Культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-х – 80 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2011 в 19:58, реферат

Описание

Культура - адно з фундаментальных паняццяў сацыяльна-гуманітарнага спазнання і выконвае ў ім такую ж важную ролю, як паняцце масы ў фізіцы ці спадчыннасці ў біялогіі.
Паняцце культуры характарызуе вельмі складаны і шматгранны фактар чалавечага быцця, які выражаецца і праяўляецца ў мностве самых разнастайных феноменаў сацыяльнага жыцця, званых з'явамі культуры.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………….………3
1. Развiццё вышэйшай i сярэдняй адукацыi ………….………..………………6
2. Лiтаратура i мастацтва……………………………………………….……….9
3. Поспехi беларускай навукi і тэхнiкі……………………………...…...…….17
Заключэнне………………………………………………………………………22
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………..23

Работа состоит из  1 файл

АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.docx

— 50.46 Кб (Скачать документ)

    У  канцы 50-х і у 60-я гады  развіваецца гарадскі пейзаж (П.Масленікаў, М.Данцыг, М.Манасзон, П.Гаўрыленка, А.Каржанеўскі, А.Мазалёў, Н.Воранаў).

    Цэнтральнай  фігурай у беларускай пасляваеннай  пластыцы з'яўляецца З.Азгур, ярка  і важна праявілася творчасць  А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава  і іншых скульптараў.

    У  манументальным мастацтве важнейшай  тэмай сталі бяспрыкладны гераізм  і ўздым народнага духу у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта помнікі і курганы Славы, якія стаяць амаль ва ўсіх насе-леных пунктах Беларусі. Лепшыя манументы 50-х гадоў - помнікі К.Заслонаву ў Оршы і Марату Казею ў Мінску - выкананы С.Селіханавым. А самым значным дасягненнем беларускіх архітэктараў і скульптараў гэтага перыяду стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашызмам (1954, скульптары З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў, С.Селіханаў, архітэктары У.Кароль і Г.Заборскі).

    Да  канца 50-х гадоў у манументальнай  скульптуры, як і ў мастацтве  ў цэлым, з'явіліся новыя тэндэнцыі.  У мастацтва прыйшло новаі  пакаленне мастакоў са сваімі  ўяўленнямі аб сучаснасці і  прыгажосці Паступова манументальнае  мастацтва пачынае адыгрываць  усё больш важную ролю ў стварэнні горадабудаўнічых структур.[2; с.331-332]

    Далейшае  развіццё атрымала сетка культурна-асветных  устаноў. Калі ў 1960 г. у рэспубліцы  былі 5333 клубныя ўстановы, то ў  1985 г. іх колькасць павялічылася  да 6374. Але астаткавы прынцып фінансавання  накладваў негатыўны адбітак  і на іх дзейнасць. У 1985 г.  у Магілёўскай вобласці, напрыклад, 8 раённых дамоў культуры не мелі тыпавых памяшканняу, 172 клубныя ўстановы размяшчаліся ў прыстасаваных памяшканнях. У 24 населеных пунктах, у кожным з якіх пражывала больш за 300 чалавек, не было клубау увогуле. Не стаў прыкладам арганізацыі культурнага жыцця і абласны цэнтр. Тут доўгі час у аварыйным стане знаходзіўся гарадскі Дом культуры, летні тэатр, абласная бібліятэка. У горадзе, насельніцтва якога пастаянна павялічвалася, 18 гадоў не будаваліся кінатэатры. Увогуле, на пачатак 1986 г. у 21 раёне БССР адсутнічалі дамы культуры.

    Асабліва  абдзеленымі ў культурным абслугоўванні  заставаліся невялікія населеныя пункты, неабдумана аб'яўленыя «неперспектыўнымі». У Мінскай вобласці, дзе 64 % сельскіх населеных пунктаў аднеслі да гэтай катэгорыі, звыш дзвюх пятых з іх не мелі клубных устаноў. Гэта з'яўлялася адной з прычын высокай міграцыі сельскага насельніцтва, асабліва моладзі.

    У  той жа час шмат якія культпрасветустановы праводзілі значную працу сярод насельніцтва. Яны займаліся арганізацыяй лекцый, спектакляў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў. Установы культуры з'яўляліся базай развіцця народнай творчасці. У 1960 г. у 12,6 тыс. гурткоў мастацкай самадзейнасці клубных устаноў Міністэрства культуры БССР і прафсаюзных арганізацый займаліся 191 тыс. чалавек. У 1985 г. дзейнічалі ужо 34,5 тыс. калектывау, у якіх налічвалася 507 тыс. чалавек.У 1983—1985 гг. прайшоу усесаюзны агляд самадзейнай мастацкай творчасці, лаўрэатамі якога сталі 227 мастацкіх калектывау Беларусі. Аднак формы работы многіх культпрасветустаноў не мяняліся дзесяткамі гадоў, адставалі ад запатрабаванняў часу, агульнаадукацыйнага ўзроўню людзей. Часта дубліраваліся і мерапрыемствы, якія праводзіліся культурна-асветнымі ўстановамі, спартыўнымі і грамадскімі арганізацыямі. Для больш поўнага і рацыянальнага выкарыстання магчымасцей устаноў культуры, спорту сталі стварацца культурна-асветныя комплексы. Да пачатку 1987 г. у БССР налічвалася 726 такіх комплексаў.[3; с.405]

     Такім чынам, нават невялікі аналіз таго, што было створана у сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоўнае жыццё беларускага народа. 

                                   3. Поспехi беларускай навукi i тэхнiкi

   Паспяхова развівалася навука. Аднаўляліся  навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. Да канца 1950 г. у БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а у 1958 г. гэта лічба ўзрасла да 83.

    Цэнтрам  навуковай працы у рэспубліцы  з'яўлялася Акадэмія навук БССР. Тут праводзіліся работы па  стварэнні новых сплавау, вывучэнні  ферамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі  металаў. Паспяхова распрацоўваліся  пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага  выкарыстання торфу, праводзіліся  даследаванні, накіраваныя на павышэнне  ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, развіццё жывёлагадоўлі ў калгасах  і саўгасах рэспублікі.

    У  1955 г. у сістэме АН БССР быў  створаны Інстытут фізікі і  матэматыкі, у якім пачалі развівацца  новыя навуковыя напрамкі -спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У гэтым жа годзе ствараецца Інстытут матэматыкі з Вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізуецца ў інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цепла і саабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.

    Вучоныя  ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы  актуальных тэарэтычных і прыкладных  праблем. Так, значныя навуковыя  даследаванні праводзіліся ў  Беларускім дзяржаўным універсітэце, політэхнічным і лесатэхнічным  інстытутах, аднаўлялася навуковая  дзейнасць сельскагаспадарчых ВНУ.  У Беларускім політэхнічным інстытуце  ў 1957 г. былі арганізаваны дзве  навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі аўтамабіляў, сілікатаў і шкла. Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.

    Пашыралася  сетка навуковых устаноў, умацоўвалася  іх матэрыяльная і даследча-эксперыментальная  база. Было завершана будаўніцтва навуковых гарадкоў для Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (г.п. Сосны), Інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (г.п. Бараўдяны), Інстытута пладаводства, агародніцтва і бульбы (г.п. Самахвалавічы), Iнстытута земляробства, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (г.Жодзіна). Пачалося будаўніцтва акадэмічнага гарадка. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны і ў абласных цэнтрах Беларусі. Толькі за гады дзевятай-адзінаццатай пяцігодак у рэспубліцы было створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя даследаванні і распрацоўкі праводзілі каля 200 акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый.

    Калі  ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых  работнікаў (уключаючы навукова-педагагічныя  кадры ВНУ), у 1970 г. - 21 863, то у  1985 г. - 42 452.[2; с.333]

    Вядучым  навуковым цэнтрам у рэспубліцы  заставалася Акадэмія навук. У  1985 г. тут працавау 5761 навуковы  супрацоўнік, у тым ліку 273 дактары і 2076 кандыдатаў навук. Пачынаючы з 1977 г. АН БССР стала адной з першых у краіне выкарыстоўваць праграмна-мэтавае планаванне фундаментальных даследаванняу (у галіне прырода-знаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук).

    Значную  ролю у развіцці Акадэміі навук  адыгралі выдатныя вучоныя і  арганізатары навукі, якія ўзначальвалі  яе на пасадзе прэзідэнта АН - біёлаг В.Ф.Купрэвіч (з 1952 па 1969 г.) і фізік М.А.Барысевіч (з 1969 па 1987 г.).[1; с.396]

    Па  шэрагу напрамкау у БССР узніклі  навуковыя школы, вынікі даследаванняу  якіх былі признаны як у  краіне, так i за мяжой. Вядомы беларускія школы акадэміка М.П.Яругіна ў галіне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў; акадэміка У.П.Платонава ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і тэорыі лічбаў; акадэміка Б.І.Сцяпанава ў галіне фізікі. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць школы акадэмікаў М.А.Барысевіча, Ф.І.Фёдарава, В.І.Крылова, В.А.Белага, М.С.Казлова, А.С.Махнача, М.А.Дарожкіна. Значны уклад унеслі беларускія вучоныя у распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў.

    Паспяхова  распрацоўвалі праблемы хіміі І.Н.Ярмоленка, П.Ф.Ярмоленка, Б.В.Ерафеева, П.І.Бялькевіч, І.І.Ліштван і іншыя. Былі вырашаны важныя задачы ў матэрыялазнаўстве, прыборабудаванні, фізіялогіі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сель-скагаспадарчая, геаграфічная галіны навукі.

    Далейшае  развіццё атрымала галіновая  навука. Да канца 1975 г. на прамысловых  прадпрыемствах Беларусі налічвалася  1579 лабараторый, у якіх працавалі амаль 16,5 тыс. чалавек, а таксама 135 вопытна-эксперыментальных падраздзяленняў. Але належнага развіцця навуковыя даследаванні на вы творчасці не атрымалі.

    Прымаліся  меры па паляпшэнню планавання  і кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі. Укараняўся праграмна-мэтавы Метад  фінансавання навукі, які забяспечваў  канцэнтрацыю рэсурсаў на прыярытэтных  напрамках. Аднак у цэлым фінансаванне  навукі было недастатковым. У  сярэдзіне 80-ых гадоў доля асігнаванняў на навуку у нацыянальным даходзе БССР складала 2,2 %, у той час калі па СССР выдаткоўвалася 5,1 %. Але і агульнасаюзныя паказчыкі былі значна ніжэй сусветных. Ігнараваўся гасразлік і самафінансаванне. Навуковыя ўстановы мелі вялікую патрэбу ў даска-налых прыборах, матэрыялах, сродках вылічальнай тэхнікі.

    Развіццю  інтэграцыі навукі з вытворчасцю  спрыяла стварэнне навукова-вытворчых  аб'яднанняў. У 1974 г. упершыню у  СССР узнікла аб'яднанне «МАЗ  — БПІ», куды ўвайшлі Беларускі  і Мінскі аўтамабільныя заводы, Беларускі політэхнічны інстытут. I ўсё ж праблема ўкаранення навуковых распрацовак не атрымала кардынальнага вырашэння. Тлумачыцца гэта тым, што ва ўмовах затратнага механізма кіравання эканомікай у прадпрыемстваў адсутнічалі эканамічныя стымулы для ўкаранення распрацовак вучоных у прамысловасць і іншыя галіны народнай гаспадаркі. Эканамічна больш выгадным для іх з'яўлялася выкананне плана па валавых паказчыках пры нязначных новаўвядзеннях. Нават калі навуковая распрацоўка і ўкаранялася, то у большасці выпад-каў не адбывалася яе тыражыраванне на ўсю галіну.[3; с.405]

    Беларускія  вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых  распрацоўках, звязаных з развіццём  абароннага комплексу і асваеннем  космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца  касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

    Па  мовазнаўству была падрыхтавана  вялікая праца "Граматыка беларускай  мовы" у 2 тамах 1962, 1966), выдадзены  "Русско-белорусский словарь" (1953) і "Беларуска-рускі слоўнік" (1962). Па літаратуразнаўству былі выдадзены працы: "Гсторыя дакастрычніцкай літаратуры" (Т.1, 1968; Т.2, 1969 ), "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (Т.1-2, 1965-1966). У гістарычнай навуцы ў 50-60-я гады была падрыхтавана і выдадзена першая абагульняючая праца "История Белорусской ССР" у 2 тамах, потым 5-томная "Гiсторыя Беларускай ССР" (1972-1975), "История рабочего класса Белорусской ССР" у 4 тамах (1984-1987), трохтомнік "Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны" (1967-1982). Былі падрыхтаваны і выдадзены "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" у 12 тамах (1969-1975), "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі" ў 5 тамах (1984-1987) і інш. Аднак гуманітарныя навукі ў найбольшай ступені залежалі ад грамадска-палітычнага жыцця, былі вельмі палітызаваны і ідэалагізаваны. У 40-50-я гады пад лозунгам барацьбы супраць "праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці", "за чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду" ўкараняўся дагматызм, падаўляліся праяўленні іншадумства. Звярталася ўвага на памылкі "нацыяналістычнага характару" у школьных падручніках, хрэстаматыях, даследаваннях па гісторыі беларускага народа.

    Пасля  XX з'езда КПСС у краіне змянілася грамадска-палітычная атмасфера, што садзейнічала дасягненню істотных зрухаў у даследаванні гісторыі Беларусі, гісторыі грамадска-палітычнай думкі і беларускай культуры. Разам з тым гістарычная і іншыя грамадскія навукі былі пастаўлены ў абмежаваныя рамкі.[2; с.333-334]

    Як  бачым, у гэты перыяд у рэспубліцы  нямала было зроблена для падрыхтоўкі  навуковых кадраў, пашырэння сеткі  даследчых устаноў, развіцця навуковых  распрацовак. Але у гэтай важнай  справе мелі месца сур'ёзныя  недахопы: нярэдка дробная тэматыка, невысокі ўзровень шмат якіх даследаванняў, цяжкасці з укараненнем дасягненняў навукі у вытворчасць.[2; с.406]

              
 
 
 
 
 
 

                                                 Заключэнне

   За  гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная  база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

   На працягу 2-ой паловы 50-ых — 80-ых гадоў у развіцці адукацыі, навукі і культуры Беларусі былі дасягнуты значныя поспехі. Але разам з тым ігнаравалася іх нацыянальная аснова, накопліваліся дэфармацыі ў нарошчванні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Стварыўся дэфіцыт нацыянальнай культуры — самы небяспечны з усіх дэфіцытаў, які аказаў адмоўны ўплыў на маральны стан беларускага грамадства.

   Неад’емнай  часткай агульнай беларускай культуры з'яўляецца культура беларускага замежжа. Далёка ад радзімы працуюць таленавітыя  навукоўцы і творцы: нобелеўскі лаўрэат, вучоны І.Прыгожын, літаратары Н.Арсеннева, М.Сяднёў, М.Галіна (родны брат Я.Коласа), У.Дудзіцкі, Р.Жук-Грышкевіч, архітэктар і мастак М.Навумовіч, гісторыкі  Я.Запруднік, В.Жук-Грышкевіч, літаратуразнаўца З.Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута  навукі і мастацтва ў Нью-Йорку  В.Кіпель і многія іншыя.

   Такім чынам, беларуская культура перыяду 50-80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмернае партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры. 
 

Информация о работе Культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-х – 80 гг