Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Марта 2012 в 16:27, контрольная работа

Описание

Жывая сувязь з гісторыяй памнажае сілы народаў. Гісторыя – гэта невычэрпная крыніца сапраўднага патрыятызму, інтэрнацыяналізму і сацыяльнага аптымізму, якія дапамагаюць весці барацьбу з тымі агрэсіўнымі імперыялістычнымі кругамі, якія не адмаўляюцца ад ваеннага гвалту як спосабу вырашення супярэчнасцяў эпохі. Для таго каб паспяхова змагацца з вайной, трэба добра ведаць, што такое вайна, якія незлічоныя ахвяры, разбурэнні і пакуты яна нясе. Людзі звяртаюцца да падзей Другой сусветнай вайны, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, каб разгром фашысцкай Нямеччыны і мілітарысцкай Японіі паслужыў суровым урокам для тых, хто выношвае авантурыстычныя планы новай, куды больш жудаснай ваеннай трагедыі.

Содержание

Уводзіны ………………………………………………………………………………. 3

Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.…………….4

Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва………………………………………………………….7

Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў
на Беларусі.… ………………………………………………………………… 10

Заключэнне…………………………………………………………………………….13

Літаратура……………………………………………………………………………14

Работа состоит из  1 файл

КОнтрольная1.docx

— 48.97 Кб (Скачать документ)

Колькасць беларускай моладзі  ў Нямеччыне значна павялічылася ў чэрвені - ліпені 1944 г., што было выклікана:

а) прымусовым вывазам Вермахтам  дзяцей і падлеткаў ва ўзросце  ад 8 да 14 гадоў;

б) эвакуацыяй перад наступленнем Чырвонай Арміі Кіраўнічага штаба  СБМ і больш за 1000 дзеячаў моладзі, групы членаў Беларускай службы бацькаўшчыне, і дзесяткаў тысяч цывільных  жыхароў разам з моладдзю[6].

Калі кіраўніцтва СБМ  і на бацькаўшчыне не выкарыстоўвала гвалтоўных метадаў вярбоўкі, то ў  Нямеччыне не было на тое ні магчымасці, ні патрэбы - моладзь, якая эвакуявалася з Беларусі, сама шукала элементарных умоў для пражыцця. На 1 жніўня 1944 г. у Нямеччыне працавала 4500 беларускіх юнакоў і юначак. Гэтая моладзь  перш за ўсё цяжка працавала. Варта  заўважыць, што пэўная частка гэтай  моладзі не ўваходзіла на бацькаўшчыне ў арганізацыю СБМ і толькі ў прыёмных лагерах атрымала членскія білеты і нацыянальныя павязкі на рукавы.

Удзел юнакоў і юначак у  ваенна-эканамічных мерапрыемствах Нямеччыны выклікаў пасля вайны  некаторыя праблемы. Ніхто не мог  запярэчыць, што яны кавалі ў фабрыках зброю для нямецкай арміі,  будавалі ваенныя аб’екты і дапамагалі збіваць саюзніцкія самалёты. Аднак  ніводзін з пасляваенных Нюрнбергскіх трыбуналаў, ніводзін даследчык не мог даказаць прымусовай вярбоўкі моладзі (акрамя акцыі HEU, да якой СБМ не меў  ніякага дачынення). Яна ішла добраахвотна [3].

Такім чынам, Нямеччына отрымала шмат добрасумленнай працоўная сілы за кошт беларускіх юнакоў і юначак. Масавы ўдзел „савецкай” моладзі  ў ваенна-эканамічных мерапрыемствах Нямеччыны быў несумненным фактам, які нелагічна тлумачыць толькі яе нявопытнасцю і падатлівасцю на прапаганду моладзевых арганізацый. Прычыны  ўдзелу СБМаўскай моладзі ў працы  на ваенную прамысловасць Нямеччыны  былі розныя. Адных клікала цывілізацыйная прывабнасць Захаду і бясплатная пуцёўка ў Еўропу, іншых - спадзяванне  на тэхнічную ці ваенную адукацыю, лепшую долю пасля вайны. Многія імкнуліся  застрахавацца перад прымусовай адпраўкай у Нямеччыну ў якасці остарбайтараў ці пазбегнуць прызыву  ў партызанскія атрады.

Урэшце пэўная частка моладзі  кіравалася ідэйнымі матывамі, якія сфармаваліся пад уплывам акупацыйных рэаліяў  і выхаваўчай працы ў шэрагах  СБМ. Паслядоўная беларусізацыя  грамадскага жыцця, нацыянальная сімволіка, прапагандысцкая роля БЦР і многія іншыя фактары хутка ўплывалі на рост нацыянальнай свядомасці і  актыўнасць моладзі і разглядаліся як гістарычны шанец аднаўлення дзяржаўнасці.

Аднак, для многіх юнакоў і юначак, палітычна зарыентаваных  на Нямеччыну, стаўка Гімлера на Ўласава  была раўназначная здрадзе нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Для многіх гэта была драма: сфармаваныя ідэйна ў  духу патрыятычных СБМаўскіх „дзесяці запаветаў”, яшчэ да капітуляцыі Нямеччыны  апынуліся яны перад прывідам паўторнага маральна-палітычнага заняволення. Нягледзячы на такія ці іншыя матывацыі, кожны, хто мог, клапаціўся ўжо толькі аб свой асабісты лёс.

 

 

Заключэнне

 

Другая сусветная вайна і яе вынікі навучылі нас разуменню той небяспекі, якую нясуць з сабой войны, асабліва сусветныя, разуменню таго, што яны наогул павінны быць выключаны з жыцця супольнасці. Нават падрыхтоўка да вайны злучана з гіганцкім раскраданнем грамадскіх багаццяў. Вытворчасць смяротнай зброі паглынае велізарныя матэрыяльныя і духоўныя сілы народаў, з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай на шляхі сацыяльнага прагрэсу.

Акупаваўшы Беларусь гітлераўцы прынеслі народу незлічоныя бедствы. У выніку так званага “новага парадку” – рэжыму нябачнага крывавага тэрору, жудасных здзекаў загінула 1/3 насельніцтвы, 380 тыс. чалавек вывезена на працу ў Нямеччыну. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945 г. склала толькі 6,2 млн.чалавек. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана каля 9200 населеных пунктаў, з іх звыш 5295 фашысты знішчылі разам з усімі жыхарамі ці іх часткай. Па адзнаках заходніх спецыялістаў, Беларусь больш,чым якая-небудзь іншая еўрапейская краіна, папакутавала ад вайны.

Такім чынам галоўны вынік Другой сусветнай вайны – гэта імкненне народаў не дапусціць паўторы сусветнай трагедыі, прадухіліць новую сусветную вайну. Перамога – наш найвялікі здабытак, мы павінны шанаваць ёй і паважаць усё, што было зроблена для яе дасягнення. Змагацца супраць ваеннай пагрозы трэба да таго як загаворыць зброя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

 

  1. 9 Белорусские остарбайтеры. Документы и материалы. Книга 2 (1943-1944). Минск, 1997. – 104с.

 

  1. Белорусские остарбайтеры. Историко-аналитическое исследование. Минск, 2001. – 805 с.

 

  1. 23 Вініцкі А. Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох. Лёс Анджэлес, 1968 – Мінск, 1995. – 36с.

 

  1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2. Люты 1917г. – 1997г.: Вучэб. Дапам./ Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.:Універсітэцкае, 1998. – 464 с.

 

  1. История Беларуси: Учебн. Пособие/ Е.Л. Абецедарская, П.И. Бригадин, Л.А. Жилунович и др.; Под ред. А.Г.Кохановского и др. – Мн.: «Экоперспектива», 1997. – 319 с.

 

  1. Каваленя А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі 1941-1944. Вытокі, структура, дзейнасць. – Мінск, 1999. – 126с.

 

  1. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2/М.П. Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І. Вышынскі і інш.;Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь,1995. – 560 с.

 

  1. Туронак Ю. Фабіян Акінчыц - правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістаў // Беларускі Гістарычны Агляд. Т.10 (2003). Сш.1-2 (18-19). – 145 – 161с.

 


Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі