Рэформа беларускага правапісу 1933 года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2013 в 22:42, реферат

Описание

Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як мове пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектр сацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці задачу ўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць мастацкія творы і навуковыя працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання.

Содержание

Уводзіны................................................................................................................... 1
1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…2
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…………………………………………...6
2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…………………………...6
3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці…………………………….. ...8
3.1 Пачатак і ўмовы рэформы……………………………………………………….8
3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы……………………………………………………………………………. 10
4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933г........................................... 14
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спіс літаратуры……………………………………………………

Работа состоит из  1 файл

Документ Microsoft Office Word (9).docx

— 51.97 Кб (Скачать документ)

НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIKI БЕЛАРУСЬ

УО «ПAЛЕСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ»

 

Кафедра : замежных моў

 

 

Рэферат

на тэму: Рэформа беларускага правапісу 1933 года

 

 

 

 

студэнт

ФФБД, 1 курс, ФФ-1                                       Т.Г. Вараб’ёва

 

Праверыл

выкладчык                                                             Л.П. Мiсюкавец

 

 

 

 

ПIНСК 2013

 

ЗМЕСТ

 

 

Уводзіны................................................................................................................... 1

1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…2

2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…………………………………………...6

2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…………………………...6

3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці…………………………….. ...8

3.1 Пачатак і ўмовы рэформы……………………………………………………….8

3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы……………………………………………………………………………. 10

4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933г........................................... 14

Заключэнне………………………………………………………………………….18

Спіс літаратуры……………………………………………………………………19

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗIНЫ

 

 Сёння мы маем даволі  багата публікацый па тэме, якую  дзесяцігоддзямі не адважваліся  ўздымаць на старонках навуковай  літаратуры, у перыядычным друку.  Тэма гэта - рэформа беларускага  правапісу 1933 года. Набыццё беларускай  мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага  перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як  мове пераважнай большасці насельніцтва  рэспублікі, належыць самы шырокі  спектр сацыяльных функцый, паставілі  на парадак дня велізарнай  важнасці задачу ўнармавання  беларускай мовы. За час, як  на ёй сталі пісаць мастацкія творы і навуковыя працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання. Першыя ў найноўшай гісторыі спробы ўнармаваць беларускі правапіс рабіліся, звычайна ў межах нарматыўнай граматыкі, яшчэ да Тарашкевіча – на пачатку ХХ стагоддзя – гэтую працу вялі Эдвард Будзька, Баляслаў Пачопка (Пачобка), Антон Луцкевіч, Янка Станкевіч, Рудольф Абіхт. Аднак толькі з з’яўленнем "Граматыкі" Тарашкевіча беларускі правапіс атрымаў сваё ўнармаванае "аблічча". З пашырэннем сфераў ужывання беларускага пісьма праблема ўнармавання артаграфіі не толькі заставалася на парадку дня, але і рабілася ўсё больш актуальнаю; спробы далейшага эвалюцыйнага ўнармавання правапісу праяўляліся цягам 1920-х гадоў у працах найперш Язэпа Лёсіка. У 1926 годзе ў Мінску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Канфэрэнцыя выявіла неразвязаныя пытанні, пазначыла магчымыя шляхі іх вырашэння, але не прыняла ніякіх дакумэнтаў кадыфікацыйнага характару. Змена палітычнай кан’юнктуры і пераход улады да адкрыта русіфікацыйнай палітыкі пад канец гадоў спынілі працэс свабоднага, натуральнага пошуку нормы. У гэты час на Беларусі праходзіць палітыка беларусізацыі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць хваля рэпрэсій, якія былі скіраваныя супраць нацыянальна-культурных кадраў Беларусі. Многія настаўнікі беларускай мовы апынуліся ў вязніцах альбо ў ссылцы. У 1930 г. была арыштавана група асоб з папярэдняй мовазнаўчай камісіі, якая працавала з 1926 г. па 1930 г. Гэтакія дзеячы на ніве беларускай мовы і культуры, як Сцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік і Вацлаў Ластоўскі былі арыштаваны і сасланы. У гэты час былі спынены ўсе мовазнаўчыя даследванні. У сітуацыі, калі не стала найважнейшых мовазнаўцаў Беларусі, была праведзеная рэформа беларускага правапісу ў 1933 г., наступствы якой мы адчуваем па сённяшні дзень.

 

 

1

Глава 1.  Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933 г

 Першым буйным мерапрыемствам  на шляху рэфармавання беларускай  мовы было правядзенне 14-21 лістапада  1926 года ў Мінску па ініцыятыве  Інбелкульта акадэмічнай канферэнцыі  па рэформе беларускага правапісу.  Мінскі мовазнаўчы форум выклікаў да сябе вялікую зацікаўленасць не толькі навукоўцаў рэспублікі.У канферэнцыі бралі ўдзел 69 чалавек. Але не ўсе, хто прыехаў на яе, лічылі абавязковым рэформу беларускага правапісу і азбукі. Сярод іх быў і добры знаўца беларускай мовы С.Некрашэвіч. «Наша літаратурная мова, - гаварыў ён, - консалідаваўшы народныя гутаркі, вырасла ўжо ў сталы арганізм, які не патрабуе над сабой грунтоўных... аперацый». Такі погляд у пэўнай ступені мог сфарміравацца на базе яго сяброўскіх адносін з аўтарам «Беларускай граматыкі для школ» Браніславам Тарашкевічам, якую якраз і збіраліся рэфармаваць удзельнікі канферэнцыі і перш за ўсё Я.Лёсік, які меркаваў выступіць на ёй з асноўным дакладам. С.Некрашэвіч выказаўся за поўнае адхіленне праекта братоў Лёсікаў.  Удзельнікі філалагічнага форуму паказалі добрае веданне сутнасці праблемы моўнага развіцця ў рэспубліцы ў святле нядаўна абвешчанай беларусізацыі. Цяжкасці яе вырашэння справядліва бачылі ў неспрыяльных умовах мінулага. Аднак такое становішча з беларускай мовай не пужала яе шчырых рупліўцаў. Яны былі ўпэўнены, што шляхам стараннай працы па ўнармаванні правапісу можна будзе паступова давесці яе да таго ўзроўню, якому адпавядаюць старыя эўрапейскія літаратурныя мовы, забяспечваючы гэтым самым росквіт нацыянальнай культуры.  Непасрэдна сам філалагічны аспект парадку для канферэнцыі пачаў разглядацца толькі з падрабязнага аргументаванага выступлення С. Некрашэвіча. Ён не быў прыхільнікам карэннай ломкі моўнай спадчыны, заяўляючы, што ў складзенай Б.Тарашкевічам «Беларускай граматыцы для школ» правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы». Затое ў сінтаксісе ім бачылася «шмат неўласцівых для беларускай мовы канструкцый пабудовы сказу». Прамоўца выказаў занепакоенасць наплывам у беларускую лексіку слоў (асабліва абстрактнага значэння) з іншых моў і стаяў за ўтварэнне такіх на базе ўласнага слоўнікавага матэрыялу з паступовай заменай усяго таго чужога, што набралася ў беларускай мове. «Тэндэнцыя да замены чужаземнай стыхіі сваёю, - гаварыў С.Некрашэвіч, - не ёсць толькі з'явішча беларускай культуры». І з гэтым нельга не пагадзіцца, ведаючы, якая мэтанакіраваная праца праводзілася многімі народамі па ачышчэнні сваіх літаратурных моў ад залішніх запазычанняў. Без такой працы не абысціся і сённяшняму корпусу філолагаў нашай краіны, калі мы жадаем узняць прэстыж беларускай мовы як дзяржаўнай у вачах яе носьбітаў.

 

 

2

Яшчэ глыбей пранік у сутнасць разглядаемай на канферэнцыі праблемы Я.Лёсік, які азнаёміў прысутных  з канкрэтным праектам па рэформе  беларускай азбукі. Гэта ўжо было не першае выступленне Я.Лёсіка па данай праблеме.У адрозненне ад С.Некрашэвіча аўтар праекта па рэформе беларускай азбукі лічыў, што апошняя «не адпавядае ва ўсіх пунктах гукавому пісьму... не мае ўласнага твару», таму ён прапанаваў набліжаць беларускую азбуку да гукавога пісьма, «каб не абярнуць яго ў такое мёртвае і труднае для навучання, якім з'яўляецца пісьмо французскае або ангельскае». Апанентаў у Я.Лёсіка аказалася больш, чым прыхільнікаў. Беларускую азбуку вырашылі не кранаць.З няменшай крытыкай ішло і абмеркаванне прапанаванага Я.Лёсікам пр аекта рэформы беларускага правапісу, што сведчыла аб сур'ёзным падыходзе да праблемы, папярэджвала аб усялякіх памылках пры прыняцці канкрэтных рашэнняў. Сутнасць свайго погляду Я.Лёсік выказаў так: «... каб пісьмо было простае і лёгкае, для гэтага яно не павінна разыходзіцца з жывым вымаўленнем слоў». Таму ён не пагаджаўся з Б.Тарашкевічам, што той фанетычны прынцып увёў толькі пры напісанні галосных гукаў. З найбольш істотных паправак Я.Лёсіка, якія выклікалі шмат спрэчак, былі: увядзенне поўнага акання і на чужаземныя словы, адмена напісання «ь» паміж падвойнымі зычнымі (жыцьцё - жыццё), пасля «з» і «с» (зьвер - звер, сьнег - снег). Пасля грунтоўнага абмеркавання напісанне «а» ў ненаціскных складах іншаземных слоў зацвердзілі, што нельга не прызнаць за правільнае рашэнне. Для прыняцця яго, бясспрэчна, важную ролю адыграла цвёрдая пазіцыя сакратара Правапіснай камісіі Мялешкі, што «кожны народ вымаўляе чужаземныя словы згодна сваёй уласнай нацыянальнай акцэнтацыі», і С.Некрашэвіча, які оканне ў замежных словах разглядаў як супярэчнасць адзінству народнай і кніжнай мовы. Затое адразу высветлілася, што ў Я.Лесіка будзе вельмі мала аднадумцаў у дачыненні да мяккага знака. Першым вельмі цвёрдую апазіцыю ў гэтым заняў С.Некрашэвіч, спасылаючыся, што і ў старабеларускай мове выкарыстоўвалі «ь» у словах сьнег, зьвер і інш. «Можна многа павыкідаць значкоў, - гаварыў ён, - і дайсці ўрэшце да кітайскай азбукі, але ж гэта не заслуга азбукі. Азбука і правапіс тады добрыя, калі яны па магчымасці азначаюць кожныя гукі, ва ўсякім выпадку характэрныя з іх. А што нашыя мяккія зычныя, асабліва свісцячыя, гукі характэрныя, аб гэтым і гаварыць не прыходзіцца».  С.Некрашэвіча цалкам падтрымаў П.Растаргуеў, заявіўшы, што «напісанне звер, дзвёх, мядзведзь, свет, цвет, суддзя, жыццё, ралля, чытанне без «ь» будзе мець вынікам усваенне няправільнага вымаўлення падобных слоў. Спасылка на іншыя мовы беспадстаўная; напрыклад, у расійскай мове мае месца мяккае вымаўленне некаторых зычных, але пры адсутнасці азначэння мяккасці пры напісанні яна губляецца ў жывым вымаўленні пісьменных людзей, і ў значнай большасці даводзіцца чуць цвёрдае вымаўленне... Паказанне ў граматыках на вымаўленне гэтых зычных не выратуе становішча». На думку І.Бялькевіча, ад неўжывання «ь» паміж падвойнымі мяккімі зычнымі траціцца асаблівасць беларускай мовы.

3

Увагу ўдзельнікаў канферэнцыі  прыцягнула правіла напісання «у»  і «і» пасля галоснага папярэдняга  слова.Вельмі катэгарычным тут быў П.Растаргуеў, сцвярджаючы, што калі ў такіх выпадках зазначаныя літары не пісаць як нескладовыя, «значыць сцерці ў пісьмовай перадачы беларускай мовы адну з найбольш характэрных яе асаблівасцей».З ім пагаджаўся П.Бузук, спасылаючыся тут на ўкраінскі опыт, дзе нават «і» нескладовае пішуць у пачатку слова, калі папярэдняе канчаецца на галосны. Удзельнікі канферэнцыі не пагадзіліся з такой прапановай у дачыненні да «і». Пры такой саліднай гаворцы на канферэнцыі аб маючай неўзабаве адбыцца рэформе правапісу беларускай мовы не магло не ўзнікнуць і пытанне аб ужыванні лацінскага алфавіта. Сярод праціўнікаў яго былі і такія выдатныя знаўцы беларускай мовы, як В.Ластоўскі, Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, П.Растаргуеў. Але дух талерантнасці, які панаваў на працягу ўсяго часу працы канферэнцыі, даў магчымасць смела выступіць і ў абарону лацінкі. Пераканаўча адстойваў яе П.Бузук: «... надыходзіць час падумаць аб лацініцы; бязумоўна, да гэтага справа дойдзе; мы эўропеізуемся, мы прынялі новы стыль, мы прынялі дзесятковую сыстэму мер, нам застаецца зрабіць апошні крок - перайсці да лацінікі». Асаблівым клопатам удзельнікаў канферэнцыі з'яўлялася ачышчэнне беларускай мовы ад залішніх уплываў з боку расійскай. І гэта зразумела: атрымаўшы статус дзяржаўнай, беларуская мова не магла болей заставацца на ўзроўні сапсаванай расійскай мовы. На пазіцыях сапраўднага пурытаніна ў гэтым пытанні трывала стаяў гісторык і публіцыст, у мінулым рэдактар «Нашай Нівы» В.Ластоўскі. Фанетычныя адступленні ад народнай мовы, на яго думку, выкліканы перш за ўсё запазычаннем расейскай абацэды (алфавіта). Датычыла гэта і дыфтонгаў уо(юю=іоу), ые(іе), якія складаюць адну з асаблівасцей беларускай мовы. Замена дыфтонгаў «адной літарай расійскай абацэды, - гаварыў В.Ластоўскі, - з'явішча штучнае і надта шкоднае для захавання натуральнай чыстаты мовы». Дзякуючы такой замене людзі гавораць па-крыўску, але з маскоўскім акцэнтам. Яго зусім не задавальняла, што ў беларускім правапісе фанетычная перадача захоўваецца толькі ў канчатках слоў (зрабіў, валоў), а іх карані пішуцца па-расійску (звон замест звуон). «У выніку гэтага наша старая і самабытная мова... выглядае правінцыяльным дыялектам расійскай мовы, а гэтае апошняе з'яўляецца перашкодай адраджэнню нашай пісьменнасці». На яго думку, «не толькі ў слове, як змесце народнай думкі, але і ў форме гэтага слова, у кожным паасобным гуку яго ці злучэнні гукаў адбіваецца гісторыя народу». Таму трэба «дасягнуць таго, каб нашы словы, формы і гукі на пісьме былі адбіццём гісторыі нашай пісьменнасці, гісторыі крэўскага, а не расійскага ці польскага народаў, сярод моў якіх наша пісьменная мова выглядае цяпер як толькі правінцыяльная адмена...» Спецыяльна не бралі слова на канферэнцыі Янка Купала і Якуб Колас.

 

 

4

Але вядома па выніках пайменнага галасавання і іншых крыніцах, што яны былі супраць таго, што  канферэнцыя прыняла прапазіцыю С.Некрашэвіча пісаць «я» толькі ў першым складзе перад націскам і пакінула без змяненняў напісанне «не» і «без», калі яны стаяць асобна (г.зн. не падлягалі яканню). Я.Колас стаяў за пашырэнне якання і ў другім складзе пасля націску, за напісанне «німа», «ніхай», быў супроць ужывання «а» замест ненаціскнога «о» ў чужаземных словах. З рознымі пачуццямі і настроем пакідалі людзі канферэнцыю. Адных яна радавала сваімі вынікамі, другіх - засмучала. Але як першыя, так і другія добра ўсведамлялі, што наперадзе іх яшчэ чакае вялікая праца, каб ачысціць беларускую мову ад усяго таго, што было не ўласціва яе нутраной прыродзе, каб зрабіць яе ва ўсім адпаведнай так нядаўна набытаму статусу дзяржаўнай. І вопытныя беларускія мовазнаўцы актыўна ўзяліся за гэтую высакародную справу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

ГЛАВА 2. Рэформа беларускага правапісу 1933г

2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г

 

 Аднак адчувалася, што  з кожным годам усё цяжэй і цяжэй праводзіць карысныя ідэі ў жыццё. З распачатай у канцы 20-х гадоў барацьбой з так званай беларускім нацыянал-дэмакратызмам да ходу працы па падрыхтоўцы новага правапісу раптам выказалі вялікую зацікаўленасць асобы, прафесійны статус якіх не меў нічога агульнага з праблемай мовазнаўства. Пэўны ўплыў імкнуліся рабіць яны і на склад навукоўцаў, што павінны былі далей займацца данай справай. І трэба думаць, што не абыходзілася тут і без выкарыстання матэрыялаў праведзенай у лістападзе 1926 года Канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Паводле зместу выступленняў на ёй партыйныя органы маглі скласці даволі поўныя ўяўленні аб палітычных перакананнях кожнага, хто браў слова, і ўжо вырашыць, даць ці не даць яму магчымасць удзельнічаць у распрацоўцы беларускага правапісу. Асаблівую падазронасць выклікалі тыя, хто быў вельмі заклапочаны праблемай ачышчэння беларускай мовы ад русізмаў і ўвогуле ад уплыву на яе з боку расійскай. А такіх поглядаў прытрымлівалася большасць удзельнікаў данага форуму, і свае пазіцыі яны выказвалі не завуалявана, а адкрыта, не думаючы, што хтосьці гэтаму будзе даваць палітычную афарбоўку. Для доказу прывядзем хаця б такія словы з выступлення А.Лёсіка: «Уласьцівасць беларускай мовы стане больш выразнай, калі мы будзем пісаць «прышлі у хату», чым «прышлі ў хату», бо апошняе напісанне набліжае беларускае выражэнне да расійскага «в хату» («ў» бліжэй да «в», чым «у»)». Пераканаўча паказваў, як адмоўна паўплывалі на адметнасць беларускай мовы некрытычныя запазычанні з расейскага правапісу, В.Ластоўскі. Таму не дзіва, што менавіта гэтых навукоўцаў першымі адхілілі ад далейшай працы над беларускім правапісам. Ужо ў снежні 1930 года Я.Лёсіка пазбавілі звання акадэміка АН БССР, а ў красавіку наступнага года выслалі за межы рэспублікі. Тады ж падобны лёс напаткаў і старшыню Правапіснай камісіі, віцэ-прэзідэнта АН БССР С.Некрашэвіча. Можна было б прывесці і яшчэ шэраг фактаў, якія сведчаць пра неспрыяльныя ўмовы для завяршэння працы па складанні беларускага правапісу. Абмяжуемся хаця б такім. Ці ж маглі навукоўцы-мовазнаўцы АН БССР шчыра клапаціцца пра захаванне і прымнажэнне народнай лексікі, калі ў выдадзенай у Менску ў 1931 годзе кнізе «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі» С.Вальфсон пісаў, што ў калектыве гэтай навуковай установы нічым іншым не займаюцца, як запаўненнем слоўнікаў пакрытымі плесенню вякоў, нікому не зразумелымі архаізмамі. Паводле яго фальсіфікацый, «нацдэмы лічылі сваёй важнейшаю задачаю вытравіць з беларускай мовы ўсякія элементы расійскай мовы». Зразумела, цяпер ужо кожны, хто быў прыцягнуты да складання беларускага правапісу, імкнуўся - каб толькі не быць залічаным у «нацдэмы» - абавязкова ўнесці штосьці з расейскай мовы ў беларускую, нягледзячы, як гэта стасуецца да яе.

Информация о работе Рэформа беларускага правапісу 1933 года