Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 20:39, лекция
1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай культуры.
2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
3 Уплыў рэлігіі на культурнае жыццё
4 Беларускае Сярэдневечча.
У гэтым хаосе хрысціянская царква, з аднаго боку, стала цэнтрам аб’яднання і арганізацыі грамадства. Манастыры сталі сапраўднымі бастыёнамі культуры сярод усеагульнага цемрашальства. У манастырскіх бібліятэках захоўваліся каштоўныя старажытныя рукапісы, у скрыпторыях яны перапісваліся, выкладанне ў школах вялося на латыні, яна становіцца мовай навукі. А з другога боку, царква ўнесла свій уклад у разбурэнне культуры мінулага: быў знішчаны культурны цэнтр і бібліятэка ў Александрыі, у 529 годзе была разбурана Афінская школа, якая вырасла з Платонаўскай Акадэміі.
У раннія Сярэдневякоўі Візантыя засталася адзінай ахоўніцай эліністычных культурных традыцый. Хаця трэба тут помніць і пра тое, што гэтая культура ўвабрала ў сябе элементы культуры Егіпта, Сірыі, Ірана і ўяўляла сабой складаны сінтэз здавалася б несумяшчальных культурных элементаў. Разам з тым Візантыя ўсё гэта ўвабрала, асіміліравала, пераўтварыла і выпрацавала мастацкі стыль, які цалкам адпавядаў духу Сярэднявечча.
У перыяд класічнага, або высокага Сярэднявечча Заходняя Еўропа пачала пераадольваць цяжкасці папярэдняга перыяда і пачала адраджацца. З 10 ст. супрацоўніцтва па законах феадалізма дазволіла стварыць буйныя дзяржаўныя структуры і сабраць дастаткова моцныя арміі. Дзякуючы гэтаму ўдалося спыніць набегі, абмежаваць рабункі, а затым і перайсці ў наступ.
У 1024 г. крыжаносцы адваявалі ў візантыйцаў Усходнюю Рымскую імперыю, а ў 1099 г. захапілі ў мусульман Святую зямлю. Праўда, у 1291 г. і тая, і другая былі зноў згублены, але з Іспаніі маўры былі выгнаны назаўсёды.
У рэшце рэшт заходнія хрысціяне пачалі ўладарыць над Міжземным морам і яго астравамі. Шматлікія місіянеры прынеслі хрысціянства ў каралеўства Скандынавіі, Польшчы, Багеміі, Венгрыі, так што гэтыя дзяржавы ўвайшлі ў арбіту заходняй культуры.
Наступіла адносная стабільнасць. Гэта забяспечыла магчымасць хуткаму росту гарадоў і агульнаеўрапейскай эканомікі. Да лепшага змянілася жыццё Заходняй Еўропы, хутка страціліся і адыйшлі ў нябыт рысы варварства, дзікунства, у гарадых расквітнела духоўнае жыццё. Еўрапейскае грамадства стала больш багатым і цывілізаваным, чым у часы антычнай Рымскай імперыі. Выключную ролю ў гэтым адыграла хрысціянская царква, якая таксама развівалася, удасканальвала свай вучэнне і арганізацыю.
На базе мастацкіх традыцый Старажытнага Рыма і культуры варварскіх плямёнаў узнікла раманскае, а затым бліскучае гатычнае мастацтва, прычым побач з архітэктурай і літаратурай развіваліся і іншыя яго віды – тэатр, музыка, скультура, жывапіс.
Такім чынам, сярэдневяковая культура ўяўляе сабой адзінства антычнага, варварскага і хрысціянскага пачаткаў.
Заходнееўрапейскае Сярэднявечча было моцна звязана з рэлігіяй, а царква мела такі ж уплыў, як і ў Візантыі. Бляск і параднасць, золата і цудоўны жывапіс, цырымонія богаслужэння ўражвала і ўдзейнічала на прыхажан. Калі паслы Кіеўскага князя Уладзіміра ў 10 ст. пабывалі ў Царградзе, так на Русі называлі Канстанцінопаль, на службе ў сабора святой Сафіі (с. 115 “Краткая…”), яны, як расказвае летапіс, не ведалі дзе яны: на зямлі ці на небе. Па летапісу, гэта і была адной з прычын таму, што Русь прыняла хрысціянства візантыйскага кшталту, а не заходняга (Рымскага, каталіцкага). Хутчэй з аўсё на паслоў аказаў такі ўплыў комплекс адчуванняў і ад службы, і ад самога сабора. Знакамітая канстанцінопальская Святая Сафія лічыцца цудам мастацтва і пабудаваны ён быў у 6 ст. малавядомымі дойлідамі Анфіміем і Ісідарам. Храм застаўся вышэйшым дасягненнем візантыйскай архітэктуры: нічога роўнага яму ужэ не было створана за паследуючыя 9 стагоддзяў гісторыі Візантыі.
У пачатку 11 ст. хрысціянскае насельніцтва Еўропы складалася з 3 катэгорый людзей: свяшчэннікі, воіны (феадалы) і сяляне. Але разам з тым усе яны служылі рэлігійным мэтам. Хрысціянская свядомасць – аснова сярэдневяковага менталітэта. Важнейшай асаблівасцю сярэдневяковай культуры з’яўляецца асобая роля хрысціянскага веравучэння і хрысціянскай царквы. На працягу многіх стагоддзяў пасля краху Рымскай імперыі і хаосу, які пачаўся, толькі царква заставалася адзіным сацыяльным інстытутам, агульным для ўсіх краін, плямёнаў і дзяржаў Еўропы. Царква была пануючым дзяржаўным палітычным інстытутам, але яшчэ больш значным быў той уплыў, які царква аказвала непасрэдна на свядомасць насельніцтва. Ва ўмовах цяжкага і ў многім жабрачнага жыцця, на фоне абмежаваных ведаў аб сусвеце хрысціянства прапаноўвала людзям стройную сістэму ведаў аб свеце, яго будове, аб сілах, якія дзейнічаюць у ім, аб законах, якія кіруюць светам і людзьмі. Далучым да гэтага яшчэ эмацыянальнае ўздзеянне хрысціянства з яго цеплынёй, агульначалавечай пропаведдзю любовіі ўсім зразумелым формам сацыяльнага жыцця, ідэяй аб магчымасці пазбавіцца ад грахоў, аб роўнасці ўсіх людзей перад Богам і тады толькі мы зможам па-сапраўднаму ацаніць той уклад, які ўнесла хрысціянства ў светапогляд, у малюнак свету сярэдневяковых еўрапейцаў.
Гэты малюнак свету, які цалкам вызначыў менталітэт вернікаў, засноўваўся галоўным чынам на вобразах і тлумачэннях Бібліі.
Еўрапеец Сярэднявечча быў, безумоўна, глыбока рэлігійным чалавекам. У яго свядомасці свет бачыўся як своеасаблівая арэна барацьбы сіл нябесных і пякельных (адскіх), дабра і зла. У самым агульным плане свет яму ўяўляўся як сіметрычная схема, якая нагадвае 2 піраміды, злучаныя ў падмурках. Вяршыня адной піраміды – Бог. Ніжэй ідуць ярусы свяшчэнных персанажаў: Апосталы, якія найбольш прыбліжаныя да яго, затым фігуры, якія паступова аддаляюцца ад Бога і набліжаюцца да ўзроўню зямлі – архангелы, анёлы і інш. нябесныя істоты. На пэўным узроўні ў гэтую іерархію ўключаюцца людзі: спачатку папа і кардыналы, затым служкі царквы, ніжэй іх і простыя прыхажане. Затым яшчэ далей ад Бога і бліжэй да зямлі размяшчаюцца жывёлы, расліны і сама зямля. А далей ідзе нібы люстраны (зеркальный) адбітак верхняй, зямной і нябеснай іерархіі, але ўжо са знакам “мінус”, па меры парастання зла і блізасці да Сатаны. Сатана размяшчаецца на вяршыне гэтай другой хтанічнай піраміды, выступаючы як сіметрычная Богу істота, зноў жа з адмоўным знакам. Калі Бог – увасабленне Добра і Любові, то Сатана – яго супрацьлегласць, ён сабраў Зло і Нянавісць.
Сярэдневяковы еўрапеец шчыра верыў у гэта бо, уключаючы і вышэйшыя колы грамадства, аж да каралей і імператараў, быў няграматным. Жудасна нізкім быў узровень адукаванасці нават духавенства. Толькі да канца 15 ст. царква ўсвядоміла неабходнасць мець адукаваныя кадры і пачала адкрываць духоўныя семінарыі і школы. Масавая ж культура Сярэднявечча – гэта культура бязкніжная і абапіралася яна не на друкаванае слова, а на вусныя пропаведзі. Гэта была культура малітваў, міфаў, казак, чарадзейных закляццяў. Усё гэта таксама фарміравала менталітэт чалавека Сярэднявечча, вызначала яго паводзіны і ўсю яго дзейнасць.
Хрысціянская царква не прызнавала грэчаскую і наогул язычніцкую навуку і філасофію аж да 10-11 ст. Толькі пасля заваёў арабамі Іспаніі і Сіцыліі з’явілася цікавасць да засваення антычнай спадчыны. Пачынаюць збіраць грэчаскія і нават арабскія рукапісы, перакладаць іх на латынь, асабліваю цікавасць праяўляецца да работ Арыстоцеля, Еўкліда і Пталамея.
У 12 ст. з’яўляюцца універсітэты, якія становяцца асяродкамі навуковых даследаванняў.
У 13 і 14 стст. навука развіваецца ў плане матэматычных і эксперыментальных метадаў (Роджэр Бэкон). Нікалас Арэзм (1330-1382) прапанаваў шэраг смелых ідэй у астраноміі.
Важнае месца ў навуковай культуры Сярэднявечча займала алхімія. Алхімікі шукалі такую субстанцыю “філасофскі камень”, пры дапамозе якой усе металы можна было б ператварыць у золата і срэбра, а таксама забяспечыць чалавеку бессмяротнасць. Першыя работы еўрапейскай алхіміі, якія дайшлі да нас, належаць вялікім эксперыментатарам англійскаму манаху Р. Бэкану і нямецкаму філосафу, якога называлі “величайшим химиком своего времени” Альберту Вялікаму. Сапраўды, алхімія была ў многіх адносінах папярэдніцай сучаснай хіміі.
Самым парадаксальным вынікам навуковай культуры Сярэднявечча з’яўляецца ўзнікненне на базе схаластычных метадаў і іррацыянальнай хрысціянскай дагматыкі новых прынцыпаў навучання, прынцыпова новы спосаб арганізацыі мыслення – дысцыплінарны. Найбольш развітай формай тэарэтычнага мыслення таго часу была тэалогія. Менавіта тэолагі, абмяркоўваючы сінтэз язычніцкай рацыянальнай філасофіі і хрысціянскіх біблейскіх прынцыпаў, прыйшлі да тых форм дзейнасці і перадачы ведаў, якія аказаліся найбольш эфектыўнымі і неабходнымі для ўзнікнення і станаўлення сучаснай навукі: прынцыпы навучання, адзнакі, прызнанне ісціны, якія прызнаюцца ў навуцы і цяпер.
“Диссертация, защита, диспут, звание, сеть цитирования, научный апарат, абъяснение с современниками с помощью опор-ссылок на предшественников, приоритет (авторское право)” – гэта толькі некаторыя адзнакі дысцыплінаванага навуковага мыслення (Петров М.К. Перед “Книгой природы”. Духовные леса и предпосылки научной революции 17 века // Природа. – 1978. – № 8, с. 115). Як бачым, сапраўды заходнееўрапейская тэалогія Сярэднявечча набыла ўсе характэрныя рысы будучых навуковых дысцыплін. У іх ліку – “асноўны набор дысцыплінарных правілаў, спосабаў і патрабаванняў, для таго, каб выхаваць адукаваныя кадры. Вяршыняй гэтых спосабаў выхавання кадраў і становіцца універсітэт. Універсітэт як прынцып, як спецыялізаваную арганізацыю можна лічыць велізарным вынаходніцтвам Сярэднявечча. Адукацыйны грунт трымаўся на антычнай сістэме: вывучэнне 7-мі, так называемых “7-мі свабодных мастацтваў” (як у Кракаўскім універсітэце часоў Скарыны, а гэта 16 ст.): граматыка, рыторыка, дыялектыка, геаметрыя, арыфметыка, музыка, астраномія. Латынь становіцца мовай навукі.
Першым самастойным, спецыфічна еўрапейскім мастацкім стылем Сярэднявечча ў Еўропе быў раманскі, прыкладна з 1000 года да ўзнікнення готыкі, г.зн. да 2-ой паловы і канца 12 ст., а ў некаторых рэгіёнах і пазней. Раманскі стыль узнік у выніку сінтэза рэшткаў мастацкай культуры Рыма, варварскіх плямёнаў, вызантыйскай культурнай традыцыі, бліжнеўсходнімі, германскімі і рысамі стыляў іншых паўночных плямёнаў. Назва “раманскі” – ад слова «Рома», у значэнне “ў манеры рымлян”, указвае на яго сувязь з антычнай, старажытнарымскай культурой. Раманскі стыль развіваецца перш за ўсё ва Францыі (XI в.).
Раманскі стыль – гэта збудаванні, якія моцна стаяць на зямлі. Геаметрыя храма простая і зразумелая, веліч і гармонія, рэльефы і роспісы нагадваюць ідэю грахоўнасці ўсяго зямнога і Страшэннага суда.
У сярэдневяковай культуры вызначаючая роля належыць рэлігійна-філасофскім вучэнням: (Аўгусцін 354-430 – шлях да выратавання душы і да ісціны – шлях да парадку і лічбы, да разумення прыгажосці. Сваю тэорыю Блажэнны Аўгусцін выклаў у 30 кнігах пад назвай «Споведі», якія напісаны ў выглядзе малітваў і распавядаюць аб яго жыцці і думках).
Ідэі Аўгусціна знайшлі адлюстраванне як у раманскім, так і ў гатычным стылях.
Паслядоўнікі Аўгусціна, схаласты (ад греч. scholasticos – школьны) імкнуліся сістэматызаваць хрысціянскае вучэнне і адпаведна аказвалі ўплыў на ўмацаванне строгіх правілаў канона ў мастацтве. У творах схаластаў існавала іерархія – частка, падчастка, глава, пытанне, раздзел, пункт – адпавядала строгай іерархіі ў пабудове сусвету: Бог, анёлы, святые, людзі, жывёлы, расліны, камяниі. На аснове гэтых паняццяў будаваўся дэкор у цэрквах.
Асноўны
від мастацтва раманскага часу – архітэктура, якая існавала ў выглядзе:
замкаў (умацаванне) і сабораў (манастырскі
ансамбль).
Склад замка:
– верхні паверх – сеньёр (жытло гаспадара);
– ніжні паверх (склады, канюшні, загоны для ската);
–
падзямелье (калодзеж і турма).
Манастырскія
ансамблі – аббатства:
храм, памяшканне для аббата, кельі для
манахаў, двор, сад, службовыя пабудовы. Характэрныя
рысы архітэктуры:
прастата формаў, пераважанне масы над
прасторай. Магутныя сцены аб’ядноўваюць
унутранную прастору – месца для маленняў,
адлучанасці ад усяго зямнога – ад знешняга
свету. Памеры храмаў значныя, яны манументальныя,
урачыстыя.