Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”. Да 100-годдзя выхаду

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Декабря 2011 в 12:32, реферат

Описание

Нарадзіўся 8 лістапада ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губерні. Скончыў пачатковую школу.

Содержание

Вацлаў Ластоўскі. Біяграфія 3
Вацлаў Ластоўскі як пісьменнік 4
“Кароткая гісторыя Беларусі” 10
Спіс крыніц 14

Работа состоит из  1 файл

Ластоўскі.doc

— 164.50 Кб (Скачать документ)

         Рост Власта як літаратара  адбываўся неверагодна шпарка. Першага  студзеня 1910 г. сваім навагоднім  нумарам «Наша Ніва» распачала  друкаваць ягоную «Кароткую гісторыю  Беларусі». У тым самым годзе,  калі Янка Купала на кватэры прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы пісаў несмяротны «Курган» і выдаў свой другі паэтычны зборнік «Гусляр», нашаніўская «Кароткая гісторыя Беларусі» пабачыла свет асобным выданнем у слаўнай друкарні Марціна Кухты. «Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя наша багата...», — сцвярджаў у прадмове да кнігі В. Ластоўскі.

         Апроч манаграфічнага выдання шырокія звесткі пра Беларусь Ластоўскі падаваў у сваіх публікацыях «Дзе мы жывем і колькі нас?», «Якога мы роду-племені». Яны пазней складуць асобнае выданне «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» (1918). Гістарычнаму мінуламу Беларусі прысвечаны шматлікія публікацыі на старонках «Нашай Нівы», дзе адказны сакратар завёў спецыяльную рэдактарскую калонку «З нашай мінуўшчыны»: «Колькі слоў аб даўнай веры беларусаў»; «Станы ў старой Беларусі»; «Копныя суды»; «Гарадэльская унія»; «Наша старая слава»; «Хлебаробства на Беларусі ў даўныя часы» і інш. Сярод іх вылучаецца «Беларуси радавод» (1913), у якім літаратурна апрацавана паходжанне 160 «радоў нашых».

         Власт, аднак, узрастаў не толькі  як «старасвецкі» даследнік. Толькі  за адзін 1910 год ён публікуе  апавяданні «Слёзы», «Апаўшыя лісці», «Ёсць боль», «Краскі», «Мары», «Мост у Кутах», «Лебядзіная песня», «Панас гуляе». Таму не дзіўна, што Максім Багдановіч у крытычным «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1910 г.» (падзагаловак артыкула «Глыбы і слаі»), гаварыў выключна пра мастацкі ўзровень Ластоўскага-празаіка, ані не спыняючыся на бясспрэчнай «кніжцы года» — «Кароткай гісторыі Беларусі».

         Крытыка і публіцыстыка В. Ластоўскага  выразна пазнавалася на старонках  «Нашай Нівы» сваёй праніклівасцю,  пераканаўчасцю, вялікімі гістарычнымі ведамі, бескампраміснасцю, баявітасцю і разам з тым шчымлівым пачуццём сыноўняй любові, прагі хутчэй пабачыць родны край і люд не ў рабскім ярме. У канцы лютага 1914 г. В. Ластоўскі публікуе артыкул «Бяздомныя». У ім паведамлялася аб продажы 230 беларусаў па 80 руб. за галаву калішскай эмігранцкай канторай у Конга (потым гэты факт Власт паўторыць у публікацыі «Горэй не будзе» за 7 сакавіка). А ўжо 1 мая тая самая «Наша Ніва» друкуе верш Максіма Багдановіча «Эміграцкая песня» — мастацкі твор, напісаны відочна пад уражаннем артыкулаў публіцыста.

         У 1912 г. Власт напісаў і апублікаваў  аповесць «Прыгоды Панаса і  Тараса». Яна выйшла ў Пінску  пад псеўданімам Арцём Музыка. Сюжэт яе няхітры: «Нядзеляю  ў аднэй з вёсак Піншчыны  Панас і Тарас, седзячы на прызбе, гутарылі аб тым, як дзе жывуць людзі і аб іхніх звычаях і парадках», і вырашылі праехацца, каб паглядзець уласнымі вачыма на жыццё суседзяў — «мазуроў». Убачанае імі і склала аснову твора — бліскуча, з тонкім і добрым гумарам напісанага. У аповесці бывалыя сяляне вучаць «бесталковых» суседзяў, як здабываць сонца ў хату, як замяшаць талакно, як пілаваць бэльку, як папарыцца ў лазні. I наваг смяротныя выпадкі, пра якія гаворыць аўтар, выходзяць з-пад пяра празаіка бяскрыўдныя, без насміхання і жорсткасці. Лагоднасць, міралюбнасць і разам з тым глыбінная мудрасць прасвечваюцца ў кожнай фразе гэтых простых людцаў. Мова іх перасыпана трапнымі прымаўкамі, прыказкамі.

         Здольнасць вызначыць не толькі  геаграфічныя, але і гістарычныя  каардынаты Бацькаўшчыны, разабрацца ў яе складаных, часам трагічных пуцявінах-лабірынтах Ластоўскі-празаік бліскуча прадэманстраваў у аповесці, напісанай дзесяцігоддзем пазней. Твор тэты павінен быў стаць этапнай з'явай у літаратурным развіцці Беларусі, аднак, прыглушаны больш чым паўстагоддзем маўчання, пакуль не стаў. Аповесць называлася «Лабірынты». Мяркуючы па перапынку ў публікацыі на старонках часопіса «Крывіч», можна зрабіць выснову, што твор і быў напісаны ў 1923 г. Прынамсі, дапісваўся, дапрацоўваўся адначасова з публікацыяй. Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага. Апавяданне ў ім вядзецца ад аўтарскага імя. «Ад некалькіх гадоў стала ў мяне звычаем выязджаць на тыдзень-два ў які-колечы закутак Беларусі для пазнання роднае старасвеччыны», — так пачатковым сказам акрэсліў Ластоўскі галоўнае захапленне свайго героя. Яно і прыводзіць няўрымслівага шукальніка сівой даўніны ў старажытны Полацк, дзе ён знаёміцца з сябрамі так званай Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі — заўзятымі аматарамі роднай старасветчыны. З характарыстык іх можна меркаваць, што падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX — пачатку XX ст. Прынамсі, у дарэвалюцыйныя часы. Сярод манускрыптаў, апраўленых ў шырокія, драўляныя, абцягнутыя скурай пераплёты, нібыта захаваліся і летапіс Полацкага княства, пісаны рукой Св. Ефрасінні, і «праўдзівы экземпляр «Аповесці мінулых часоў», і «ўласнаручныя пісанні братоў Кірыла і Мяфодзія, Візантыйскія хранографы...»

              Сустракаючы ў лабірынтах роднай  мінуўшчыны далёкіх папярэднікаў, міжволі ўзмацняешся вераю, што дзесь у падзямеллях шчыруюць прашчуры. «Працуюць, чакаючы часу, калі ім прыйдзецца зноў выйсці да свайго народа». Гістарычна-фантастычны сюжэт «Лабірынтаў» дазваляў аўтару шырока спалучыць падзеі сівой мінуўшчыны і рэаліі апошніх гадоў вялікай імперыі. Рэальнае і фантастычнае тут настолькі пластычна і непрыкметна пераплецены, што міжвольна ўзнікае пачуццё, што ўсе падзеі з галоўным героем адбыліся на самай справе. Твор, насычаны нястрымнай гістарычнай фантазіяй, — бясспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Такім чынам, феномен Уладзіміра Караткевіча ў беларускай літаратуры быў запраграмаваны і праз дзесяцігоддзі ўвасобіўся.

         Новае, што наогул прынёс Ластоўскі  ў беларускую літаратуру, — глыбокае  веданне айчыннай гісторыі, распрацоўка гістарычных сюжэтаў («Каменная труна», «Разбойнік», «Князёўна Рагаеда», «Часы былі трывожныя», «Векавечная мяжа», «Бяздоннае багацце»). Гістарычныя рэмінісцэнцыі моцна гучаць у шматлікіх творах Ластоўскага: «Беларуси радавод», «Паншчына», «Мікалай Галубовіч», «Троцкі замак», «Брацкія кнігі». Багацтва задум і тэм, якія ўводзіў ва ўжытак Ластоўскі, узбагачвала іншыя жанры айчыннага мастацтва. Пачынаючы драматург Францішак Аляхновіч на падставе апавядання «Каменная труна» (1917) стварыў гістарычную драму «Бутрым Няміра», якая не адно дзесяцігоддзе мела вялікі поспех на сцэне.

        У кастрычніку 1918 г. В. Ластоўскі выдаў 1-ы нумар часопіса «Крывічанін» (Kriwicanin. Bielaruski palitycna-literaturny miesiacnik), на першай старонцы якога красаваўся «Памятнік» М. Багдановіча («пераклад з Гарацыя асклепідаўскім вершам. На жаль, 1-ы нумар «Крывічаніна» стаў і адзіным. Наогул канец 1910 — пачатак 1920-х гадоў у творчым даробку Власта малаплённы: за два гады (1920—1921) за Ластоўскім лічацца ўсяго дзве публікацыі: артыкул «Вялікі патрыёт — Васіль Цяпінскі» (Часопісь. 1920. № 1) і апавяданне «Вішанька» (Еднасць. 1921. 15 жн.). Аднак артыкул пра Цяпінскага папярэдне друкаваўся ў «Беларускім календары на 1919 год». Аўтарства ж апавядання спрэчнае (яно апублікавана пад псеўданімам «Вацлаўскі»). У гэты перыяд пісьменнік шчыраваў на пасадзе прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі (1919—1923).

    Сам Ластоўскі да паэтычнай творчасці  звярнуўся амаль у 40 гадоў. Перад  тым ён паэзіяй не займаўся і, можна  смела сцвярджаць, нават не захапляўся. Найбольшае, што ён мог, — прызнаваць яе існаванне. Але, звярнуўшыся да паэзіі, выявіў сябе нетрадыцыйным майстрам вершатэхнікі. I ў ёй працягваў сцвярджаць ідэю змагання за незалежную Беларусь. Ластоўскіпаэт дэбютаваў на пачатку 1922 г., у першым нумары часопіса «Беларускі сцяг»:

         

         Наперад, змагарна наперад! 

         Да волі цярэбячы троп,

         Штодзённа ўскіпаем мы гневам

         I помету шлюбуем па гроб!

         Нахрапнаю крыўдай не ўздзержыць 

         Вам вольны ў кайданах прастор: 

         З дум горкіх, з сэрц нашых  гартоўны 

         Скуем мы з праклёнам тапор. 

         

         Часопіс «Крывіч», выдаваны ім  у Коўна — тагачаснай сталіцы Летувы, — таксама неаднойчы аздаблялі вершы нястомнага сейбіта беларушчыны ў далёкай эміграцыі. У паэзіі, як і ва ўсёй яго літаратурнай творчасці, скразным лейтматывам праходзіць ідэя служэння роднай Бацькаўшчыне. Толькі ў гэтым сэнс творчасці, толькі ў гэтым магчымасць выйсця на сусветныя торныя шляхі:

         

         Паэт, ты вольнага Пегаса 

         ў прыгожых дум ярмо ўпрагай 

         і тучны чарназём 

         мінуўшчыны радзімай 

         у скібы стройныя складай! 

         Бо толькі гэта глеба 

         дасць нам жаданы агняквет,

         якім крывіцкі геній 

         счаруе свет.

         Бо толькі родны чарназём,

         цяплом духовым абагрэт, 

         здалее даць пітомнае красы 

         прадзіўны квет.

         

         Вершаў у творчым даробку Ластоўскага  параўнаўча няшмат — каля чатырох дзесяткаў. Але ўсе яны пазначаны пячаткай адмысловасці, арыгінальнасці. Наватарства матываў, настрою і літаратурных прыёмаў абумоўлена мастацкім крэдам В. Ластоўскага. Апошняе можна афарыстычна выказаць радком ягонага верша: «Новым імкненням даць новыя формы... стаўлю я мэтай».

          У Коўна В. Ластоўскі працягваў  выдаваць падручнікі і школьныя  дапаможнікі. На гэтай дзялянцы  нечакана выявіліся філалагічныя  схільнасці пісьменніка. Найперш  у сааўтарстве з К. Душ-Душэўскім  ён выдаў «Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў» (1923), а праз год выйшаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» памерам каля 17 тыс. слоўнікавых артыкулаў. Некаторыя з іх мелі не толькі перакладны, але і этымалагічны і энцыклапедычны характар.

         Ластоўскі раскрываўся і як фалькларыст, і як этнофаф, і як мовазнаўца. Паводле ўласнага прызнання, як мовазнаўца ён бярэ пачатак «ад 1902 году», калі стаў занатоўваць «цікавыя» словы. Напачатку запісвае іх для сябе, бо вельмі ж «асабіста цікава было слова само па сабе». На жаль, адсутнасць спецыяльнай філалагічнай адукацыі адбілася на слоўнікавай структуры. Толькі прыроджанае моўнае чуццё і яркія літаратурныя здольнасці Вацлава дапамаглі яму стварыць даведнік шмат у чым аўтарскі, з выразнымі індывідуальна-творчымі рысамі. Калі ў «здаровай народнай стыхіі» не знаходзілася адпаведнікаў, курс браўся на наватворы. Пераважна з-за іх да «Падручнага расійска-крыўскага слоўніка» як нарматыўнага сёння належыць падыходзіць умоўна. З адваротнага боку, кіруючыся сучаснымі лексікаграфічнымі параметрамі, у ковенскім даведніку бачыцца цэлы комплекс перакладных і тэрміналагічных слоўнікаў. Пасля асноўнага лексічнага масіву ў 760 старонак ідзе руска-беларускі слоўнік асабовых імён — «Крыўскі (беларускі) іменнік», слоўнік арніталагічных тэрмінаў «Назовы птахаў» і батанічных — «Іменнік расцін». Пры канцы пададзены слоўнік беларускай вайсковай тэрміналогіі «Вайсковая каманда».

         Працуючы над беларускімі перакладнымі  слоўнікамі, Ластоўскі і сам шмат  перакладаў. Яшчэ ў 1910-я гады ў ягоным перакладзе выйшлі: «У зімовы вечар: Сцэна з сялянскага жыцця» Э. Ажэшкі, апавяданне К. Тэтмаера «Спалгіны», «жарт» Л. Валодскага «Як яны жаніліся» (усе з польскай мовы) і інш. Не ведаючы еўрапейскіх моў, пісьменнік тым не менш уводзіў у сілавое поле роднай літаратуры здабыткі сусветнай культуры. Маем на ўвазе перакладзеныя ім казкі Г. Андэрсена «Свінапас», «Каралеўна на гарошыне», стараісландскую легенду «Страхапалох» (усе апублікаваны ў газ. «Гоман» за 1916 г.), апавяданне Р. Кіплінга «Мы ўсе трое — адно» (Крывіч, 1923). Наогул у перакладчыцкім актыве пісьменніка значацца пераклады (найчасцей адаптаваныя) з ангельскай, дацкай, «індыйскай», ісландскай, польскай, рускай, фінскай, эстонскай моў. Усе пералічаныя вышэй пераклады — празаічныя. На пачатку 1920-х гадоў Ластоўскі звярнуўся і да паэзіі. З'явіліся паэтычныя пераклады вершаў А. К. Талстога «Борывой», «Чужое гора»; польскай гістарычнай паэмы XVII ст. «Лісоўшчыкі» і інш.

         У сталым узросце Вацлаў Ластоўскі  апроч іпастасі паэта і перакладчыка раскрыў сябе і як мемуарыст. Ягоныя каларытныя ўспаміны пра ўласнае маленства і вучобу жыва і ярка дапаўняюць воблік беларускага мястэчка канца XIX ст., даносяць шматлікія звычаі, абрады, якія цяпер не захаваліся («Старабеларуская вясковая школа» (1923), «Успаміны з нядаўняй мінуўшчыны» (1925)). Літаратурныя ўспаміны пра Янку Купалу і М. Багдановіча ўзнаўляюць нам ужо легендарную атмасферу, у якой працаваў калектыў «Нашай Нівы». Жывой паўстае з-пад пяра Власта постаць вялікага Купалы («Успаміны пра Янку Купалу»). Загадка Максіма Багдановіча набліжаецца да нас ва ўсёй велічы таленавітага паэта («Мае ўспаміны аб М. Багдановічу»).

         Сам В. Ластоўскі як кніжны  летапісец здолеў пазначыць і  «вынесці на шырокі свет» шляхі  беларускай рукапіснай і друкаванай кнігі, вярнуць у гісторыю Бацькаўшчыны выданні, занесеныя ў чужыя аналы. Складзены ім пад адной вокладкай агляд «звыш 1000 важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачатку зараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX стагоддзя» выйшаў у Коўна ў 1926 г. як капітальнае даследаванне — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Зразумела, як і ў выпадку са слоўнікам, матэрыялы да якога збіраліся на працягу 20 гадоў, так і падрыхтоўцы «крыўскай» кнігі Ластоўскі аддаў не адно дзесяцігоддзе свайго неспакойнага жыцця. Перад тым ім былі напісаны шматлікія грунтоўныя нарысы пра айчыннае кнігадрукаванне. Пры гэтым ягоны позірк як даследчыка быў куды шырэй. Яго цікавілі аналагічныя працэсы ў суседніх культурах («350-летняя гадаўшчына друку ў Маскоўшчыне»; «10-летні юбілей літоўскага друку», «Рухомыя друкарні на Беларусі і Украіне»). Ён стаў першым аўтарам-беларусам, хто ў XX ст. уводзіў у літаратурны ўжытак імёны Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага, Ц. Бычкоўскага і інш. Як піянер-даследчык Ластоўскі ярка паўстае з артыкула «Памажыце!» (1913), у якім у асноўных рысах намаляваў карціну літаратурнага руху на Беларусі мінулага стагоддзя («Аказваецца, што праз усё XIX сталецце беларускія пісьменнікі не зводзіліся: людзі пісалі і працавалі над развіццём беларускай літаратуры, над утрыманнем беларускай свядомасці»), распрацаваў праграму па ратаванні рукапіснай спадчыны, кінуў кліч збіраць неацэнныя рукапісныя творы, што яшчэ захоўваліся па глухіх засценках ды ваколіцах, падаўшы падрабязны пералік прозвішчаў айчынных літаратараў. Тады, на пачатку XX ст., яны прагучалі як сапраўднае адкрыццё. Наогул, Власт-кніжнік быў перакананы, што «адзін з найцэннейшых скарбаў, які паасобны народ можа ўнесці ў агульналюдскую скарбніцу, гэта ёсць яго літаратура» («Па сваім шляху»). Таму ён так нястомна адкрываў, даследаваў старабеларускую літаратуру («Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на беларускую мову», «Крыўскі варыянт быліны аб Іллі Мурамцы», «Смаленская легенда аб св. Меркурыі», «Новагорадская аўтакефальная мітраполія», «Побыт Іероніма Пражскага ў Беларусі»).

Информация о работе Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”. Да 100-годдзя выхаду