыневіча выйшаў яго зборнік “Апавяданні”. Раннія апавяданні Галубка прасякнуты тымі ж матывамі і пачуццямі, што і яго паэзія. Але акрамя матываў гаротнага сялянскага жыцця ў празаічных творах ёсць і нешта іншае – радасць быцця, непераможны аптымізм народнага светабачання. Асновай ранніх апавяданняў Галубка з’яўляецца народная смехавая культура: гутаркі, сацыяльна-бытавыя анекдоты, батлеечныя творы (“Адукаваная кабыла”, “На вяселле”, “Журавінка”, “Чужое смачней” і інш.). Яны невялікія па аб’ёму, для іх характэрны дынамізм дзеяння, напружаны дыялог, гумарыстычны, сатырычны падтэкст.
Некаторыя апавяданні У. Галубка пабудаваны так, што ўяўляюць сабой драматычную сцэнку: у іх ёсць завязка, востры канфлікт і развязка (“Помста”, “Апошняе спатканне”, “Шчырае каханне”). Даследчыца Любоў Карабанава лічыць, што ў прозе “выявілася драматургічная прырода таленту Галубка”. На аснове некаторых апавяданняў пазней былі напісаны п’есы. Так, напрыклад, сюжэт апавядання “Апошняе спатканне” (пра тое, як два браты-блізнюкі Рыгор і Янук, якія доўга не бачыліся, бо ішлі рознымі жыццёвымі шляхамі, сустэліся ў апошнія хвіліны жыцця – на шыбеніцы) быў удала выкарыстаны ў аднаіменнай п’есе.
Адным з любімых жанраў Галубка была алегарычная, сімвалічная замалёўка. Апавяданні “Навальніца”, “Бор”, “Мінуўшчына”, “Гонар” і інш. па жанрава-стылявых асаблівасцях блізкія да алегарычных твораў Я. Коласа, Ядвігіна Ш., Цёткі. У гэтых творах Галубок праводзіць паралелі паміж з’явамі прыроды і падзеямі ў грамадстве, а таксама асобнымі чалавечымі якасцямі. У апавяданні “Гонар” пад вобразам ганарлівага баравіка, які ставіць сябе вышэй за іншыя грыбы, хаваецца ўласцівая чалавеку якасць: лічыць сябе лепшым за іншых, а на самой справе мець чарвівае нутро, як у таго баравіка.
Нягледячы на плённую працу ў прозе, У. Галубку славу прынесла ўсё ж не проза, а драматургія.
Развіццё драматургіі ў пач. ХХ ст. звязана ў першую чаргу са станаўленнем нацыянальнага тэатра на Беларусі.
Асновы прафесіянальнага бел. тэатра былі закладзены народным вандроўным тэатрам Ігната Буйніцкага. У 1907 г. Ігнат Буйніцкі (1861-1917) стварыў аматарскі тэатр у в. Палевачы (Глыбоцкі раён, яго радзіма). У 1910 г. тэатр стаў прафесійным, атрымаў назву “Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага”. Трупа была вандроўная і нават выступала ў Пецярбурзе і Варшаве. Рэпертуар складаўся з твораў прафесійнай драматургіі (“Пінская шляхта” Дуніна-Марцінкевіча, “Модны шляхцюк” Каганца), а таксама з інсцэніраваных твораў Чэхава, Ажэшкі, М.Крапіўніцкага. Тэатр Буйніцкага падтрымлівалі Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Гартны, Бядуля. У 1913 годзе тэатр спыніў існаванне па прычыне адсутнасці матэрыяльных сродкаў (Буйніцкі падтрымліваў тэатр уласнымі фінансамі). У маі 1914 рабіў спробу стварыць новы тэатр, але перашкодзіла імперыялістычная вайна. У маі 1917 г. памёр.
Побач з тэатрам Буйніцкага ў 1913 г. у Мінску было створана “Першае беларускае таварыства драмы і камедыі”. Арганізатарам стаў Ф. Ждановіч, пазней да яго як памочнік далучыўся У. Галубок. Напачатку Галубок, які заўсёды цікавіўся тэатрам, стаў акцёрам таварыства. Але з часам ён адкрыў у сабе талент рэжысёра і драматурга. З 1917 года У. Галубок цалкам прысвяціў сябе драматургіі. За восень 1917 года ён напісаў некалькі пастановак:
Калектыў таварыства паставіў цэлы шэраг паспяховых спектакляў па творах Купалы, Галубка, Каганца, М. Чарота, К. Буйло. Пасля вызвалення Мінска ад немцаў пры ўдзеле таварыства быў створаны “Беларускі савецкі тэатр”. Але пад час польскай акупацыі трупа вярнулася да ранейшай назвы “Першае беларускае таварыства драмы і камедыі”. У гэты час кіраўніком тэатра стаў Ф. Аляхновіч. Ён пацясніў п’есы Галубка з рэпертуару трупы, замяніў іх сваімі.
Сутыкнуўшыся з Аляхновічам, Галубок цвярдзее ў думцы арганізаваць самастойную вандроўную трупу. У 1920 г. ён стварае “Трупу беларускіх артыстаў пад загадам Галубка”. У народзе яна мела іншую назву, ласкавую: “дзядзька Галубок і яго галубяняты”.
За рэдкім выключэннем, артысты вандроўнай трупы спецыяльнай адукацыі не мелі. Нейкі час акцёрамі ў трупе былі вядомыя пазней пісьменікі М. Чарот, А. Дудар, Іларыён Барашка. У 1934 годзе, рыхтуючыся да 15-гадовага юбілею тэатра, пісаў у газеце “Савецкая Беларусь” з удзячнасцю пра сваю трупу: “Вялікія вашы заслугі ў тым, што вас не палохала дальнасць клубаў, вёсак, куды трэба было хадзіць пехатою па гразі і па снегу, несучы на сабе цэлыя вузлы патрэбнага рэквізіту. Вы ішлі да тых людзей, да якіх не ішоў ніякі тэатр”.
У. Галубок быў незвычайным
У. Галубок лічыцца прафесійным мастаком-пейзажыстам. Але на сёння вядома месца знаходжання толькі 7 карцін. 4 – у Гомельскім палацы культуры чыгуначнікаў, 3 – у Мінску (1 з іх – у актрысы Таццяны Шашалевіч, дзве – у мастака Генрыха Ціхановіча).
У 1926 г. трупа Галубка ператварылася ў Беларускі вандроўны тэатр (БДВТ), а з 1932 г. існавала як Трэці беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (БДТ-3). У 1937 годзе пасля таго, як Галубка рэпрэсіравалі, тэатр быў расфарміраваны.
Як драматург У. Галубок пачынаў са сцэнічных апрацовак уласных апавяданняў (“Забыўся падперазацца”, “Апошняе спатканне”) і прыйшоў да напісання буйных драматычных палотнаў, багата насычаных думкамі пра мінулае і сучаснасць.
Усяго У. Галубком напісана каля 40 п’ес, але частка з іх не захавалася. Сюжэты для сваіх твораў ён чэрпаў з гісторыі беларускага народа, з фальклору. Пісьменнік жыва адгукаўся на вострыя праблемы часу: выкрываў рэлігійныя забабоны, амаральныя ўчынкі людзей.
У сваёй драматургічнай практыцы ён абапіраўся і на традыцыі народнай драмы, на вопыт В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама Шэкспіра, Мальера.
Лепшым драматычным творам Галубка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вастрыня канфлікту, разнастайнасць характараў. Галубок – майстар стварэння камедыйных сітуацый, спалучэння адзнак рэалістычнага і рамантычнага стылявых пачаткаў, рэальнага і неверагоднага, уяўнага. Пісьменнік умела карыстаўся магчымасцямі розных драматургічных жанраў – меладрамы, гістарычнай драмы, камедыі сатырычнай, гумарыстычнай, лірыка-сентыментальнай.
У жанравых адносінах драматургію Галубка ўмоўна можна падзяліць на тры групы:
1. сацыяльна-бытавыя драмы з
2. сатырычныя камедыі (“Пісаравы імяніны” – 1927 – пастаўлена ў 1917, “Суд” – 1924 – пастаўлена ў 1920, “Ветрагоны” – пастаўлена ў 1923, друкав. – 1930.);
3. гістарычныя драмы (“Пан
1. Сацыяльна-бытавыя драмы з элементамі меладрамы Некаторыя даследчыкі называюць гэтыя творы Галубка меладрамамі, аднак, напрыклад, С. Лаўшук у прадмове да збору твораў, лічыць, што ў творах скарыстаны толькі пэўныя элементы меладрамы.
Што такое меладрама? У аснове меладрамы ляжыць, як правіла, канфлікт з двума процілеглымі тыпамі герояў: з аднаго боку ўвасабленне зла, з другога – увасабленне дабра і справядлівасці. Гэты канфлікт вырашаецца ў эмацыянальна-завостранай форме.
Для прыкладу, галоўны канфлікт, які рухае сюжэт п’есы “Ганка” будуецца на ўзаемаадносінах студэнта Васіля, Ганкі, якія з’яўляюцца ўвасабленнем справядлівасці, і Гаспадыні – памешчыцы, якая ўвасабляе зло. Аднак заўважым, што гэта канфлікт паміж рознымі сацыяльнымі групамі. Канфлікт сацыяльна-бытавога плана – самы часты ў драмах Галубка.
Даследчыца Любоў Карабанава бачыць элементы меладрамы ў апошняй сцэне п’есы “Ганка”, калі герой твора Васіль праз 7 год сустракаецца са сваёй дачкой, са старым аслеплым бацькам Ганкі і даведваецца, што сама Ганка ўтапілася. Карабанава тлумачыць такі сентыментальны фінал жаданнем аўтара “зрабіць сюжэт даходлівым, здольным захапіць масавага гледача”.
Адметная асаблівасць драматычных твораў Галубка – спалучэнне трагічнага і камічнага. Так, увесь сюжэт “Ганкі” прасякнуты трагічнасцю. Васіль, звычайны селянін, але прыёмны сын памешчыцы, кахае пакаёўку Ганку. Але пані Гаспадыня хоча ажаніць Васіля з багацейшай дзяўчынай, каб самой атрымаць карысць з гэтага шлюбу. Васіль пагаджаецца. Гэта і вядзе да трагедыі. Жыццё ў сям’і Васіля не склеілася. Не без дапамогі Гаспадыні ён трапляе ў ссылку за рэвалюцыйную дзейнасць. Ганка нараджае дачку Васіля і памірае. Побач з трагічным, драматычным аўтар устаўляе камічныя сцэны з мэтай разрадзіць трагічны накал, даць магчымасць адпачыць гледачу. Такая з’ява назіраецца ў некалькіх эпізодах п’есы, калі на сцэне паяўляюцца Палкоўнік, пані Пясэцкая і яе залётнік Альфонс.
Информация о работе Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра. Творчасць Уладзіслава Галубка