Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2012 в 21:34, курсовая работа
Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, называецца анамастыкай. Уласныя імены з`яўляюцца індывідуальнымі найменнямі самага шырокага і разнастайнага кола прадметаў, з`яў, паняццяў. Да іх належаць імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы, андронімы – гэтыя імёны называюцца антрапонімамі (ад грэч. anthropos – “чалавек” і onyma – “імя”), а іх сукупнасць антрапаніміяй. Назвы геаграфічных аб`ектаў (населеных пунктаў, абласцей, краін, вуліц, плошчаў, мораў, рэк і інш.) – тапонімы (topos – “месца” і onyma – “імя”). Яны ўтвараюць тапанімію, якая вывучаецца ў асобным раздзеле анамастыкі
ЧАСТКА 1.
ПАНЯЦЦЕ
КАТАЙКОНІМА І
КАТАЙКАНІМІІ
1.1.
Месца катайканіміі
ў лексічнай сістэме
мовы і ў тапаніміі
Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, называецца анамастыкай. Уласныя імены з`яўляюцца індывідуальнымі найменнямі самага шырокага і разнастайнага кола прадметаў, з`яў, паняццяў. Да іх належаць імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы, андронімы – гэтыя імёны называюцца антрапонімамі (ад грэч. anthropos – “чалавек” і onyma – “імя”), а іх сукупнасць антрапаніміяй. Назвы геаграфічных аб`ектаў (населеных пунктаў, абласцей, краін, вуліц, плошчаў, мораў, рэк і інш.) – тапонімы (topos – “месца” і onyma – “імя”). Яны ўтвараюць тапанімію, якая вывучаецца ў асобным раздзеле анамастыкі [18, 91].
Лінгвістычная ў сваёй аснове, анамастыка ўключае ў сябе гістарычны, геаграфічны, этнаграфічны, культуралагічны, сацыялагічны, літаратуразнаўчы кампаненты, якія дазваляюць выявіць спецыфіку названых аб`ектаў і традыцыі, якія звязаны з найменнямі, што выводзіць анамастыку за межы лінгвістыкі і робяць аўтаномнай дысцыплінай, якая выкарыстоўвае пераважна лінгвістычныя метады, звязаныя з комплексам гуманітарных навук.
Сучасная анамастыка – гэта комплексная навукова-лінгвістычная дысцыпліна, якая валодае сваім колам праблем і метадаў. Анамастычныя даследаванні дапамагаюць вывучаць шляхі міграцыі асобных этнасаў, выяўляюць мясціны іх ранейшага знаходжання[2, 162].
Адным з напрамкаў сучаснай анамастыкі з`яўляецца вывучэнне асаблівасцей і функцыянавання назваў асоб па месцы жыхарства ці нараджэння. Для абазначэння гэтых лексем выкарыстоўваюць тэрмін катайконімы – “агульныя найменні жыхароў па назве месца жыхарства”, ці іх яшчэ называлі “айчынныя словы”, патронімы[18, с. 91-92].
Лічыцца, што словы, якія абазначаюць асоб па месцы жыхарства, "актыўна ўжываліся ў XI – XIII стст. не толькі ў агульнаўсходнеславянскай, але і старажытнабалгарскай, старажытнапольскай мовах", а гэта "дае аснову меркаваць, што ў XI ст. назвы жыхароў былі распаўсюджаны ва ўсіх славянскіх мовах[18, с. 92].
Адзначаючы непасрэднасць сувязей тапонімнай і апелятыўнай лексікі, маецца на ўвазе адзін від яе праяўлення: тапонімы прадвызначылі ўзнікненне назваў жыхароў населеных пунктаў, напрыклад, ад Слуцк случанін, ад Слонім слонімцы і інш. Гэта ў сваю чаргу абумовіла наяўнасць агульных прыкмет паміж тапонімамі і катайконімамі. Агульнасць выяўляецца перш за ўсё ў будове, напрыклад, аснова аднаго паўтараецца ў аснове другога (Магілёў магілёўцы), а таксама ў семантыцы, таму што нельга растлумачыць, устанавіць лексічнае значэнне катайконіма інакш, як праз тапонім (слонімцы ‘жыхары Слоніма’)[16, с. 112].
Спецыфіка тапоніма, адзначаная паводле А.В. Супяранскай, "перададзена" катайконіму: не ад усіх тапонімаў як назваў населеных пунктаў могуць быць утвораны катайконімы, што залежыць не толькі ад лінгвістычных законаў, але і ад экстралінгвістычных фактараў, напрыклад, ад колькасці насельніцтва, адміністрацыйнага статусу населенага пункта. На гэты факт звярнуў сваю ўвагу яшчэ М.В. Ламаносаў: «Многие места имен отечественных не имеют, а особливо незнатные: Клин, Можайск, Верея и прочие, и для того лучше употребляются оные в родительном единственном с предлогом из: из Клина, из Можайска, из Вереи»[11, с. 47].
Аднак катайконімы істотна адрозніваюцца ад тапонімаў, што звязана з іх аднесенасцю да агульных апелятываў. Тапонімы – гэта другасныя найменні, якія дапаўняюць і ўдакладняюць першасныя і служаць для адрознення аднаго месца ад другога (напрыклад, гарады Магілёў, Слонім і г.д., вёскі Амбросавічы, Ябланава і інш.), а катайконімы належаць да першасных найменняў паняццяў і няма неабходнасці ім мець і другасныя ці ўласныя назвы, напрыклад, аршане, палачане і інш [18, с. 93].
Вывучаючы катайканімію таго ці іншага рэгіёна патрэбна ўлічваць не толькі сінхранічныя, але і дыяхранічныя адносіны паміж назвамі жыхароў і назвамі населеных пунктаў. У сучаснай мове катайконімы з`яўляюцца словамі, вытворнымі ад айконімаў. Гістарычна многія назвы жыхароў па мясцовасці былі першаснымі ў адносінах да тапонімаў, гэта значыць назіраліся адваротныя словаўтваральныя сувязі.
Адметнасць
катайконімаў і ўнікальнасць іх у культуралагічных
адносінах заключаецца перш за ўсё ў спосабах
іх намінацыі[11, с. 47].
1.2.
Спосабы намінацыі ў
катайканіміі
Адным з важных, але, на жаль, малараспрацаваных пытанняў беларускага мовазнаўства з'яўляецца ўтварэнне катайконімаў, ці спосабы намінацыі жыхароў населеных пунктаў. У сучаснай беларускай мове яны ўтвараюцца ад асноў геаграфічных назваў пры дапамозе розных суфіксаў.
Часцей за ўсё народ-стваральнік гэтай катэгорыі слоў кіруецца інтуіцыяй, асаблівасцямі спалучальнасці фанем і эстэтычнасці іх успрымання. Гэта і ёсць адна з прычын словаўтваральнай варыянтнасці катайконімаў. Напрыклад, у адных мясцовасцях скажуць гамяльчане, мінчане, пінчане, у другіх – гомельцы, мінчукі, пінчукі і інш.
Паводле колькасці спосабаў намінацыі ў катайканіміі маюцца розныя меркаванні, што абумоўлена як перыядам даследавання катайконімаў, так і мовай іх ужывання. Даследчык старажытнарускай мовы У.А. Гарпініч адзначае чатыры асноўныя спосабы намінацыі апелятыўных найменняў жыхароў на базе тапонімнай лексікі і яе апелятыўных вытворных: 1) катайконімы, утвораныя ад тапонімаў з дапамогай спецыяльных суфіксаў; 2) канструкцыя “родны тапоніма + прыназоўнік з” са значэннем “пражывае ў...”; 3) канструкцыя “назоўнік, які абазначае асобу + адтапонімны прыметнік” са значэннем “жыхары якога-небудзь горада, мясцовасці”; 4) субстантываваныя адтапонімныя са значэннем “жыхары якога-небудзь горада, мясцовасці”, “родам з...”, “пражывае ў...”, “па паходжанні з...”[18, с. 97].
У сучасных славянскіх мовах У.А. Гарпініч вылучае тры спосабы намінацыі паняцця “жыхары населеных пунктаў” (катайконімаў): 1) словаўтваральная парадыгматызацыя (дэрывацыя), г.зн. утварэнне спецыяльных назоўнікаў са значэннем ‘асоба па месцы жыхарства’ ад тэдонімаў ці ад'ектонімаў; 2) сінтагматызацыя, г.зн. выражэнне зместу “жыхар” сінтаксічным словазлучэннем, абавязковым кампанентам якога з’яўляецца залежны тапонім; 3) семантызацыя ад’ектонімаў, г.зн. ужыванне адтапонімных прыметнікаў у значэнні паходжання[18, с. 97-98].
У.М. Генкін, даследчык катайконімаў беларускага Паазер’я, у калектыўным манаграфічным даследаванні вылучае пяць спосабаў, якімі выражаецца значэнне “жыхар мясцовасці” ў жывым размоўным маўленні: 1) словаўтваральная парадыгматызацыя, ці дэрывацыя, г.зн. утварэнне спецыяльных назоўнікаў са значэннем ‘асоба ў адносінах да месца жыхарства ці нараджэння’; 2) сінтагматызацыя, г.зн. выражэнне значэння ‘жыхар’ словаспалучэннем, абавязковым кампанентам якога з’яўляецца залежны тапонім, ужыты ў форме роднага склону з прыназоўнікам; 3) семантызацыя ад’ектонімаў, г.зн. ужыванне ў ролі катайконімаў субстантываваных адтапонімных прыметнікаў; 4) дэанімізацыя тапонімаў, г.зн. выкарыстанне ў ролі катайконіма самой геаграфічнай назвы, якая не падвяргаецца якім-небудзь структурным зменам; 5) апісальны спосаб выражэння значэння ‘жгыхар ці ўраджэнец мясцовасці’, калі асноўную сэнсавую нагрузку нясуць ад’ектонімы, але, у адрозненні ад трэцяга спосабу намінацыі, адтапонімныя прыметнікі не падвяргаюцца субстантывацыі[18, с. 98].
Назвы жыхароў па мясцовасці як ужо адзначалася, уяўляюць сабой вельмі спецыфічны пласт лексікі. Іх своеасаблівасць адлюстроўваецца ў розных рысах, характэрных для гэтага тыпу адтапанімных утварэнняў.
Для таго каб перадаць значэнне “жыхар (-ы) ці ўраджэнец (-цы) мясцовасці”, выкарыстоўваюцца наступныя спосабы катайканімічнай намінацыі.
1. Утварэнне катайконімаў шляхам парадыгматызацыі – гэта далучэнне суфікса да ўтваральнай асновы тапоніма, у большасці выпадкаў айконіма, ці выяўленне парадыгматычных сувязей у словаўтварэнні катайконімаў, якія ўстанаўліваюць, што паміж адзінкамі словаўтварэння маюцца як агульныя, так і адметныя ўласцівасці. Так, ад тапоніма Янава ўтвораны назоўнік янавяне, якія паміж сабой фармальна і семантычна суадносяцца (аснова Янава паўтараецца ў янавяне), што іх аб'ядноўвае, але яны ж фармальна (янавяне ўключае на адну марфему – суфікс -ян-е) і семантычна (янавяне азначае ‘жыхары Янава’) адрозніваюцца[18, с. 99].
2. Апісальны спосаб намінацыі ў катайканіміі вядомы ўсім славянскім мовам, але сфера яго ўжывання ў сучасных мовах абмежавана дыялектным і размоўным маўленнем. Апісальны спосаб прадстаўляе канструкцыю “назоўнік, які абазначае асобу + адтапонімны прыметнік”, у якой асноўную сэнсавую нагрузку нясе ад’ектонім, але ён не падвяргаецца субстантывацыі, як пры семантызацыі.
Для наймення асобы выкарыстоўваецца канструкцыя ‘асабовы назоўнік + адтапонімны прыметнік’ са значэннем ‘жыхар пэўнай мясцовасці’, напрыклад: мурмішскія людзі ад Мурмішкі; бучанская дзяўчына ад Бучаны і г.д[18. с. 104].
3. Сутнасць сінтагматызацыі заключаецца ў выражэнні значэння ‘жыхар населенага пункта’ не аднаслоўна, а спалучэннем слоў, у нашым выпадку словазлучэннем ‘прыназоўнік з + тапонім у форме роднага склону’[18, с. 105]. Напрыклад: родам з Браслава, чалавек з Карнялёва…[10, с. 7]
4. Дэанімізацыя, ці лексіка-семантычны спосаб утварэння катайконімаў. Асновай для вылучэння дэанімізацыі менавіта як рэгулярнага спосабу словаўтварэння назваў асоб па мясцовасці паслужыў факт выкарыстання ў якасці катайконімаў саміх геаграфічных назваў.
У ролі ўтваральнай асновы пры дэанімізацыі выступаюць геаграфічныя назвы двух тыпаў: 1) тапонімы ў форме субстантываванага прыметніка множнага ліку з суфіксам -ск- (-цк-): Астраўскія, Пятніцкія і г.д. [Сёння Пятніцкія ўжо касілі], 2) тапонімы ў форме множнага ліку з фармантамі: -цы, -нікі; -аўцы; -оўцы; -еўцы; -енкі; -ёнкі і некаторымі інш.: Запаснікі, Цілеўцы, Крывасельцы. Відавочнай з’яўляецца семантычная сінанімія тапафармантаў другой групы. Усе пералічаныя суфіксы выражаюць значэнне “асобы, якія аб’яднаны агульнай прыметай, адзначанай у аснове”. Літаратурная мова не прымае гэтага спосабу словаўтварэння катайконімаў, таму назвы асоб па мясцовасці “абраслі” дадатковымі афіксамі. Параўн.: запаснікі - запаснікаўцы; крывасельцы - крывасяльчане і г.д. Гутарковая мова тым не менш традыцыйна захоўвае дэанімізаваныя назвы.
5. Семантызацыя ад'ектонімаў, ці ўтварэнне катайконімаў шляхам субстантывацыі прыметнікаў (данькаўскія касілі – ад назвы населенага пункта Данькі, браслаўскія прыехалі – ад Браслаў; аршанскія перамаглі – ад Орша і г.д.). У гутарковай мове гэта асноўны, найбольш ужывальны спосаб перадачы значэння “жыхар ці ураджэнец мясцовасці”, але ен не адпавядае патрабаванням большасці стыляў літаратурнай мовы. Такія назвы жыхароў лічацца гутарковымі[10, с. 7].
Катайконімы
фарміруюцца і доўгі час
Звернімся да фактараў, якія абумоўліваюць выбар таго ці іншага спосаба намінаціі. Можна сцвярджаць, што ў ліку гэтых фактараў ёсць як унутрыязыкавыя, так і экстралінгвістычныя.
Унутрымоўнымі (лінгвістычнымі) фактарамі, якія вызначаюць выбар спосаба катайканімічнай намінацыі, з`яўляюцца: характар асновы тапоніма; дыялектныя асаблівасці рэгіёна; стыль, у якім ужываецца гэта ці іншая форма намінацыі.
З экстралінгвістычных фактараў, якія робяць уплыў на выбар спосаба катайканімічнай намінацыі, трэба вылучыць такія, як 1) адміністрацыйны статус мясцовасці; 2) працэсы міграцыі насельніцтва і 3) пашырэнне арэала бытавання адтапонімнай лексікі.
Большасць катайконімаў ужываецца ў вуснай мове мясцовых жыхароў на адносна малых тэрыторыях і таму не знаёма асноўнай масе жыхароў. З аднаго боку, гэта ўмова забяспечвае вельмі доўгую захаванасць мясцовых формаў намінацыі. З другога – міграцыя насельнецтва, развіццё інфармацыйнага абмену, узрост ролі сродкаў масавай інфармацыі прыводзіць да рэзкага павілічэння колькасці асоб, якія выкарыстоўваюць у сваёй вуснай мове тыя ж лексічныя адзінкі. На гэтым этапе значную ролю пачынаюць адыгрываць эмацыянальна-ацэначныя фактары, якія раней не ўплывалі на выбар мадэлі катайканімічнай намінацыі, так як “правільным” лічыўся катайконім, які гістарычна склаўся і быў прыняты насельніцтвам гэтай мясцовасці.
Дадатковае размежаванне катайконімаў, заснавана на прынцыпе “свой-чужы”, які рэалізуецца двума шляхамі: па-першае, праз іншы спосаб катайканімічнай намінацыі; па-другое, шляхам выбара нетыповай ці малахарактэрнай для гэтай мясцовасці словаўтваральнай мадэлі. Найбольш выразна гэтая тэндэнцыя праяўляецца на тых тэрыторыях, дзе кампактна пражывае разнароднае ў нацыянальным, рэлігійным ці канфесіянальным плане насельніцтва[11, с. 50].
Вывучэнне катайконімаў прадугледжвае не толькі іх збор, але і стылістычную дыферэнцыяцыю, якая дазваляе выбраць варыянт, адпаведны нормам літаратурнай мовы. Нармалізацыя адтапонімнай лексікі па-ранейшаму з’яўляецца актуальным накірункам прыкладной лінгвістыкі.