Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 20:39, лекция
1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай культуры.
2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
3 Уплыў рэлігіі на культурнае жыццё
4 Беларускае Сярэдневечча.
У гэты час даволі паспяхова развіваецца архітэктура. Будаўніцтва храмаў, манастырскіх збудаванняў. Круглыя ці шматвуголныя саборныя цэрквы нагадвалі візантыйскія храмы. Найбольш вядомыя – сабор Сан-Вітало візантыйскага імператара Юсціаліана ў Равенне і 8-мі верхавая палацавая капэла Карла Вялікага ў Ай-ля-Капелле (зараз Аахен у Германіі). Цікавыя пабудовы ў раманскім стылі – манастырскія комплексы. Манастыры, характэрныя рэлігійныя і сацыяльныя з’явы той эпохі, патрабавалі аграмадных памяшканняў, бо тут размяшчаліся і часоўні, і бібліятэкі, майстэрні, пакоі для пражывання манахаў і г.д. Вядомыя такія манастырскія комплексы, як Монте-Кассіно (Італія), на востраве Райхенаў (Германскі бок возера Констанс) і інш. Узводзяцца каменныя арачныя пабудовы – віднае дасягненне архітэктуры раманскага перыяду (с. 138-139 Краткая).
Скульптура. Большасць раманскіх скульптур служыла як структурным канструктыўным, так і эстэтычным мэтам і з’яўлялася неад’емнай часткай царкоўнай архітэктуры. Так, у раманскіх саборах Францыі ў Правансе, Бургундзіі, Аквітаніі мноства скульптур размяшчалася на фасадах, а статуі – на калонах, падкрэсліваючы вертыкальныя элементы.
Жывапіс. У асноўным – гэта жывапісныя кампазіцыі па біблейскіх сюжэтах і з жыцця святых. Мазаіка, як і жывапіс, шырока выкарыстоўвалася ў архітэктурным афармелнні цэркваў. Напрыклад, сабор Святога Марка (Венецыя) і ў сіцылійскіх цэрквах, у Монрэалі і Цэфалу.
Дэкаратыўнае мастацтва высокага ўзроўню дасягнула ў ілюстраванні рукапісаў (с. 142-143), малюнкі вялікіх літар, арнаменты і г.д. (Скарынінскія выданні як прыклад).
Апрацоўка металаў – прадметы для царкоўных набажэнстваў, царкоўных рытуалаў, ювелірныя ўпрыгожванні. Знакаміты майстар па металу Ражэ з Гельмарсхаузена, германец, вядомы сваімі бронзавымі вырабамі і французскі майстар эмалі Годфруа де Клер.
Самым
вядомым прыкладам раманскага
тэкстыльнага твора
з’яўляецца вышыўка 11 ст., якая называецца
“Габелен з Байя”.
Раманскі стыль не змог пераадолець супрацьстаянне матэрыяльнага і духоўнага. Гэту задачу вырашыў другі стыль Сярэднявечча – гатычны, які прыйшоў на змену раманскаму. Паварот да готыкі пачаўся з архітэктуры, а ўжо потым пашырыўся на скульптуру і жывапіс. У адрозненні ад пабудоў раманскага стылю, якія мелі авальныя, паўкруглыя формы, гатычныя храмы як бы цягнуцца ў неба, яны высокія, надзвычай працяглыя і масіўныя. Але нас, сучаснікаў хмарачосаў (небоскребов), уражвае не столькі вышыня і масіўнасць гатычных пабудоў, колькі багацце ўпрыгожання іх і знешняя і ўнутраная насычанасць храмаў.
Гатычны стыль – аб’яднанне архітэктуры, скульптуры і жывапісу. Каляровыя вітражы і адухоўленая скульптура, вытанчаныя формы арак, удлінённых зверху. Гатычны сабор больш грандыёзны, чым раманскі, але і больш дэмакратычны: у ім няма чоткага падзелу прасторы, які меўся ў раманскіх пабудовах. З’явіліся вялікія вокны з вітражамі, мноства скульптур і нават скульптурных кампазіцый. Яны ўпрыгожылі ўсе элементы будынка ўнутры і асабліва звонку, на фасадах (саборы Парыжскай Багамацеры, Рэймскі, Кельнскі).
У гатычнай архітэктуры здзяйсняўся пошук канструктыўных рашэнняў (стрэльчатая арка, нервюры – рэбры звода, аркбутаны – паўаркі, якія трымаюць цяжкасць звода галоўнага нефа за сцены сабора, звонку і перадаюць яе на контрфорсы, што знаходзяцца таксама звонку, слупы – уся гэта сістэма канструкцыі стварае каркас і дае магчымасць стварыць будынак любой вышыні і дліны). Агульнай ідэе касмічнасці служыць уся своеасаблівасць гатычнага дэкора.
13-14 стст. – час расквіту гатычнага стыля, расквіту сярэдневяковага мастацтва, навукі, развіцця універсиітэтаў, культуры, літаратуры.
Не
меншую ролю, чым у папярэдні перыяд адыгрываюць
філасофскія плыні (Фама Аквінскі каля
1227-1274, вучэнне «тамізм» – імкненне прымірыць
розум і веру. Фама разважае аб уласцівасцях
прыгажосці: цэласнасці, гармоніі, промністасці.
З гэтым апошнім паняццем звязаны ўяўленні
аб яркасці колера, значэніі света і знаходзіць
сваё ўвасабленне ў мініацюрах, у вітражах).
Гатычны
стыль узнік у Францыі каля
1140 г. У сувязі з ростам гарадоў, зноў
жа самым патрэбным стала
Сабор у Сярэднявеччы быў нечым большым, чым толькі мексцам для царкоўнай службы. Гэта быў цэнтр усяго грамадскага жыцця: чыталіся універсітэцкія лекцыі, адбываліся тэатральныя спектаклі (містэрыі), часам там засядаў парламент, зрэдку, але нават заключаліся гандлёвыя дагаворы. Многія гарадскія саборы былі такімі вялікімі, што яго не магло запоўніць усё насельніцтва горада, напрыклад, сабор у Страсбургу, закладзены ў 1276 г. (с. 157). І каля сабораў “кіпела” жыццё з усімі яго страсцямі і інтарэсамі, а самі саборы былі ўвасабленнем дзейснага жыцця. Нават высокія башні былі дазорнымі башнямі, калакольны звон прызываў гараджан і на малітву, і на сходкі.
Усё мастацкае ўпрыгожванне гатычных храмаў, уключаючы статуі, рэльефы, вітражы і алтарны жывапіс успрымаўся як энцыклапедыя ведаў Сярэднявечча, зразумела, падпарадкаваных багаслоўю. Аднак у незвычайны шэраг вобразаў-упрыгожванняў даволі часта ўпляталіся такія, якія мелі самыя аддаленыя адносіны да царкоўнай канцэпцыі светабудовы, а то і зусім не мелі. У гэтых вобразах і сцэнах знайшлі адлюстраванне народныя ўяўленні. Часта сустракаюцца жанглёры, музыканты і танцоры, гратэскныя сцэны. Так, на капітолі Страсбургскага сабора паказаны царкоўная месса з удзелам ваўкоў, казлоў, лісіц і зайцаў; усе гэтыя жывёлы трымаюць крыжы, евангелія і іншыя царкоўныя атрыбуты.
Скульптура, як і архітэктура, выразіла настроі, спадзяванні, светапоглядныя ўяўленні чалавека Сярэднявечча. Мастацтва гаварыла аб жыцці, а яно было не толькі цікавым, але і драматычным. Сярэдневяковы прыгонны – гэта ўжо не раб. За ім прызнаюцца правы чалавека, але фактычна ён бяспраўны і церпіць беды і прыніжэнні. І гэтыя пачуцці, пакуты – галоўны нерв гатычнага мастацтва. Нездарма, адным з вядучых сюжэтаў быў сюжэт, звязаны з пакутамі Хрыста, пакуты Іова. Скульптуры, дзе ўжо прысутнічаюць праўдзівыя дэталі псіхалагічных перажыванняў. Характэрнай з’яўляецца выява ўкрыжаванага Хрыста: галава ў цярновым вянку, кроў льецца па змучанаму пакутамі целу, рэбры выпіраюць, ногі сагнутыя, рукі, прабітыя цвікамі худыя, як у шкілета. Да готыкі мастацтва ведала Хрыста іншага: Хрыста – добрага пастыра, Хрыста ў славе, Хрыста – грознага суддзю. Тут Хрыстос, як звычайны чалавек, які церпіць пакуты, боль, смерць ад багатых грэшнікаў. Або скульптура Шартрскага сабора “Ахвярапрынашэнне Авраама” (с. 159 Краткая). Аўраам рыхтуецца прынесці ў ахвяру свайго сына Ісаака. У хлопчыка ўжо звязаныя рукі і ногі, бацька пакорліва павярнуў галаву ў бок анёла, які прадрашае лёс сына. Рука яго міжвольна пяшчотна дакранаецца да шчакі дзіцяці, перадаючы яму сваю любоў, і ў той жа час, нібы жадаючы абараніць яго.
Сярэдневяковая музыка пераважна было духоўнага характара, абслугоўвала і была састаўным элементам калалічнай мессы. Разам з тым, ужо ў раннім Сярэднявеччы фарміруецца свецкая музыка. Першай важнай формай яе сталі песні трубадураў. Вяршыня мастацтва трубадураў дасягнута каля 1200 года Бернарам дэ Вельтадорнам, які стварыў славутыя 3 тэксты аб трагічным каханні.
Манументальны жывапіс – жывапіс алтароў. Самым вядомым творам гатычнага жывапісу з’яўляецца роспіс алтара ў г. Тржэбоне (Чэхія) невядомага аўтара “Воскресение Христа” (с. 169). Тут надзвычай адметна выпісаны вартавыя. Майстар намаляваў іх і не спячымі, і не прачнуўшыміся, а паўсоннымі: яны і самі не ведаюць, бачаць яны ўсё ў сне ці на яве. Адзін глядзіць проста на Хрыста апухшымі ад сну вачыма, у другога хоць і адкрытыя вочы, але ён бессэнсоўна глядзіць, не разумеючы, што адбываецца, трэці напужаны, чацвёрты спіць. Твары іх грубаватыя, прастанародныя, надзвычай рэальныя, у кожнага свій характар. Так жа рэалістычна выпісана і выява Хрыста: асабліва уражваюць раны на яго целе. Або алтарная кампазіцыя “Избиение младенцев” краковской школы. Тут ужо прасочваюцца нават элементы натуралізма.
Тэатр Сярэднявечча. Па іроніі гісторыі, тэатр у форме літургічнай драмы адраджаецца ў Еўропе Рымскай каталіцкай царквой. Тады, калі царква шукала шлдяхі пашырэння свайго ўплыву, яна часта прыстасоўвала язычніцкія і народныя святы, многія з якіх мелі элементы тэатралізацыі. У 10 ст. многія царкоўныя святы забяспечвалі магчымасць тэатралізаваных дзействаў. Нават сама царкоўная месса па сутнасці з’яўляецца не больш чым драмай. Некаторыя святы былі якраз і знакамітыя, і вядомыя, і любімыя дзякуючы сваёй тэатральнасці. Так, напрыклад, шэсце да царквы на вербніцу (вербная нядзеля).
У 925 г. сталі вядомымі так званыя трохгалосныя тропы (дыялог паміж трыма Марыямі і анёламі каля магілы Хрыста) невядомага аўтара. Твор, які лічыцца вытокам літургічнай драмы. У 970 г. з’явіўся запіс інструкцыі да гэтай драмы, дзе ўжо адкрыта ўключаліся элементы тэатра: касцюм і жэсты.
На працягу наступных 200 год літургічная драма развівалася, хаця і павальна ўключаючы ў сябе розныя біблейскія гісторыі, якія разыгрывалі свяшчэннікі ці хлопчыкі з хора. Першапачаткова ў якасці касцюмаў і дэкарацый выкарыстоўвалася адзенне царкоўнікаў і архітэктурныя дэталі царквы, аднак хутка вынайшлі спецыяльныя дэталі афармлення спектакля. У драматургіі падобных п’ес з’явіліся сюжэты аб стварэнні свету, укрыжавання Хрыста і інш. біблейскія сюжэты. Хаця царква падтрымлівала раннюю літургічную драму, бо яна насіла дыдактычны (павучальны) характар, тым не менш з цягам часу пачалі перабольшваць у ёй відовішчнасць і пацяшальнасць, і царква пачала ставіцца да п’ес насцярожана. Драматычныя відовішчы былі вынесены са сцэн храмаў на плошчы і кірмашы. Драма стала больш свецкай па свайму характару. Налічвалася ў 14 ст. да 40 п’ес у кожным драматцргічным цыкле. Кожная пастаноўка працягвалася 1-2 дні і ставілася 1 раз у месяц. Касцюмы, абстаноўка і бутафорыя не адпавядалі часу біблейскай падзеі, а былі сучаснымі, але ніхто з гледачоў не звяртаў на гэта ўвагі, бо галоўным было не імкненне рэалістычна паказаць падзеі, а проста паказаць, расказаць аб падзеях, апісаных у свяшчэннай кнізе. Разам з тым часам падзеі маглі перадавацца настолькі дакладна і рэалістычна, што акцёры ледзь не паміралі, калі іх укрыжоўвалі або каралі смерцю на віселіцы, або акцёры, якія ігралі д’ябла, буквальна згаралі.
У
той жа самы час паявіліся народныя п’есы,
свецкія фарсы і пастаралі
як правіла ананімных аўтараў. Хаця і напісаныя
на тэмы хрысціянскага багаслоўя з адпаведнымі
персанажамі, п’есы-маралітэ не разыгрывалі
біблейскіх эпізодаў. Яны былі алегарычнымі
драмамі і выконвалі іх прафесіяналы (напрыклад,
жанглёры). Такія п’есы, як “Чалавек”
расказвалі пра жыццёвы шлях чалавека-індывіда.
Мараль (адсюль і назва – маралітэ) заўсёды
аб’яўлялася дакладна і зразумела. У ліку
алегарычных персанажаў вытсупалі такія
фігуры, як Смерць, Зло, Добрыя Справы і
іншыя заганы і дабрачыннасці.
Рысы духоўнай культуры Сярэдневякоўя:
1) дамініраванне хрысціянскай рэлігіі (новая светапоглядная апора свядомасці);
2) традыцыяналім, рэтраспектыўнасть (ананімнасць твораў, абмежаванне свабоды творчасці межамі тэалагічна ўнармаванага светапогляду, кананічнасць);
3) сімвалізм (тэкст, Біблія – падстава для роздумаў, талкаванняў);
4) дыдактызм (дзеячы сярэдневяковоай культуры – прапаведнікі, выкладчыкі багаслоўя);
5) універсальнасць, энцыклапедычнасць ведаў, годнасць мысліцеля, яго эрудыцыя (стварэнне кампіляцый, «сумм» – «Сумма тэалогіі» Фамы Аквінскага);
6) рэфлексіўнасць, псіхалагічная самапаглыбленасць (роля споведзі ў духоўным жыцці чалавека, ачышчэння, шчырасці для яго душэўнага выратавання, «Споведзь» Аўгусціна);
7)
гістарызм (ідэя непаўтарымасці падзей,
іх адзінкавасць, унікальнасць факта з’яўлення
Хрыста як пачатка гісторыі).
Асаблівасці культуры Сяредневякоўя:
1. дагматызм, аўтарытарнасць сістэмы каштоўнасцей, ідэйная нецярпімасць (патрыстыка – вучэнне бацькоў царквы, асноўны рэлігійны напрамак пераходнай эпохі).
2. супярэчлівасць (з аднаго боку, раздробленасць быція, кожны народ мае свой уклад жыцця і цяга да Усеадзінства – Град Боскі на зямлі, з другога боку пакутніцкае адмаўленне ад свету – аскетызм і цяга да насільнага сусветнага пераўтварэння свету – крыжацкія паходы. Гэта супярэчлівасць выступала двіжучай сілай развіцця культуры, падчас якога чалавек паступрова пачынае звяртацца да самога сябе, а не толькі да Бога.
3. двойственнасць (культура эліты з яе рацыянальнай карцінай свету і народная культура з бессвядомымі рэакцыямі ў светаадчуванні). Двойственнасць таксама праяўлялася і на ўзроўні асобнага чалавека (носьбітамі супрацьлеглых тэндэнцый часта выступалі адны і тыя ж людзі).