Культура эпохі Сярэднявечча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 20:39, лекция

Описание

1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай культуры.
2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
3 Уплыў рэлігіі на культурнае жыццё
4 Беларускае Сярэдневечча.

Работа состоит из  1 файл

свадьба в турции.doc

— 202.50 Кб (Скачать документ)

     4. раздзяленне свету на: свет Бога і свет чалавека.

     5. рыцарская культура стварае вобраз героя і здзяйсняе рэабілітацыю любові узвышаных адносінаў да дамы (культ «прыгожай дамы» злучыўся з культам Мадонны – Багамаці).

     6. з’яўленне новых формаў і жанраў літаратуры: раман, гарадская сатыра, навелла, лірыка Праванса.

     7. з’яўленне нацыянальных асаблівасцей, звязаных з фарміраваннем нацыянальных дзяржаў. 

     Такім чынам, Сярэдневякоўе адыграла вялікую ролю ў культурным развіцці Еўропы. У гэты перыяд пачынаюць складвацца еўрапейскія нацыі і нацыянальныя мовы, грамадства набывае развітую, шматслойную сацыяльную структуру: развіваюцца гарады, а разам з імі рамёсла, гандаль, школы і універсітэты, мастацтва ва ўсіх асноўных яго відах.

     Сярэднявечча  ў Заходняй Еўропе – час напружанага  духоўнага жыцця, складаных і  цяжкіх пошукаў светапоглядных уяўленняў, якія маглі б аб’яднаць гістарычны вопыт і веды, назапашаныя на працягу тысячагоддзяў. Імкнучыся прымірыць веру і розум, малюючы карціну света на аснове даступных ім ведаў і з дапамогай хрысціянскіх дагматаў, культура Сярэднявечча стварыла новыя мастацкія стылі, новы гарадскі стыль жыцця, новую эканоміку, падрыхтавала свядомасць людзей да прымянення механічных прылад і тэхнікі. Сярэднявечча пакінула нам і важнейшыя дасягненні духоўнай культуры, у тым ліку інстытуты навуковых ведаў і адукацыі, напрыклад, універсітэты. Узнікла новая дысцыплінарная структура пазнання, без якой была б немагчымай сучасная навук. Нават фантастычныя рэцэпты алхімікаў, адыгралі сваю ролю ў працэсе ўдасканалення духоўных сродкаў мыслення, агульнага культурнага ўзроўню. 

 

     Мастацтва заходнерускіх зямель 

     Паводле летапісаў, на тэрыторыі Беларусі ў  канцы 1 – пачатку 2 тыс. н.э. жылі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы, ці палачане, (паўночная частка сучаснай Беларусі – басейн Заходняй Дзвіны) і дрыгавічы (басейн Прыпяці і тэрыторыя на поўдзень ад лініі Барысаў-Лагойск-Заслаўе) належалі да найбольш развітых у сацыяльна-эканамічных адносінах плямён. Ужо да сярэдзіны 9 ст. дрыгавічы і палачане мелі свае “княжанні”. У канцы 10 ст. у Полацку княжыў Рагвалод з сынамі, а ў Тураве – Тур. Уключэнне тэрыторыі крывічоў і дрыгавічоў у склад Кіеўскай дзяржавы садзейнічала сацыяльна-эканамічнаму развіццё гэтых зямель.

     Пры ўсёй агульнасці мастацтва Кіеўскай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яно мела сваю спецыфіку, свае адметныя асаблівасці. Найбольш яскрава яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі. Інтэнсіўным эканамічным і культурным развіццём Полацкае княства абавязана свайму геаграфічнаму становішчу: па яго землях пралягалі гандлёвыя шляхі, што звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай, Скандынавіяй, а таксама з Захадам. Сувязі з гэтымі краінамі, несумненна, уплывалі на мастацтва Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку 12 ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

     Асновай і своеасаблівасцю полацкага  дойлідства быў вежападобны храм з паступовым узмацненнем вертыкалізму кампазіцыі, што можна растлумачыць адыходам ад візантыйска-кіеўскіх традыцый.

     Пэўнае  ўздзеянне на полацкае мастацтва  аказала раманскае мастацтва, адзнакі якога заўважаюцца ў фрэсках храма-пахаальні Ефрасіннеўскага манастыра (пач. 12 ст.). Аднак засваенне сусветных мастацкіх стыляў не было механічным. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі, перапрацоўвалі візантыйскія і раманскія формы. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм – найбольш характэрная асаблівасць многіх помнікаў мастацтва заходніх зямель Русі.

     Адна  з найбольш важных адзнак развіцця ўсходніх славян на рубяжы 1 і 2 тыс. н.э. – узнікненне раннефеадальных гарадоў. Іх з’яўленне было вынікам фарміравання новага класавага грамадства – феадалізму, далейшага развіцця вытворчых сіл.

     Назва “горад” паходзіць ад слова “гарадзіць”, “агароджваць”, бо кожны старажытны горад быў абнесены абарончымі збудаваннямі. Найбольш старажытныя гарады ў мэтах павышэння бяспекі і скарачэння працаёмкіх работ па ўзвядзенню абарончых збудаванняў размяшчаліся на мысах высокага карэннага берага, утвораных упадзеннем прытока ў буйную раку. Рака і прыток гарантавалі бяспеку гораду як мінімум з двух бакоў. Штучныя абарончыя збудаванні – роў і вал – узводзілі спачатку толькі з напольнага боку, а пазней – па ўсяму перыментру дзядзінца.

     Дзядзінцы старажытных гарадоў, як правіла, мелі невялікія памеры. Планіроўка старажытных гарадоў вызначалася тапаграфічнымі ўмовамі мясцовасці. У 10-11 ст. дзядзінцы, размешчаныя на мысах, звычайна мелі трохвугольную форму (Полацк, Тураў, Гродна, Слуцк, Брэст). Гандлёва-рамесныя пасады забудоўваліся па берагах рэк, што было абумоўлена патрэбай сяліцца бліжэй да водных гандлёвых шляхоў і мець ваду для вытворчых мэт. У 11 і асабліва ў 12 ст. узнікаюць пасяленні з круглымі або авальнымі ў плане дзядзінцамі з абарончымі валамі па ўсяму перыметру, якія паўкольцам абкружаюць вакольныя гарады (Пінск, Слонім).

     Асновай планіровачнай структуры гарадоў былі вуліцы і завулкі. Адным з важных планіровачных элементаў горада з’яўлялася гандлёвая плошча, рынак. Транзітны і мясцовы гандаль, абмен і продаж прывазных і мясцовых тавараў былі адной з асноўных функцый сярэдневяковага горада.

     Адна  з характэрных рыс раннефеадальных  гарадоў як пасяленняў новага тыпу – развіццё манументальнага дойлідства. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства выклікала патрэбу ва ўзвядзенні культавых будынкаў спачатку ў цэнтрах асобных княстваў, а потым і ў іншых населеных пунктах. Старажытныя цэрквы былі не толькі асяродкам рэлігійнага жыцця, сродкам распаўсюджвання хрысціянскага веравызнання і феадальнай класавай ідэалогіі, але ў выпадку небяспекі і магутным сродкам абароны. Для царквы ў горадзе выбіралася лепшае месца, і яна часам станавілася планіровачным цэнтрам навакольнай забудовы.

     Асноўным  тыпам народнага жылля было драўлянае наземнае аднакамернае збудаванне зрубнай канструкцыі. У якасці будаўнічага матэрыялу звычайна выкарыстоўвалі драўніну хваёвых парод. Жылыя пабудовы мелі квадратную, радзей прамавугольную формы. Гаспадарчыя пабудовы ў гарадах мелі той жа характар, што і жылыя. Гэта былі наземныя аднакамерныя збудаванні зрубнай канструкцыі, але яна не мелі уцяпляльных пазоў і мохавых пракладак паміж вянкамі.

     Археалагічныя даследаванні сведчаць, што большасць  збудаванняў на тэрыторыі Беларусі рабілася выключна з дрэва. Толькі пасля  ўтварэння і ўмацавання раннефеадальнай  дзяржавы перад архітэктурай паўсталі новыя задачы, якім павінны былі адпавядаць і прынцыпова новыя тыпы ўбудаванняў.

     У сталіцы Старажытнарускай дзяржавы Кіеве мураванае будаўніцтва  пачалося ў канцы 10 ст., калі з дапамогай  візантыйскіх дойлідаў была ўзведзена  першая манументальная царква – Дзесяцінная. На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытным каменна-цагляным будынкам быў Сафійскі сабор у Полацку, узведзны ў сярэдзіне 11 ст., неўзабаве пасля пабудовы Сафійскіх сабораў у Кіеве і Ноўгарадзе. Дакладная дата яго ўзвядзення невядома, аднак у 60-гадах 11 ст. Сафія полацкая ўжо існавала, бо аб ёй упамінаецца ў “Слове аб палку Ігаравым”. Полацкая Сафія належала да даволі рэдкага на Русі тыпу крыжова-купальных храмаў.

     Пасля ўзвядзення Сафійскага сабора манументальнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі часова прыпынілася. Неабходныя ўмовы для далейшага манументальнага будаўніцтва выспелі толькі к пачатку 12 ст., калі на тэрыторыі адносна адзінай раннефеадальнай Кіеўскай дзяржавы пачалі ўтварацца самастойныя феадальныя княствы. Адным з першых будынкаў уласна полацкай архітэктуры, узведзеным, верагодна, у 20-30 гг. 12 ст., з’яўляецца Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра.

     Сярод манументальных збудаванняў старажытных  полацкіх дойлідаў у найбольш захаваным  стане знаходзіцца толькі адзін  помнік – Спаскі сабор Ефрасіннеўскага  манастыра. Усе іншыя вядомы па матэрыялах археалагічных раскопак.

     Такім чынам, ва ўтварэнні новага мастацкага напрамку ў старажытнарускай архітэктуры  полацкае дойлідства адыграла адну з  вядучых роляў. Але стварыўшы  базу для бліскучага росквіту архітэктуры  Смаленска, само полацкае дойлідства стала паступова занепадаць. Эканамічнае і палітычнае аслабленне Полацкай зямлі, звязанае з феадальнымі міжусобіцамі і шматлікімі войнамі, прывяло да таго, што манументальнае будаўніцтва к канцу 12 ст. тут амаль поўнасцю спынілася.

     Другая архітэктурная школа, якая склалася на тэрыторыі Беларусі ў 12 ст. – гродзенская. Адзіны помнік гродзенскай архітэктуры 12 ст., які часткова захаваўся да нашага часу, – царква Барыса і Глеба на Каложы, на ўскраіне старажытнага Гродна. Для гродзенскага дойлідства 12 ст. не знаходзіцца блізкіх аналагаў у архітэктуры іншых зямель тых часоў, таму можна канстатаваць, што тут у 12 ст. існавала свая самастойная своеасаблівая архітэктурная школа.

     У 13 ст. умовы для манументальнага  будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленне Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут практычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні тыпу веж-данжонаў, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар.  

     Жывапіс. На заходніх землях Русі манументальны жывапіс атрымаў самабытнае развіццё, спалучыўшы народныя традыцыі і лепшыя візантыйскія ўзоры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі самымі старажытнымі творамі гэтага мастацтва з’яўляюцца фрэскавыя роспісы полацкіх храмаў; Сафійскага сабора (11 ст.), Бельчыцкага і Спаса-Ефрасіннеўскага манастыроў (першая палова 12 ст.). Далейшае развіццё манументальнага жывапісу можна прасачыць па роспісах храмаў Смаленска, які меў цесныя эканаміччыя і культурныя сувязі з Полацкам. Першыя звесткі аб фрэсках смеланскіх храмаў адносяцца да сярэдзіны 12 ст. Праёмы акон былі распісаны геаметрычнымі і расліннымі арнаментамі, падлога ўпрыгожана паліўнай керамічнай пліткай. На рубяжы 12-13 стст. у смаленскім жывапісе паступова складваецца свій стыль, у якім назіраецца прыкметны адыход ад папярэдніх традыцый – статычнасці, плоскасці. Для яго характэрны глыбокая псіхалагічная характарыстыка, эмацыянальнасць і значнасць вобразаў, разнастайныя ракурсы фігур. Складваліся гэтыя рысы смаленскага жывапісу пад пэўным уплывам манументальнага мастацтва полацкіх майстроў.

     Такім чынам, манументальны жывапіс на тэрыторыі Беларусі ў 12-13 стст. па сваіх  мастацкіх якасцях, тэхнічных прыёмах  стаяў на ўзроўні лепшых твораў старажытнарускага мастацтва таго часу.

     З прычыны фрагментарнасці полацкіх і смаленскіх фрэсак, што захаваліся, і амаль поўнай адсутнасці іканапісу 11-13 стст. важнай крыніцай вывучэння  тагачаснага жывапісу з’яўляецца мініацюра. Эвалюцыя мініяцюры звязана з гісторыя рукапісаў. Да паловы 14 ст. рукапісы пісаліся на пергаменце, а пазней на паперы замежнай вытворчасці. Тэкст пісалі спецыяльна апрацаванымі “чаротамі”, “варонавымі”, або часцей за ўсё гусінымі пер’ямі. Мініяцюры пісаліся разведзенымі на жаўтку тэмпернымі фарбамі расліннага або мінеральнага паходжання. Часта выкарыстоўвалася золата, што накладвалася на спецыяльна падрыхтаваны грунт. Вялікая ўвага ўдзялялася вонкаваму выгляду рукапісных кніг. Аправа рабілася з добра выструганых дошчачак, абцягнутых скурай. Асобныя рукапісы аздябляліся срэбнымі або залочанымі зпрыгожаннямі, у выкананні якіх удзельнічалі “залатых спраў майстры” і эмальеры. Перапіска і аздабленне кніг было справай вельмі складанай і доўгай – часта рукапіс стваразся гадамі.

     У стылістыцы старажытнай полацкай архітэктуры і манументальных роспісаў побач з візантыйскімі рысамі даследчыкі адзначаюць і пэўны ўплыў раманскага мастацтва. Гэты ўплыў перш за ўсё абумоўлены геаграфічным становішчам Беларусі, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да Захаду, дзе ў 11 і 12 стст. імкліва развіваўся раманскі стыль. З раманскім мастацкім светам непасрэдна межавалі заходнія княствы – Галіцка-Валынскае і Полацкае.

     Пранікненню раманскіх формаў у мініяцюру  маглі садзейнічаць лацінскія рукапісы, якія з’явіліся ў заходнерускіх землях ужо ў 11 ст.

     Скульптура  і дробная пластыка. Шматлікія помнікі мастацтва 9-10 стст. адлюстроўваюць язычніцкія магічныя ўяўленні ўсходніх славян. Пластыка знаходзілася ля вытокаў мастацтва славян. Мініяцюрныя скульптуркі археолагі знаходзілі ў пахаваннях 8-пачатку 10 ст.

     Старажытныя разьбярскія традыцыі прасочваюцца на касцяных шахматных фігурках. Першае знаёмства з шахматамі ў насельніцтва тэрыторыі Беларусі адбылося не пазней 11 ст., аб чым сведчыць фігура каня, знойдзеная пад Мінскам. Траплялі шахматы з Персіі і Сярэдняй Азіі. Паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот, шахматныя фігуры насілі абстрактны характар. Рамеснікі Кіеўскай Русі выраблялі стылізаваныя шахматныя фігуры па ўсходніх узорах. Большасць фігур мела форму цыліндрыкаў, конусаў, пірамідак. Апрача абстрактных шахматных фігур папулярнымі былі так званыя шахматы “з тварыкамі”, якія вырабляліся ў рэалістычнай манеры. Іх выраблялі з косці ці каменю. Кожная такая фігурка 12-13 стст. – гэта па-майстэрску выкананая мініяцюрная скульптура, у якой адначасова адлюстраваны жывыя назіранні разбяра і вопыт мастацкай разьбы, набыты славянамі яшчэ ў часы язычніцтва.

Информация о работе Культура эпохі Сярэднявечча