Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 17:08, контрольная работа
Ужо працяглы час тэма войн і канфліктаў з’яўляецца адной з найболей распаўсюджаных у айчыннай гісторыяграфіі. Падобная з’ява склалася ў выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў гледжання, ўзнікае мноства самых разнастайных спрэчак у гэтай вобласці. У гэтай працы я паспрабую найболей поўна паказаць ваенныя падзеі Лівонскай вайны.
Лівонскі ордэн – нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, які існаваў у XIII - XVI ст. у Лівоніі (сучасны
Уводзіны
І. Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах
ІІ. Першы перыяд вайны(1558–1561)
ІІІ. Другі перыяд вайны (1562–1578)
ІV. Люблінская унія 1569 г.
V. Трэцці перыяд вайны (1579-1783)
Заключэне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Толькі 11 верасня, пасля двух дзён аблогі і штурмаў, польская і літоўкая пяхота ўварвалася ў крэпасць Сокал. Гэты дзень аказаўся самым крывавым за ўсю кампанію: ад рук наступаўшых і ў агні загінула каля 4 тыс. царскіх ратнікаў, палегла і шмат ратнікаў Мялецкага. Пасля Сокала полацкі ваявода Мікалай Дарагастайна аблажыў крэпасць Сушу і ўгаварыў яе гарнізон здацца: 6 кастрычніка 1579 г. каля 6 тыс. маскоўскіх ратнікаў выйшла з крэпасці, пакінуўшы ўсю зброю, запасы пораху і прадуктаў. Нарэшце ў снежні 1579 г. каталіцкія фарміраванні захапілі Няшчэрду.Так першы год узноўленай вайны прынёс вялікае паражэнне Маскоўскаму царству. Падчас Полацкай кампаніі былі знішчаны ці захоплены ў палон больш за 10 тыс. маскоўскіх ратнікаў і 16 ваяводаў, 120 цяжкіх гармат, тысячы руляў ручной нястрэльнай зброі. Падзеленае на тры групоўкі войска адышло на адпачынак да Галоўчына, Шклова і Магілёва. Цар Іван IV пасля страты Полацка змяніў тон сваіх пасланняў і выказаў жаданне памірыцца. Аднак кароль распачаў вайну не дзеля вяртання аднаго Полацка [1, с. 674].
Вальны сейм, праведзены ў Варшаве ў снежні 1579 і пачатку 1580 г., даў згоду на працяг вайны і ўхваліў такія ж падаткі, як у 1578 г. Новы паход супраць Івана IV быў падрыхтаваны на лета. Вайне паспрабавалі надаць рэлігійнае вымярэнне, выдаючы яе за барацьбу супраць “схізматыкаў”, аднак гэта не азначала, што яна прымалася шляхтай у катэгорыях супрацьпастаўлення заходняга і ўсходняга хрысціянства. У ВКЛ яе аднолькава падтрымліваў палітычны народ і праваслаўнага, і пратэстанцкага веравызнання. Цар Іван IV ўсю першую палову года дыпламатычнымі сродкамі спрабаваў затрымаць пачатак ваеннай кампаніі да позняй восені, аднак Стэфан Баторый не перапыняў падрыхтоўкі да паходу. Яшчэ больш рашуча ён стаў дзейнічаць, калі адкрылася, што ў выніку намаганняў царскага пасла Нашчокіна быў завербаваны Грыгоры Осцік і ў ВКЛ рыхтавалася змова.
15
чэрвеня Стэфан Баторый з
Каб адцягнуць увагу непрыяцеля, кароль паслаў на Смаленшчыну вопытнага ў дыверсійнай вайне Філона Кміту Чарнобыльскага, якому было даручана ахоўваць мяжу ВКЛ з боку Смаленшчыны.
Тым часам галоўная армія Рэчы Паспалітай, падрыхтаваная лепш, чым у час Полацкай кампаніі (кароль засведчыў гэта ў Лукомлі, дзе правёў ваенны агляд), пачала рух на Вялікія Лукі ўздоўж Дзвіны і Усвячкі. 3 Чашнікаў войска прыйшло да Віцебска, дзе раздзялілася: галоўныя сілы адразу рушылі ў напрамку Вялікіх Лукаў, а частка харугваў на чале з каронным канцлерам Янам Замойскім была накіравана на Веліж (хоць літвіны прасілі караля даверыць узяцце гэтага горада ім). Пасля таго як у выніку абстрэлу вогненнымі ядрамі ўмацаванні Веліжа загарэліся 6 жніўня кантынгент Замойскага здабыў яго, паланіўшы нават двух ваявод. Па распараджэнні Стэфана Баторыя палонныя маскоўскія ратнікі былі адпушчаны на волю. У тыя ж дні Мікалай Радзівіл авалодаў тамі (ён паддаўся яшчэ хутчэй, чым Веліж), а Мікалай Дарагастай з полацкай шляхтай аблажыў Невель [1, с. 672].
У канцы жніуня армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу Вялікіх Лукаў. Шасцітысячны гарнізон цвярдыні адмовіўся абараняць горад і спаліў яго,схаваўшыся у моцным замку. Аднак умацаванні былі дрэнныя, і артылерыйскі абстрэл, пачаты 1 верасня моцна шкодзіў ім. Пазіцыі маскоўскага цара Івана IV залежалі ад поспехаў арміі Стэфана Баторыя, і, паколькі аблога была эфектыўна,спроба прыслаць абложаным дапамогу і боепрыпасы не ўдалася. Паслы царя ўжо 2 верасня 1580 г. прыехалі пад Bялікія Лукі з прапановай заключыць перамір’е. Іван IV дэклараваў гатоўнасць адмовіцца не толькі ад Полацка, але і ад Курляндыі і інфлянцкіх зямель. Аднак кароль разумеў, цар хоча перамовамі як найдаўжэй цягнуць і аблога працягвалася. Калі 4 верасня ўдалося запаліць адну з драўляных веж умацаванняў і пажар стаў ахопліваць увесь замак, абаронцы капітуліравалі. Падчас перадачы крэпасці венгерскае і польскае войска выйшла з-пад кантролю камандзіраў і кінулася рабаваць, забіваць. Сотні марадзёраў не звярнулі ўвагі нават на пажар, які перакінуўся на парахавыя склады. У выніку выбух магутнай сілы пахаваў шмат людзей.Баторый распарадзіўся адбудаваць замак, пакінуўшы ў Луках больш за 3 тыс. жаўнераў. Яшчэ падчас аблогі Вялікіх Лукаў праводзіліся аперацыі супраць іншых замкаў Івана IV. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі трымаў у аблозе Невель, які 29 верасня 1580 г. таксама капітуляваў, а праз 13дзен паддалося Азярышча, абаронцы якога паверылі на слова Мікалаю Радзівілу. Нарэшце 25 кастрычніка капітуляваў гарадок Завалач, маскоўскі гарнізон якога, як іншых замкаў, быў адпушчаны на свабоду.
Кампанія 1580 г. яшчэ больш пераканаўча паказала ваенную перавагу войска Рэчы Паспалітай над маскоўскай арміяй. Яе конніца цалкам кантралявала тэатр ваенных дзеянняў, а пяхота умела здабывала самыя непрыступныя крэпасці. Усе замкі басейна Дзвіны, якія мелі важнае стратэгічнае значэнне, аказаліся ў руках арміі Рэчы Паспалітай. Па ваеннай тэхніцы памесная армія Маскоўскай дзяржавы не магла параўнацца з жаўнерамі Стэфана Баторыя, асабліва з вопытнымі наймітамі, многія з якіх прайшлі праз войны ў Францыі, Іспаніі, Італіі і інш.
Аднак нягледзячы на ваенныя поспехі, у Вялікім Княстве з 1580 г. пашырыліся пацыфісцкія настроі. Шляхта Беларусі і Літвы была задаволена вяртаннем сваіх тэрыторый, а далучэння іншых земляў не дамагалася. Ад эпідэміі тыфу, якая ахапіла тады Рэч Паспалітую, пашыраючыся аж ад Кракава да межаў Вялікага Княства, моцна пацярпела армія: даследчыкі мяркуюць, што з 48 тыс. жаўнераў, якія бралі ўдзел у вялікалуцкай выправе, яе ахвярай стала каля 10 тыс. чалавек. Усё гэта нарадзіла апазіцыю, якая паступова нарастала і рабілася сур’ёзнай перашкодай для падрыхтоўкі трэцяй выправы, запланававай на 1581 г. [2, с. 268].
Вальны сейм 1581 г., што праходзіў у Варшаве з 22 студзеня па 8 сакавіка, згадаў на працяг вайны і ўхваліў збор падаткаў на трэці паход супраць Маскоўскай дзяржавы. Стэфан Баторый кіраваў падрыхтоўкай да кампаніі з Гародні. 1581 год пачаўся ўдалым дыверсійным рэйдам казакоў Філона Кміты да Вялікага Ноўгарада і Старой Русы, якія здабылі Холм і без страт вярнуліся з палонам. Маскоўскі цар прысылаў ганцоў і згаджаўся саступіць каралю ўсе Інфлянты (за выключэннем некалькіх гарадкоў), аддаваў Полацк, Усвяты і Азярышча, -- каб толькі пакінуць сабе гарады Вялікія Лукі, Холм, Веліж і Завалач. Аднак перамовы з царскім пасламі, якія прыбылі ў Вільню 26 мая, скончыліся безвынікова: выслухаўшы патрабаванні Стэфана Баторыя (аддаць Інфлянты, кампенсаваць затраты на папярэднія ваенныя кампаніі, вызваліць палонных і інш.), маскоўскія дыпламаты спаслаліся на адсутнасць у іх адпаведных указанняў.
У ліпені 1581 г. Стэфан Баторый пачаў збіраць пад Полацкам войска для трэцяй выправы – паходу на Пскоў. Маскоўскія ўрадавыя колы са свайго боку рыхтавалі контрнаступальныя дзеянні, мяркуючы атакаваць Беларускае Падняпроўе. Цар зноў не меў яснай праграмы дзеянняў, бо не ведаў, куды будзе скіраваны ўдар арміі Баторыя: ён чакаў паходу і на Смаленск, і на Тарапец, і на Ноўгарад Вялікі, і на Пскоў. Маскоўскія ваяводы сабралі пад Мажайскам і Дарагабужам ад 40 да 70 тыс. чалавек і чакалі загаду. Пад канец чэрвеня, калі яшчэ доўжыліся перамовы аб замірэнні, ад 20 да 30 тыс.маскоўскіх ратнікаў ўварвалася ў ВКЛ пустошыць землі на узбярэжжы Дняпра. Яны рашылі захапіць Дуброўну,Чэрыкаў, Мсціслаў,але замкі былі добра умацаванымі. Каля Магілёва адбылася бітва паміж харугвамі Княства і маскоускім войскам,дзе перамаглі ратнікі Вялікага княства.Так контрнаступальная кампанія Івана IV скончылася безвынікова: Армія Стэфана Баторыя збіралася вельмі марудна і толькі дзвюма калонамі з Полацка рушыла на Завалач і далей. Па дарозе Баторыя выдаў “вайсковыя артыкулы”, якімі ўстанаўляў жорсткую дысцыпліну [10, с. 37].
На ваеннай нарадзе ў Завалачы кароль нечакана прапанавау замест Пскова пайсці на Вялікі Ноўгарад, зусім не падрыхтаваны да асады,аднак праграма паходу не змянілася, і 47-тысячная армія Рэчы Паспалітай працягвала pyx на Пскоў.
Пскоўскі паход быў горш падрыхтаваны папярэднія кампаніі і пачаўся відавочна запозна. А Пскоў – вялікі горад, абнесены каменнай фартыфікацыяй, паспеў добра падрыхтавацца да абароны. Ужо першыя дні аблогі, пачатай 28 жніўня, далі трывожныя прадчуванні. Для аблогі ўсяго горада не хапіла сіл, выявіліся праблемы і з узбраеннем. Вылазкі з Пскова і іншых замкаў ускладнялі дзеянні Рэчы Паспалітай. Пасля няўдалага штурму, калі 7 верасня венгерская і нямецкая пяхота кінулася ў занадта вузкі пралом і панесла цяжкія страты, надзеі на поспех стала яшчэ менш. У дадатак неспадзявана у лагеры Стэфана Баторыя забракавала пораху.
Пскавічы таксама перажывалі цяжкі час. Па чутках, чэрнь у горадзе жадала перайсці на бок караля, таму Шуйскі прымусіў усіх зноў прысягнуць цару. Між тым Іван IV фактычна пакінуў Пскоў на волю лёсу. 3 вялікім войскам ён стаяў у Старыцы. На дапамогу Пскову з Вялікага Ноўгарада быў высланы толькі сямітысячны корпус маскоўскага войска, які ўдалося цалкам разбіць. Асабліва паспяховым аказаўся і дыверсійны рэйд корпуса конніцы Крыштафа Радзівіла з Філонам Кмітам (разам 5600 коннікаў) у глыбіню Маскоўскай дзяржавы. Яны зайшлі ажно да Волгі, разграмілі царскія фарміраванні каля Ржэва і ледзь не захапілі ў палон самога цара, які знаходзіўся ў Старыцы. Аднак гэтыя поспехі не маглі палепшыць цяжкага становішча войска пад сценамі Пскова. У 1581 г. у першыя дні кастрычніка ўжо выпаў снег. Жаўнеры пакутавалі ад холаду і капалі сабе зямлянкі. 3-за халадоў, голаду і ліхаманкі хварэла амаль трэць асабовага саставу ўсяго войска. 2 лістапада, на ваеннай нарадзе,было прынята рашэнне спыніць аблогу і абмежавацца блакадай Пскова. Пад фартэцыяй пакінулі меншую частку арміі, а астатніх адвялі адпачываць на зімовыя кватэры – у маскоўскія землі паміж Порхавам і Старой Русай [6, с. 189].
Нягледзячы на цяжкасці, Стэфан Баторый дэманстраваў рашучы намер дамагчыся пастаўленай мэты ў наступным годзе. Да больш актыўных дзеянняў перайшлі і шведы, якія восенню 1581 г. занялі Нарву. У той сітуацыі Іван IV накіраваў пад Пскоў сваіх паслоў для заключэння міру, дазволіўшы ім пагаджацца на саступку ўсіх Інфлянтаў узамен на Полацк, Вялікія Лукі і іншыя землі, занятыя Стэфанам Баторыем у 1579-1580 гг.
Перамовы прайшлі у вёсцы Ям Запольскі, што паміж Порхавам і Завалачам, 15 студзеня 1582 г. тут было падпісана пагадненне аб 10-гадовым перамір’і. Яго ўмовамі прадугледжвалася, што Іван IV цалкам адмаўляецца ад Інфлянтаў на карысць Рэчы Паспалітай і ад Полацка з гарадамі Веліж, Азярышча і Себеж, а Стэфан Баторый вяртае ўласна расійскія землі - Вялікія Лукі, Завалач, Красны Гарадок – і адводзіць сваю армію ў межы Рэчы Паспалітай.
Маскоўcкая дзяржава цалкам пазбаўлялася выхаду да Балтыйскага мора. Гэта цяжкае паражэнне Івана IV у ім жа развязаным міжнародным канфлікце. Інфлянты сталі правінцыяй Рэчы Паспалітай (Рыга з захаваннем усіх правоў была ўключана ў яе склад 16 лістапада 1582 г.). Толькі паўночная частка Інфлянтаў (землі Эстоніі) засталася ва ўладанні Швецыі, што пазней спрычынілася да глыбокага канфлікту паміж Шведскім каралеўствам і Рэчу Паспалітай, у першай палове XVII ст.
Як
для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага,
так і ў прыватнасці да Беларусі,
што пацярпела больш за іншыя
землі, завяршэнне Інфлянцкай вайны стала
асабліва важнай гістарычнай падзеяй.
Ям-Запольскі мір замацаваў у складзе
беларуска-літоўскай дзяржавы не толькі
вернуты Полацк, але і іншыя этнічна беларускія
тэрыторыі.
Заключэнне
Такім чынам, у сваей працы я разгледзеў асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і этапы ходу Лівонскай вайны, а таксама прычыны падпісання Люблінскай уніі і утварэння Рэчы Паспалітай. Уцяг ВКЛ у Лівонскую вайну меў на ўвазе адразу две мэты:
Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ, Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павялічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Задача валодаць Лівоніяй здавалася вельмі важнай, але сіл для барацьбы з маскоўскім царом не хапала. Асабліва цярпелі ад маскоўскіх спусташэнняў ўсходнія землі. Нядзіўна, што пры такіх ўмовах Вялікае княства зрабілася больш падатлівым у пытаннях пра унію. З пачатку Лівонскай вайны палякі не пераствалі напамінаць пра унію, і яны знайшлі спачуванне у радах шляхты, стомленай вайной. Сутнасць акта уніі заключаецца ў наступным. Абедзве дзяржавы (Польшча і ВКЛ) зліваюцца ў адзінае і непадзельнае цэлае, члены якога абавязаны дапамагаць інтарэсам і выгадам агульнай дзяржавы. У 1569 годзе у Любліне было падпісана пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Пасля гэтага ў Лівонскай вайне адбыўся вялікі пералом. Войскі Рэчы Паспалітай дасягнулі значных поспехаў і змаглі вярнуць тэрыторыі захопленыя Маскоўскім княствам на пачатку вайны. Цяжкае становішча пасля шэрага паражэнняў прывяло да таго, што маскоўскі цар заключыў перамір’е.
Информация о работе Ваенныя дзеянні ў Беларусі ў гады Лівонскай вайны