Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Декабря 2011 в 12:32, реферат
Нарадзіўся 8 лістапада ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губерні. Скончыў пачатковую школу.
Вацлаў Ластоўскі. Біяграфія 3
Вацлаў Ластоўскі як пісьменнік 4
“Кароткая гісторыя Беларусі” 10
Спіс крыніц 14
БДУ
Инстытут
журналістыкі
Рэферат
Прадмет: Гісторыя Беларусі
Па
тэме: «Вацлаў Ластоўскі “Кароткая
гісторыя Беларусі”. Да 100-годдзя выхаду”
Выканала: Рак Юлія
група №5
Мінск 2009
Змест
Вацлаў
Ластоўскі. Біяграфія
Нарадзіўся 8 лістапада ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губерні. Скончыў пачатковую школу.
У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904-1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе далучыўся да мясцовага беларускага руху. З 1906 года Вацлаў Ластоўскі жыве ў Вільні, дзе становіцца сябрам беларускае Сацыялістычнае Грамады. У 1906-1908 член БСГ. Пачынае супрацоўнічаць з газетай “Наша Ніва”, а ў 1909 годзе становіцца яе сакратаром. У 1909-1914 сакратар газэты "Наша ніва". Рэдагаваў часопіс «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922). Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасьць» (1915).
У 1910 выдае кнігу “Кароткая гісторыя Беларусі”, у якой упершыню спрабуе сістэматызаваць гістарычныя веды пра беларускі край. У 1916-1917 гадох Вацлаў Ластоўскі рэдагаваў у Вільні грамадзка-палітычную і літаратурную газэту нацыянальна-дэмакратычнага кірунку "Гоман".
Псеўданімы і крыптанімы: Власт; Włast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В...; В-...; В.Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю.В.
У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні; кіраваў "Беларускай кнігарняй" і Беларускім выдавецкім таварыствам. Ён чынна працаваў у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, змагаючыся за нацыянальную самастойнасьць Бацькаўшчыны. Стаў адным з аўтараў "Мэмарандуму прадстаўнікоў Беларусі", які адстойваў права беларускага народу на нацыянальна-дзяржаўнае развіцьцё і які быў прадстаўлены ў 1916 годзе на міжнароднай канфэрэнцыі ў Лазане.
1918—19
член Віленскай беларускай
Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цвікевічам і іншымі ўвайшоў у Камітэт замежных груп беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху супраць польскіх акупантаў. 20.10.1920 на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць бальшавіцкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаньнямі па пытаньнях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПСР (П.Бадунова, Я.Мамонька) на з’ездзе БПСР у Менску ў снежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе (верасень 1921). У 1920—23 наведаў Бэльгію, Германію, Швэйцарыю, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю і іншыя краіны, выступаў за правы беларускага народа.
У 1923 годзе Вацлаў Ластоўскі адыходзіць ад палітычнай дзейнасці, жыве на эміграцыі ў Коўне, займаецца рэдагаваннем часопісу “Крывіч”(1923-1927). У Коўне ён выпускае свае знакамітыя працы "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі".
Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР.
Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926), на якой выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. У 1926 г. Ластоўскі быў абраны членам-карэспандэнтам Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе.
У 1927 годзе, паверыўшы ў лібералізацыю Савецкай Беларусі, вяртаецца на радзіму, дзе некаторы час працуе дырэктарам дзяржаўнага музэю БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. Пад ягоным кіраўніцтвам ішло плённае зьбіраньне і дасьледваньне даўніны. Толькі адзін прыклад: дзякуючы намаганьням Ластоўскага была знойдзеная і перавезеная ў Менск нацыянальная сьвятыня беларусаў - крыж найпадобнейшай Эўфрасіньні Полацкай. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта.
Вызвалены ад гэтай пасады 20 лістапада 1929. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе ”Саюза вызвалення Беларусі”.6 снежня 1930 пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працуе загадчыкам адцзелу рэдкіх рукапісаў у бібліятэцы мясцовага ўнівэрсытэту.
Паўторна
арыштаваны 20 жніўня 1937. 23 студзеня 1938
прыгавораны да расстрэлу(згодна версіі
Я. Дылы, запісанай А. Мальдзісам у 1960-х
гадах, Ластоўскі загінуў у Магадане ад
выбуху падчас пракладкі горнага тунэля
для чыгункі). Па першым прысудзе рэабілітаваны
10 чэрвеня 1988; па другім - 16 верасня 1958.
Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.
Вацлаў
Ластоўскі як пісьменнік
Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905—1907 гг. На працягу амаль чвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (не кажучы пра «Нашу Ніву», дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тых больш чым трох сотнях публікацый дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі, Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі выявіць сябе як паэт, філолаг, этнограф, выдавец, перакладчык, бібліёграф.
Вацлаў Ластоўскі нарадзіўся 27 кастрычніка
1883 г. паводле старога стылю,
а паводле новага 8 лістапада,
у засценку Калеснікі
Першую навуку чытаць-складаць
хлопчык легка адолеў дома, і
бацькі адцалі сына ў
Пэўнымі застаюцца два факты:
у 1902 г. дзевятнаццацігадовы юнак
стаў сябрам Польскай
Акурат з Рыгі даслаў
Выданне кніг, па ўсяму відаць,
наладжана не было. Аднак кіпучая
энергія Ластоўскага шукала
Подпіс «Власт» быў пастаўлены пад артыкулам у рэдактарскай калонцы «З нашага жыцця». Нізку гэтую распачаў ці не Сяргей Палуян, дасылаючы допісы з далёкага Кіева: «Цяпер ужо можна гаварыць і пра нашае жыццё. Доўга мы спалі, доўга ціхімі крокамі набліжаліся да ідэі нацыянальнага вызвалення і ...набраліся-такі сіл для вытварэння ўласнага нацыянальнага жыцця». Падхопліваючы палуянаўскі пафас, малады сакратар «Нашай Нівы» распачаў уласны артыкул здалёк: «Прошлага месяца верасня бургамістр сталічнага чэшскага горада Прагі выдаў адозву да чэшскага грамадзянства, у каторай кажа, што праз гэты месяц на чэшскія нацыянальныя школы трэба злажыць паўмільёна рублёў. I чэхі зложаць!»
Пачутая вестка-адозва з
19 лістапада 1909 г. «Наша Ніва» надрукавала ягонае апавяданне-абразок «Нарадзіны», а ў наступным нумары лірычную замалёўку «Зайчык».
«Зайчык» — гэта не толькі дэбют В. Ластоўскага-празаіка, але і адзін з пачаткаў, першавыток беларускай дзіцячай літаратуры XX ст. Маленькаму чытачу пазней будуць прысвечаны асобныя казкі пісьменніка «Князь Барыс і чорт», «Дзед і ўнук», «Певень і гуся», «Буж куртаты і мужык'багаты» і цэлыя чытанкі, складзеныя ім пад час кіраўніцтва Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні (Knizyca dla bielaruskich dzietak dziela nawuki cytannia; Rodnyje Ziarniaty: knizyca dla skolnaha cytannia: абедзве Wilnia, 1916).
Першыя празаічныя тэксты
Информация о работе Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”. Да 100-годдзя выхаду