Контрольная работа по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2013 в 22:15, контрольная работа

Описание

Асноўныя рысы беларускага адраджэння. Развіццё беларускай культуры.

Работа состоит из  1 файл

кр.docx

— 49.76 Кб (Скачать документ)

У выніку сінтэзу розных школ і  напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арнаменту, у тым  ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. («Маці Боская Адзігітрыя»  са Случчыны, «Маці Боская Іерусалімская» з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва  з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых  фігур і асяроддзя («Нараджэнне  Багародзіцы», «Пакланенне вешчуноў»  з Брэстчыны).

У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у  беларускае мастацтва, пранікае стыль  барока. У барочным іканапісе вялікая  ўвага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д.

Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх  іканапісных школ: магілёўскай, полацка-віцебскай, палескай, гро-дзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа, напрыклад, характарызавалася  стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай  прыглуша-насцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце  палітры, а ў гродзенскай прыкметны  ўплыў польскага жывапісу XVI – XVII стст. Але, нягледзячы на некаторае  адрозненне, для ўсіх іх характэрны рысы, якія і складаюць беларускую іканапісную школу.

Другім важным напрамкам быў  манументальны жывапіс. У XVI ст. тут  таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю – імкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай  мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага  жывапісу пераходнага перыяду з'яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага  Богаяўленскага манастыра (каля Оршы). Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала  амаль усе сцены. 1 хаця яшчэ дамінуюць  статычнасць і фрагментарнасць  малюнка, ужо адчуваецца імкненне авалодаць  тэхнікай перадачы руху, спробы адлюстраваць у кампазіцыі прастору і аб'ём. Цікавымі кампанентамі манументальнага жывапісу XVII ст. насычаны роспіс мураванага Богаяўленскага сабора ў Магілёве (1633 – 1636), Святадухаўскай царквы Тупічэўскага манастыра ў  г.Мсціслаўлі (70 сцэн на біблейскія і  евангельскія сюжэты).

Папулярным відам станковага жывапісу ў XVI – XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца своеасаблівыя родавыя галерэі (Канстанціна  Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкім езуіцкім калегіуме, партрэтныя галерэі  Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). У  архіўным пераліку 1779 г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх – партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі.

Таленавітым мастаком і гравёрам XVI – пачатку XVII ст. з'яў-ляўся Тамаш  Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая  Радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў  працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную  карту Вялікага княства Літоўскага. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. перавыдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай  і французскай мовах.

Шматлікія творы выяўленчага мастацтва  пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Яны  рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага  езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі  Радзівілаў. Лічыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра»  для галоўнага алтара Нясвіжскага  фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для  нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт  караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста  Панятоўскага.

У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм  замяняецца знешняй афектацылй стану, а рэалізм – бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму стылю ў  выяўленчым мастацтве – класіцызму.

Такія асноўныя накірункі развіцця культуры адбывалися на беларускіх землях у XVI – XVIII стст.

А зараз падвядзем вынікі ўсяго  звыш сказанага.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, аналіз гістарычных крыніц па даследнай праблеме дазваляе нам  зрабіць наступныя вынікі.

Позняе Адраджэнне з яго рэфармацыйна-гуманістычным  рухам, перамога контррэфармацыі і  панаванне ў мастацтве стылю  барока зрабілі вялікі ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель XVI – XVIII стст. Функцыяніравалі найбольш перадавыя  для таго часу брацкія і пратэстанцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавалася вучэбная і палемічная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а таксама  для хатняга чытання.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная  камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Развівалася  бібліятэчная і архіўная справа.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый  адлюстравала дзяр-жаўныя, ваенныя  і грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Аднак летапісы і хронікі  паступова саступаюць месца новым  літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучыла плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш. Важны  ўклад у развіццё беларускай і  рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч  С.Полацкі.

Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Дзейнічалі школьныя тэатры, тэатры лялек – батлейка, прыгонныя  і прыватныя тэатры. Апошнія ў  другой палове XVIII ст. працавалі ў  Слоніме, Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. У  маёнтках буйных магнатаў меліся прафесійныя  капэлы. Развівалася царкоўная музыка.

У выяўленчым мастацтве склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якая ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. перастала  існаваць. Другім важным напрамкам  быў манументальны жывапіс –  роспісы культавых збудаванняў. Папулярным відам станковага жывапісу з'яўляўся партрэт. Ствараліся сваеасаблівыя  родавыя партрэтныя галерэі. У архітэктуры  побач з готыка-рэнесансным стылем усталявалася барока, якое ў канцы XVIII ст. саступіла месца класіцызму. Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў, палац Тызенгаўза ў Гродне, Слонімскі палац Агінскіх, Нясвіжскі  фарны касцёл, касцёлы бернардзінцаў  у Гродне і Іўі, Мікалаеўскі касцёл у Міры, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах, – помнікі  архітэктуры беларускіх зямель другой паловы XVI – XVIII стст.

Асвета, кнігадрукаванне, бібліятэчная і архіўная справа, літаратура, тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура, уся духоўная культура беларускага народа эпохі Адраджэння на Беларусі – гэта яскравы адбітак  палітычнай і ідэалагічнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю мову, адукацыю, мастацтва, традыцыі і звычаі.

У цэлым, падсумоўваючы развіццё духоўнай культуры Беларусі ў час распаўсюджвання  гуманістычна-рэнесансавых ідэй, трэба  адзначыць карэнныя змены, скіраваныя на актывізацыю працэсу выхаду з-пад  уплыву рэлігіі розных сфер жыцця  мясцовага насельніцтва (палітыкі, парва, асветы, мастацтва). Менавіта гэтае  узмацненне свецкага пачатку з’яўляецца найбольш адметнай з’явай эпохі Адраджэння на беларускіх землях. Не менш важным момантам стала таксама істотнае пашырэннетзаходнееўрапейскага  ўплыву, які дапамог у пэўнай меры пераадоліць тутэйшы адвечныкансерватызм  і зрабіць важны крок да ўмацавання этнічнай самасвядомасці ды актывізацыі  прагрэсіўных этнакультурных працэсаў.

 

 

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Вялікае княства Літоўскае. Культура і асвета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Т.В. Габрусь, Г.Я. Галенчанка, А.К. Лявонава, І.В. Саверчанка. – Мн.: БелЭн, 1994. – Т.2. 412 с.

2. Гісторыя Беларусі. У 6-ці ч. Ч. 2. / Ю. Бохан, Г. Галенчанка. – Мінск: Экаперспектыва, 2008. 685 с.

3. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992. 320 с.

4. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: «Амалфея», 2000. 571 с.

5. Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн.: НКФ «Экаперспектыва», 1996. 678 с.

6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь», 1994. 572 с.

7. Очерки истории науки и культуры Беларуси ІХ – начала ХХ вв. / П.Т. Петриков, Д.В. Карев, А.А. Гусак. – Мн.: Навука і тэхніка, 1996. 525 с.

8. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. – Мн.: 1990. 213 с.

9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 2000. 542 с.


 



Информация о работе Контрольная работа по "Истории Беларуси"