Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Ноября 2012 в 20:12, реферат
Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны Сойм.
1. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
2. Форма дзяржаўнага ўладкавання ў Рэчы Паспалітай у XVII - XVIII ст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады.
3. Раздел Рэчы Паспалітай: прычы і наступствы.
4. Канстытуцыя (“Закон аб урадзе”) 1791 г. Змены ў дзяржаўнам ладзе і сістэме вышэйшых органах улады.
Установа адукацыі Рэспублікі Беларусь
“Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Юрыдычны факультэт
Кафедра Гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Спецыяльнасць: 1-240102 “Правазнаўства”
Тэма: Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (XVII - XVIII ст.)
КСР студэнта
1 курса, 4групы
дзеннага аддзялення
Кулеша Рамана
Кiраунiк: Мiсарэвiч I.В. кандыдат навук,
дацэнт
Гродна 2009
Змест:
1. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
2. Форма дзяржаўнага ўладкавання ў Рэчы Паспалітай у XVII - XVIII ст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады.
3. Раздел Рэчы Паспалітай: прычы і наступствы.
4. Канстытуцыя (“Закон аб урадзе”) 1791 г. Змены ў дзяржаўнам ладзе і сістэме вышэйшых органах улады.
1. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны Сойм.
Таму вельмі хутка дэпутаты сойма ад ВКЛ дамагліся выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй. Цалкам верагодна, што гэтыя законы прымаліся на асобных паседжаннях дэпутатаў Сойма ад ВКЛ. Выданне Статута 1588 г. адбылося такім жа шляхам. Улічваючы дыскрымінацыю з боку Польшчы, Статут ВКЛ 1588 г. у многіх выпадках адыходзіў ад умоў Люблінскай уніі. Так, артыкул 12 Статута забараняў палякам набываць зямельную ўласнасць у межах ВКЛ. Статут захоўваў права ВКЛ на асобнае заканадаўства, уласны дзяржаўны апарат і войска. Польскія паны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ. Адметным было і тое, што статут 1588 г. замацаваў у якасці дзяржаўнай старабеларускую мову.
Аднак у целым гэтыя прававыя нормы не маглі спыніць галоўнага- заняпаду дзяржаўнасці, страту беларусамі нацыянальнай Айчыны, наступу паланізацыі. Справа ў тым, што ў Рэчы Паспалітай з цягам часу ўсе галіны ўлады – заканадаўчую, выканаўчую, судовую – прыбрала ў свае рукі шляхта. Гэты працэс ішоў пад дэвізам: “ не рушыць старыны, не ўвадзіць навіны”.
Кароль Рэчы Паспалітай
выбіраўся на сойме і поўнасцю
залежыў ад яго рашэнняў. У
1573 г. была прынята пастанова
згода з якой 16 сенатараў заўсёды
знаходзіліся пры каралі і
з’яўляліся яго дарадцамі ў
любой справе. Гэта азначала, што
палітычная ўлада набыла
Акрамя таго, у пачатку XVII ст. шляхта атрымала права на канфедырацыю і рокаш. Канфедырацыя – гэта саюз шляхты, выкліканы якой-небудзь прычынай. Як правіла, тая ці іншая частка шляхты ставіла сабе на мэце абарону сваіх правоў альбо барацьбу за палітычную ідэю, напрыклад, абарону каталіцтва. Рокаш – гэта выключнае права шляхты на барацьбу супраць караля, калі апошні парушаў якое-небудзь яе права замацаванае Соймам.
Такім чынам, агульная палітычная сістэма Рэчы Паспалітай была па форме рэспубліканскай, а па зместу і сутнасці – алігархічнай. Гэта садзейнічала развіццю ўсеагульнага крызісу Рэчы Паспалітай.
Выключныя правы, якімі валодала польская шляхта, вабілі палітычную эліту ВКЛ. Таму на працягу XVII ст. амаль уся беларуска-літоўская шляхта прыняла каталіцтва і была асімілявана палякамі. Гэты працэс ахапіў і дзяржаўную ідэалогію, якой з’яўлялася хрысціянства. У Рэчы Паспалітай галоўная роля належыла каталіцкаму касцёлу, а ў ВКЛ – праваслаўнай царкве.
Палітычныя супярэчнасці, войны паміж Вільняй і Масквой, а потым паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам спрыялі таму, што ў ВКЛ узмацніўся ўніяцкі рух, які ставіў на мэце аб’яднанне праваслаўнай царквы, але не з касцёлам увогуле, а толькі з Ватыканам. Пасля таго, як у Маскве ў 1589 г. быў створаны патырярхат, які атрымаў права на кіраванне праваслаўнай царквой і ў ВКЛ, уніяцкі рух у ВКЛ рэзка ўзмацніўся.
У 1595 г. папа Рымскі падпісаў акт уніі для праваслаўнай царквы ў межах ВКЛ, а ў 1596 г. праваслаўныя епіскапы ВКЛ са свайго боку падпісалі царкоўную унію з Рымам у Брэсце. Згодна з умовамі ўніі праваслаўная царква трапіла ў палітычныю і кананічную залежнасць ад Рыма, але кампрамісам было тое, што яна захавала традыцыйную праваслаўную абраднасць.
Такім чынам, палітычнае, прававое і ідэалагічнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай вызначалася стратай асноў дзяржаўнасці і нацыянальнай самабытнасці ва ўсіх сферах жыцця народа.
2. Форма дзяржаўнага ўладкавання ў Рэчы Паспалітай у XVII - XVIII ст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады.
Пасля Люблінскан уніі ўзаемаадносіны
паміж Вялікім княствам Літоўскім
і Польшчай у значнай меры заставаліся
такімі ж, як і пры персанальнай уніі
да 1569 г. Новым было толькі тое, што
гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены
ўтварэннем новай канфедэратыўнай
мно-ганацыянальнан дзяржавы — Рэчы
Паспалітай, хоць па акту Люблінскан уніі
Вялікае княства Літоўскае
Сацыяльна-эканамічная
Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі — «Пактам канвента» і «Генрыкаўскімі артыкуламі», а на Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г. «Пакта канвента» ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон. Згодна з «Пактам канвента» Генрых Валуа, стаўшы каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся захоўваць наступныя ўмовы: заключыць вечны саюз Рэчы Паспалітай з Францыяй; у час вайны Францыя абавязана была прыслаць у Польшчу гасконскую пяхоту, а Рэч Паспалітая ў Францыю — кавалерыю; у выпадку вайны з Масквой Генрых Валуа павінен быў выставіць 4 тыс. гасконскай пяхоты і ўтрымліваць іх за свой кошт на працягу паўгода; стварыць за свой кошт флот на Балтыйскім моры. Прадугледжвалася пашырэнне гандлю паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, пацвярджэнне ўсіх правоў і прывілей;
Адначасова з «Пактам канвента» г. былі распрацаваны і «Генрыхаўскія артыкўлы». У іх змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызшчалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім,|іГенр»йхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанаваабраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязi з тым, што Генрых Валуа іх не пацвердзіў, яны набыi сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. У выпадку вайны апалчэнне павінна было знаходзіцца ў межах дзяржавы, а пры пераходзе граніц выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўнаў. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго. Адмовы ад падпарадкавання абвяшчаліся ў выглядзе канфедэрацый (Слуцкая — 1767 г., Барская — 1768 г., Таргавіцкая — 1792 г.).
Соймы Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на звычайныя, што склікалiся каралём, і надзвычайныя, калі склікаліся кіраўнікрм каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай — прымасам, ў выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад прастола. Ддя выбрання новага караля склікаліся тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатам; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і зіключалася пагадненне «Пакта канвента»; 3) карана^ыііны, на якім ажыццяўлялася ўрачыстая каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і ўмовы пагаднення. Гэтыя ўмовы настолькі абмяжоўвалі ўладу караля, што ён не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладаю. А для таго, каб ён нічога сам не мог зрабіць, пры ім пастаянна знаходзіліся не менш як чатыры сенатары з 16 сенатараў-рэзідэнтаў.
Сойм Рэчы Паспалітай складаўся з трох «соймавых саслоўяў» (станаў): караля, сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. У сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140—150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў.
Усімі справамі на сойме кіравалi вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону — свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкыый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. 3 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652— 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла. У некаторых выпадках для таго, каб пазбегнуць зрыву сойма накладаннем вета, дэпутаты аб'яўлялі сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.
Кампетэнцыя агульных соймаў
Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася,
што сойм можа вырашаць усе пытанні
дзяржаўнага кіравання і
Для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі таможаныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы: 1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай — аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах; 2) мелі дачыненне да Польшчы; 3) мелі сілу для Вялікага княства Літоўскага. Як правіла, апошнія ў соймавых дакументах выдзяляліся ў спецыяльны раздзел.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы
Паспалітай разгарнулася вострая палітычная
барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага
ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага
духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя
дзеячы, звязаныя з развіваючыміся
капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся
рэфармаваць феадальны
Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, а дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая — для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Веларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755—1758 гг. прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і гіратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавснства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі каяфедарацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. У чэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.