Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi ў другой палове XVI-XVIII СТСТ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2012 в 18:55, контрольная работа

Описание

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў

Сацыяльна-эканмiчнае развіцце беларускіх зямель у XVI-XVIII стст. было складаным і супярэчлівым. 3 аднаго 6оку, ажыццяўлялася аграрная рэформа, з'яўляліся першыя парасткі капіталістычных адносін, больш прагрэсіўных у параўнанні з феадальнымі, з другога боку, для эканамічнай сферы характэрнымі былі некаторыя негатыўныя з'явы і працэсы.

Содержание

Уводзiны………………………………………………………………………………....3

1. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель………………………..4

2. Войны другой паловы XVI – XVIII стст…………………………………………11

3. Паглыбленне палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай…………………………....13

Заключэнне……………………………………………………………………………...17

Лiтаратура…………………………………………………………………………….....18

Работа состоит из  1 файл

Контрольная по Истории Беларуси.docx

— 51.93 Кб (Скачать документ)

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

БЕЛОРУССКИЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ  УНИВЕРСИТЕТ

МЕЖДУНАРОДНЫЙ ИНСТИТУТ ДИСТАНЦИОННОГО ОБРАЗОВАНИЯ

КАФЕДРА «ИНФОРМАЦИОННЫЕ СИСТЕМЫ  И ТЕХНОЛОГИИ»

 

 

 

 

 

 

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

по учебной дисциплине

«ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ»

на тему: «ПАЛIТЫЧНАЕ I САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСI Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI-XVIII СТСТ.»

 

 

 

ВЫПОЛНИЛ: студент группы №417218/14 Нечай И. А.

 

ПРОВЕРИЛ: Шибалко В. В.

 

 

 

 

 

 

Минск, 2010

ЗМЕСТ

Уводзiны………………………………………………………………………………....3    

1. Сацыяльна-эканамічнае  становішча беларускіх зямель………………………..4    

2. Войны другой паловы XVI – XVIII стст…………………………………………11   

3. Паглыбленне палітычнага  крызісу Рэчы Паспалітай…………………………....13

Заключэнне……………………………………………………………………………...17

Лiтаратура…………………………………………………………………………….....18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗIНЫ

 

Беларусь у складзе  Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай  знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў

Сацыяльна-эканмiчнае развіцце беларускіх зямель у XVI-XVIII стст. было складаным і супярэчлівым. 3 аднаго 6оку, ажыццяўлялася аграрная рэформа, з'яўляліся першыя парасткі капіталістычных адносін, больш прагрэсіўных у параўнанні з феадальнымі, з другога боку, для эканамічнай сферы характэрнымі былі некаторыя негатыўныя з'явы і працэсы.

У другой палове XVI-першай палове XVII cтст. у Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на беларускіх землях, была ỹ асноўным праведзена аграрная рэформа пад пазвай "валонная памера". Яе асновай з'яўляліся арганізацыя фальварачнапаншчыннай гаспадаркі, павелічэнне сялянскіх павіннасцей і рост прыбыткаў дзяржаўнай казны.

.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.)

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльнаэканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася  на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Сярод шляхты яны складалі толькі 0,7 % землеўладальнікаў, але валодалі больш за 42% сялянскіх гаспадарак. 13% магнатаў былі літоўскага паходжання — Алелькавічы, Галыпанскія, Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Чартарыйскія, Сангушкі; 7% — беларускага паходжання, да якіх далучаліся Рурыкавічы і выхадцы з Масквы Глябовічы, Валовічы, Ільінічы, Тышкевічы» таксама ўкраінскага і польскага паходжання — Хадкевічы, Кішкі і інш. Яны насілі тытулы паноў і князёў. Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе. Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былі толькі 28 % сялянскіх гаспадарак. 1 яны не заўсёды маглі карыстацца на практыцы прывілеямі шляхецкага стану. 3 сярэдзіны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплыву павятовых сеймікаў на грамадскапалітычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становіцца саюзніцай вялікага князя ў барацьбе з магнатамі. Менавіта дробная шляхта складала асноўнуіо частку "паспалітага рушэння".

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх "дымоў" і складалі 16 % пануючага  класа. Вярхі гэтай групоўкі набліжаліся  да паноў, а нізы да дробнай шляхты.

Ніжэйшым і нешматлікім  пластом (142 шляхціцы) была т.зв. пешая  шляхта, якая складала 3,6 % пануючага  класа і зусім не мела сялянскіх  гаспадарак. Паводле прававога становішча яна адносілася да пануючага класа, а паводле маёмаснага набліжалася  да сялянскага саслоўя.

Да сярэдзіны XVI ст. клас феадалаў заканадаўча адгарадзіўся ад іншых  класаў і ў Статутах 1529 і 1566 гг. паставіў шэраг перашкод на шляхах пранікнення  сялян і мяшчан у шляхецкі стан. Але шляхецкаму стану пагражала  іншае ваеннаслужылае саслоўе пачынала разлагацца знутры: шукала багацця  праз рамяство і гандаль. Гэтыя зрушэнні ў шляхецкай самасвядомасці выклікалі  заклапочанасць у магнатаў. У Статуце 1566 г. падкрэслівалася, што ваенная  служба з'яўляецца ганаровым абавязкам  шляхціцаў, а заняткі рамяством  і гандлем ганьбяць іх. Статут 1588 г. болып строга ставіўся да пытання  разлажэння ваеннаслужылага саслоўя. Адпаведны артыкул удакладняў, што  заняткі гандлем альбо шынкарствам  вядуць да страты шляхецкіх прывілеяў. Але вірус узбагачэння ўжо  пранік у шляхецкае асяроддзе, і  патрэбны былі болып жорсткія србдкі барацьбы з гэтым злом. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціц, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.

Яшчэ адным клопатам кіруючых колаў ВКЛ у сацыяльнай палітыцы было павелічэння шляхецкага стану  за кошт асоб з іншых саслоўяў. Каб  неяк прыпыніць гэты працэс, у 1601 г. сейм прымае пастанову аб тым, што  шляхецкія званні могуць быць прысвоены  толькі на сейме ці сейміках альбо  па прапанове гетмана. Шляхта была замкнёным  саслоўем і пільна назірала за чысцінёй сваіх шэрагаў.

Самым іііматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Ім належала ствараць матэрыяльныя каштоўнасці, паіць і карміць сваіх абаронцаў  і духоўных айцоў. Сялянскае саслоўе  не было застылым, і на працягу дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся прыкметныя змены. На становішча сялян вялікі ўплыў  аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "уставай  на валокі", была вызначана каралём  у 1557 г., але на Беларусі рэформа спазнілася і праводзілася з другой паловы XVI ст. да першай паловы XVII ст. Гэткая павольная  перабудова сялянскай гаспадаркі Беларусі вынікала з шэрага эканамічных і  палітычных абставін у краіне. Рэформа  ўзмацняла феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае запрыгоньванне. Ужо адно гэта выклікала супраціўленне  сялян. Але ж да феадальнага ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны  прыгнёт. Усё гэта стварала надзвычай  выбуховае становішча. Таму першапачаткова рэформа стала праводзіцца ў  заходняй і цэнтральнай частках  Беларусі, дзе не было глыбокіх нацыянальных і рэлігійных процістаянняў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі (у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава, Мсціслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магілёва, Полацка) на дзяржаўных землях спачатку была праведзена палавінчатая рэформа ураўноўваліся зямельныя  ўчасткі, удакладняліся натуральныя  паборы і павіннасці. 1 хаця ўрад пакінуў  плацяжы насельніцтва "по старнне", на справе грашовыя павіннасці сялян  значна павялічваліся за кошт змены  адзінкі падатковага абкладання. У выніку рэформы феадальныя павіннасці браліся не "са службы", а з "дыму" — сялянскага двара.

Як вядома, на ўсходзе  Беларусі аграрная рэформа пачала шырока праводзіцца з канца XVI ст. і ў  першай палове XVII ст. Незалежна ад пачатку  і мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае  запрыгоньванне сялян, павелічэнне  сялянскіх павіннасцей, рост даходаў  дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад  фальварак звычайна адводзіліся  лепшыя ворныя землі памерам у 8 — 15 валок. Велічыня валокі павінна была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы валокі былі ад 33 да 46 моргаў. Такім  чынам кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не прыдатная для ворыва зямля, калі яна была ў надзеле. Сяляне атрымлівалі  ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася  маёмасцю гаспадара, ці феадала.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Да рэформы асноўнымі групамі  сялян, як вядома, былі: чэлядзь нявольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сялянеслугі. Пасля рэформы з часам знікае чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгонным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" людзей, а з канца XVI — першай паловы XVII ст. "пахожыя" і "непахожыя" сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.

Такім чынам, пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркі сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі. Цяглыя сяляне павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш (у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі) ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлівай  прычыне штрафавалі. Вялікім цяжарам  для сялян былі такія павіннасці, як уборка сена, падводная, дарожная і  інш.

Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, але  ўсё ж былі менш залежныя, як апошнія.

Прывілеяванай была катэгорыя  сялянслуг: рамеснікаў, кавалёў, конюхаў  і г.д. Яны былі болып заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй. Вядома: бліжэй да гаспадарчага стала і больш  перападае крошак.

Вышэйшую групу ўтваралі ваеннаслужылыя людзі: баярыпутныя, баярыпанцырныя. 3 гэтай групы, як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.

Самай гаротнай, збяднелай  часткай сялян былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі звычайна не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі  мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай  хаты не мелі, а туліліся ў кутках (каморках) хат багатых сялян.

Заканадаўства імкнулася  канчаткова запрыгоніць сялян, прымацаваўшы іх да зямлі. Калі Статут 1566 г. вызначыў 10гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы і ўзаконіў 10гадовы тэрмін земскай даўнасці (калі селянін  пражыў на зямлі пана 10 гадоў), пасля  якога вольны сялянін рабіўся  прыгонным.

Што датычылася чэлядзі нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў не абмяжоўваўся.

Не толькі гаспадаром, але  і адзіным суддзёй быў для  селяніна феадал, які меў права "караць паводле свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм ухваліў пакаранне смерцю за забойства селяніна, бо шляхта так  здзеквалася над бяспраўным беларусам, што смерць сялян ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але ніводзін феадал у Рэчы Паспалітай не выконваў пастановы  сеймаў.

Такім чынам, у выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская  абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй  Беларусі, дзе пачало ўкараняцца  падворнае землекарыстанне;

2) цалкам змяніліся катэгорыі  сялян, іх эканамічнае і прававюе  становішча: адны групы сялян  зніклі, іншыя аказаліся ў большай залежнасці ад пана, як раней; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка  пачала ўцягвацца ўсё больш  у грашова рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага  калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.

Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі паглыбляла і развівала  процілеглыя тэндэнцыі, заложаныя  ў падмурак рэформы Жыгімонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любы момант.

3 другой паловы XVII ст. пачынаецца  эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальнавызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польскаруская, польскашведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.

Пасля заканчэння ваенных  дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача  зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. 3за недахопу сродкаў у казне ў  каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі да 40х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову, што дазволіла ў сярэдзіне  стагоддзя перайсці да аднаўлення фальваркаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя  прыватныя маёнткі. Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып  грошай, падрапежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

У лепшым становішчы апынуліся  магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную  моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых, пры  гэтым не грэбавалі ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне і павелічэнне  асабістых уладанняў. Прыбраўшы  да сваіх рук таксама каралеўскія  ўладанні (т.зв. староствы) і пераўтварыўшы  іх у спадчынныя, магнаты занялі незалежнае становішча да цэнтральнай  улады, сталі, па сутнасці, уладарнымі князямі.

Да 60х гадоў XVIII ст. стараннай  працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя  да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

3 аднаўленнем гаспадаркі  вяртаецца паншчына, расце колькасць  паншчынных сялян (да 70—75 % ад  усіх сялян), а таксама павялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, дзе аднавілася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі, то тут да 70х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.Рост таварнасці сельскай гаспадаркі садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі вёскі насуперак усім захадам феадалаў, якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія складалі 1/10 ад усіх сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя  вёскі стварала рынак працоўных  рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі  грашовую плату і плату натурай. Ва ўмовах прыгоннай залежнасці наём у асноўным быў прымусовы, але  гэта не выключала і адносна свабоднага найму.

Побач з тэндэнцыяй да росту  землеўладання свецкіх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і  іншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім чынам, нараджалася тэндэнцыя  да пераўтварэння феадальнай формы  ўласнасці на галоўны сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы  эканамічны парастак капіталізму ў  нетрах феадалізму.

Другім парасткам у  гэтым налрамку было з'яўленне ў  буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод  графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева  Ашмянскага павета), фаянсавы завод  князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка  і Слуцкая фабрыка паясоў і  інш. На гэтых прадпрыемствах працавала  па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў  на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.

Информация о работе Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi ў другой палове XVI-XVIII СТСТ