Ваенныя дзеянні ў Беларусі ў гады Лівонскай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 17:08, контрольная работа

Описание

Ужо працяглы час тэма войн і канфліктаў з’яўляецца адной з найболей распаўсюджаных у айчыннай гісторыяграфіі. Падобная з’ява склалася ў выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў гледжання, ўзнікае мноства самых разнастайных спрэчак у гэтай вобласці. У гэтай працы я паспрабую найболей поўна паказаць ваенныя падзеі Лівонскай вайны.
Лівонскі ордэн – нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, які існаваў у XIII - XVI ст. у Лівоніі (сучасны

Содержание

Уводзіны
І. Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах
ІІ. Першы перыяд вайны(1558–1561)
ІІІ. Другі перыяд вайны (1562–1578)
ІV. Люблінская унія 1569 г.
V. Трэцці перыяд вайны (1579-1783)
Заключэне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Работа состоит из  1 файл

Лівонская вайна.doc

— 208.50 Кб (Скачать документ)

     Ужо без літвінаў на Варшаўскім сейме  былі прыняты два важныя для будучай  уніі рашэнні. 13 сакавіка 1564 г. Жыгімонт Аўгуст саступіў Польшчы свае спадчынныя правы на ВКЛ. У той жа дзень былі зацверджаны ўмовы аб’яднання Княства і Каралеўства (фактычна інкарпарацыя Польшчай ВКЛ).

     Саюз  грунтаваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. Такім чынам, польскі бок  вызначыўся з умовамі будучай уніі. Падобна, што і Жыгімонт Аўгуст больш схіляўся да польскага варыянту аб’яднання дзвюх дзяржаў. Увогуле, у гэты час ен выступау актыўным прыхільнікам аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага. Як правіла, вылучаюць дзве галоўныя прычыны такой пазіцыі Жыгімонта Аўгуста: разуменне, што толькі разам краіны могуць перамагчы ў Інфлянцкай вайне і прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.

     З 1564 г. палітычная эліта ВКЛ усяляк імкнулася адцягнуць абмеркаванне уніі. Гэтаму садзейнічала змена ходу Інфлянцкай вайны, звязаная з некаторымі поспехамі, дасягнутымі войскам Княства, а таксама абвастрэннем адносін Маскоўскай дзяржавы з Крымскім ханствам. Акрамя таго, шмат часу займалі рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ. Таму безвынікова закончыліся сеймы ў Парчове (лета 1564 г.) і Пётрыкаве (сакавік 1565 г.) [12, с. 46].

     У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутаты на вальны сейм. Увогуле, роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут. Рэформа судаводства абмежавала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітычнай магутнасці. Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонт Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяржаўнага ўладкавання ў Княстве. Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітычных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзніка ў сваёй палітыцы зацягвання уніі і іных перамоў.

     Перамовы  аб уніі былі працягнуты ў 1566 г. На сейме ў Берасці (красавік-жнівень 1566 г.) літвіны яшчэ раз вызначылі сваё бачанне аб’яднанай краіны: адзіны манарх, які абіраецца разам ВКЛ і Каралеўствам Польскім, супольныя сеймы збіраюцца ў абедзвюх дзяржавах па чарзе адзіная знешняя палітыка, але законы, кіраванне і межы – асобныя.Па сутнасці, пазіцыя палітычнай эліты Княства ў адносінах да ўмоў уніі заставалася той жа, што і ў 1563 г. Такім чынам, і шляхта, і магнаты імкнуліся да персанальнай уніі, ваенна-абарончага саюзу з захаваннем самастойнасці Княства. 3 гэтымі ўмовамі дэлегацыя ВКЛ накіравалася ў ліпені 1566 г. у Люблін на сейм Каралеўства Польскага, але толькі для азнакамлення палякамі з пазіцыяй ВКЛ, а не для заключэння уніі. Урэшце, Люблінскі сейм 1566 г. скончыўся безвынікова. Аднак у канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для ўсяго палітычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ўлетку гэтага года ў Гародні, зайшлі ў тупік. Умовы, вылучаныя пасламі Маскоўскай дзяржавы, былі непрымальнымі для літвінаў.У той жа час буйная ваенная кампанія, арганізаваная ў ВКЛ (агульная колькасць войска разам з паспалітым рушэннем, наёмнікамі і польскім атрадамі налічвала каля 50 тыс. чалавек), скончылася безвынікова.Правал так званай радашковіцкай выправы, нягледзячы на асабістую прысутнасць у войску Жыгімонта Аўгуста, яскрава паказаў неабхонасць для ВКЛ знешняй дапамогі ў паспяховым вядзенні Інфлянцкай вайны. Гэта ў сваю чаргу падштурхнула Княства да актывізацыі перамоў з палякамі аб уніі [10, с. 72-74].

     Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва. Напярэдадні Люблінскага сейма 1569 г. жамойцкі сеймік даў сваім паслам наказ – без заключэння уніі назад не вяртацца. Крыху пазней, у маі 1569 г., такі наказ атрымалі і берасцейскія паслы. Паслы Валыні, Падляшша і Жамойці атрымалі ад сваіх выбарцаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў справе уніі. У 1566 г. паслы Віцебскага ваяводства прасілі хутчэй склікаць сейм з Каралеўствам Польскім, бо апасаліся захопу маскоўскімі войскамі [12, с. 52-54].

     Зразумела, што шляхта больш за магнатаў цярпела ад вайны і была зацікаўлена ў заключэнні саюзу з Польшчай. Аднак развіццё падзей у 1560-я гг. паказвае, што шляхта ішла ў фарватэры палітыкі магнацкіх груповак (Радзівілаў ці Хадкевічаў) і не была самастойнай палітычнай сілай, у тым ліку ў пытанні заключэння уніі. Тым больш няма аніякіх падстаў сцвярджаць, што шляхта ВКЛ падтрымлівала польскі варыянт аб'яднання. Як магнатэрыя, так і шляхецтва выступалі за раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаў з адзіным манархам, агульнай знешняй палітыкай і супольнай абаронай пры захаванні шырокай унутранай аўтаноміі ВКЛ.

     Люблінскі сейм пачаў працу 10 студзеня 1569 г., дзе і адбылося падпісанне акта уніі.

V. Трэці перыяд  вайны (1579–1583)

     Хісткасць перамір’я 1570-1573 гг. Дагавор 1570 г. аб трохгадовым перамір'і ні ў Вільні, ні ў Маскве не лічыўся трывалым. У Вялікім Княстве баяліся, што цар у кожны момант можа яго парушыць, а сам Іван IV спяшаўся выкарыстаць перадышку для пошуку саюзнікаў у вайне са шведамі ў Эстоніі. Вясной 1571 г. ён накіраваў пасла ў Стамбул, каб заключыць пагадненне з асманскай імперыяй. Саюз з Турцыяй гарантаваў бы яму бяспеку на мяжы з неспакойным Крымскім ханствам, небяспеку ўварванняў якога прадэманстраваў паход Даўлет-Гірэя: разбіўшы пад Тулай апрычнае войска, той спаліў пасады Масквы і вывеў у Крым вялікі палон. У лістападзе 1571 г. Іван IV пачаў паход супраць шведаў з Ноўгарада Вялікага, але праз месяц нечакана спыніў дзеянні і прапанаваў мір пры ўмове, што Швецыя верне яму Рэвель (Талін) і ўсе інфлянцкія землі [7, с. 134].

     Жыгімонт  Аўгуст не парушаў перамір'я і  нават адмовіўся ад прапановы  крымскіх татар у 1572 г. разам з  імі ўдарыць па Маскве. Ён спадзяваўся  вярнуць Полацк мірным шляхам, у  абмен на саступкі ў Інфлянтах. Выглядала, што маскоўскі цар папярэдне  пагаджаўся на такі варыянт. Для перагавораў рыхтавалася пасольства ў Маскву, але 21 чэрвеня 1572 г. кароль і вялікі князь памёр, так і не ажыццявіўшы сваіх намераў. У Рэчы Паспалітай пачаўся перыяд першага бескаралеўя (1572-1573) і адносіны з Масквой адразу набылі іншы характар. Карыстаючыся момантам, пакуль Рэч Паспалітая была занята ўнутранымі клопатамі, Іван IV намагаўся выціснуць шведаў з Прыбалтыкі. У верасні 1572 г. ён прывёў вялікае войска ў Эстонію. 3 іншага боку, не спыняючы вайны ў Інфлянтах, цар разам з аўстрыйскім эрцгерцагам Эрнестам, шведскім каралём Юханам III і французскім прынцам Генрыхам стаў прэтэндаваць на вакантны каралеўскі пасад.

     Хоць  магнаты ВКЛ былі супраць маскоўскага  тырана, кандыдатура цара карысталася  пэўнай папулярнасцю ў шляхты, таму зімой і вясной 1573 г. з Іванам IV вяліся перагаворы аб магчымасцях яго абрання. Калі ж выявілася, што пазіцыі цара і прыхільнікаў яго кандыдатуры ў Рэчы Паспалітай узаемавыключальныя, у Івана IV не засталося ніякіх шансаў. Перамога на першай свабоднай элекцыі ў маі 1573 г. Генрыха Валуа, за якім стаяла Порта, зблізіла Маскву з Венай, гатовых любым шляхам перашкодзіць французскаму кандідату атрымаць польскую карону. Габсбургі прапанавалі цару разам выступіць супраць Рэчы Паспалітай, каб раздзяліць яе: Івану IV дасталося б ВКЛ, а Габсбургам - Польшча. Аднак пасля прыезду Генрыха Валуа ў Рэч Паспалітую ні Вена, ні Масква ўсё ж не пачалі вайны, а ўжо ў чэрвені 1574 г. новаабраны кароль уцёк у Францыю, каб пасля смерці брата пераняць французскую карону [2, с. 174].

     Падчас  другога бескаралеўя (1574-1575) цар Іван IV разам з сынам Фёдарам зноў уключыўся ў выбарчую кампанію ў  Рэчы Паспалітай. Каб перашкодзіць абранню сямігародскага князя Стэфана  Баторыя, Масква ўзгадняла сваю палітыку з Венай.У 1575 г. на Варшаўскім сейме сенатары прагаласавалі за Максіміліяна II, але большасцю шляхты каралём быў абраны Стэфан Баторый. Тады маскоўскія паслы прывезлі ў Рэгенсбург праект падзелу Рэчы Паспалітай паміж царом і Габсбургам. Згодна з ім Масква павінна была завалодаць ВКЛ і Інфлянтамі, а імператар атрымаў бы Польшчу і Прусію. Толькі смерць імператара ў кастрычніку 1576 г. спісала гэты небяспечны план у архіў.

     Пасля абрання каралём польскім і вялікім  князем літоўскім Стэфана Баторыя, які адразу сутыкнуўся з цяжкасцямі (Гданьск паўстаў і адмовіўся прызнаваць новага караля) цар Іван IV распачаў маштабныя ваенныя дзеянні ў Інфлянтах, каб паспець канчаткова падпарадкаваць іх. У 1576 г. маскоўская армія тройчы брала ў аблогу Рэвель, але цярпела няўдачы. Тым не менш пакуль Стэфан Баторый быў заняты падпарадкаваннем Гданьска, маскоўскія ваяводы за 1577 г. занялі ў Інфлянтах большасць земляў і гарадоў, якія належалі Рэчы Паспалітай. Нязначныя сілы ВКЛ, якія дзейнічалі там не маглі іх стрымаць, хоць нярэдка дамагаліся поспеху. Перагаворы паслоў Стэфана Баторыя з Іванам IV аб умовах магчымага міру выявілі ўзаемавыключальныя пазіцыі: цар патрабаваў, каб яны адмовіліся ад Полацка і занятых ім Інфлянтаў, а пасольства Рэчы Паспалітай ставіла галоўнай умовай вяртанне ўсіх заваяваных зямель ВКЛ і Інфлянтаў. Вайна была непазбежнай. Стэфан Баторый думаў пра паход на Полацк і Смаленск яшчэ ў 1577 г. I як толькі яму ўдалося супакоіць Гданьск, а ў 1578 г. канчаткова ўрэгуляваць адносіны з Крымам, пачалася падрыхтоўка да наступальных дзеянняў [8, с. 64].

     Антымаскоўскую  праграму новаабранага манарха асабліва падтрымалі магнаты і шляхта ВКЛ. Варшаўскі сейм у сакавіку 1578 г. ухваліў  рашэнне аб пачатку вайны супраць  Масквы і вызначыў праграму падрыхтоўкі  да ваенных дзеянняў. Для паходу вялікай арміі збіраліся транспартныя сродкі, запасы харчавання, фуражу і інш. Закуп зброі і боезапасаў праводзіўся як за мяжой, так і ў гарадах Беларусі і Літвы. Ручная агнястрэльная зброя партыямі куплялася ў майстроў Вільні, Пінска, Мядзеля, Браслава, а таксама ў збраяроў Польшчы. Гарматы адліваліся ў Вільні (па малюнках самога Баторыя), перавозіліся з Мальбарка і Гданьска. Калі Стэфан Баторый прыехаў у Вялікае Княства, то тут яго ў патрыятычным парыве віталі магнаты і шляхта, якія даўно чакалі рэваншу ў вайне з Масквой і вяртання сваіх зямель. У Гародні манарх абмеркаваў план вайны і звярнуўся да ўсіх станаў ВКЛ з адозвай, каб тыя выставілі паспалітае рушэнне [7, с. 134].

     Тыя адгукнуліся на заклік, і земскае  войска склала аснову дзеючай арміі. Каля мястэчка Свір, на мяжы беларуска-літоўскай дзяржавы з маскоўскімі ўладаннямі, у траўні 1579 г. сабраліся аб’яднаныя сілы ВКЛ і Кароны. Пры агульнай мабілізацыі 56 тыс. (30 500 чалавек у ВКЛ і 25 500 – у Кароне) агульная колькасць войска, выкарыстанага на тэатры ваенных дзеянняў, склала 41 тыс., сярод якіх было 30 тыс. конніцы. Большасць гэтай арміі ўтваралі харугвы Вялікага Княства – 23 тыс., з якіх 10 тыс. налічвалі магнацкія почты, 9 тыс. - паспалітае рушэнне і 4 тыс. – найманыя жаўнеры [1, с. 674].

     Літвіны раілі ісці на Пскоў як самую важную маскоўскую цвярдыню, на той момант яшчэ мала падрыхтаваную для абароны. Аднак на ваеннай нарадзе было вырашана, што першы ўдар трэба наносіць па Полацку. Аргументы Стэфана Баторыя наконт прыярытэтнасці Полацка як мэты першага naxоду пераконвалі: канцэнтрацыя арміі вакол яго агаляла межы ВКЛ і не адкрывала тылы, а ўзяцце Полацка дазваляла ўмацаваць пазіцыі Віцебска і адрэзаць Інфлянтаў ад цэнтральных маскоўскіх правінцый. Немалаважным з’яўляўся і псіхалагічны факт: яе наколькі балюча перажывалася страта Полацка ў Беларусі і Літве, настолькі акрыляць магло быць яго вяртанне на самым пачатку вайны.

     Палявая друкарня караля, што дзейнічала пры абозе, 12 ліпеня выпусціла “Маніфест да войска”, перакладзены на некалькі моў. Вайна абвяшчалася справядлівай і законнай, а яе прычыны звязваліся з тым, што Іван IV учыніў шмат шкоды хрысціянам у Інфлянтах і ВКЛ, дзе захапіў Полацк, а таксама з немагчымасцю заключыць мір з царом [3, с. 224].

     Армія пайшла на Полацк уздоўж Дзвіны, пераправіўшыся каля Дівны па пантонных мастах на яе правы бераг. Каб прадухіліць умацавання полацкага гарнізона дадатковымі сіламі, наперад быў высланы авангард конніцы віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла і венгра Каспара Бекенца, якія адразу заблакіравалі горад. Край за шаснацаць гадоў акупацыі абязюдзеў і здзічэў. Бездарожжа і няспынныя дажджы замаруджвалі рух вялікай арміі. Па шляху харугвы з ходу займалі збудаваныя царскімі войскам крэпасці: 23 ліпеня – Казьяны, 31 ліпеня – Краснае.

     Даведаўшыся пра набліжэнне арміі Баторыя, маскоўскія ваяводы з Полацка паспрабавалі застрашыць наступаўшых: яны умярцвілі польскіх і літоўскіх палонных, якіх з даўняга часу трымаліся у цяжкіх аковах, і, прывязаўшы іх трупы да бреўнаў, спусцілі па рацэ насустрач [4, с. 189].

     Армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу 11 жніўня. Пад горадам быў надрукаваны зварот да маскоўскага цара і ўсіх яго падданых, у якім прапаноўвалася не супраціўляцца, а пераходзіць на бок караля або пакінуць гарады і воласці ВКЛ. Тым, хто складзе зброю, Стэфан Баторый гарантаваў захаванне асабістых правоў і бяспеку. Маскоўская залога Полацка, якая налічвала каля 6000 чалавек, адразу запаліла пасады, і ўсе абаронцы перайшлі ў Верхні замак, ператвораны за гады валодання ў непрыступную фартэцыю. З ходу захапіць яе не ўяўлялася магчымым. Да ўсіх цяжкасцей далучыліся аб’ектыўныя фактары: акупаваная зона і сумежныя з ёю раёны Полаччыны былі спустошаны, таму адразу ж паўстала вострая праблема пракорму вялікага войска Рэчы Паспалітай. Армія пачала галадаць, у пошуках яды даводзілася пасылаць раз’езды ў аддаленыя землі па левым беразе Дзвіны. Тым часам бясконцыя дажджы так узнялі ўзровень вады ў рацэ, што яна затапіла масты і стварыла шмат цяжкасцей для аблогі: драўляныя ўмацаванні моцна прамоклі, так што ўсе намаганні запаліць іх агнявымі ядрамі аказаліся марнымі. Залога ж баранілася надзвычай упарта. Цар Іван IV стаяў тады з 40-тысячным войскам у Ноўгарадзе Вялікім, не адважваючыся на значныя контрдзеянні. Ён баяўся адкрытай палявой сутычкі з арміяй Рэчы Паспалітай і не меў праграмы дзеянняў. У сярэдзіне ліпеня выслаў на дапамогу Полацку 8 тыс. стральцоў Барыса Шэйна і Фёдара Шарамецева, але такая колькасць не магла дапамагчы. З Пскова цар накіраваў на ВКЛ татарскія загоны, якія ў пачатку жніўня дасягнулі Біржа, але калі ў Біржах з войскам з’явіўся жамойцкі стараста Мікалай Тальваш, татары павярнулі назад. Са свайго боку Стэфан Баторый, прыкрываючы галоўныя сілы, сканцэнтраваныя пад Полацкам, яшчэ на пачатку выправы накіраваў у Інфлянты, пад Пскоў, на Севершчыну і ў бок Смаленска некалькі рот наймітаў [3, с. 225].

     Моцныя  дажджы, што амаль няспынна ішлі ўсё лета, былі саюзнікам царскага гарнізона ў Полацку. Працяглая  аблога засмучала нават караля, які  прагнуў рашучых дзеянняў, хоць на генеральны штурм не адважваўся. Але пад канец жніўня дажджы нарэшце скончыліся, і гэта адразу ж змяніла сітуацыю. Як толькі 29 жніўня ўдалося запаліць драўляныя вежы горада, на наступны ж дзень абаронцы паддаліся. Тых, хто адбіваўся да канца, паланілі, астатнім дазволілі выбіраць між службай каралю і вяртаннем у Маскоўскую дзяржаву. Некаторыя царскія ваяводы, адпушчаныя на свабоду, не пажадалі вяртацца на бацькоўшчыну. Але большая частка гарнізона скарысталася правам і вятнулася да цара, які загадаў размяшчаць такіх ратнікаў у іншых памежных замках – каб удзелам у далейшай вайне змылі ганьбу здачы Полацка. З-за смроду ад непахаваных трупаў у адваяваным Полацку не ўдалося правесці набажэнства ў гонар перамогі, як таго хацеў кароль і вялікі князь. Урачыстая служба прайшла проста ў вайсковым лагеры. У горадзе быў пакінуты гарнізон у складзе 400 жаўнераў конніцы і 500 пяхоты: а галоўныя сілы арміі пасля перадышкі рушылі на іншыя замкі Поладчыны. Ужо 4 верасня харугвамі Канстанціна Лукомскага была узята Туроўля. На падпаракаванне Сокала, адной з самых моцных маскоўскіх цвердзяў на Поладчыне, на чале 3 тыс. пяхоты і конніцы рушыў вялікі гетман кароны Мікалай Мялецкі. Гарнізон гэтай крэпасці, які налічваў каля 5 тыс. ратнікаў, нават пасля капітуляцыі Полацка адчайна адбіваўся.

Информация о работе Ваенныя дзеянні ў Беларусі ў гады Лівонскай вайны