Аднак
у сферы вышэйшай і сярэдняй
спецыяльнай адукацыі бесперапынны
рост выпуску спецыялістаў не
заўсёды суправаджаўся неабходным
паляпшэннем якасці іх падрыхтоўкі.
ВНУ недастаткова фінансаваліся, развіццё
іх матэрыяльнай базы адставала ад патрабаванняў
часу.
За 1946—1986
гг. вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя
ўстановы падрыхтавалі 1773 тыс. спецыялістаў.
Нельга
не адзначыць, што адукацыя
у рэспубліцы паступова губляла
нацыянальныя рысы. Напэўна, вытокі
гэтага працэсу трэба шукаць
у мінулым - на працягу стагоддзяу беларуская
мова на Беларусі не была афіцыйнай і не
магла нармальна развівацца; на Беларусі
склаўся рускамоўны горад; беларусізацыя
20-х гадоў была дачасна спынена. Ёсць і
аб'ектыўная прычына - гістарычная і марфалагічная
блізкасць рускай і беларускай моў, што
таксама не пайшло на карысць апошняй.
Да таго ж у першыя пасляваенныя гады ў
сувязі з недахопам кадраў рознай кваліфікацыі
ў рэспубліку прыязджалі (у тым ліку і
накіроўваліся) спецыялісты з усяго Саюза.
Будаўніцтва новых прадпрыемстваў вяло
да росту гарадоў, а у гарадах захоўвалася
тэндэнцыя да выкарыстання рускай мовы.
Безумоўна, вялікую ролю у гэтым пытанні
магла адыграць пазіцыя ЦК Кампартыі Беларусі,
партыйных і савецкіх органаў. Аднак яны
не зрабілі нічога істотнага, каб змяніць
сітуацыю. У выніку ў сярэдзіне 80-х гадоў
толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых
устаноў працавалі на беларускай мове.[2;
с.329-330]
Такім
чынам, з сярэдзіны 50-ых гадоў прымаліся
даволі актыўныя меры па выпрацоўцы новых
падыходаў да развіцця адукацыі. Аднак
рэалізаваны яны былі далека не поўнасцю,
многія з іх насілі непаслядоўны характар.
Гэта нярэдка вяло да абвастрэння школьных
праблем.
Другая
палова 50-ых гадоў і далейшы час
вызначаліся актывізацыяй культурнага,
у першую чаргу літаратурнага, жыцця,
што было звязана з палітычнай
«адлігай», выкрыццём культу асобы
Сталіна. Пачаўся працэс пасмяротнай
рэабілітацыі работнікаў культуры, асабліва
літаратараў, якія загінулі ў часы сталінскага
тэрору. Разам з рэабілітацыяй грамадскасці
вярталася іх творчая спадчына. У канцы
50-ых — пачатку 60-ых гг. зноў пачалі друкавацца
некаторыя творы С. Баранавых, Ц. Гартнага,
П. Галавача, А. Дудара, М. Зарэцкага, Т.
Кляшторнага, Б. Мікуліча, М. Чарота і інш.
Са
сталінскіх засценкаў да творчай
працы вярнуліся Р. Бярозкін, Ю.
Гаурук, С. Грахоускі, У. Дубоука,
А. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Пальчэўскі,
.А. Александровіч, Я. Пушча,
Я. Скрыган, М. Хведаровіч, іншыя
літаратары. Многія чытачы ўпершыню
знаёміліся з іх імёнамі і
творамі, у тым ліку тымі, у
якіх праз прызму перажытага
адлюстроўвалася асабістае бачанне
праблем сталінізму, драматычнага
развіцця грамадства. [3; с.403-404]
Духоўны
стан грамадства ў значнай
ступені знаходзіць адлюстрнванне
у літаратуры.
Творы
празаікаў пра вайну, створаныя
у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
("Глыбокая плынь" І.Шамякіна, "Векапомныя
дні" М.Лынькова, "Мінскі напрамак"
І.Мележа і інш.), у цэлым праўдзіва шлюстроўвалі
ўсенародную барацьбу з ворагам. У пасляваенныя
гады напісаны такія значныя творы, як
раман П.Пестрака "Сустрэнемся на барыкадах",
трэцяя частка трылогіі Э.Коласа "На
ростанях". У творах аб мірным жыцці
пісьменшкі імкнуліся па магчымасці ярчэй
перадаць аптымістычны настрой свайго
сучасніка. Гэты жыццесцвярджальны пачатак
з'явіўся асноўным напрамкам апавяданняў
Я.Брыля, І.Мележа, І.Грамовіча, А.Стаховіча,
М.Паслядовіча, І.Шамякіна. .[5; с.448]
Прыкладна
з 1953 г. у беларускай літаратуры,
як і ва ўсесаюзнай, намеціліся
новыя тэндэнцыі, звязаныя з
актывізацыяй грамадскага жыцця.
Пачаўся працэс пераадолення
апісальнасці, паглыблення ва унутраны
свет герояў, у сутнасць канфліктаў
пасляваеннай эпохі. У пісьменніцкім
асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы
пісьменніка у жыцці грамадства, аб неабходнасці
перагляду ўсталяваных у літаратуры канцэпцый
бесканфліктнасці. На першы план паступова
вылучаюцца агульначалавечыя, маральна-этычныя
каштоўнасці, барацьба за маральную чысціню.
Яскрава гэта праявілася ў аповесці Я.Брыля
"На Быстранцы" і ў рамане І.Шамякіна
"Крыніцы".
У
першай палове 60-х гадоў у выніку
ўнутранага ідэйна-мастацкага ўзбагачэння
беларуская проза прыйшла да
значных здабыткаў. Прыкладам
з'яўляюцца раманы: "Людзі на
балоце" І.Мележа, "Птушкі і
гнёзды" Я.Брыля, "Сэрца на далоні"
І.Шамякіна, "Сасна пры дарозе"
І.Навуменкі, "На парозе будучыні"
М.Лобана, "Засценак Малінаўка"
А.Чарнышэвіча.
Цікавай
з'явай у беларускай прозе стаў твор У.Караткевіча
"Каласы пад сярпом тваім" (1965), які
адкрывае чытачу паэзію і філасофію гісторыі
Беларусі. У творах пра сучаснасць (раманы
"Нельга забыць" (1962), "Чорны замак
Альшанскі" (1979-1980)) У.Караткевіч таксама
звяртаўся да гісторыі, каб раскрыць пераемнасць
мінулага і сённяшняга.
У
60-я гады ўслед за "Жураўліным
крыкам" адна за адной выходзяць
аповесці В.Быкава "Здрада", "Трэцяя
ракета", "Альпійская балада",
"Пастка". Імя В.Быкава становіцца
шырока вядомым у СССР і за яго межамі.
Гуманізм 1 антымілітарызм - аснова яго
твораў. Тэму вайны ён працягваў і у наступныя
гады: "Сотнікаў" (1970), "Абеліск"
(1971), "Воўчая зграя" (1974), "Пайсці
і не вярнуцца" (1978) і іншыя аповесці.
Тэма
вайны і лес людзей заставаліся
галоўнымі для многіх выдатных
пісьменнікаў - І.Навуменкі (трылогія "Сасна
пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак
трэці" (1962-1973 гг.)), І.Чыгрынава ("Плач
перапёлкі" (1970), "Апраўданне крыві"
(1976)), А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка
("Я з вогненнай вёскі" (1975)).
Пiльная
ўвага да маральна-этычных праблем
сучаснасці, узаемаадносін навукова-тэхнічнай
рэвалюцыі і лесу чалавека
асабліва характэрна для творау
І.Шамякіна - раманы "Атланты і карыятыды"
(1974), "Вазьму твой боль" (1978), І.Пташнікава
- "Мсціжы" (1972), В.Адамчыка "Чужая
бацькаўшчына" (1977), "Год нулявы"
(1982).
Даволі
паспяхова развівалася беларуская паэзія.
У росквіце творчых сіл сустрэлі мірны
дзень такія вядомыя майстры паэтычнага
слова як А.Куляшоў, П.Броўка, П.Панчанка,
П.Глебка, М.Лужанін. Творчай сталасці
дасягнуў талент В.Віткі, С.Дзяргая, А.Бялевіча,
А.Зарыцкага. 3 першымі зборнікамі вершаў
выступілі А.Вялюгін, М.Аўрамчык, К.Кірэенка.
Бадзёра, з непасрэдным радасным адчуваннем
ходу жыцця гучаў у той час голас старэйшай
паэтэсы К.Буйло (зборнік "Май", 1965).
У
канцы 60-х гадоў заявіла пра
сябе новае пакаленне паэтаў:
А.Вярцінскі, Р.Барадулін, П.Макаль,
Н.Гілевіч, С.Гаўрусёў, Е.Лось, У.Караткевіч,
Я.Сіпакоў, Г.Бураўкін, Ю.Свірка, В.Зуёнак,
А.Грачанікаў і інш. Яны паспяхова працавалі
і у наступныя гады Аднак нягледзячы на
некаторую лібералізацыю палітычнага
жыцця, заставалася ўмяшанне ў творчы
працэс з боку партыйна-дзяржаўных структур.
Рэзкаму асуджэнню, у прыватнасці, была
падвержана аповесць А. Кулакоўскага «Дабрасельцы»
(1958). Аўтара абвінавацілі ў скажэнні жыцця
калгаснай вёскі, савецкай рэчаіснасці.
Кваліфікавалася гэта «недаравальна ганебным
выпадкам» у творчай практыцы. Яго вызвалілі
ад пасады галоўнага рэдактара часопіса
«Маладосць», у якім убачыла свет аповесць.[3;
с.404]
Развіццё
беларускай драматургii у першае
пасляваеннае дзесяцігоддзе было
запаволенае, толькі у жанры
гераічнай драмы і сатырычнай
камедыі назіраліся пэўныя поспехі.
Жывым сведчаннем бесперапыннасці развіцця
драматургічных традыцый з'явілася творчасць
К.Крапівы. Яго сатырычнай камедыяй "Мілы
чалавек" пачынаецца беларуская драматургія
пасляваеннага перыяду. Аднак патрыятычная
скіраванасць камедыі, яе выкрывальны
пафас не былі ў свой час зразуметы. Асобныя
недахопы камедыі тлумачыліся як грубыя
памылкі ідэалагічнага характару. П'еса
была знята з рэпертуару. Аднак яна і сёння
не страціла сваёй эстэтычна-мастацкай
вартасці.
Да
мастацкага асэнсавання ваенных
падзей звярнулася болыпасць
беларускіх драматургаў: К.Крапіва
- "3 народам", А.Маўзон -"Канстанцін
Заслонаў", А.Кучар - 'Тэта было ў Мінску",
К.Губарэвіч -"Брэсцкая крэпасць"
і інш.
У
канцы 40-х гадоу у Беларусі
пачаў ажыўляцца такі драматургічны
жанр, як лірычная камедыя. Адной з найбольш
вядомых камедый з'яўляецца п'еса К.Крапівы
"Пяюць жаваранкі".
Пачынаючы
з 1953 г. у беларускай драматургіі,
як і ва ўсім мастацтве, пачынаюць
выяўляцца новыя тэндэнцыі ў эстэтычным
асэнсаванні падзей сучаснасці. Першым
такім творам стала сатырычная камедыя
А.Макаёнка "Выбачайце, калі ласка!"
(1953). З'явілася некалькі востраканфліктных
п'ес, у якіх рэзка крытыкуюцца сацыяльныя
недахопы тагачаснай рэчаіснасці. Найбольш
прыкметны з гэтых твораў — камедыя К.Губарэвіча
"На крутым павароце" (1954).
На
тэму вайны напісаны: "Людзі
і д'яблы" К.Крапівы, "Рашэнне"
В.Быкава, "Дзеці аднаго дома"
І.Шамякіна, "Грэшная любоў" А.Дзялендзіка.
Вельмі
цікавыя беларускія драмы аб
сучаснасці - "Выклік багам", "Начное
дзяжурства", "Аперацыя "мнагажонец""
А.Дзялендзіка.
Навогул
намаганні тэатраў Беларусі былі
накіраваны на ўвасабленне героя
са складаным і багатым духоўным
светам. 3 пасляваеннага часу у
рэпертуар уваходзяць творы пра
гераізм савецкіх людзей у гады
вайны. I гэта тэма застаецца на працягу
наступных дзесяцігоддзяў адной з галоўных.
З 60-х гадоў пачынаецца захапленне маральна-этычнай
праблематыкай. Тэатры ставяць п'есы беларускіх
драматургаў, рускай і сусветнай класікі,
савецкіх аўтараў.
У
музычнай культуры у пасляваенныя
гады інтэнсіўна развіваюцца
жанры сімфоніі і інструментальнай
музыкі. Аб гэтым сведчыць творчасць
М.Аладава, Я.Цікоцкага, А.Багатырова,
У.Алоўнікава, П.Падкавырава. Была напісана
значная колькасць музычна-сцэнічных
твораў пераважна гераічнай і гераічна-легендарнай
тэматыкі (оперы "Машэка" і "Марынка"
Р.Пукста, "Андрэй Касценя" М.Аладава
і іншыя, балет "Князь-возера" В.Залатарова).
3 другой
паловы 50-х гадоу у развіцці
беларускай музыкі пачаўся новы
этап, характэрны больш глыбокім
засваеннем рэчаіснасці i адыходам
ад ілюстрацыйнасці. У сімфанічным
жанры паспяхова працуюць М.Аладаў,
Л.Абеліёвіч, Р.Бутвілоўскі, Я.Глебаў, А.Мдзівані,
Дз.Смольскі, Г.Вагнер; у творах канцэртнага
жанру — С.Картэс, Г.Вагнер, Дз.Смольскі,
В.Раінчык. З'явамі культурнага жыцця сталі
балеты "Выбранніца", "Курган",
"Альпійская балада", "Тыль Уленшпігель",
"Маленькі прынц" Я.Глебава (апошні
быў пастаўлены ў Вялікім тэатры СССР
у 1983 г.), 'Пасля балю" Г.Вагнера; оперы
'Новая зямля" Ю.Семянякі, 'Сцежкаю жыцця"
Г.Вагнера, 'Сівая легенда" Дз.Смольскага,
'Матухна Кураж" С.Картэса. Цікава, што
кампазітары звяртаюцца да лесу рэальных
гістарычных асоб, напрыклад оперы "Францішак
Скарына" Дз.Смольскага, "Зорка Венера"
(вобраз М.Багдановіча) Ю.Семянякі.
У
жанры аперэты актыуна працуюць
Ю.Семяняка, А.Мдзівані, Р.Сурус; у
песенным жанры — У.Алоўнікаў,
Я.Глебаў, Дз.Смольскі, У.Буднік, Э.Зарыцкі,
Л.Захлеўны, В.Іваноў, І.Лучанок, Э.Ханок.
У іх творчасці прысутнічае і патрыятычная
тэматыка, і тэма гераізму, і лірыка. Трэба
адзначыць, што большасць кампазітараў
працавала у розных жанрах. [3; с.404]
Развівалася
выяўленчае мастацтва. У першыя
пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся
пад яркім уражаннем гераічных падзей
Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага
руху. Таму ўвага звярталася на асобныя
эпізоды, ваенныя ўмовы, цяжкасці, радасці,
баявыя справы партызанскіх груп і атрадаў.
Так падыходзілі да вырашэння тэмы Я.Ціхановіч
("Партызаны ў разведцы", 1948), І.Давідовіч
("Партызаны на прывале", 1948), П.Гаўрыленка
("Пераправа", 1946; "На партызанскім
аэрадроме", 1950), Г.Бржазоўскі ("Партызаны",
1961), А.Шыбнеў ("Палонных вядуць", 1947),
У.Хрусталёў ("Вяртанне партызан з аперацыі",
1946). Тэме гераізму савецкіх людзей у гады
вайны прысвечаны эпічныя палотны Я.Зайцава,
В.Волкава, В.Цвіркі, У.Сухаверхава, Н.Воранава.
У
50-я гады гістарычны жанр як бы зліваўся
ў адзіны акорд з тэматыкай Вялікай Айчыннай
вайны і партызанскага руху. Мастакі працавалі
і над беларускай гісторыяй (А.Гугель,
Я.Кудрэвіч "Кастусь Каліноўскі",
1958; П.Сергіевіч "Скарына ў друкарні",
1957; А.Кроль "Я. Купала і Цётка ў Пецярбургу
ў 1913 годзе", 1954; Я.Ціхановіч, І.Давідовіч
"Янка Купала з калгаснікамі", 1961).
У
60-я гады пачала творчую дзей-насць
новая плеяда таленавітых беларускіх
мастакоў - Л.Шчамялёў, У.Стэльмашонак,
А.Кішчанка, М.Данцыг, Г.Вашчанка, М.Савіцкі.
Асабліва яскрава беларускае
мастацтва заявіла пра сябе
ў 1967 г., у час Усесаюзнай выстаўкі ў
Маскве.
Сярод
тых, чый творчы лес адбыуся,
- выдатны беларускі жывапісец
М.Савіцкі. Яго творчасць —
шматпланавая. Пачуццём гісторыі, роздумам
пра лес роднай зямлі прасякнута
большасць яго палотнау. Карціны
М.Савіцкага пра партызан Беларусі
- значная з'ява ў беларускім
нацыянальным жывапісе. Гэта "Партизанская
мадонна" (1967) - класічны сюжэт,
выражаны у драматичным проціпастаўленні
сялянскай жанчыны-маці з рэаліямі вайны,
"Партызаны. Блакада" (1967), "Аршанскія
партызаны" (1968), "Клятва" (1969) і
інш. Бадай, самы буйны твор мастака —
"Айчынная вайна. 1944 год" — насценны
роспіс для музея Вялікай Айчыннай вайны
ў Мінску (1970-1971).
У
жанры пейзажа найболып плённа працавалі
мастакі старэйшага і сярэдняга пакаленняў,
чыё майстэрства праявілася яшчэ ў даваенныя
гады: В.Бялыніцкі-Біруля, І-Ахрэмчык, У.Кудрэвіч,
М.Дучыц, В.Цвірка, М.Максімцоў, М.Чураба.