Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Марта 2012 в 16:27, контрольная работа

Описание

Жывая сувязь з гісторыяй памнажае сілы народаў. Гісторыя – гэта невычэрпная крыніца сапраўднага патрыятызму, інтэрнацыяналізму і сацыяльнага аптымізму, якія дапамагаюць весці барацьбу з тымі агрэсіўнымі імперыялістычнымі кругамі, якія не адмаўляюцца ад ваеннага гвалту як спосабу вырашення супярэчнасцяў эпохі. Для таго каб паспяхова змагацца з вайной, трэба добра ведаць, што такое вайна, якія незлічоныя ахвяры, разбурэнні і пакуты яна нясе. Людзі звяртаюцца да падзей Другой сусветнай вайны, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, каб разгром фашысцкай Нямеччыны і мілітарысцкай Японіі паслужыў суровым урокам для тых, хто выношвае авантурыстычныя планы новай, куды больш жудаснай ваеннай трагедыі.

Содержание

Уводзіны ………………………………………………………………………………. 3

Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.…………….4

Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва………………………………………………………….7

Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў
на Беларусі.… ………………………………………………………………… 10

Заключэнне…………………………………………………………………………….13

Літаратура……………………………………………………………………………14

Работа состоит из  1 файл

КОнтрольная1.docx

— 48.97 Кб (Скачать документ)

У калабарацыі на Беларусі выразна бачны тры састаўляючыя:

1.Беларускія сілы, якія  былі ў апазіцыі да бальшавізму. 

2.Тыя, хто жыў да  вайны на тэрыторыі БССР і  хто паверыў немцам ці іх  супольнікам, свядома пайшлі да  іх на службу.

3.Людзі, якія абставінамі  лёсу апынуліся ў сувязі з  першай ці другой групамі або  на службе ў акупантаў і  былі пабаўлены іншага выбару.

Першая група валодала пэўнымі ідэалагічнымі сродкамі і з’яўлялася своеасаблівым касцяком, вакол якога групаваліся апошнія. Прадстаўнікі гэтай групы з дапамогай  мясцовых кадраў выдавалі ў Мінску і ў іншых гарадах розныя прафашысцкія газеты і часопісы, супрацоўнічалі з прапагандысцкім апаратам генеральнага і акруговых камісарыятаў. Галоўнай мэтай іх дзейнасці было стварэнне  з дапамогай захопнікаў “самастойнай Беларусі” пад эгідай гітлераўскай Германіі.

У кастычніку 1941г. была створана так званая Беларуская народная самапомач (БНС). Галоўнай мэтай БНС было: “памагаць  пацярпелым  беларусам ад ваенных  дзеянняў, бальшавіцкага і польскага  праследвання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край…”(21) Пры  кіраўніцтве БНС быў створаны Цэнтральны савет (Цэнтраль). Членаў савета прызначаў і звальняў гаўляйтэр  Кубэ.

Гітлераўцы цвёрда трымалі  ў сваіх руках кантроль над  БНС, не дазваляючы ёй хаця б якой-небудзь  самастойнасці, што было, аднак, не даспадобы  яе кіраўнікам, якія марылі прераўтварыць  арганізацыю ў орган беларускага  дзяржаўнага кіравання. З гэтай  мэтай кіраўнікі БНС настойвалі на стварэнні беларускіх узброеных ваенных атрадаў для барацьбы з партызанамі і на фронце, арганізацыі пры акупацыйных органах адзелаў з ліку беларусаў і г.д.

В.Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб стварэнні беларускага “Вольнага  корпуса самааховы”, а таксама  дазволіў стварыць галоўную раду БНС . Пры ёй утвараліся 13 ведамасных адзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. З адпаведнымі падраздзяленнямі ў акругах. Фактычна быў створаны апарат, які мог у адпаведны  час пераняць з нямецкіх рук кіраўніцтва  краем. Акрамя гэтага, былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, беларускі судовы апарат.

Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Камандуючы І. Ермачэнка і створаны ім штаб распачалі кіпучую дзейнасць па стварэнню БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. Створаныя ў хуткім часе фарміраванні БСА падвяргаліся ўзмоцненай ідэалагічнай апрацоўцы і ваеннаму ўздзеянню з боку партызан. Да таго ж немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць акупантаў да гэтага мерапрыемства стала слабець. Вясной 1943 г. гітлераўцы адмовіліся ад беларускай самааховы.

Актыўныя намаганні калабаранты  праводзілі па рабоце сярод моладзі  Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. В.Кубэ аб’явіў  аб дазволе стварыць антысавецкую маладзёжную  арганізацыю па тыпу гітлерюгенда, якая атрымала назву “Саюза беларускай моладзі”(СБМ).

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю  ўсіх сіл беларускага народа для  знішчэння бальшавізму і працавала  па зацверджанаму Генеральным камісарам  Беларусі Готбергам статуту.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі  і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.

У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя  нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць  БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.

Такім чынам, у час вайны  гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з  імі.

Аднак поспехі Чырвонай Арміі  на франтах вайны, узмацненне дзейнасці  партызан, актыўная прапагандысцкая  работа падпольных партыйных і камсамольскіх  органаў сярод насельніцтва спрыялі  таму, што беларускі народ у  цэлым адмоўна ставіўся да мерапрыемстваў акупантаў і іх памагатых[7].

Армія Краёва.У лютым 1942 г.на базе ”Саюза ўзброенай барацьбы ” і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва – падпольнаяе ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы, якое дзейнічала як на тэрыторыі ўласнай Польшчы, так і ў Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне і Літве. Галоўнай задачай фарміравання з’яўлялася барацьба за аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем у яе склад Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы.

 Цэнтр камандававання  Арміяй Краёвай знаходзіўся ў  Варшаве. Праз пункты радыёсувязі  і дэлегатаў  сувязі ён падпарадкоўваўся  ўраду У. Сікорскага ў Лондане.  Варшаўскаму цэнтру падначальваліся  акругі на чале з камендантамі, якія ў сваю чаргу кіравалі  мясцовымі фарміраваннямі арміі  ў раёнах. Строга захоўвалася  канспірацыя. Ксяндзы прымалі  ў байцоў прысягу.

Акрамя шматлікіх сутычак, адкрытай барацьбы з савецкімі партызанамі  ў 1941 г. – пачатку 1943 г. польскія ваенныя  фарміраванні не вялі, іншы раз нават  сябравалі з беларускімі партызанамі, ратавалі палонных,раненых.

Пасля разрыву адносін  паміж СССР і Польшай у сакавіку 1943г. перагаворы паміж  “чырвонымі”  і “белымі” партызанамі аб сумесных дзеяннях супраць акупантаў зайшлі ў тупік, бо кожны з бакоў меў  на гэты выпадак устаноўку свайго ўрада аб  межах, і ўстаноўкі  гэтыя былі дыяметральна процілеглыя. Замест ранейшага плана ўсенароднага ўзброенага паўстання кіраўніцтва  Арміі Краёвай ажыццяўляе новы план пад кодавай назвай “Навальніца”, які ў ваенных  адносінах быў  накіраваны супраць Германіі, а ў  палітычных – супраць СССР.

Армія Краёва  прытрымлівалася  лозунга “двух ворагаў” і вяла барацьбу на два фронты – супраць  немцаў і супраці бальшавікоў[4].

Да вясны 1944 г. дзейнасць  АК у асноўным абмяжоўвалася арганізацыйнай і палітычнай  работай, фарміраваннем  сеткі падпольных структур, назапашваннем  зброі, арганізацыяй ваеннана навучання, стварэннем штабоў і іншых органаў, якія ў выпадку краху акупацыйнага рэжыму змаглі б забяспечыць прыход да ўлады польскага эміграцыйнага  ўрада, аднаўленне парадкаў і граніц даваеннай Польшчы. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага  насельніцтва, якое імкнулася весці  барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан.

У некаторых месцах Заходняй Беларусі Армія Краёва мела значныя  сілы, у якіх налічвалася каля 7 тыс. чалавек.

  У час набліжэння  лініі фронту да старой польска-савецкай  граніцы атрады Арміі Краёвай  павінны былі прыступіць да  рэалізацыі плана “Бура”, які  зацвердзіў камандуючы АК 20 лістапада  1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася  падняць паўстанне і захапіць  тэрыторыю Захоняй Украіны і  Заходняй Беларусі польскім падполлем  і атрадамі АК у момант адступлення  нямецкіх войск.

Пасля выгнання гітлераўцаў  з тэрыторыі Заходняй Беларусі частка атрадаў Арміі Краёвай была абяззброена. Жадаючыя працягваць барацьбу на баку Чырвонай Арміі ўступалі ў польскае войска, астатнія былі інтэрніраваны. Асобныя атрады перадыслакаваліся  на тэрыторыю Польшчы ці працягвалі барацьбу ў тыле савецкіх войск, спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе заходніх абласцях[7].  

Такім чынам, барацьба Арміі  Краёвай за далучэнне жыхароў  Заходняй Беларусі да Польшчы, яе спробы павярнуць назад кола гісторыі адмоўна  ўспрымаліся беларускім насельніцтвам. Разам з тым Армія Краёва, нягледзячы на складанасць ваенна-палітычных абставін, змагаліся з нямецкімі акупантамі. На іх рахунку ўзарваныя эшалоны  праціўніка, знішчаныя фашысцкія  салдаты і афіцэры.

 

  1. Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі.

 

Летам 1941 г. у берлінскім міністэрстве акупаваных усходніх абшараў  праектавалася стварэнне аддзела  моладзі для распрацоўкі канцэпцыі  моладзевай палітыкі на Ўсходзе. Абмяркоўваліся пытанні арганізацыі працы з моладдзю на акупаваных тэрыторыях СССР. Аддзел моладзі павінен быў апекавацца маладымі людзьмі толькі нямецкай нацыянальнасці. Станоўчае вырашэнне гэтага пытання, якое садзейнічала б росту нацыянальнай актыўнасці юнакоў і юначак, у пэўнай меры залежала ад стаўлення да яго паасобных кіраўнікоў нямецкай цывільнай адміністрацыі на Ўсходзе.

У Беларусі прыхільнікам стварэння  моладзевай арганізацыі быў яе генеральны камісар Вільгельм Кубэ. Маючы  за сабой шматгадовы вопыт працы  з моладдзю ў Нямеччыне, ён добра  разумеў значэнне такой арганізацыі  для актывізацыі беларускага  нацыяналізму, які быў асноўнай канцэпцыяй яго палітыкі.

Істотную ролю ў заснаванні беларускай арганізацыі моладзі  адыгралі Фабіян Акінчыц і Генрык Барановіч –  ідэолагі і правадыры нацыянал-сацыялістычнага руху ў Заходняй Беларусі. Акупацыю Беларусі нямецкай арміяй Акінчыц успрыняў як доўгачаканы шанец перабудовы грамадства, яго абуджэння з летаргічнага нацыянальнага сну, чаго спадзяваўся дасягнуць шляхам перавыхавання беларускага юнацтва ў адпаведнасці з прынцыпамі нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі, у духу радыкальнага антыбальшавізму[8].

У сваіх зносінах з Дзяржаўным кіраўніцтвам моладзі Акінчыц імкнуўся абгрунтаваць неабходнасць стварэння  СБМ такімі аргументамі, якія не пакінулі б абыякавымі немцаў. Гэтаму, у прыватнасці, служыў „тэзіс„ аб бальшавізацыі  беларускай моладзі, „якая нідзе  не працуе, ахвотна слухае Сталіна  і папаўняе партызанскія банды„, які  часта выкарыстоўваўся зацікаўленымі нямецкімі дзеячамі. І хаця гэты „тэзіс„ у пэўнай меры адлюстроўваў пазіцыю ўсходнебеларускіх камсамольцаў, яго перанос на ўсю беларускую моладзь стаў прапагандысцкім ходам, разлічаным на станоўчае вырашэнне пытання беларускай арганізацыі, якая можа і павінна быць супрацьпастаўлена бальшавіцкім уплывам шляхам яе перавыхавання ў нацыянальным духу.

Іншы аргумент зыходзіў з  вялікага запатрабавання Нямеччыны  на рабочую сілу і мізэрных вынікаў  прымусовай вярбоўкі ў Беларусі. І  гэтае важнае для нямецкага кіраўніцтва  пытанне павінен быў вырашыць СБМ. Пра гэта сведчыць праект статута СБМ. Вось наступныя праграмныя ўказанні, пададзеныя ў раздзеле „Агульныя вызначэнні„ праектаванага статута:

„Дзейнасць Саюза Беларускай Моладзі ажыццяўляецца ў дзвюх  яго аператыўных групах – „Беларусь„ і „Нямеччына„. Да першай належаць члены СБМ, якія жывуць у Беларусі, а да другой – якія працуюць у Нямеччыне. Адной з найважнейшых задач СБМ з’яўляецца ўключэнне беларускіх юнакоў і юначак у аператыўную групу „Нямеччына„. Гэта дазволіць моладзі актыўна ўдзельнічаць у змаганні з бальшавізмам, развіваць пачуцці сяброўства, удзячнасці і нераздзельнасці лёсаў беларускага народа і Вялікай Нямеччыны, а таксама падрыхтавацца да пасляваеннай адбудовы бацькаўшчыны. У асобных выпадках для членаў аператыўнай групы „Нямеччына„ будуць выдадзены спецыяльныя вызначэнні„[1].

Вясной 1943 г. нямецкія моладзевыя дзеячы звярнуліся да авіяцыйнай фірмы  Юнкерс у Дэсаў з прапановай накіраваць на вучобу і работу на заводы фірмы тысячу беларускіх юнакоў[2]. Была дасягнута прынцыповая згода на ажыццяўленне гэтага мерапрыемства ў недалёкай будучыні, што значна падмацавала праграмныя ўстаноўкі праектаванага статута СБМ.

Кубэ адмовіўся ад часткі „Агульных вызначэнняў„ статута, у  якой прадугледжваўся падзел арганізацыі  на аператыўныя групы „Беларусь„ і „Нямеччына„, ды выкрасліў яе са статута. Адмаўленне Кубэ ад аператыўнай  групы „Нямеччына„, а тым самым  ад уключэння СБМ у вярбоўку на працу ў нямецкай эканоміцы, зыходзіла  з яго пераканання, што гэтую  моладзь чакаюць больш важныя задачы на бацькаўшчыне. Таму ён не спяшаўся з адпраўкаю моладзі ў Нямеччыну.

Аднак такое становішча трывала  нядоўга. Пасля забойства Кубэ (22.09.1943) яго пераемнік Курт фон Готберг  настойліва дамагаўся актывізацыі  СБМ і мабілізацыі моладзі  на ажыццяўленне вызначаных берлінскім кіраўніцтвам ваенна-эканамічных задач. У канцы 1943 г., пасля ўзгаднення з СБМ, міністэрства акупаваных усходніх абшараў заключыла з фірмай Юнкерс афіцыйны дагавор, які акрэсліў умовы вучобы і працы беларускіх юнакоў, а таксама абавязкі сігнатараў. Згодна з дагаворам, фірма Юнкерс павінна была забяспечыць юнакам прафесійнае навучанне, жыллё, харчаванне і кішэнныя грошы, а СБМ браў на сябе вярбоўку юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў і прызначэнне кіраўнікоў для апекі над моладдзю.

У 1944г. адпраўленыя па кантрактах з Юнкерсам хлопцы стварылі працоўную  групу СБМ у Нямеччыне. Акрамя СБМаўскіх юнакоў, якія, як правіла, добраахвотна паступалі на работу, у Нямеччыне працавала яшчэ больш  за 5000 маладых беларусаў, значная  частка якіх была пастаўлена гвалтоўна. Яны належалі да катэгорыі г. зв. остарбайтэраў са статусам, няшмат адрозным ад ваеннапалонных.Гэтыя маладыя остарбайтэры трактаваліся кіраўніцтвам СБМ як рэзервы росту Працоўнай групы.

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі