Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2012 в 18:55, контрольная работа
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў
Сацыяльна-эканмiчнае развіцце беларускіх зямель у XVI-XVIII стст. было складаным і супярэчлівым. 3 аднаго 6оку, ажыццяўлялася аграрная рэформа, з'яўляліся першыя парасткі капіталістычных адносін, больш прагрэсіўных у параўнанні з феадальнымі, з другога боку, для эканамічнай сферы характэрнымі былі некаторыя негатыўныя з'явы і працэсы.
Уводзiны………………………………………………………………………………....3
1. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель………………………..4
2. Войны другой паловы XVI – XVIII стст…………………………………………11
3. Паглыбленне палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай…………………………....13
Заключэнне……………………………………………………………………………...17
Лiтаратура…………………………………………………………………………….....18
Побач з вотчыннымі прадпрыемствамі
ўзнікаюць мануфактуры ў
Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася юрыдычнае і эканамічнае становішча розных пластоў прыгоннага сялянства, з'явіліся першыя парасткі капіталістычных буржуазных адносін.
Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў павялічылася і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў 350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і інш. Саслоўе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.
Расла эканамічная роля гарадоў
у жыцці краіны, і яны пры
падтрымцы вярхоўнай улады
Сярэдневяковы беларускі горад меў супярэчнасці, якія з'яўляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да іх ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады і выкарыстанне яе ў сваіх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.
Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзілася самая абяздоленая і бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзі, занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі і г.д.). Плябеі не мелі правоў гараджан, і таму на іх не пашыраліся саслоўныя правы і прывілеі.
Пануючай і кіруючай групоўкай
былі гарадскія вярхі, якія выкарыстоўвалі
раду ў сваіх мэтах. Справа ў тым,
што жыхары гарадоў плацілі падаткі
(падымны, чопавы, шоставы і інш.),
выконвалі натуральныя
Супярэчнасці
Такім чынам, грамадскапалітычнае
жыццё гарадоў складалася з вострых
супярэчнасцей і глухога
Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы металу 41, дрэва 27, скураной і футравай вытворчасці 25 і г.д. Беларускія майстры былі добрымі знаўцамі сваёй справы, іх вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоўкі. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоў. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаўнічыя прафесіі, Віцебск і Полацк мелі добрых спецыялістаў па абслўгоўванню рачных партоў, Мінск і Слуцк славіліся гарбарнымі і кушнерскімі прафесіямі.
Гарадскія рамеснікі жылі
пад пастаяннай пагрозай беззаконня,
самавольства і вымаганняў шляхты.
Гэта штурхала іх да стварэння ўласнай
карпарацыі цэхавай. Звычайна ў цэхі ўваходзіла
60 — 70 чалавек, але былі цэхі і па 130 — 150
рамеснікаў, якія дзяліліся на майстроў,
чаляднікаў і вучняў, паміж імі таксама
бесперапынна ішла барацьба. Цэхі былі
трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі),
аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій),
зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты
не толькі рэгламентавалі вытворчую дзейнасць
цэха, але і імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў
ад канкурэнцыі на рынку.
3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая
дзейнасць, у выніку якой складваліся
элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным
пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя
сувязі Беларусі ў сярэднявеччы былі разнастайныя,
але найбольш трывалыя і працяглыя былі
сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай
Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.
У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся
жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай
і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь
завозіліся футра і саматканае сукно,
грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі,
мыла і г.д., з Полыпчы ' сукно, палатно,
жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і
г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем
займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.
Пастаяннай пагрозай для купецтва, як
і для рамеснікаў, было самавольства магнатаў
і шляхты, якія рабавалі купцоў, разганялі
кірмашы і гандлёвыя арганізацыі. У барацьбе
з самавольствам феадалаў з мэтай аховы
сваіх гандлярскіх інтарэсаў у шэрагу
гарадоў (Магілёў, Пінск і інш.) ствараліся
цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак
куплі і продажу тавараў, адносіны паміж
купцамі і іншыя справы.
3 першай паловы XVII ст. да
другой паловы XVIII ст. гарады і
мястэчкі Беларусі апынуліся
ў заняпадзе, выкліканым
Аднаўленне гарадоў
Перш за ўсё пасля ваеннага
спусташэння краіны пачалі аднаўляцца
мястэчкі, а з буйных гарадоў Магілёў,
Віцебск і Гродна. Большасць гарадоў
і мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася
яшчэ ў заняпадзе, які быў выкарыстаны
феадаламі і каталіцкай царквой
для пашырэння сваіх уладанняў.
Нягледзячы на барацьбу магістратаў
за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам
захопленых гарадскіх зямель, зямельныя
ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны
XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г.
было завершана будаўніцтва канала Агінскага,
які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося
будаўніцтва ДнепраБугскага канала.
3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца
за манапольнае права на
У гарадское жыццё, як і ў жыццё ўсёй краіны, пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магістрата часам замянялася прызначэннямі войта і г.д. У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі на^лежаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.
Такім чынам, сельская і гарадская
гаспадарка Беларусі ў выніку нястомнай
працы народа да сярэдзіны XVIII ст. была
ў асноўным адноўлена, але гэта не
стала асновай трывалага
Першай вайной Рэчы Паспалітай,
атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага
княства Літоўскага, была Лівонская.
У падзеле Лівонскай спадчыны
пачынаюць праяўляць
У выніку Лівонскай вайны
аказалася спустошанай і
Да актыўнай рускай палітыкі
польскіх і літоўскіх феадалаў падштурхнула
“смута” ў Расіі – барацьба
працоўных мас супраць
Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак. Абяцанне Лжэдзмітрыя перадаць частку рускіх зямель каралю (Жыгімонту III) і Мнішаку прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць паход. Войска самазванца несла паражэнні, але Лжэдзмітрый заўсёды знаходзіў падтрымку насельніцтва, якое верыла ў “сапраўднасць” цара. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу.
Праз некаторы час з’яўляецца
новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі
раз цудам выратаваўся ад смерці.
Гэта быў паплечнік першага
У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу. 3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III абвясціў сябе рускім царом.
Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.
У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.
Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Гэты поспех быў невыпадковым.
Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва дапамагала рускай арміі ўсімі магчымымі сродкамі.
Па-другое, жыхары гарадоў без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару.