Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2012 в 21:34, курсовая работа
Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, называецца анамастыкай. Уласныя імены з`яўляюцца індывідуальнымі найменнямі самага шырокага і разнастайнага кола прадметаў, з`яў, паняццяў. Да іх належаць імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы, андронімы – гэтыя імёны называюцца антрапонімамі (ад грэч. anthropos – “чалавек” і onyma – “імя”), а іх сукупнасць антрапаніміяй. Назвы геаграфічных аб`ектаў (населеных пунктаў, абласцей, краін, вуліц, плошчаў, мораў, рэк і інш.) – тапонімы (topos – “месца” і onyma – “імя”). Яны ўтвараюць тапанімію, якая вывучаецца ў асобным раздзеле анамастыкі