Рэформа беларускага правапісу 1933 года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2013 в 22:42, реферат

Описание

Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як мове пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектр сацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці задачу ўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць мастацкія творы і навуковыя працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання.

Содержание

Уводзіны................................................................................................................... 1
1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…2
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…………………………………………...6
2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…………………………...6
3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці…………………………….. ...8
3.1 Пачатак і ўмовы рэформы……………………………………………………….8
3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы……………………………………………………………………………. 10
4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933г........................................... 14
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спіс літаратуры……………………………………………………

Работа состоит из  1 файл

Документ Microsoft Office Word (9).docx

— 51.97 Кб (Скачать документ)

6

Такі ход падзей задавальняў  партыйныя і савецкія органы рэспублікі. Яны нават не палічылі патрэбным дапусціць да працы над рэформай правапісу і аднаго з вядомых навукоўцаў у галіне беларускай філалогіі - Браніслава Тарашкевіча, «Беларуская граматыка для школ» якога ў 1929 годзе перажыла пятае выданне. Сам аўтар яе з 7 жніўня 1933 года пасля абмену на Ф.Аляхновіча жыў у СССР, праўда, не ў Мінску, а ў Маскве пад пільным тайным наглядам спецслужбаў НКУС і працаваў там у Міжнародным аграрным інстытуце, а не, напрыклад, на філалагічным факультэце сталічных ВНУ ці ў АН СССР. Б.Тарашкевіч прыехаў у СССР прыкладна за 20 дзён да прыняцця пастановы СНК БССР аб зменах у правапісе, так што пры жаданні пэўных навуковых і ведамасных структур гэты навуковец паспеў бы сказаць сваё аўтарытэтнае слова ў беларускай філалогіі, і не выключана, удалося б хоць крыху зменшыць хібнасць ажыццёўленай рэформы, пазбегнуць узнікнення дзвюхварыятнасці беларускай мовы ў межах Савецкай і Заходняй Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

ГЛАВА 3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці

3.1 Пачатак і ўмовы рэформы.

 

 Воляй лёсу дзень  26 жніўня 1933 года вельмі многае  змяніў у жыцці беларускай  мовы і разам з гэтым істотна  паўплываў на агульны стан  духоўнай культуры нашага народа. У той дзень Савет Народных Камісараў БССР без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці прыняў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», пра мэтазгоднасць якой вось ужо шэсць дзесяткаў гадоў вядуцца спрэчкі. І як высвятляецца, найбольшую інтэнсіўнасць і востры характар набываюць яны тады, калі ў грамадстве актывізуюцца працэсы дэмакратызацыі, робіцца крытычная ацэнка пройдзенага шляху ў галіне нашага духоўнага развіцця. Асіміляцыйная накіраванасць рэформы 1933 года з'яўляецца яе галоўнай сутнасцю, дамінантай. Усё пазітыўнае ў рэформе - вельмі нязначнае ў параўнанні з нанесенай ёю шкодай беларускай мове. Яна ў значнай ступені згубіла сваю мілагучнасць, стала мала абароненай ад расейскамоўнага ўплыву.  Ідэалагічныя службы кампартыі, якім удалося на самым вырашальным этапе рэформы ўзяць пад свой кантроль працу навукоўцаў-мовазнаўцаў, не сумняваліся, што з прыняццем вышэйназванай пастановы СНК БССР не спыніцца гаворка пра гэтую зусім не простую для лёсу беларускага народа падзею. У рэспубліканскіх эшалонах улады разумелася, што патрэбны будуць дадатковыя крокі, каб супакоіць, стрымаць людзей ад вядзення далейшых спрэчак, выказвання магчымай незадаволенасці. Было вырашана аўтарытэтам саміх пісьменнікаў паспрабаваць як-небудзь утаймаваць страсці непрыхільнікаў новага правапісу. І трэба сказаць, што многае тут удалося. Хаця і пішацца, што па ініцыятыве самога Інстытута мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук і Аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР праводзіўся па вечарах 11, 13 і 15 снежня 1933 года агульны сход пісьменнікаў Мінска, але ж няма сумнення, што ініцыятыва правядзення такога сходу зыходзіла ад партыйных інстанцый.  Як ужо стала завядзёнкай пад той час, сход мінскіх пісьменнікаў не мог не прыняць прывітання «любімаму правадыру працоўных усяго свету» І.В.Сталіну. Правадыра з Маскоўскага крамля яны запэўнілі, што будуць «бязлітасна змагацца з усялякімі класава-варожымі элементамі», цалкам пагадзіліся з логікай надта ж ужо папулярных сталінскіх тэзаў, што «праз росквіт нацыянальных культур і моў у перыяд дыктатуры пралетарыята» ўдасца стварыць вялікую «адну агульную сацыялістычную культуру і адну агульную мову ў перыяд перамогі сацыялізма ва ўсім свеце». І як было не пагадзіцца, калі рэфарматары беларускага правапісу ўжо зрабілі значны крок у бок такой мовы праз свядомое набліжэнне беларускай мовы да расійскай.Акрамя прывітання І.В.Сталіну, падобныя пасланні былі накіраваны ўдзельнікамі сходу на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б М.Гікалы і старшыні СНК БССР М.Галадзеда, партыйнага і дзяржаўнага кіраўнікоў Украіны С.Касіёра і П.Постышава.

8

У першым з іх адзначалася, што «пастанова СНК аб рэформе  беларускага правапісу стварае  яшчэ большыя магчымасці для магутнага  культурнага ўздыму і росквіт»; зрывае маску з беларускіх нацдэмаў і  нацыянал-фашыстаў, якія «ў сваіх контррэволюцыйных інтэрвенцкіх мэтах увесь час праводзілі шкодніцкую работу на мовазнаўчым і культурным фронце... імкнуліся пабудаваць штучны бар'ер паміж мовай і культурамі брацкіх совецкіх рэспублік РСФСР і БССР»; выказвалася задаволенасць, што кампартыя рэспублікі «нанесла сакрушальны ўдар па беларускай контррэволюцыі».Савецкія пісьменнікі БССР добра разумеюць, што барацьба з буржуазным нацдэмакратызмам працягваецца, што абавязак кожнага сапраўды адданага справе пабудовы бяскласавага грамадства пісьменніка сваю зброю, сваю ненавісць абрушыць на рэшткі гібнучага класа, каб дабіць яго.У тым, што пісьменнікі Беларусі будуць бязлітаснымі ў гэтай барацьбе з рэшткамі гібнучага класа,мы запэўняем працоўных Совецкай Украіны, запэўняем КП(б)У, запэўняем яе ЦК». Цяжка сказаць, ці падліло гэтае прывітанне алею ў полымя барацьбы з нацыянальна самасвядомай часткай украінскага народа. Але мы ведаем, што і там барацьба была такой жа крывавай і бязлітаснай, як у Беларусі.Прывітанні кіраўнікам Беларусі і Ўкраіны былі без подпісаў беларускіх пісьменнікаў. Як гэта часта тады практыкавалася, гэтыя прывітанні былі прыняты сходам увогуле. Зразумела, далёка не ўсе з прысутных на ім былі згодныя са зместам прывітанняў, але не пярэчылі толькі з-за страху апынуцца пад падазрэннем у адпаведных органаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

9

3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы.

 На сходзе выступілі  ажно 18 пісьменнікаў. Першым узяў слова Андрэй Александравіч, у назве даклада якога - «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы» - быў зададзены тон сходу. Ваяўнічы характар мелі загалоўкі выступленняў І.Гурскага «Ніякай літасці ворагу», М.Зарэцкага «Мова - зброя класавай барацьбы», К.Крапівы «Змаганне дзвюх сістэм», М.Кульбака «На фронце яўрэйскай мовы - яшчэ арудуюць класавыя ворагі», А.Куляшова «Ускрыць маскіроўкі ворага». Кожны з выступоўцаў лічыў сваім «абавязкам» перад партыяй і ўрадам як мага мацней стукнуць па «нацдэмах». Але найболый дасталася ім ад Андрэя Александравіча. «Шкодніцтва нацдэмаў, - гаварыў ён, - з асаблівай сілай праводзілася на мовазнаўчым фронце. На гэты фронт беларуская контррэволюцыя кінула, бадай, ці не самыя лепшыя свае сілы, і мовазнаўчыя ўстановы былі па сутнасці галоўнымі цытадэлямі контррэволюцыйнай работы...Нацдэмы ўводзілі ў сучасную беларускую мову архаізмы з літоўскай метрыкі, з слоўніка Бярынды, з розных сярэдневяковых дакументаў, змагаліся за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак пралетарыята і працоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма, змагаліся супраць советызмаў - слоў, народжаных пралетарскай рэвалюцыяй, супраць слоў аднародных з рускай мовай». Вось такімі страшэннымі ворагамі маляваў асноўны дакладчык сходу многіх з тых, хто па-сапраўднаму клапаціўся пра чысціню і самабытнасць мовы. Абвінавачванне ж «нацдэмаў», што яны былі супраць наплыву і ўжывання ў беларускай мове «слоў аднародных з рускай мовай» ужо да рэформы правапісу беларускай мовы і асабліва пазней было выкарыстана ў якасці падставы не толькі не перашкаджаць, а, наадварот, ва ўсім садзейнічаць гэтаму зусім неапраўданаму працэсу ў культурна-моўным развіцці беларускай нацыі. Прыхільнікаў такога працэсу, як пакажа далейшае жыццё, найбольш было сярод работнікаў выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў, якія цалкам апынуліся пад уладай партыйных органаў, а таксама ў асяроддзі некаторых пісьменнікаў, журналістаў і навукоўцаў-мовазнаўцаў, што імкнуліся сваімі творамі садзейнічаць збліжэнню беларускай мовы з расійскай. Пры ўсёй сваёй запалітызаванасці сходу некаторыя бачылі, што «рафінаванне» беларускай мовы, чаму даваў такія шырокія магчымасці дэкрэт СНК БССР ад 26 жніўня 1933 года, можа вельмі трагічна закончыцца для яе, і таму рабіліся спробы хоць эзопаўскай мовай папярэдзіць надыход такой непажаданай з'явы. Мова была роднай і дарагой, і найперш сваёй адметнасцю і самабытнасцю, многім майстрам прыгожага пісьменства. Калі ж яны і падтрымлівалі пастанову СНК аб спрашчэнні правапісу, дык толькі таму, што былі сілы, якія патрабавалі ад іх менавіта такіх адносін.

 

10

Хаця да масавых рэпрэсій яшчэ заставаліся чатыры-пяць гадоў, у Беларусі ўжо пракаціліся магутныя хвалі барацьбы з надуманымі нацыянал-дэмакратамі, у выніку якой давялося панесці шмат страт, не выключаючы і самога жыцця, у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі.Да гэтага часу амаль згас дух беларусізацыі, а яе найбольш гарачыя прыхільнікі па волі савецкіх карных органаў адхіляліся ад любімай працы, вымушаны былі жыць дзесьці далёка ад роднай Бацькаўшчыны. Людзей агарнуў вялікі страх за свой лёс, яны ўсё менш і менш давяралі адзін аднаму. Жыццё калектываў творчай і навуковай інтэлігенцыі ў значнай ступені падпала пад уплыў партыйных арганізацый, таму не дзіўна, што ўдзельнікі агульнага сходу пісьменнікаў Мінска такімі адзінымі былі ў ацэнцы рэформы беларускага правапісу, у якой было больш партыйнай палітыкі, чым лінгвістычнай патрэбнасці. Кожны выступоўца пры выказванні думкі вымушаны быў куды больш кіравацца лініяй партыі ў нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і моўнай, чым неабходнасцю ўнясення якіх-небудзь змен у беларускі правапіс. У тым жа годзе Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук выдаў кнігу «Пісьменнік і мова: Збор артыкулаў, прысвечаных барацьбе за культуру мовы». Усё тая ж набітая аскоміну гаворка пра барацьбу «за ачыстку мовы ад класава-шкодных плыняў, ад нацдэмізмаў, архаізмаў, ад штучна ўтвораных па нацыяналістычнаму тыпу слоў». Звяртае на сябе ўвагу апошні абзац з прадмовы дырэктара Інстытута мовазнаўства Андрэя Александровіча да кнігі: «Калі кнігай «Пісьменнік і мова» нам удалося нанесці яшчэ адзін скрышальны ўдар па недабітых рэштках нацдэмаўшчыны ... пастаўленую перад сабою задачу ... мы выканалі». Бясспрэчна, такая мэта была дасягнута і не ў малой ступені дзякуючы артыкулу самога А.Александровіча пад назвай «Вырваць з корнем пустазелле», якім пачыналася кніга. Называючы нацдэмаў у мовазнаўстве такімі выразамі, як «бяздарныя невукі», «хітрыя, звераватыя палітыкі і палітыканы», ён яшчэ больш распальваў гэтую шкодную ў асяроддзі беларускіх літаратараў барацьбу. Такому ж распальванню служыў і заклік арганізатара мовазнаўчай акадэмічнай навукі: «... трэба максімальна глыбока ўскрыць подлую атрутную работу нацыяналістаў, ускрыць іх метады і формы работы на моўным фронце, паказаць змест тых формул, якія мы прывыклі даваць па адрасу іх работы (паланізатарства, насаджэнне архаізмаў і неалагізмаў)». На думку аўтара разглядаемага артыкула, барацьбу супроць засмечвання мовы неабходна пераплятаць «з барацьбой супраць нацыяналізма, супраць беларускага контррэволюцыйнага нацыянал-дэмакратызма, таму што гэтаму засмечванню нацыянал-дэмакраты прыдалі дадатковую класавую функцыю - змагацца супраць партыі і пралетарыята на фронце будаўніцтва нацыянальнай культуры».  Шмат бруду на «нацыяналістаў» выліў Эд Галубок у артыкуле пра стыль беларускай савецкай драматургіі. Апошняя, паводле яго цвёрдага меркавання, прыйшла да свайго мастацкага росту, толькі «вядучы пад кіраўніцтвам партыі напружаную барацьбу з нацыянал-дэмакратамі, якія імкнуліся захапіць пазіцыі ў галіне тэатра і ў прыватнасці драматургіі».

 

11

А калі гэта так, дык і аўтару самому нічога не заставалася рабіць, як далей працягваць барацьбу з «нацдэмамі», выкрываць іх варожыя дзеянні і задумы. Заключаліся яны нібыта ў адшукванні выкрышталізаванай мовы «мастацтва як мастацтва, даступнага толькі адзінкам, надзеленым высокай мерай пачуцця», у ідэалізацыі мовы кулацтва, дробнабуржуазнай інтэлігенцыі, захвальванні мовы Дуніна-Марцінкевіча, імкненні да «своеадменнай і высокаякаснай беларускай мовы», якая адрознівалася б «па сваіх культурных адзнаках ад мовы расійскай». Закончваў кнігу артыкул П.Юргілевіча «Моўныя тэорыі і практыка контррэволюцыйных лідэраў «Узвышша». Адштурхнуўшыся ад палажэння вядомага навукоўца-філолага Мікалая Мара, што мова ёсць «нязменны сродак класавай барацьбы», П.Юргілевіч і распачаў яе з «нацдэмамі» ўжо з першых радкоў артыкула. На думку аўтара, самыя галоўныя сілы «нацдэмаў» былі сканцэнтраваны на мовазнаўчым участку і сярод іх, вядома, у першую чаргу Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М.Гарэцкі і П.Бузук. Гэта яны зрабілі «мовазнаўчыя інстытуцыі... цытадэлямі сваёй падрыўной контррэволюцыйнай работы», далі ўстаноўку на «стварэнне штучнага бар'ера паміж беларускай мовай і мовай рускага пралетарыята і набліжэнне беларускай мовы да мовы фашыскай Польшчы». Варожасць, антысавецкую накіраванасць дзеянняў «нацдэмаў» П.Юргілевіч бачыць літаральна ва ўсім: замене кірыліцы на лацінку, каб толькі не быць падобнай да расійскай азбукі, ва ўвядзенні ў беларускі алфавіт некаторых новых літар і асабліва ў тым, як складаліся імі слоўнікі, распрацоўвалася тэрміналогія, у выніку чаго нібыта не знайшлося ўжытку для сотняў, тысяч агульных для беларускай і расійскай моваў слоў. Аб'ектам самай злоснай крытыкі стаў «зброеносец нацдэмізму» Ўладзімір Дубоўка, які, як вядома, шмат зрабіў для ўзвышэння прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве, вывучэння шляхоў яе развіцця. Ён лічыў, што нацыянальная мова з'яўляецца нечым спрадвечным і арганічна звязаным з самім народам, што ў ХІІ-ХVІ стагоддзях беларуская мова дасягнула найвялікшага росквіту. Адмаўляецца сцвярджэнне Дубоўкі, што «ў склад беларускага лексікона ўваходзяць у пераважнай большасці словы агульнаславянскія і самабытна беларускія». Няцяжка зразумець чаму: адсутнічае залежнасць развіцця беларускай мовы ад расійскай, няма падстаў разглядаць першую як дыялект другой. У такім жа святле разглядаюцца тут «нацдэмаўскі трубадур» Язэп Пушча, мова якога гэтаксама «перасыпана нацдэмізмамі», «махровы нацдэм» Язэп Лёсік і абаронца «нацдэмаўскай лініі ўзвышанцаў» Адам Бабарэка. Усё, што рабілася напярэдадні і пасля прыняцця пастановы СНК БССР аб рэформе беларускага правапісу, не магло не хваляваць і прадстаўнікоў небеларускай творчай, навуковай інтэлігенцыі. Цікава выказаўся на нарадзе летувіскіх савецкіх пісьменнікаў Беларусі (праходзіла ў 1933 г.) В.Сербента: «Добры ці дрэнны новы беларускі правапіс, пакажа будучыня. Няма чаго спяшацца з такім складаным пытаннем». А вось сакратар Аргкамітэта ССП БССР Я.Бранштэйн назваў выступленне В.Сербенты рэакцыйным і нацыяналістычным.

 

12

Вышэй гаворка вялася пра  погляды на рэформу беларускага  правапісу 1933 года асобаў і перш за ўсё пісьменнікаў, якія ўжо на той час паспелі знайсці сабе месца (хтосьці і даволі прэстыжнае) у грамадскім жыцці, інтэгравацца ў дзяржаўна-партыйныя структуры, стаць іх даволі актыўнымі абаронцамі. Зусім іншых поглядаў на рэформу прытрымліваліся літаратары, што знаходзіліся ў самым нізе ўзведзенай у Беларусі дзяржаўна-партыйным апаратам сацыяльнай піраміды, не мелі аніякіх званняў і ўзнагарод. Вось, да прыкладу, думка пісьменніка і пасляваеннага эмігранта Янкі Золака, якога на пачатку 30-х гадоў ведалі толькі на роднай Магілеўшчыне: «Наша пакаленне выхавана ў час беларусізацыі. Мы паспелі ўвабраць нацыянальны дух. І калі пачалася змена правапісу, успрынялі гэта адмоўна, але нічога не маглі зрабіць. Пазнейшыя пакаленні ўжо адыходзілі ад нацыянальнай самасвядомасці... Мы з трывогай назіралі, як трымаюцца нашы пісьменнікі». А трымацца ім было ой як нялёгка... А вось што рэформа правапісу была з'явай штучнай, навязанай народу зверху партыйна-дзяржаўнай наменклатурай, сведчыць адсутнасць усялякай падтрымкі яе з боку саміх носьбітаў беларускай мовы, а таксама больш нізкіх паводле сацыяльнага статусу, але затое самых масавых майстроў пяра, педагагічнай інтэлігенцыі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і Беларусь апынулася пад фашысцкай акупацыяй, з часу ўвядзення новага правапісу мінуў ужо і не такі малы тэрмін. Каб рэформа была ў многіх адносінах з'явай станоўчай, за гэты час яна магла б пусціць даволі глыбокія карані ў душы і сэрцы беларусаў. Не, такіх каранёў яна не пусціла. Пераважна на ініцыятыве вышэйпералічаных катэгорый інтэлігенцыі, а не па загадзе акупацыйных уладаў на старонкі перыядычнага друку, у навучальна-выхаваўчы працэс школ, службовае справаводства і іншыя сферы жыцця пачала вяртацца беларуская мова дарэформеннага ўзору, і пярэчанняў з такой нагоды нідзе не назіралася.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

13

ГЛАВА 4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933 г.

 Пастанова Савета Народных  Камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 г.  “Аб зменах і спрашчэнні беларускага  правапісу” датычыла напісання  галосных і зычных гукаў, слоў  іншамоўнага паходжання, уласных  імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных  назваў, а таксама ўсталёўвала  канчаткі ўскосных склонаў у  розных часцінах мовы.У галіне правапісу галосных рэкамендавалася:

1. Пісаць я замест е толькі ў першым складзе перад націскам. Ва ўсіх іншых выпадках як перад націскам, так і пасля націску пісаць е. Гэтую змену не пашыраць на этымалагічнае я, якое застаецца нязменным і ў ненаціскных складах, а таксама на я ў канчатках словаў.

Информация о работе Рэформа беларускага правапісу 1933 года