Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Декабря 2011 в 12:32, реферат
Нарадзіўся 8 лістапада ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губерні. Скончыў пачатковую школу.
Вацлаў Ластоўскі. Біяграфія 3
Вацлаў Ластоўскі як пісьменнік 4
“Кароткая гісторыя Беларусі” 10
Спіс крыніц 14
Імя Вацлаву Ластоўскаму ў
гісторыі нашай культуры
“Кароткая
гісторыя Беларусі”
У чым вартасць гэтай кнігі? Чаму яна зацікавіла людзей?
“Кароткая гісторыя Беларусі” – гэта першая папулярная гісторыя Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў. Праўда, і раней выходзілі працы па гісторыі нашага краю, але выдавалі іх або рускія, або польскія дваранскія і буржуазныя вучоныя. Яны адпаведна разглядалі Беларусь або як “Северо-Западный край Российской империи”, або як правінцыю былой Польскай дзяржавы. Характэрна, што яны адмаўлялі самастойнае існаванне незалежнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якая у свой час ўвайшла у федэратыўную Рэч Паспалітую.
Разглядаючы
змест кнігі Вацлава
Вацлаў
Ластоўскі спецыяльных
Новым у працы Вацлава Ластоўскага было тое, што ён паказаў народ не толькі як аб’ект гісторыі, залежны ад волі суседзяў, але і як аб’ект – творцу свойго лёсу.
Аўтар заўважый, што тысячагадовая нацыянальная спадчына белрусаў хаваецца за нерасшыфраванымі яшчэ тады тэрмінамі “рускі” і “літоўскі”. Гэтая заблытанасць часта выкарыстоўвалася свядома, у тым ліку і ў беларуская гістарыяграфіі, пачынаючы з канца 30-ых, каб прынізіць нацыянальную гісторыю.
У манаграфічнай брашуры малады гісторык канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду гісторыі ўласнанацыянальнай, упершыню падрабязна спыніўшыся на паасобных постацях і падзеях. «Кароткая гісторыя Беларусі» выкладзена храналагічна ў пяці раздзелах:
1.
Ад першых часоў да ўцёку
полацкіх князёў у Літву (1129)
2. Ад вяртання іх (1132) да смерці кн. Вітаўта (1430);
3.
Ад смерці Вітаўта да
4.
Ад Люблінскай уніі да
5.
«Беларусь пад Расеяй» (падзеі
даведзены да 1905 г., калі «беларусам
было пазволена друкаваць
Выхадам «Кароткай гісторыі Беларусі» Власта беларуская літаратура нашаніўскай пары набыла так патрэбныя ёй пэўныя арыенціры, каб упэўнена крочыць у будучыню. Гэтай цвёрдай пэўнасці не ставала тады многім, нават свядомым беларусам, гатовым самаахвярна служыць ідэі нацыянальнага адраджэння. Без Вацлава Ластоўскага, без ягонай «Кароткай гісторыі Беларусі» з «40 рысункамі» шмат каму з сучаснікаў давялося б пакутліва доўга аднаўляць гістарычную памяць. Самавук з хатняй адукацыяй адчуў пільную неабходнасць часу, калі абуджанаму з летаргічнага сну народу патрэбна было падаць элементарныя звесткі пра мінулае Бацькаўшчыны. Апантаны навуковец здаволіў застаялы гістарычны голад сучаснікаў: «Патрэбу гэткай кніжкі чулі ўсе», — падкрэсліць рэцэнзент Г. Б. (Антон Луцкевіч; «Наша Ніва». 1910. № 39), канстатуючы: «Кніжка напісана жыва і зразумела для кожнага і даволі поўна на 104 страніцах дае абраз нашай мінуўшчыны».
Кніга Вацлава Ластоўскага разлічана перш за ўсё на азнаямленне белрусаў, і асабліва маладых людзей, з багатай гісторыяй іх роднага краю. У ёй няма, ды й не магло быць, шырокага і сістэматычнага паказу падзей і іх ацэнкі. Менавіта таму мінулае Беларусі паказана галоўным чынам як гісторыя княжанняў, войнаў і палітычных падзей, з дадаткам звестак па гісторыі культуры.
Першая частка кнігі (да 30-ых гг. ХІІ ст.) пачынаецца з апісання славянскіх прямёнаў крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, якія зліліся ў адзін белрускі народ. Прўда, адзін раз аўтар нагадвае сярод гэтых плямёнаў і яцвягаў, але зара яны лічацца поямёнамі балцкага пахождання.
Шмат увагі Вацлаў Ластоўскі ўдзяляе гісторые старадаўнягакняства на Беларусі – Полацкага. Гісторык бадай упершыню расказаў пра полацкіх князёў і іх палітыку. Пачэснае месца тут адведзена Усяславу Чарадзею. Аўтар кнігі заёміць своіх чытачоў з гэтым князем, а таксама са “Словам аб паходзе Ігаравым”, дзе так рамантычна гаворыцца пра полцкага князя Усяслава.
Бясспрэчнае лідэрства ў нашай гісторыі крывічоў і іх нашчадкаў сталася падставаю ўзьнікненьня полацка-крывіцкае канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й культуры. Ластоўскі абгрунтаваў яе на ўзроўні навуковай публіцыстыкі й мастацкай інтуіцыі. Пазьней, ужо ў 20-я гады, ён пісаў: "Крывія, Русь, Літва - патройны вузел, трохпаверхі лябірынт, у якім блудзіла і дагэтуль блудзіць нашае нацыянальнае "я"... Адыходзіць удаль, але не замірае імя "Крывія", "Крывічы". Недзе ў мінуўшчыне, а таксама глыбока ў народнай сьвядомасьці жыве і пакутуе, чакаючы дня свайго ўваскрэшаньня, напоўмістычнае імя "Крывія", якому прызначана ў гісторыі народу замкнуць круг часу, быць ачышчальным агнём, магічным дарожным знакам, гаючай і жывучай вадой Адраджэньня Народу".
У другой частцы кнігі расказыаецца пра гісторыю ВКЛ, адзначаецца палітычнае жыццё гэтай феадальнай дхзяржавы. Яе аўтар называе Літоўска-Рускім (Літоўска-Крывічанскім) княствам. Памыляецца гісторык, калі лічыць, што літоўскія князі належалі да роду полацкіх рурыкавічаў, бо тым самым прадтрымлівае легенду, якая з ХVIIІ ст. Пышырылася сярод многіх рускіх гісторыкаў. Пра гэта ж пісала ў адной со сваіх кампілятыўных прац Кацярына ІІ, каб апраўдаць прэтэнзіі рускага царызму на літоўскую тэрыторыю.
Далейшыя палітычныя падзеі ў ВКЛ апісваюцца паводле агульнай тагачасный гістрарыяграфіі, пле аналізуюцца з пункту гледжання гісторыі Беларусі.
У допісе да партрэта Уладзіслава (Чкава) Ягайлы Вацлаў Ластоўскі зауважыў, што Ягайла, ужо калі быў каралём Польшчы, зусім не ўмеў гаварыць па-польску, размаўляў толькі па-беларуску. Сапраўды, нават яшчэ польскія гісторыкі ХVІІІ ст. Пісалі, маўляў, Ягайла гаварыў па-беларуску , як і яго сын, Казімір Ягелончык. Добра ведалі родную мову і сыны Казіміра. Па-беларуску-гаварылі да ХVІ ст. І іншыя князі з роду Гедыміна, не толькі беларускія, але і літоўскія, і жамойцкія, а таксама баяры – Радзівілы, Гаштольды, Гедройцы, Монвіды, Кезгайлы і г.д.
Значнае месца адводзіцца гістарычным падзеям трэцяй часткі кнігі (XV – XVI стст.). Фактычна гэта апавяданне пра перыяды княжання вялікіх князёў літоўскіх і рускіх з дынастыі Ягелонаў, нашчадкаў Ягайлы, якія за невялікім выключэннем былі адначасова і польскімі каралямі. Увесь раздзел – гэта гісторыя войн Беларуска-Літоўскай дзяржавы, галоўным чынам с Маскоўскай дзяржавай, якая нбывала с цягам часу ўсё большую моц. Упершыню ў гістарычнай літаратуры даволі поўна паказаны войны паміж Масоўскім вялікім княствам і Вялікім княствам Літоўскім і Рускім за Беларусь. Нагадваюцца бітвы гэтых войн, называюцца палкаводцы. Тут жа расказваецца пра рэлігійныя адносіны на Беларусі, рознагалоссі паміж праваслаўнымі і католікамі.
Значнае месца адведзена Люблінскай уніі 1569 года, якую Вацлаў Ластоўскі ў духу рускіх дваранскіх і буржуазных гіторыкаў ХІХ – пачатку ХХ стст. Лічыць капітуляцыяй Літоўска-Беларускай дзяржавы перад Польшчай, не зважаючы на палажэнні статута 1588 года, які быў зацверджаны ўжо пасля Люлінскай уніі (напрыклад, забараняў польскай шляхце і нават каралю купляць, атрымоўваць ў падарунак (або якім-небудзь іншым чынам) землі, пасады, маёнткі на тэрэторыі ВКЛ).
Вацлаў Ластоўскі ўпершыню ў гістарычнай літаратуры прывёў правільную пасляжоўнасць (нумерацыю) вялікіх князёў літоўскіх – Жыгімонта І (Кейстутавіча) (з 1432 да 1440 гг.), Жыгімонта ІІ (Старога) (з 1506 да 1548 гг.), Жыгімонта ІІІ (Аўгуста) (з 1548 да 1572 гг.), Жыгімонта ІV (Вазы) (з 1587 да 1632гг.).
На жаль, савецкая, а разам з ёю і ў большасці сучасная гістарыяграфія лічць іх як польскіх каралёў, за выключэннем Жыгімонта Кейстутавіча (толькі ён быў вялікім князем літоўскім і рускім), г.зн. Жыгімонт І, ІІ, ІІІ. Вацлаў Ластоўскі жа падкрэсліваў самастойнасць і асобнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў той перыяд.
Амаль палову кнігі па зместу займае чацвертая частка, якая ўулючае гісторыю Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (ад 1569г. Да канца ХVІІІ ст.). Тут звоў-такі шмат палітычных падзей, удзяляецца ўвага рэлігійнай гісторыі і культуры Беларусі XVI – XVIII стст. Вацлаў Ластоўскі заёміць нас с дзейнасцб Францыска Скарыны, палемічным дакументам-прамовай смаленскага кашталяна Мялешкі ў сойме 1589 г., характэрным для свойго часу пратэстам белрускай шляхты супраць польскай гегемоніі.
Вайна за Лівонію (15558-1582 гг.) паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай падаецца ў кнізе некалькі разоў. Коратка сказана пра ваенныя падзеі 60-х гг. На тэрыторіі Беларусі, упамінаецца аб падпісанні мірнага дагавору 1569 г. (на самой справе – вымушанае пермір’е). Далей Вацлаў Ластоўскі гаворыць пра вынікі ваенных дзеянняў і панаванне Івана IV на Полацкай зямлі: на 50 верст вакол Полацка край выглядаў, як лясная пустыня. Гэта адпавядае тым фактам, якія прыводзілі рускія гісторыкі М. М. Карамзін і С. М. Салаўёў.
Шмат ўвагі аўтар кнігі удзяляе барацьбе казакаў, беларускіх сялян і мяшчан супраць мясовай шляхты і магнатаў. Уважліва разглядаюцца ваенныя падзеі 1654-1667 гг. Паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Вельмі цікава апісана спроба Януша Радзівіла (кальвініста), аддзяліць ў 1665 годзе ВКЛ ад Польшчы, скасаваць Люблінскую унію і стварыць федэрацыю Беларуска-Літоўскай дзяржавы са шведскім каралеўствам (няўдалая).
Гісторык не абышоў увагай і народны рух на белрусі падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага на Украіне з пункту гледжання сялян і гараджан свайго краю. Трапна апісаны ваенныя дзеянні войск цара Аляксея Міхайлавіча на тэрыторыі Беларусі. . Каменціруючы ўзяцце Смаленска, ён прыводзіць ліст да Смаленскага ваяводы Абуховіча, які здаў горад цару (XVII ст.), паказвае супярэчнасці паміж царскай адміністрацыяй і мясцовым насельніцтвам, у тым ліку і рэлігійныя.
Праводзіцца думка, што беларусы, як і ўкраінскія казакі, спачатку добрааахвотка “хінуліся да Масквы, цяпер, падобна ўкраінскім казакам, стараліся выбіцца з-пад яе ўлады. Нават абаронцы праваслаўя хутка астылі...”
Гаворачы
пра Слуцкую шляхецкую
Апошняя пятая частка кнігі “Беларусь пад Расеяй” невялікая. У ёй канспектыўна, дарэчы павярхоўна, пераказваецца гісторыя Беларусі ў ХІХ і на пачатку ХХ ст., да 1905 г. Але і тут Вацлаў Ластоўскі засяродзіўся на палітыцы русіфікацыі, якую праводзіў царскі ўрад ў Беларусі. Русіфікацыя патрэбна была ўраду не для нацыянальнай еднасці, яна прадстаўляла сабой “казённы намер аднаформеннасці, які не можа дапусціць, каб побач жыло нешта... самабытнае”.
Амаль нічога не сказаў Вацлаў Ластоўскі пра паўстанне 1863 года. Хутчэй за ўсё ў той час не хапала канкрэтных дакументаў, гістарычнай літаратуры, прысвечанай гэтай вялікай падзеі.
У
кнізе ёсць фатаграфіі выдатных дзеячаў
беларускага адраджэння: В. Дуніна-Марцінкевіча,
Ф. Бапгушэвіча, Янкі Лучыны. У гэтай
адносна невялікай кнізе
Сярод малюнкаў ёсць узоры старабелрускаша пісьменства, якія аўтар прывёў у кнізе спецыяльна, каб пазнаёміць з імі чытачоў. Прыведзены пртрэты гістрачных асоб, узятыя з выданняў або с карцінных галерэй.
“Кароткая гісторыя Беларусі” на прцягу дзесяцігодддзяў была схавана ад чытачоў і ніякіх згадак пра яе не было. Але ў свой час яна ўзрушыла белрусаў своеасаблівым пратэстам супраць палітыкі царызму ў нацыянальным пытанні, і перш за ўсё царскай палітыкі ў Беларусі, свім выступленнем супраць нацыянальнага нігілізму. Яна натхняла дэмакратычныя гацыянальна-вызваленчыя сілы, паказваючы багатае гістарычнае мінулае беларускага народа, якому ёсць чым ганарыцца.
Прайшло
амаль сто гадоў з таго часу,
як была апублікавана кніга Вацлава
Юсцінавіча Ластоўскага. З’явіліся
новыя канцэпцыі і цікавыя факты,
але “Кароткая гісторыя Беларусі” не
страціла сваіх каштоўнасцей, зачароўвае
чытача і сёння.
Спіс
крыніц
Информация о работе Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”. Да 100-годдзя выхаду