Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 17:08, контрольная работа
Ужо працяглы час тэма войн і канфліктаў з’яўляецца адной з найболей распаўсюджаных у айчыннай гісторыяграфіі. Падобная з’ява склалася ў выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў гледжання, ўзнікае мноства самых разнастайных спрэчак у гэтай вобласці. У гэтай працы я паспрабую найболей поўна паказаць ваенныя падзеі Лівонскай вайны.
Лівонскі ордэн – нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, які існаваў у XIII - XVI ст. у Лівоніі (сучасны
Уводзіны
І. Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах
ІІ. Першы перыяд вайны(1558–1561)
ІІІ. Другі перыяд вайны (1562–1578)
ІV. Люблінская унія 1569 г.
V. Трэцці перыяд вайны (1579-1783)
Заключэне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Пажар пасада дазволіў маскоўцам падцягнуць артылерыю яшчэ бліжэй да замкавых сцен. Да 13 лютага гарматы былі растаўлены па ўсім перыметры ўмацаванняў. Суцэльны абстрэл замка на працягу 13-14 лютага, а таксама падпал ягоных сцен канчаткова вырашылі справу. У крэпасці разгарэўся пажар, затушыць які не было ніякай магчымасці. Палачане не праяўлялі актыўнага супраціўлення, яўна ўражаныя нечакана моцным і інтэнсіўным артылерыйскім агнём. Безнадзейнасць становішча прымусіла палачан пайсці на перамовы і здацца на міласць ворагу. Маскоўскае войска ўвайшло ў горад 15 лютага 1563 г. Пры гэтым татары, якія знаходзіліся на царскай службе, пасеклі па невядомых прычынах манахаў-бернардынцаў. Сам Іван IV загадаў утапіць усіх яўрэяў, якія адмовіліся прыняць хрышчэнне. Большасць полацкага мяшчанства падверглася прымусовай дэпартацыі ў глыб Маскоўскай дзяржавы. Па звестках іншаземных крыніц, было выведзена да 50-60 тыс. чалавек. У той жа час звесткі пра масавае знішчэнне полацкіх мяшчан і шляхты хутчэй за ўсё з'яўляюцца несапраўднымі [3, с. 202].
Авалоданне Полацкам забяспечыла маскоўскім войскам выгаднае стратэгічнае становішча. На іх баку адразу аказалася значная ваенная перавага. Поспех Івана IV выклікаў вялікі міжнародны рэзананс. Апынуўшыся ў цяжкім становішчы і не маючы магчымасцей для хуткага рэваншу, кіраўніцтва ВКЛ вырашыла як мага хутчэй заключыць перамір’е. Маскоўскі двор пагадзіўся на перамір’е да 15 жніўня 1563 г.У чэрвені 1563 г. маскоўскае кіраўніцтва прапанавала падоўжыць яго да 1 лістапада. У сваю чаргу літоўскі бок заявіў аб жаданні захоўваць мір ажно да 25 сакавіка 1564 г.Аднак у Маскве пагадзіліся трымаць перамір’е толькі да 6 снежня 1563 г. Дыпламатычныя зносіны павінны былі завяршыцца прыездам у Маскву вялікага пасольства з ВКЛ.
Існаванне мірнай дамоўленасці не перашкодзіла маскоўскаму боку заняцца далучэннем зямель на левым беразе Дзвіны. Цар зыходзіў з відавочнага для сябе палажэння, што цяпер усё Полацкае ваяводства па праве мацнейшага належыць яму. Вынікам маскоўскіх рэйдаў у глыб Полаччыны, якія адбыліся ўлетку 1563 г., было прывядзенне мясцовага насельніцтва да прысягі на вернасць маскоўскай уладзе, а разам з тым звыклае спусташэнне тэрыторый. Такім чынам, нападам маскоўскага войска ўлетку 1563 г. падверглася амаль уся левабярэжная Полаччына. Гэта была самая разгорнутая кампанія, ажыццёўленая Маскоўскім княствам на тэрыторыі Полацкай зямлі за ўвесь час Інфлянцкай вайны [6, с. 38].
Вялікае Княства не збіралася мірыцца з Масквой. У Вільні былі ўпэўнены ў бесперспектыўнасці перамоў і падрыхтоўцы маскоўскім бокам пад іх прыкрыццём новага ўдару па Літве. У Вялікім княстве спадзяваліся на дапамогу крымскага хана, якога прасілі выступіць у выпадку патрэбы ў напрамку Смаленска, дзе магло б адбыцца злучэнне літоўскіх і крымскіх сіл. Аднак сапраўдны рэванш кіраўніцтва ВКЛ планавала ўзяць улетку 1564 г. Менавіта таму паслы, адпраўленыя ў Маскву, павінны былі згаджацца на заключэнне перамір’я толькі да 1 ліпеня 1564 г. Жыгімонт Аўгуст зноў ўсклаў вялікія надзеі на падтрымку з боку Крыма, просячы хана аб сумесным удары па маскоўскіх землях. У той жа час перамовы, якія праходзілі ў Маскве, скончыліся беспаспяхова [7, с. 131].
Зрыў перамоў прывёў да аднаўлення ваенных дзеянняў. Цалкам верагодна, што выправа на Літву планавалася ўжо перад пачаткам перамоў. Маскоўскія дыпламаты прапанавалі нерэальныя умовы, на якія літвіны проста не маглі пагадзіцца. У студзені 1564 г. ваенныя дзеянні былі адноўлены. Вялікія групоўкі маскоўскага войска адначасова выступілі з Полацка і Смаленска. Яны павінны былі рухацца ў напрамку Оршы і сустрэцца непадалёку ад горада. Пасля злучэння царскія сілы планавалі рушыць у бок Менска і Наваградка. Перад бітвай асноўныя сілы войска ВКЛ знаходзіліся ў Лукомлі. Добра што працавала літоўская разведка. Атрымаўшы звесткі аб руху маскоўскага войска, 26 студзеня 1564 г. літвіны пайшлі насустрач яму ў напрамку Улы. Неўзабаве адбылася першая сутычка з маскоўскім авангардам. Літоўскае войска старанна падрыхтавалася да бойкі. Літвіны нанеслі ўдар з двух бакоў – з флангу, а затым і з тылу. Літоўскія жаўнеры гналіся за разбітым непрыяцелем пяць міль, пры гэтым шмат царскіх людзей патанула ў рэках і загінула ад рук сялян з навакольных вёсак. Менавіта падчас пагоні палегла асноўная колькасць маскоўцаў. Польскае наёмнае войска, размешчанае на тэрыторыі ВКЛ, у Ульскай бітве 1564 г. не ўдзельнічала. На момант бою яно знаходзілася паблізу Барысава. Даведаўшыся пра бой, палякі рушылі ў бок тэатра ваенных дзеянняў, аднак неўзабаве былі затрыманы загадам найвышэйшага гетмана М. Радзівіла Рудога, які пасля разгрому маскоўскіх сіл не бачыў у гэтым патрэбы. Пазней польскія жаўнеры наракалі, што іх наўмысна затрымалі далека ад месца баявых дзеянняў, каб не падзяліцца пераможнымі вынікамі.
Камандаванне войска ВКЛ добра ведала аб прысутнасці ў межах дзяржавы другога непрыяцельскага войска, якое на момант бітвы пад Улай знаходзілася ў раёне Дуброўны, умацаваўшыся там, па сведчаннях Я. Уханскага, лагерам. Гэта не дазваляла лічыць, што ваенная пагроза цалкам ліквідавана. Таму пасля пачатковай эйфарыі прыйшло разуменне, што неабходна расправіцца і з смаленскай групоўкай праціўніка, якая яшчэ нічога не ведала пра разгром войска П. Шуйскага. Вызначальную ролю ў баявых дзеяннях супраць смаленскай групоўкі адыграў аршанскі староста і ротмістр Філон Кміта. Усяго пад яго камандаваннем знаходзілася ад пяцісот да 2 тыс. коннікаў.
Хутчэй за ўсё акцыя, здзейсненая пад кіраўніцтвам Ф. Кміты, адбылася на пачатку лютага 1564 г. Даведаўшыся аб дакладным размяшчэнні маскоўскага войска, ён вырашыў справакаваць у ім панічныя настроі. Аршанскі староста выслаў у бок маскоўскага лагера трох дабравольцаў. Яны везлі да камандуючага дубровенскім гарнізонам ліст, у якім паведамлялася, што неўзабаве да гэтага замка падыдзе вялікае войска літвінаў. Высланыя Кмітам казакі мелі пры сабе таксама спецыяльна складзены рэестр забітых і паланёных падчас Ульскай бітвы маскоўскіх ратнікаў. Маршрут быў выпрацаваны так, што яны не маглі не трапіць у рукі непрыяцельскай “старожы”. Пасля азнакамлення з адабранымі паперамі ў маскоўскім войску пачалася паніка. Царскія ваяводы не жадалі сустракацца з літоўскім войскам, думаючы толькі пра адыход у бяспечнае месца [2, с. 211].
Кіраўніцтва
ВКЛ імкнулася выкарыстаць
Улетку 1564 г. ваенныя дзеянні зноў, як у 1562 г., прынялі форму раптоўных удараў невялікіх вайсковых атрадаў па памежных тэрыторыях праціўніка. Пастаянна адбываліся уварванні літоўскіх жаўнераў з Інфлянтаў на Пскоўшчыну [9, с. 245-246]. Час ад часу маскоўскім войскам ўдавалася даваць адпор. Адным з асноўных цэнтраў, адкуль ажыццяўляліся напады на тэрыторыю ВКЛ, паранейшаму заставаўся Смаленск. Маскоўскае камандаванне не пакінула намераў больш шырокага захопу тэрыторыі ВКЛ. Да ідэі правядзення шырокамаштабнай аперацыі супраць Маскоускай дзяржавы ў ВКЛ вярнуліся толькі восенню 1564 г. Цяпер стаўка была зроблена на наёмныя сілы. У войску знаходзілася 4900 коннікаў, 3700 драбаў (пехацінцаў), не лічачы ротаў з ВКЛ, у якіх, паводле звестак амаль усе былі палякі. Мэтай ваеннага паходу быў выбраны Полацк. Лiтоўска-польскае войска падышло да горада 16 верасня 1564 г. Войска не было падрыхтавана весці аблогу, яно амаль што не мела гармат. Літоўскае камандаванне спадзявалася на адкрытую бітву. Аднак маскоўскія ратнікі зачыніліся ў полацкіх сценах, выбраўшы звыклую для сябе тактыку працяглай абароны. На дапамогу Полацку выступіла вайсковая групоўка з Вялікіх Лукаў. Яе прысутнасць не спатрэбілася. 4 кастрычніка 1564 г. літвіны адступілі, так і не пачаўшых актыўных дзеянняў па аблозе замка [1, с. 764].
Пасіўныя дзеянні пад Полацкам хутка абярнуліся для літвінаў павальным паражэннем. Маскоўскае войска, што выступіу з Вялікіх Лукаў, 6 лістапада 1564 г. захапіла замак Азярышча, найбольш аддалены абарончы пункт на правым беразе Дзвіны. Захоп Азярышча быў асабліва прыкрай падзеяй на фоне бліскучай перамогі пад Улай напачатку года. Яшчэ раз было засведчана, што Княства не можа супрацьпаставіць націску непрыяцеля эфектыўную абарону. Гэтая страта маральна прыгнятала кіраўніцтва ВКЛ.
У 1565 г. ваенныя дзеянні страцілі сваю маштабнасць, зноў прыняўшы характар спусташальных выпраў нязначных вайсковых атрадаў на памежныя землі праціўніка. Адной з найбольш важных падзей стаў рэйд польскай коннай групоўкі на пачатку сакавіка 1565 г. на тэрыторыю Пскоўскай зямлі. Пасля непрацяглай аблогі Краснага гарадка польскія вайскоўцы мелі сустрэчу з атрадам І.А. Шуйскага, які прыйшоў з Вялікіх Лукаў. Поспех, відавочна, быў за польскімі коннікамі. Пасля гэтай сутычкі яны наладзілі пагоню за маскоўскім непрыяцелем, але не дагнаўшы яго, учынілі спусташэнні па ўсёй паўднёва-заходняй частцы Пскоўшчыны. Пскоўскія, а таксама дэрпцкія воласці з’яўляліся і надалей аб’ектам пастаянных нападаў з боку падначаленай Літве часткі Інфлянтаў [9, с. 255].
Становішча на ўсходнім памежжы ВКЛ таксама было неспакойным. Размешчаныя тут польскія наёмнікі здзейснілі паход у раён Смаленска. Яны спалілі прадмесці горада і разбілі атрад непрыяцеля ў адкрытым полі. Затым групоўка польскіх коннікаў павярнула ў бок Северскай зямлі, дзе спустошыла шматлікія воласці.
Раз-пораз царскім людзям удавалася супрацьдзейнічаць нападам літвінаў. Так, 8 чэрвеня 1565 г. смаленскі ваявода П. Марозаў разбіў віцебскіх казакаў, якія напалі на смаленскую акругу; у палоне апынуліся 62 чалавекі. Праз два дні тое ж самае здарылася з мсціслаўскім атрадам, які налічваў 1200 чалавек. Маскоўскія ратнікі ўзялі ў палон 23 “языкі”. Няўдалым для літвінаў аказаўся і паход на раслаўскія воласці – пры вяртанні атрад пад камандаваннем I. Лычкі падвергся нападу, у выніку чаго ў палон быў узяты сам камандзір. Увогуле, баявыя дзеянні 1565 г. не вызначаліся інтэнсіўнасцю. Актыўнай вайне ў 1565-1566 гг. перашкаджала эпідэмія чумы, якая ахапіла ў гэты час Наваградчыну, Полаччыну і Смаленшчыну. Яна суцішылася толькі прыкладна ў другой палове 1566 г. [9, с. 248-249].
У
сярэдзіне 1565 г. па ініцыятыве літоўскага
боку былі адноўлены дыпламатычныя
зносіны з Масквой. Перамовы аб міры
нічога у гэтым кірунку не далі,
паколькі прадстаўнік ВКЛ патрабаваў
вярнуць Полацк і Смаленск, і вайна
працягвалася.У перыяд 1567-1569 гг. рускія
войскі, умацоўваючы пазіцыі каля Полацка,
збудавалі крэпасці Суша, Сокал, Сітна,
Красны, Казьяны, Усвяты, Туроўля. Увогуле
ваенныя дзеянні 60-х гг. XVI ст. паказалі
бясспрэчную перавагу літоўскага войска
ў адкрытым змаганні. Аднак літвіны саступалі
маскоўскім ратнікам у правядзенні аблогавых
аперацый. Гэта стала прычынай значных
тэрытарыяльных стратаў ВКЛ на Полаччыне.
Пасля шырокамаштабных аперацый 1563-1564
гг. ваенныя дзеянні набылі лакальны характер.
У 1566 г. царскія войскі пачалі замацаванне
на захопленай тэрыторыі Полаччыны, у
выніку чаго там з’явіліся новыя абарончыя
пункты. У другой палове 60-х гг. літвінам
ўдалося схіліць перавагу ў ваенным супрацьстаянні
на свой бок. Важнай ваеннай перамогай
было адабранне Улы ў 1568 г. Аднак цэнтральная
ўлада ў ВКЛ не змагла арганізаваць буйнамаштабных
ваенных акцый. Вільня мела пільную патрэбу
ў мірнай перадышцы для ўзнаўлення сваіх
рэсурсаў і вырашэння важных унутрыпалітычных
пытанняў. Не менш зацікаўленай у міры
была і Маскоўская дзяржава. Вынікам кампрамісу
з'явілася заключэнне трохгадовага перамір’я
ў 1570 г. [11, с. 325-340].
ІV.
Люблінская унія 1569 г.
З пачаткам Інфлянцкай вайны Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы. Вайсковая дэзарганізацыя, недахоп фінансавых сродкаў абумовілі няўдачы ў ваенных дзеяннях, якія з 1562 г. ужо вяліся на тэрыторыі Беларусі. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Безупынна раслі падаткі, закладаліся гаспадарскія маёнткі, што, аднак, не прыносіла жаданых вынікаў. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа. Такая сітуацыя вымушала палітычную эліту ВКЛ ісці на больш шчыльныя кантакты з Каралеўствам Польскім. Паступова ідэю моцнай уніі падтрымаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. У 1560-я гг. адбыўся шэраг сеймаў, як супольных, так і асобных у ВКЛ і Польшчы, на якіх абмяркоўваліся ўмовы будучага унітарнага саюзу.
У верасні 1562 г. з’езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылучыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін [7, с. 133].
Hi
шляхта ні магнаты не хацелі
інкарпарацыі ў склад
Падчас перамоў на сейме ў Варшаве, які адбыўся на мяжы 1561-1564 гг., з усёй выразнасцю выявіліся супярэчнасці ў поглядах на характар будучага унітарнага саюзу паміж палякамі і літвінамі. Пальскі бок фактычна настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Літвіны ж хацелі ісці болей за саюз з агульным манархам і супольнай знешняй палітыкай. Час цягнуўся ў бясплённых спрэчках, а пасля перамогі войска ВКЛ над маскоўцамі 26 студзеня 1564 г. ў бітве пад Улай дэлегацыя Княства на чале з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным увогуле 22 лютага гэтага ж года пакінула Варшаву і сарвала перамовы [12, с. 42-45].
Информация о работе Ваенныя дзеянні ў Беларусі ў гады Лівонскай вайны