Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2013 в 22:15, контрольная работа
Асноўныя рысы беларускага адраджэння. Развіццё беларускай культуры.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования
«Белорусский государственный университет информатики
и радиоэлектроники»
Кафедра гуманитарных дисциплин
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
по курсу “ История Беларуси ”
Минск 2012
Вариант 14
1. АСНОЎНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ.
У 70 – 80-я гады мінулага стагоддзя беларускія даследчыкі даказалі наяўнасць на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХVІІ ст. рэнесансавага гуманізму і адпаведнай культуры. Беларуская культура ХVІ ст. упісвалася ў тагачасную еўрапейскую культуру, хаця і не знаходзілася ў эпіцэнтры яе развіцця.
Адным з чыннікаў дынамічнага развіцця беларускай культуры была яе поліканфесійнасць. Пратэстанты, езуіты, праваслаўная і уніяцкая цэрквы грунтоўна дбалі пра навучанне дзяцей. Дзеля гэтага стваралі свае школы, выдавалі падручнікі і навучальныя дапаможнікі, у тым ліку на старабеларускай мове. У тыя часы характэрным было шырокае распаўсюджанне палемічнай літаратуры.
Безумоуна, что Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі гэтага перыяду. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі.
Аналізуя гістарычныя крыніцы, можна зрабіць вынік, что у аснове гэтага ляжыць некалькі прычын :
1) Гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час;
2) Яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў;
3) Беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце;
4) У Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы.
Гаворачы аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі XVI стст., неабходна сказаць, что яно таксама не спрыяла стварэнню сацыяльнай базы Рэнесансу і Рэфармацыі. Так у аграрным сектары эканомікі ішоў працэс запрыгоньвання сялянства. Першым актам на гэтым шляху быў Прывілей 1447 г. Заканадаўчыя нормы, што ўтрымліваліся ў Судзебніку 1466 г., Статутах 1529, 1566, 1588 гг. прадугледжвалі пошук і вяртанне сялян-уцекачоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў дзяржаве дзейнічалі інстытуты традыцыйнага грамадства, накіраваныя супраць асноўнай часткі насельніцтва. Усё вышэй сказанае гаворыць аб тым, што сяляне не былі носьбітамі ідэй, якія абумоўлівалі фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.
Працэс урбанізацыі ў Беларусі таксама быў абмежаваны некалькімі фактарамі. Асноўная частка беларускіх гарадоў была невялікай па памерах. Гарады налічвалі ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Яны належылі князю, альбо былі прыватнай уласнасцю магнатаў. Сярод «лепшых» гарадоў, адзначаных Вялікім князем Казімірам у 1444 г. былі Брэст, Віцебск, Мінск, Гродна, Полацк, Слуцк. Гэтыя гарады налічвалі ад 5 да 10 тысяч чалавек. Праз 100 гадоў колькасць «лепшых» гарадоў узрасла, але вельмі нязначна.
Па нацыянальнаму складу ў гарадах жыло каля 50% беларусаў, каля 40% гараджан былі яўрэямі і 10% складала шляхта, вайскоўцы, іерархі царквы. Беларускі горад у гэты час належыў традыцыйнаму грамадству. Фактаў узнікнення мануфактурнай вытворчасці ў гэты перыяд не адзначана. Суадносна ў Беларусі не сфарміравалася саслоўе бюргерства, якое было звязана з мануфактурай і таварнай вытворчасцю.
Такім чынам, эпоха Адраджэння на беларускіх землях сутыкнулася з моцным супрацьдзеяннем, якое не дазволіла ёй разгарнуцца тут у поўнай меры. Сярод асноўных праяў спецыфічнасці Новага часу ў ВКЛ можна назваць наступныя:
1. У Беларусі часой Рэнесанса адчувальным было імкненне знайсці кампраміснае рашэнне праблемы суіснавання традыцыйна-кансерватыўнага і гуманістычнага светапоглядаў. У выніку адбылося іх творчае засваенне з выбарам найбольш актуальных на дадзеным этапе развіцця норм, каштоўнасцей, прынцыпаў і ідэй.
2. Пры такім падыходзе на беларускіх землях даволі востра стала адчувацца шматукладнасць тагачаснага грамадства. Пры гэтым царква і рэлігія захавалі адно з вядучых месц у дзяржаве, з чым акрамя іншага звязана і параунальна слабае развіццё мясцовай свецкай культуры.
3. Як след вышэй азначаных фактараў у айчынных гарадах яшчэ не атрымаў належнага развіцця раннебуржуазны індывідуалізм, а панавай хутчэй грамадзянскі гуманізм.
4. Незувершанасць культурна-нацыянальнай кансалідацыі беларусаў і шматэтычны характар ВКЛ пры адначасовым моцным знешнім уздзеянні прывялі да пашырэння полілінгвізму ў айчынным грамадстве, што істотна пайплавала на станаўленне новай свецкай літаратуры.
5. Запозненае з'яўленне ў Беларусі рэнесансавых ідэй не дазволіла ім радыкальна трансфармаваць тутэйшае грамадства з прычыны пачатку каталіцкай рэакцыі і вяртання старых схаластычных традыцый.
З улікам усіх гэтых акалічнасцей
распаўсюджанне Адраджэння ў Беларусі
адбывалася у некалькі этапаў. У
першай палове XVI ст. ён толькі пачаў
сваё станаўленне ў рэгіёне і
ўнёс у грамадскую свядомасць разуменне
неабходнасці пэўных змен у духоўна-рэлігійным
і сацыяльна-палітычным жыцці. У
наступныя дзесяцігоддзі
Напрыканцы неабходна
2 РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
2.1 Асвета і адукацыя
Аналізуя гістарычныя крыніцы, прыходзім да вываду, что XVI ст. прынесла вялікія і вельмі значныя змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі.
Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Полацкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі.
Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску. Яскравым прыкладам кальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.
Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў – пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.
У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах звычайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі» (у 1574 г. у Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі
не толькі асветы, але і кнігадрукавання.
Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля
Вільні), Куцейне і Магілёве выдавалі
большасць кніг богаслужэбнага зместу.
Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць
сістэму богаслужэння, процістаяць
каталіцызму і уніяцкаму
Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну – у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове «Малітвы паўсядзённыя», «Буквар», «Часаслоў». У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў «Псалтыр». У літаратуры апісаны 18 яго выданняў.
У другой палове XVII ст. кірылічнае кнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.
У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца
свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала
рэформа школ, якая праводзілася пад
кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэ-форма
пахіснула манаполію езуітаў
у галіне асветы, увяла ў школы
польскую мову, значную ўвагу надала
грамадска-этычным і
Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора».
Найбольш значным вынікам
Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу ХVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі.
Вынікам рэформы было павелічэнне колькасці пачатковых і сярэдніх школ на Беларусі, набыццё навучаннем усё больш свецкага характару. На пачатку ХІХ ст. існавала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў. Агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх школах (за выключэннем яўрэйскіх) дасягала 4 тысяч чалавек.
Такім чынам неабходна адзначыць наступнае: у перыяд Адраджэння ў Беларусі у галіне асветніцтва і адукацыі адбыліся вельмі значныя змены. Пачалі функцыяніраваць найбольш перадавыя для таго часу брацкія і пратэстанцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавацца вучэбная і палемічная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а таксама для хатняга чытання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа.
2.2 Літаратура, тэатр і музыка
Распаўсюджанне Рэфармацыі, кнігадрукавання
і гуманістычнага светапогляду, спрыяла
далейшаму развіццю беларускай літаратуры.
Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі
паступова саступаюць месца новым
літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы,
гісторыка-мемуарнай
Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу.
Асобную увагу звернем на тое, што беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў, якія адыгралі вялікую ролю у развіцці нашай радзімы. Гэта такія славутыя імены, як С. Будны, В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, Х. Філалет, Л. Карповіч і інш.
Сымон Будны (1530 – 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў «Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры» (1576). Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залежнасць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.
Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.
Непрымірымым змагаром за веру продкаў
і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік
аратарскай прозы Лявонцій Карповіч
(1580-1620) – беларускі пісьменнік-
Информация о работе Контрольная работа по "Истории Беларуси"