Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Марта 2012 в 16:27, контрольная работа

Описание

Жывая сувязь з гісторыяй памнажае сілы народаў. Гісторыя – гэта невычэрпная крыніца сапраўднага патрыятызму, інтэрнацыяналізму і сацыяльнага аптымізму, якія дапамагаюць весці барацьбу з тымі агрэсіўнымі імперыялістычнымі кругамі, якія не адмаўляюцца ад ваеннага гвалту як спосабу вырашення супярэчнасцяў эпохі. Для таго каб паспяхова змагацца з вайной, трэба добра ведаць, што такое вайна, якія незлічоныя ахвяры, разбурэнні і пакуты яна нясе. Людзі звяртаюцца да падзей Другой сусветнай вайны, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, каб разгром фашысцкай Нямеччыны і мілітарысцкай Японіі паслужыў суровым урокам для тых, хто выношвае авантурыстычныя планы новай, куды больш жудаснай ваеннай трагедыі.

Содержание

Уводзіны ………………………………………………………………………………. 3

Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.…………….4

Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва………………………………………………………….7

Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў
на Беларусі.… ………………………………………………………………… 10

Заключэнне…………………………………………………………………………….13

Літаратура……………………………………………………………………………14

Работа состоит из  1 файл

КОнтрольная1.docx

— 48.97 Кб (Скачать документ)

Змест

 

Уводзіны ………………………………………………………………………………. 3

 

  1. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.…………….4

 

  1. Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва………………………………………………………….7

 

  1. Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў

           на Беларусі.… ………………………………………………………………… 10

 

Заключэнне…………………………………………………………………………….13

 

Літаратура……………………………………………………………………………14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Жывая сувязь з гісторыяй  памнажае сілы народаў. Гісторыя – гэта невычэрпная крыніца сапраўднага патрыятызму, інтэрнацыяналізму і сацыяльнага аптымізму, якія дапамагаюць весці барацьбу з тымі агрэсіўнымі імперыялістычнымі кругамі, якія не адмаўляюцца ад ваеннага гвалту як спосабу вырашення супярэчнасцяў эпохі. Для таго каб паспяхова змагацца з вайной, трэба добра ведаць, што такое вайна, якія незлічоныя ахвяры, разбурэнні і пакуты яна нясе. Людзі звяртаюцца да падзей Другой сусветнай вайны, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, каб разгром фашысцкай Нямеччыны і мілітарысцкай Японіі паслужыў суровым урокам для тых, хто выношвае авантурыстычныя планы новай, куды больш жудаснай ваеннай трагедыі. Цяперашнія прэтэндэнты на сусветнае панаванне не павінны забываць, што гісторыя заўсёды карае тых, хто грэбуе яе ўрокамі.

        Мінулая вайна была катастрофай  сусветнага маштабу. Калі на досвітку 22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі вераломна ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку на Беларусь, пачалася адна з самых кровапралітных і спусташальных войнаў, якую зведаў беларускі народ за ўсю сваю шматвяковую гісторыю. Да яе прывяла авантурыстычная, захопніцкая палітыка фашысцкага таталітарнага рэжыму, што існаваў у Германіі і імкнуўся да сусветнага панавання.

1418 дзён і начэй бушаваў  агонь вайны, забіваючы людзей  і знішчаючы ўсё, што было  створана іх працай. Дзясяткі  мільёнаў сыноў і дочак страціла  наша Радзіма - маці. Няма сям'і,  якой бы не кранула вайна.  Чым вымераць глыбіню страты  і сілу нашай скрухі? Нават  зараз, гэтулькі гадоў праз  пасля Перамогі, маці чакаюць  сыноў, жонкі - мужоў, дзеці  - бацькоў. Памяць і надзея. Яны  жывуць заўсёды з намі і  ў нас.

Другая сусветная вайна  па сваіх маштабах, чалавечым ахвярам, матэрыяльным стратам уражвае ўяўленне. Яна стала гераічным і разам  з тым найболей цяжкім перыядам у  гісторыі Савецкай дзяржавы. З усіх саюзных рэспубалік самыя страшныя страты панесла Беларусь, дзе кожны  трэці жыхар аддаў жыццё, набліжаючы Вялікі дзень Перамогі. У насычанай  суровымі выпрабаваннямі барацьбе супраць  фашысцкіх агрэсараў савецкія людзі  адстойвалі волю і незалежнасць Радзімы, неслі вызваленне народам, заняволеным  фашысцкай Нямеччынай і яе саюзнікамі.

Мэта: выявіць асаблівасці  акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі у час Вялікай Айчыннай вайны.

Задачы:

  • даць агульную характарыстыку фашысцкага акупацыйнага рэжыму;
  • вызначыць сутнасць калабарацыянізму;
  • растлумачыць, что такое маладзежная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з якой мэтай яна была створана.

 

  1. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.

 

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй  з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым у  Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага  грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне  нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага  народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай  Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных  дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай  акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія  тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе”  нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння  “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае  панаванне.[4]

Асноўнай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі для патрэб Нямеччыны, паступовая паланізацыя яе тэрыторыі, германізацыя, высяленне і знішчэнне большасці карэннага насельніцтва. [5]

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

- паўночна-заходнія раёны  Брэсцкай і Беластоцкай абласцей  з гарадамі Гродна і Ваўкавыск  былі перададзены Усходняй Прусіі;

- паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай  абласцей былі ўключаны ў склад  рэйхскамісарыята “Украіна”;

- паўночна-заходнія раёны  Вілейскай вобласці былі далучаны  да генеральнай акругі Літвы;

- тэрыторыя Віцебскай  і Магілёўскай абласцей, большая  частка Гомельскай і ўсходнія  раёны Мінскай вобласці былі  ўключаны ў зону армейскага  тылу групы армій “Цэнтр”,  дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі  выконвала ваеннае камандаванне;

- Баранавіцкая, Вілейская  (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская  (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя  раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай  абласцей склалі “генеральбецырк  Беларутэнія” – генеральную  акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі  БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят  “Остланд” з рэзідэнцыяй у  Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай  акругай, акругамі і раёнамі ствараўся  жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны  апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў  Гітлера гаўляйтар Вільгельм  Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую  палітыку нацызму. Пасля знішчэння  Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр  войск СС Курт фон Готберг.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы  эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў  з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар  Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай  Беларутэніі”.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі  гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння  ўяўнага выгляду самакіравання  і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся  гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай  акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага  парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя  групы); СД (служба бяспекі, галоўны  орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя  і інш.

Генеральны план “Ост”  вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення  і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці  да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана  гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму  мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.[4]

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі  пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін  з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў  на трэцім месцы пасля Асвенціма  і Майданака. Напярэдадні наступлення  савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй  абароны спецыяльных лагераў  смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных  хворых з мэтай масавага распаўсюджвання  цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.[7]

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых  краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў  фашызму – масавае знішчэнне  яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль  што 100 тыс. яўрэяў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі  больш за 140 карных экспедыцый, у  ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і  не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі  і генацыду ўключала і гвалтоўны  вываз савецкіх людзей на катаржныя  работы ў Германію. Угон беларускага  насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны  характар. Для грабяжу і падрыву  гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў  створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў  для збору прадукцыі вытворчасці  і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў  Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі  і асабістую ўласнасць насельніцтва.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш  за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.

Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны  на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю  на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі  шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым  парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых  аб’ектаў, мастоў, дарог і г.д.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе  ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны  гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную  галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш  за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

З дапамогай спецыяльна створаных  школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і  іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную варожасць, зламаць  іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць  фашысцкай Германіі.[4]

  Такім чынам, першых  дзён акупацыі захопнікі як  маглі рабавалі багацці Беларусі  – сыравіну, прадукты харчавання, гатовую прадукцыю, культурныя  каштоўнасці, імкнуліся звесці  фізічна і духоўна беларускіх людзей да становішча рабоў.

 

  1. Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва.

 

Пад час вайны, каб раскалоць  адзінства беларускага народа, знайсці  ў ім апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі, апіраліся  на пэўныя колы насельніцтва ці існуючыя дзяржаўныя і іншыя структуры. У  розных краінах некаторыя партыі, рухі, гаспадарчыя кругі, сродкі прапаганды супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Гэтая  з’ява ў 1953 г. атрымала назву “калабарацыя”. Даны тэрмін характаразаваў рух той  часткі французаў, якія падчас акупацыі хацелі працаваць над адрадженнем  Францыі пры супрацоўніцтве з  немцамі. Вызначаецца калабарацыя  палітычная, ідэалагічная, ваенная. Савевецкі  ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць  калабарацыю як здраду сваёй радзіме  і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам. Нельга лічыць такое вызначэнне дакладным, яно аднабаковае. Калабарацыя  – з’ява больш шырокая.

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі