Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2013 в 22:15, контрольная работа
Асноўныя рысы беларускага адраджэння. Развіццё беларускай культуры.
Сапраўдным змагаром за праўду паўстае перад намі Афанасій Філіповіч праз свой «Дыярыуш», які, па сутнасці, з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважанняў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобразным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства.
Адной з зорак старажытнай беларускай
літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі
(1572 – 1630). Сучаснікам Сматрыцкі быў
больш знаёмы як пісьменнік-палеміст,
пяру якога належыць каля 20 твораў самых
розных накірункаў. Асобае месца сярод
іх займае «Фрынас» (1610), у якім Сматрыцкі
ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы
звяртаецца да народа з заклікам еднасці
ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым
каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад
праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася
Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў
таксама адным з пе-
Важны ўклад у развіццё беларускай
і рускай кульгуры зрабіў паэт і
драматург, кнігавыдавец і грамадскі
дзеяч Сімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны
ідэал Сімяона Полацкага –
моцная дзяржава на чале з «асветным
манархам», мэта якой – усталяваць
у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны
дабрабыт» без расколу і
Развіццё драматургіі
Шырокае распаўсюджанне на Беларусі
ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек –
батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны
на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы,
а таксама бытавых матывах. Дзеянне
адбывалася ў спецыяльна пабудаваным
двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам.
На самым верхнім «узроўні»
Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза «Развітанне з Радзімай».
Развіццё музычнай культуры дазволіла
магнатам ствараць у сваіх маёнтках
прыватныя капэлы. Самыя вялікія
капэлы былі пры тэатрах: Нясвіжскім
– Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім
– Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім
– Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім
– Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх
капэл складала модная на той час
у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя,
пераважна вакальна-
Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.
Асабліва цікавым быў
У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты «Агатка» і оперы «Войт альбанскага паселішча» напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта – Мацей Радзівіл.
Такім чынам, відавочна, штонародная
культурная традыцыя таксама адчула
дабратворны уплыў эпохі
2.3 Архітэктура и выяўленчае мастацтва
У XVI – XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока. Як і раней, беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яўляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай.
Гістарычныя крыніцы гавораць аб тым,
што да XVII ст. Мінск быў драўляны.
Інтэнсіўнае мураванае
Галоўнай архітэктурна-
Галоўны франтон замка Радзівілы
ўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі
эмблемамі з пышным арнаментам у
стылі барока. Арка ўязной вежы вяла
ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя
пабудовы размяшчаліся па перыметры
своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус
займалі самі Радзівілы. Злева ад
яго знаходзіўся трохпавярховы
казар-менны дом з высокай
У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусі ландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.
Стыль барока, запазычаны з Італіі, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу. Так, касцёлы бернардзінцаў у Гродне (1595-1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач з плоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныя контрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599-1605) – трохнефавая базіліка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.
Ранні этап станаўлення беларускага барока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне (1642 – 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 – 1641).
Але хутка на Беларусі будуюцца касцёлы
з бязвежавымі галоўнымі
Позняму беларускаму барока побач
з надзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю,
багаццем святлаценю ўласцівы стромкасць
і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў
і франтонаў. У мастацтвазнаўстве
яно атрымала назву «віленскае барока».
Найбольш выразна рысы позняга беларускага
барока выявіліся ў культавых
пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскі
сабор у Полацку (перабудаваны ў
1738-1750 гг.), цэрквы і манастыры ў
Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля
Ашмян), Талачыне, Богаяўленская і
Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах
(каля Слоніма), Васкрасенская царква
ў Віцебску і інш. У меншай ступені
характарыстыкі «віленскага барока»
знайшлі ўвасабленне ў
Да ліку пабудоў грамадзянскага
прызначэння адносяцца
Ствараліся таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні – барока, ракако, класіцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з пара-дным дваром, анфіладяай планіроўкай, багатай дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўза ў Гродне.
Ідэі Адраджэння, а затым і
барока праніклі і ў майстэрні
мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся
два напрамкі. Першы – мастацтва,
заснаванае на старажытнарускіх традыцыях;
другі – жывапіс, які знаходзіўся
пад уплывам заходнееўрапейскай
мастацкай школы. Але і ў першым
і ў другім напрамках адбываецца
перапляценне візантыйскага і
Информация о работе Контрольная работа по "Истории Беларуси"