Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (XVII - XVIII ст.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Ноября 2012 в 20:12, реферат

Описание

Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны Сойм.

Содержание

1. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
2. Форма дзяржаўнага ўладкавання ў Рэчы Паспалітай у XVII - XVIII ст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады.
3. Раздел Рэчы Паспалітай: прычы і наступствы.
4. Канстытуцыя (“Закон аб урадзе”) 1791 г. Змены ў дзяржаўнам ладзе і сістэме вышэйшых органах улады.

Работа состоит из  1 файл

КСР2.docx

— 57.10 Кб (Скачать документ)

Сойм, які сабраўся ў кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць  пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі  ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў  сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі  паміж сабой пагадненне, па якому  ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі  рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў  і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты. закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў  непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і  недапушчэння рэформаў дзяржаўнага  ладу. Разам з тым у «Кардынальньіх правах» меліся і некаторыя новыя  нормыТТЯк", паводле арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаў-ляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да па-карання  смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне  арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага  княства  Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася  крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі  Польшчы.

 

3. Раздел Рэчы Паспалітай: прычы і наступствы.

Кацярына II, уступіўшы на прастол, атрымала даволі абвостраныя адносіны паміж Расіяй і Польшчай. 3 аднаго боку, стварылася традыцыйнае права  ўмяшання рускай улады ў адносіны польскага ўрада да праваслаўных элементаў краіны. 3 другога боку, як бы ў сілу вядомай традыцыі склалася, што польскі ўрад і шляхта аказвалі вельмі моцнае супраціўленне настойлівым  і справядлівым патрабаванням рускага  ўрада. Кацярына ў дачыненні да ўсіх суседніх дзяржаў устанавіла цвёрды і нацыянальны курс палітыкі. У  сувязі з гэтым яна была не супраць  узмацніць сваю дзяржаву за кошт слабага  суседа. Для яе пытанне аб праваслаўі адразу стала баявым, якое пры гэтым  давала зачэпку для ўмяшання ў  польскія справы. Да гэтага далучыліся дробныя спрэчкі на глебе невыканання  палякамі дагавора 1686 г. Агульныя палітычныя погляды Кацярыны, што хаваліся за рэлігійным пытаннем, падказвалі ідэю выбрання ў выпадку смерці састарэлага  Аўгуста III такой асобы, якая б адпавядала інтарэсам Расіі. Калі кароль памёр, Кацярына зараз жа знайшла адпаведнага  кандыдата ў асобе стольніка  літоўскага графа Станіслава Панятоўскага. Ён быў ёй вельмі добра вядомы яшчэ па Пецярбургу, калі яна была вялікай  княгіняй. Такому выбару садзейнічалі не толькі палітычныя меркаванні і  веданне няўстойлівага характару  гэтага кандыдата, але і асабістыя сімпатыі да яго з боку Кацярыны. Калі паўстала пытанне аб выбарах, рускі пасол у Польшчы адразу ж аб'явіў думку свайго ўрада, што дзеля карысці Польшчы, у мэтах захавання залатой вольнасці рускі ўрад настойвае на выбранні прыроднага паляка. Прычым падказаны быў і кандыдат. Подкуп гетмана Браніцкага, прымаса любенскага, і многіх іншых зрабілі астатняе. Разам з гэтым руская дыпламатыя настойвала на паляпшэнні становішча праваслаўных. У 1764 г. палякі выбралі Станіслава Панятоўскага. Але ў пытанні пра становішча праваслаўных яны выказалі аднадушнасць, і прысяга новага караля нічога не дадала для вырашэння гэтага пытання. Гэта дало падставу рускаму паўнамоцнаму паслу князю Рапніну працягваць свае патрабаванні па гэтым пытанні, ужываючы нават пагрозы. Зрэшты, гэты дыпламат быў заняты больш агульнымі палітычнымі пытаннямі, сам даволі памяркоўна ставіўся да каталіцызму і звяртаўся да пытання аб дысідэнтах, г.зн. верніках розных канфесій, толькі тады, калі гэта выклікалася дыпламатычнымі меркаваннямі. У гэтых адносінах Кацярына была больш дальнабачная за свайго міністра. Але Рапнін мог канстатаваць моцны энтузіязм, што выяўляўся кожны раз на сойме, калі ставілася пытанне пра дысідэнтаў, хаця б і ў самай мяккай форме.

Між тым і ў асяроддзі праваслаўных у той час таксама заўважаецца  моцны рух. У асобе архіепіскапа магілёўскага Георгія Каніскага  праваслаўныя і нацыянальна скіраваныя беларускія элементы атрымалі цвёрдага барацьбіта не толькі за праваслаўе, але  і за нацыянальную справу. Адчуваючы  падтрымку ў Пецярбургу, Каніскі  паводзіў сябе настойліва. Са згоды  Кацярыны ён з'явіўся да караля (1765 г.) і  сказаў моцную прамову, у якой засведчыў  пра ўціск праваслаўных. У той  жа час Рапнін і дыпламаты суседніх дзяржаў зрабілі польскаму ўраду  адпаведнае прадстаўленне ў самай  катэгарычнай форме. Патрабаванні праваслаўных беларусаў па сутнасці ішлі не вельмі далёка. I нават для беларускай шляхты яны не ішлі далей за жаданне мець права на выбранне ў ніжэйшыя пасады і сойм, а таксама зліквідаваць усялякія дробныя крыўды. Але нават  і гэтыя патрабаванні здаваліся  фанатычна настроенай шляхце празмернымі. У яе асяроддзі ўзняўся моцны  рух. Каталіцкія біскупы, у т.л. кракаўскі, вядомы Солтык, пачалі ў краіне моцную агітацыю. Сойм 1766 г. адкрыўся пры надзвычай  неспрыяльных умовах для праваслаўных. На сойме гучалі палымяныя прамовы  ў абарону каталіцызму і фанатычныя супраць усіх, што належалі да іншых  канфесій. Рэлігійны фанатызм узняўся  да вышэйшых межаў. У ім прымала ўдзел  і тая партыя, якая дагэтуль лічылася рускай і на чале якой стаяў моцны  і ўплывовы род князёў Чартарыйскіх. Бачачы непаспяховасць сваіх афіцыйных  прадстаўленняў і агульны ўздым  супраць праваслаўных і іх абаронцы — Расіі, Рапнін ад пагроз перайшоў да справы. Надзей на караля таксама  не было, таму што ён быў бяссільны, аказаўся двурушным і здраджваў  сваёй апякунцы пад уплывам тых  ці іншых меркаванняў. Рапнін знайшоў  прыхільнікаў з ліку асоб, незадаволеных  каралём. На адных падзейнічаў подкупам, на іншых спакуслівай думкай стаць  ля ўлады. З праціўнікаў караля Рапнін стварыў 2 канфедэрацыі: адну ў Торуні, другую ў Слуцку. Матыў гэтых канфедэрацый быў палітычны. Яны былі скіраваны  супраць караля, таму што ён апынуўся пад уплывам Чартарыйскіх, а апошнія паспелі правесці ў кіраванні дзяржавай некаторыя рэформы, праўда, яшчэ нязначныя.

Гэтыя памкненні Чартарыйскіх падаліся шляхце небяспечным парушэннем яе спрадвечных  вольнасцей, замахам на змяненне ўпадабанага  ёй ладу. Нянавісць да караля і Чартарыйскіх сабрала пад штандарамі канфедэрацыі вялікую колькасць шляхты. На чале літоўскай канфедэрацыі стаў вялікі праціўнік Станіслава Аўгуста Кароль Радзівіл, вядомы пад імем Пане Каханку. Гэта быў вельмі буйны вяльможа. Ён меў вялізную партыю ў Літве, бо ніхто не карміў шляхту лепей, як ён. Для падмацавання канфедэратаў Рапнін увёў у Польшчу значны рускі атрад. Уся Полынча апынулася ў руках канфедэрацыі. У Радаме сабраўся сойм з канфедэратаў. Рапнін адхіліў пытанне пра звяржэнне караля і прымусіў яго самога, на ўсеагульнае здзіўленне, далучыцца да канфедэрацыі. Але калі пачаліся соймавыя пасяджэнні і Рапнін выставіў шэраг патрабаванняў адносна дысідэнтаў і самога спосабу вырашэння спраў, то на сойме ўсё ж з'явілася даволі моцная апазіцыя. Аднак Радам быў акружаны рускімі войскамі, затым войскі былі пастаўлены ў маёнткі праціўнікаў Расіі, а калі гэта дрэнна дапамагала, то Рапнін загадаў арыштаваць Солтыка, кіеўскага біскупа Залускага і кракаўскага ваяводу Ржавускага. Арышты зрабілі належнае ўздзеянне, і сойм зацвердзіў акт свабоднага веравызнання грэчаскай веры і прызнанне палітычных і грамадзянскіх правоў за яе прадстаўнікамі.

Гвалт над свабодай соймавых рашэнняў, абразы, прычыненыя палякам, выклікалі  моцнае абурэнне сярод тых, хто, аднак, бачыў для сябе большае гора ў тым, што былі дадзены правы дысідэнтам, а не ў тым, што ўзмацненне рускага ўплыву і рускае ўмяшанне ператваралі Польшчу ў залежную дзяржаву. Палякі дзіўным чынам мірыліся з умяшаннем рускага пасла ў іх дзяржаўныя справы, з партыйных меркаванняў ахвотна гатовы былі карыстацца рускімі войскамі, але толькі не маглі змірыцца з пытаннем аб раўнапраўі дысідэнтаў. Тут, вядома, мелі значэнне.не толькі палітычныя настроі, але і меркаванні нацыянальнага і рэлігійнага характару. Біскуп камянецкі Адам Красінскі ў мяст. Бар Падольскай губ. ў 1768 г. склаў канфедэрацыю з мэтай дамагчыся адмены пастаноў 1766 г., г.зн. канфедэрацыю супраць Расіі. Канфедэраты былі фанатычна апантанымі. Але нечакана для сябе яны сутыкнуліся з паўстаннем украінскіх сялян і казакоў, якія залілі крывёй усю Украіну. Злосць была ўзаемнай. Нянавісць канфедэратаў скіравалася на караля, і яны аб'явілі яго скінутым. Для падтрымкі парадку ў Полыпчу былі ўведзены рускія войскі. Пастаўлены на чале рускіх войск Сувораў па частках разбіваў канфедэратаў. Паколькі ў Варшаве былі рускія войскі (на тэты раз кароль зноў перайшоў на бок рускіх), то канфедэраты спрабавалі ўкрасці караля. Але гэта акцыя аказалася няўдалай. Пакуль ішла гэта барацьба, Расiя, Прусiя, Аўстрыя дамовіліся паміж сабой адносна падзелу Польшчы, i ў 1772 г. была падпiсана канвенцыя аб частковым сумесным падзеле Рэчы Паспалітай, прычым Расія заняла ўсходнюю Беларусь, г.зн. цяперашнія Магілёўскую і Віцебскую губ. Аўстрыя захапіла частку заходняй Украіны з горадам Львовам і пауднёвую частку Польшы. Прусiя – пауночна-заходнюю частку Польшчы. Руская дыпламатыя патрабавала, каб сойм, што сабраўся ў Гродне ў 1773 г. добраахвотна пацвердзіў уступку занятых Расіяй тэрыторый. Подкуп, па-розы і пасіўнасць дэпутатаў сойма прывялі да таго, што рускія патрабаванні былі задаволены. Той жа сойм пацвердзіў былы лад Польшчы, выбарнасць каралеўскай высокасці абавязкова з ліку палякаў, свабоду правоў праваслаўя і дысідэнтаў, некаторую палёгку ў становішчы сялян і ўстанавіў пры каралю пастаянны савет, які меў характар міністэрства.

Першы падзел паказаў пераважны  ўплыў у Польшчы Расіі. Але, з  другога боку, ён выклікаў сярод  польскіх патрыётаў шквал абурэння супраць Расіі. Між тым у перыяд паміж першым і апошнім падзеламі  Польшчы ў асяроддзі польскага  грамадства назіраецца пэўнага роду аздараўленне: няшчасці Радзімы ў  пэўнай меры працверажальна падзейнічалі на меней сапсаваную частку польскага  грамадства. Многія сталі сур'ёзна думаць пра рэформы ў галіне эканамічнага і палітычнага жыцця краійы. Гэтаму працверажэнню і ўвазе да надзённых  патрэб дзяржавы несумненна садзейнічаў сам рускі ўрад, бо рускі пасланнік на соймах у зародку спыняў усялякае палітыканства і соймы праходзілі дзелавіта, без зрываў, што даўно не маглі прыпомніць палякі. Відаць, у задачы рускага ўрада першапачаткова ўваходзілі намеры садзейнічаць мірнаму ўладкавангао і росквіту Польшчы. Гэты перыяд адзначаны шэрагам рэформ. Так, у гэты час пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія, было наогул палепшана становішча навучальных устаноў. З'яўляецца багатая публіцыстычная літаратура, якае асуджае многія рысы ў ладзе старой Польшчы. Выразнай у гэтай літаратуры з'яўляецца Моцная дэмакратычная плынь. Яна адчувальна паднімае сялянскае пытанне і яе ўплыў адбіваецца на частковым паляпшэнні становішча сялян. Увогуле літаратура і навука адраджаюцца вельмі моцна. Гэта быў бліскучы перыяд уздыму польскага нацыянальнага духу. Але ўсё ж партыя рэформ не была дастаткова моцнай і, акрамя таго, зрабіла цэлы шэраг недыпламатычных крокаў. Партыйнасць і асабістыя рахункі часта перашкаджалі гэтай партыі цвяроза глядзець на рэчы, і ўздым польскага нацыянальнага духу зрабіў яе залішне самаўпэўненай і нецярплівай. Гэта партыя адразу ж стала на вузка нацыянальны пункт гледжання і не магла пазбавііша ад каталіцкіх тэндэнцый. Гэтыя варункі загубілі Польшчу. Вялікай памылкай партыі рэформ было тое, што яна, паддаючыся прускаму ўплыву і прускім абяцанням, усю віну першага падзелу ўсклала на Расію, у той час як Прусія мела пэўныя намеры атрымаць яшчэ непадзеденыя часткі польскай тэрыторыi. У адносінах да Расіі гэта партыя стала ў відавочна варожьйі адносіны і адразу ж абвастрыла рэлігійнае пытанне. У 1783 г. Польшча пагадзілася на заснаванне ў яе межах беларускай праваслаўнай епархіі замест такой жа ўступкі, якую зрабіў рускі ўрад, адкрываючы на сваёй тэрыторыі беларускую уніяцкую епархію. Праваслаўным іерархам у Польшчы быў прызначаны слуцкі архімандрыт Віктар Садкоўскі, чалавек няўстойлівы і зарыентаваны на рускую ўладу. Кафедральным горадам праваслаўнай епархіі быў Слуцк, які належаў Радзівілам. Але з'яўленне беларускага епіскапа ў межах Польшчы толькі ўзмацніла недружалюбныя адносіны і да правалаўя, і да Расіі. Як гэта ні дзіўна, але дэмакратычны і навуковы ўздым Польшчы ўжываўся з празмернай нецярплівасцю ў справах веры, і побач з бліскучай літаратурай дэмакратычнага характару з'яўляліся брашуры, напоўненыя фанатызмам.

У перыяд названага  ажыўлення палякі пачалі ўзмоцнена  рыхтавацца да рэформ, якія спадзяваліся правесці на сойме 1787 г. У гэты час  стварыліся 3 партыі. Адну партыю, якая схілялася да думкі аб рэформах пры  садзейнічанні Расіі, называлі каралеўскай. Многія з яе членаў атрымлівалі жалаванне  ад цускіх пасланнікаў, у т.л. і сам  кароль. Другая партыя, на чале якой стаяў гетман Ксаверый Браніцкі, таксама складалася з рускіх прыхільнікаў, але была праціўніцай караля Станіслава. Нарэшце, трэцяя партыя, на чале якой стаялі Чартарыйскія, была партыяй карэнных рэформ і праціўніцай Расіі. Паколькі ў гэты час у Расіі пачалася вайна з Турцыяй і Швецыяй, то рускія пасланнікі трымалі сябе ў Польшчы занадта стрымана і сталі ўвогуле не ўмешвацца ў яе справы. На сойме атрымалі перавагу праціўнікі Расіі. Пры такіх умовах пачаў работу вядомы Чатырохгадовы сойм 1787—1791 гг.

Пасяджэнні сойма пачаліся з  бясконцых спрэчак па пытаннях рэформ, бо абаронцы старога рэжыму былі дастаткова моцныя. У гэтых спрэчках дамінавала непрыхільнае стаўленне да Расіі. Пануючыя соймавыя партыі сталі на прускі бок, дзейнічалі пад кіраўніцтвам прускіх  дыпламатаў і заключылі саюз з  Прусіяй, хоць яна тады ж дамагалася некаторых прыморскіх гарадоў, у  т.л. Торуні. Невялікія ўспышкі сялянскага паўстання на Украіне далі падставу для абвінавачванняў супраць  Расіі. Падпалыігчыкам сялянскага бунту  палічылі Віктара Садкоўскага, і  яго зняволілі ў турму. На сойме  разглядаліся праекты адлучэння  праваслаўнай царквы ў Польшчы і  падпарадкавання яе канстанцінопальскаму патрыярху. У соймавых прамовах толькі і чуліся пагрозы ў адносінах  да Расіі і ўпэўненасць у прускай  дапамозе і абароне. Рускія дыпламаты  паводзілі сябе асцярожна, але, зразумела, што абуральныя паводзіны соймавых дэпутатаў закраналі прэстыж  моцнага суседа. Дэпутаты былі празмерна  ўпэўнены ў тым, што Расія знаходзіцца  ў надзвычай цяжкім міжнародным  становішчы і спадзяваліся на моц  прускага саюза. Сойм закончыўся аб'яўленнем знакамітай Канстытуцыі 3-га мая, якая была праведзена рэвалюцыйным шляхам. Гэта Канстытуцыя сапраўды ўяўляла  сабой цэлы шэраг здаровых рэформ. Яна прадугледжвае спадчыннасць каралеўскай улады, знішчае Liberum veto, дае правы мяшчанству, упарадкоўвае адміністрацыю і нават у нейкім сэнсе паляпшае становішча сялян. Пры строга арыстакратычным ладзе Польшчы гэта Канстытуцыя была адносна дэмакратычнай і, ва ўсякім разе, была вялікім крокам наперад, бо давала магчымасць далейшага развіцця нармальнага канстытуцыйнага жыцця.

Аднак Канстытуцыя 3-га мая выклікала  моцную апазіцыю ў польскім асяроддзі, якое звярнулася па дапамогу да Расіі. У 1792 г. Расія з вялікай славай справілася са Швецыяй і Турцыяй, і ў пачатку гэтага года рускія войскі былі скіраваны ад турэцкай граніцы ў межы Польшчы. Генерал  Крачэтнікаў ад імя імператрыцы выпусціў маніфест, у якім гаварылася пра ўсе тыя крыўды, што былі нанесены соймам Расіі. Адразу ж стварылася канфедэрацыя на чале з Феліксам Патоцкім, скіраваная супраць чатырохгадовых рэформ сойма. Гэта канфедэрацыя атрымала назву Таргавіцкай ад імя мяст., што належала Патоцкаму. З поўначы ў Полынчу ўступіў генерал Какоўскі. У маі Мінск і Вільня былі ў руках рускіх, і ў Вільні стварылася Генеральная Літоўская канфедэрацыя з тымі ж мэтамі.

Летам рускія войскі, рассейваючы і разбіваючы польскія, былі ўжо пад Варшавай. Тады кароль, які раней дзейнічаў разам  з партыяй рэформ, раптам далучыўся  да Таргавіцкай канфедэрацыі. Прусія і Аўстрыя адразу ж увайшлі  ў змову з Расіяй адносна падзелу  Польшчы, прычым Прусія афіцыйна патрабавала  сабе ўзнагароджання за няўдалую для  яе вайну з Францыяй. Зімой 1792 г. быў  абвешчаны друті падзел Польшчы, прычым Расія атрымагла ў межах Беларусі Мінскае ваяводства з некаторымі прылеглымі паветамі Віленскага і Гродзенскага ваяводстваў. Гродзенскі сойм 1793 г. павінен быў пацвердзіць гэту ўступку. Рускія гарнізоны засталіся ў Варшаве і Вільні.

Другі падзел адразу ж выклікаў паўстанне палякаў  супраць рускага панавання. Начальнік рускіх гарнізонаў і бела-рускі генерал-губернатар Тутолмін не заўважаў паўстання, што рыхтавалася. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. Рускія гарнізоны ў Варшаве і Вільні былі выразаны. Гэта паўстанне было ўзнята партыяй дэмакратычных рэформ і сустрэла прыхільнае стаўленне гарадскога мяцічанства. На чале Варшаўскага ўрада стаў гродзенскі шляхціц Касцюшка, які засведчыў свой вайсковы талент у вайне 1792 г., а ў Вільні — палкоўнік Ясінскі, які, аднак, прызнаў над сабой уладу Варшаўскага ўрада. Літоўскі ўрад звярнуўся не толькі да мяшчанства, але і да сялянства; ён абяцаў рэформы і заклікаў усіх да барацьбы з рускай уладай. Хоць сілы літоўскага і віленскага ўрадаў былі невялікіяг але ў названы час на Беларусі амаль не было рускіх войск. Аднак спробы Ясінскага ўзняць паўстанне ў Мінскай губ. закончыліся няўдачай; не здолеў ён захапіць і Мінск. Нягледзячы на нешматлікасць рускіх войск, літоўскі ўрад не змог іх адолець. Ва ўрадзе Ясінскага пачаўся раскол, і ў ліпені 1794 г. Вільня была захоплена рускімі войскамі. У кастрычніку Сувораў разбіў Касцюшку і пад Варшавай узяў яго ў палон. Расія заняла ўсю Беларусь, Літву і Украіну, а праз год у кастрычніку 1795 г. паміж. трыма суседнімі дзяржавамі быў падпісаны канчатковы акт пра трэці падзел Польшчы і тым самым спынена яе дзяржаўнае існаванне.

 

4. Канстытуцыя (“Закон аб урадзе”) 1791 г. Змены ў дзяржаўнам ладзе і сістэме вышэйшых органах улады.

Збліжэнне шляхты з буржуазіяй садзейнічала ўтварэнню  ў палітычнай барацьбе адзінага блока  прагрэсіўнай часткі шляхты і буржуазіі. Гэты блок у гістарычнай літаратуры атрымаў назву «патрыятычная  партыя». Яго дзейнасць асабліва актыўна праявілася ў 1790—1794 гг. Пачатак  дзейнасці быў пакладзены на Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гг. Сойм складаўся з 177 дэпутатаў, з іх 69 адносіліся да прыхільнікаў шляхецка-буржуазнага блока і  прытрымліваліся рэфарматарскіх поглядаў. Яны былі найбольш энергічныя і дзейныя дэпутаты. Гэты сойм аб’явіў сябе канфедэрацыяй, таму яго рашэнні прымаліся большасцю галасоў і не магло прымяняцца свабоднае вета. Да заканчэння сваіх паўнамоцтваў у 1790 г. сойм прыняў пастанову аб падоўжанні сваіх паў¬намоцтваў яшчэ на два гады і правядзенні новых выбараў дэпутатаў. Дадаткова было выбрана 182 дэпутаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі правядзення рэформ. Такім чынам, з 359 дэпутатаў Чатырохгадовага сойма 181 былі прадстаўнікамі шляхецка-буржуазнага блока і прыхільнікамі рэформ. На актывізацыю дэпутатаў-рэфарматараў значны ўплыў аказвалі падзеі ў рэвалюцыйнай Францыі. Сойм у двайным складзе таксама абвясціў сябе канфедэрацыяй для таго, каб мець магчымасць прымаць рашэнні простай большасцю галасоў.

Информация о работе Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (XVII - XVIII ст.)