Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2013 в 22:42, реферат
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як мове пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектр сацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці задачу ўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць мастацкія творы і навуковыя працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання.
Уводзіны................................................................................................................... 1
1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…2
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…………………………………………...6
2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…………………………...6
3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці…………………………….. ...8
3.1 Пачатак і ўмовы рэформы……………………………………………………….8
3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы……………………………………………………………………………. 10
4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933г........................................... 14
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спіс літаратуры……………………………………………………
2. Часціцу не і прыназоўнік без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пісаць праз е.
3. Перад пачатковымі націскнымі галоснымі о, у заўсёды пісаць в, за выключэннем геаграфічных назваў, напрыклад восень,вусень, але Орша, Ула. Перад націскным у пісаць в тады, калі гэта у не зяўляецца прыставачным і не развілося з в, напрыклад вучыцца, але урад, улада.
У правапісе зычных найбольшую шкоду прынесла пастанова, згодна з якою трэба было выкінуць ь з напісання паміж мяккімі зычнымі, напрыклад свет замест сьвет. Мяккі знак захоўваўся толькі ў тых словах, у якіх ён пішацца і перад цвёрдымі зычнымі, напрыклад пісьмо - у пісьме. Мяккі знак таксама ліквідаваўся паміж падоўжанымі зычнымі, напрыклад насенне замест насеньне, галлё замест гальлё і г.д. Гэтая пастанова прычынілася да змены беларускага вымаўлення, якое, згодна правілу “чытай як пішацца”, стала больш цвёрдым, не беларускім. Для вызначэння раздзельнага вымаўлення зычнага з наступным галосным рэкамендавалася пісаць апостраф. Выключэннем ад гэтага правіла зяўляецца л, пасля якога трэба пісаць ь. Вельмі многа змен уводзіла рэформа 1933 г. у напісанне слоў іншамоўнага паходжання. Вось яны:
1. Інтэрнацыянальныя
2. Іншамоўнае э пасля зычных перадаваць праз е, за выключэннем выпадкаў пасля д і т, калі іншамоўнае э трэба перадаваць праз э, напрыклад методыка замест мэтодыка, але дэлегат, тэатр. У даўно запазычаных словах э перадаваць праз а, напрыклад гандаль, літаратура.
14
3. Была адменена перадача
гука л эўрапейскага ў
4. Згодна з новым правапісам іншамоўных слоў толькі пасля д, т і зацвярдзелых зычных трэба пісаць ы, а пасля ўсіх апошніх і, значыць, уводзілася напісанне тыпу: сістэма, фізіка, універсітэт замест сыстэма, фізыка, унівэрсытэт.
5. Іншамоўнае т і грэцкае фіта пачало перадавацца праз ф, а не праз т, напрыклад арыфметыка, міф, кафедра, але метад, тэзіс.
6. Іншамоўнае ф і грэцкае фі стала пісацца праз ф, а не згодна з беларускімі гаворкамі, у якіх запазычанае ф перадавалася праз х ці хв, напрыклад форма, фунт.
7. Увяліся расійскія канчаткі -ій, -ый у словах тыпу алюміній, пролетарый, якія раней пісаліся з канчаткамі -і, -ы.
8. Уводзілася напісанне такіх слоў як комуніст, марксіст без канчатка -ы ды скланенне іх як назоўнікаў. Раней скланяліся яны як прыметнікі: комуністы, комуністага і г. д.
Значныя змены адбыліся таксама ў напісанні ўласных імён, прозвішч і геаграфічных назваў. У “Асноўных палажэннях пастаноў урада БССР аб упарадкаванні правапісна-граматычных норм сучаснай беларускай мовы”, а была гэта Пастанова Савета Народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 г. “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса” ў пункце “Правапіс уласных імён, прозвішч і геаграфічных назваў” чытаем: “Імёны іншых моў і геаграфічныя назвы пісаць з захаваннем асаблівасцей той мовы, з якой яны ўзяты, але падпарадкаваць наступным правілам беларускага правапісу:
а) аб аканні (з захаваннем э, е): Шэўчэнка, Егор’еўск...;
б) аб напісанні галосных пасля зацвярдзелых зычных: Жытомір, Чэрэпавец;
в) аб дзеканні і цеканні, калі зычныя д і т з’яўляюцца мяккімі ў іншай мове: Владзівасток, Дзюрынг...;
г) правілам аб пераходзе в у ў на канцы складоў: Варашылаў, Кіеў...;
15
д) імёны іншых моў і геаграфічныя назвы не перакладаць як у поўным напісанні, так і ў скарочаным: Орджанікідзе, Терэхаў...;
е) уласныя беларускія імёны пісаць паводле жадання іх носьбітаў: Васіль або Базыль, Міхаіл, Міхал або Міхась...”
Апрача гэтага прапанавалася, каб у геаграфічных назовах перад пачатковымі націскнымі галоснымі о і у не пісаць прыстаўнога в, што тычылася не толькі іншамоўных назваў, але і беларускіх. І так, прапанавалася напрыклад пісаць Орша замест Ворша. Аб тым, што раней горад называўся Ворша сведчаць пячаткі і паштовыя штэмпелі.Менск, які, заменены небеларускай формай Мінск, працягвае сваё існаванне па сённяшні дзень. Першы ўспамін пра Менск адносіцца да 1067г. Паходжанне назвы звязана з ракой Менкай, а ў іншым тлумачэнні - са словам мена, таму што нібыта ў старажытныя часы на месцы цяперашняга горада знаходзіўся менавы пункт - гандлёвы рынак, ад чаго горад, які тут узнік, атрымаў назву Менск.Рэформа 1933 г. уносіла змены таксама ў граматыку, а гаворачы больш дакладна, у марфалогію. Да найбольш істотных трэба аднесьці тыя пункты, у якіх прапанавалася:
а) назоўнікі мужчынскага
роду ў родным склоне
б) выключыць паралельныя формы -ом, -ох у назоўніках мужчынскага ды ніякага роду ў давальным і месным склонах множнага ліку; пісаць кіраўнікам -аб кіраўніках, братам - аб братах замест кіраўніком - аб кіраўнікох, братом - аб братох. Раней Браніслаў Тарашкевіч у “Беларускай граматыцы для школ” прапанаваў пад націскам канчаткі -ом, -ох, якія, згодна мапам “Дыялекталагічнага Атласа Беларускай Мовы” характэрныя не толькі цэламу паўднёва-заходнему дыялекту, але і бальшыні сярэднебеларускіх гаворак;
в) уніфікаваць залежныя склоны лічэбнікаў два - дзве, абодва - абедзве; для ўсіх трох родаў пісаць: двух - абодвух, двум - абодвум... Тут ізноў варта адклікацца да беларускіх гаворак. Як пішуць Э.Блінава й Е. Мяцельская ў “Беларускай дыялекталогіі”: “лічэбнік два ... спалучаецца ў большасці гаворак з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: два стагі, два вядры, дзве - з назоўнікамі жаночага роду: дзве падушкі. У гаворках Брэсцкай, Гомельскай, паўднёвых раёнаў Гродзенскай і мінскай абласцей лічэбнік дзве можа спалучацца не толькі з назоўнікамі жаночага роду: дзве зіме, дзве калодзе..., а і з назоўнікамі ніякага роду: дзве пісме, дзве вядрэ.”
16
Гэта захаваныя ў
гаворках рэшткі форм парнага
ліку. Далей можам прачытаць у
“Беларускай дыялекталогіі”, што
толькі “у асобных
г) увесьці ў беларускі
правапіс дзеяпрыметнікі
17
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Рэформа 1933 году паклала
пачатак суіснавання двух
18
Спіс літаратуры:
1. Васіль Быкаў, ПАХАДЖЕННЕ , Наша ніва 1999-107с (Vostraja Brama Вільня).
2. Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. Менск, 1993.
3.Беларуская мова:
4.Уладзімір Арлоў, Сучасная гісторыя беларускай мовы і яе праблемы, Мінск 1994;
5. www.belsoch.ru
19