Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2012 в 18:55, контрольная работа
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў
Сацыяльна-эканмiчнае развіцце беларускіх зямель у XVI-XVIII стст. было складаным і супярэчлівым. 3 аднаго 6оку, ажыццяўлялася аграрная рэформа, з'яўляліся першыя парасткі капіталістычных адносін, больш прагрэсіўных у параўнанні з феадальнымі, з другога боку, для эканамічнай сферы характэрнымі былі некаторыя негатыўныя з'явы і працэсы.
Уводзiны………………………………………………………………………………....3
1. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель………………………..4
2. Войны другой паловы XVI – XVIII стст…………………………………………11
3. Паглыбленне палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай…………………………....13
Заключэнне……………………………………………………………………………...17
Лiтаратура…………………………………………………………………………….....18
Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на тэрыторыі Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні.
Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі. У 1657 г. памёр Б.Хмяльніцкі, а на замену яму прыйшлі гетманы, якія прытрымліваліся прапольскай палітыкі. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.
Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 г. (в. Андрусава паблізу Смаленска), Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай “вечны мір”, у якім Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.
Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай – з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны тэрытарыяльны інтарэс. Аўгуст II быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.
Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII у Гальштыніі і выходзіць з вайны. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. У 1706 г. Карл XII уварваўся ў Саксонію і прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй.
Пасля бітвы пад польскім горадам Калішам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. У гэтых неспрыяльных умовах Карл ХІІ вырашае павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.
На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р. Сож. Шведы пацярпелі паражэнне. З 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак і абоз з 8 тыс. павозак.
Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу. Рэшткі шведскай арміі здаліся ў палон Меньшыкаву.
Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, Інгрыя, частка Карэліі адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.
Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў. Засталіся зруйнаванымі гарады і вёскі, скарацілася насельніцтва.
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.
Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.
Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.
Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.
Liberun veto магло паралізаваць
цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат
Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова
“не пазволям” (г.зн. не згодзен
з пастановай сейма) і
У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.
Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.
Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.
Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла.
На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).
Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.
У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай
шляхты выступіла супраць
У часы кіравання Аўгуста
ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным
жыцці з’яўляецца новая рыса –
зварот шляхты за дапамогай да суседніх
краін дзеля вырашэння
У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.
3 мая 1791 г. сейм прыняў
канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая
адмяняла выбарнасць каралёў, Liberum
veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая
ўлада належала двухпалатнаму
сейму, які выбіраўся на два
гады і павінен быў прымаць
рашэнні большасцю галасоў.
14 мая 1792 г. у мястэчку
Таргавіцы (на Украіне) была
створана канфедэрацыя і
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.
Гэты падзел выклікаў пратэст
розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка
1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне
на чале з генерал-лейтэнантам
З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Але абаронцы айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.
Супраць Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола.
У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.
Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай,
саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася
памiж двухпалатным парламентам (магнатамi
i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх
палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна
ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць
i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося
захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы,
а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю
ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя
назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама
свае законы, улады, органы выканаўчай
улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне,
фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII
ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце
1588 г. абвяшчалася самастойнасць
ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася
iншаземцам у княстве набываць
землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады.
Пры спрыяльных абставiнах магнаты
княства змагалiся за поўную самастойнасць,
рабiлi змовы з мэтай адарваць
ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з
прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час
вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па
загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы
ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як
орган адмiнiстрацыйнага
У 1596 г. у Брэсце была прынята
царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая
царква. Яна падпарадкоўвалася
Не было стабiльнасцi i ў
сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi
ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага
адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя
процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi
да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя
войны вялi да разбурэння гарадоў i весак,
фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У
другой палове XVI—першай палове XVII
ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена
аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт
II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад
фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася
фальварачная сiстыма гаспадарання.
Адбываеца канчатковае
ЛIТАРАТУРА
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. - С. 357 – 429, 496 – 532.
Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 т. Т.1 / Рэд. кал.: Мялешка В.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 1997.
Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI – XVIII вв.: Социально-экономические исследования городов. – Мн.: Наука и техника, 1975.
Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. Гістарычны нарыс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.2. – Мн.: Бел.энцыклап.,1994. - С.393-401.
Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 127 – 165, 166 – 237.
Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мн.: “Беллітфонд”, 2000. – С. 301 - 433.
Лойка Л.В. Рэспубліка і яе эпоха // Беларуская мінуўшчына. – 1995. - № 6; 1996. - №1.
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П. Касцюк і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.
Сагановіч Г. Невядомая вайна. 1654-1667. – Мн.: «Навука і тэхніка», 1995.