Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра. Творчасць Уладзіслава Галубка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 01:10, лекция

Описание

Сапраўднае прозвішча Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч, але псеўданім Галубок стаў прозвішчам, узаконеным пашпартам. Нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я перабіраецца ў Мінск. Уладзіслаў закончыў мінскае царкоўна-прыхадское вучылішча, затым гарадское вучылішча. Зусім маладым хлопцам яму давялося адначасова вучыцца і працаваць у чыгуначным дэпо. Адчуваючы патрэбу ў творчай дзейнасці, Уладзіслаў асвоіў ігру на некалькіх музычных інструментах, цікавіўся жывапісам (нават некаторы час працаваў у майстэрнях прафесіянальных мастакоў Пракоф’ева, Сухоўскага), прымаў удзел у аматарскіх драматычных гуртках. З юнацтва гэта быў чалавек шматбаковых здольнасцяў.

Работа состоит из  1 файл

Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра.галубок.docx

— 31.64 Кб (Скачать документ)

Некаторыя сцэны п’есы “Ганка” вызначаюцца  глыбокім лірызмам. У першую чаргу  гэта сцэны звязаныя з вобразам Ганкі  – жывой летуценнай дзяўчыны.    

2. Сатырычныя камедыі. У аснове гэтых твораў Галубка звычайна ляжыць сацыяльна-бытавы канфлікт, які вырашаецца з дапамогай камічных калізій. Так, п’еса “Пісаравы імяніны” (першапачатковыя варыянты назвы – “Залёты дзяка”, “Хвароба ў добрым здароўі”) арыентавана на выкрыццё чыноўніцтва, якое пануе ў сельскай мясцовасці. Прадстаўнікі чыноўніцкай “гвардыі” збіраюцца на імянінах у пісара. Тут і фельчар, і настаўнік, і ўраднік, і дзяк. Сродкамі сатыры і гумару аўтар стварае тыповыя мастацкія вобразы гэтых чыноўнікаў. Асноўны сродак сатырычнай характарыстыкі персанажаў у п’есе – прыём самавыкрыцця, г. зн. персанажы самі вызначаюць сваю вартасць, свае заслугі. Галубок дабіваецца камічнага эфекту тым, што раскрывае неадпаведнасць паміж знешняй важнасцю персанажаў і іх унутранай пустатой.     

“Пісаравы імяніны” напісаны з выкарыстаннем  вадэвільных элементаў. П’еса насычана прыпеўкамі, жартамі. Асабліва ў 2 часцы, калі на пярэдні план выходзіць жонка пісара і яе заліцанні з дзякам.     

Вялікую ўвагу ў сатырычных камедыях аўтар надае мове герояў. Мова выкрывае ўласцівасці натуры чалавека, яго лад мыслення. У “Пісаравых імянінах” выразнай камічнасцю характарызуецца мова дзяка, што ўяўляе сабой сумесь рускай, беларускай і царкоўнай моў. У камедыі “Суд” Галубок шырока выкарыстоўвае народную лексіку: афарызмы, фразеалагізмы для сатырычнага эфекта.     

У сатырычных камедыях Галубок арыентуецца  на фальклорныя традыцыі, на традыцыі народнага тэатру. Так,  “Пісаравы  імяніны” у аснове свайго сюжэта маюць  казку “Ксёндз, баба і мужык”. “Суд” мае шмат агульнага з батлеечна-інтэрмедыйнымі творамі. Сяляне Авечка, Гарбуз з’яўляюцца ўвасабленнем народнай мудрасці, дасціпнасці, знаходлівасці, як і многія батлеечныя героі.    

Адначасова  Галубок арыентуецца і на літаратурныя традыцыі Дуніна-Марцінкевіча, Гогаля. У п’есе “Пісаравы імяніны” відавочна арыентацыя на апавяданне Коласа “Пісаравы імяніны” (1908). У абодвух творах ёсць нават аднолькавыя імёны.     

3. Гістарычныя драмы. У. Галубок у ліку першых пісьменнікаў, хто звярнуўся да паказу гістарычнага мінулага ў драматургіі.     

П’еса “Пан Сурынта” пераносіць чытачоў і гледачоў у 17 ст. У творы ў пэўнай ступені рэалістычна адлюстравана жыццё прыгонных сялян у 17 ст. Разам з тым характары герояў выпісаны згодна фальклорным традыцыям: пан Сурынта паказаны шаржыравана, ён нагадвае казачнага пана з наўмысна падкрэсленай злосцю, жорсткасцю ў паводзінах. У сваю чаргу станоўчыя героі: рэвалюцыйна настроены парабак Віцька, панская ахмістрыня Агата, якая далучаецца да паўстанцаў – гэтыя героі рамантызуюцца. Сацыяльны канфлікт у творы – канфлікт паміж панамі і сялянамі, таксама згодна фальклорным традыцыям, вырашаецца прамалінейна. С. Лаўшук называе гэту драму фальклорна-гістарычнай.    

Драма заснавана на мастацкім прыёме пазнавання – пан Сурынта пазнае, што парабчанка Кася, якую ён мае за каханку, яго дачка. (выкрадзеная ў маленстве казаком, які хацеў адпомсціць за зверскія ўчынкі Сурынце, забіўшы яго, але пацэліў у жонку.) Момант пазнавання становіцца пераломным у сюжэце п’есы і ў жыцці саміх герояў твора. Ён вядзе да развязкі сацыяльнага канфлікту. Развязка п’есы па сваёй эмацыянальнай напружанасці блізкая да апошняй сцэны Купалаўскага “Раскіданага гнязда”. Сымон: “На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!”. Віцька: “Шырокая дарога перад намі – увесь белы свет!.. Палі ўсё , Агата!.. Няхай агонь яскравы на попел нішчыць месца людское нядолі!.. Ну, Касенька, у дарогу!..”. Любоў Карабанава называе п’есу рэвалюцыйна-гістарычнай.    

Яшчэ  адна з лепшых гістарычных драм Галубка  – “Плытагоны”. Сам аўтар называе яе “драмай з мінулага плытніцкага жыцця”. Сапраўды гэта замалёўка, драматычная гісторыя кахання, драматызм якой абумоўлены гістарычнымі падзеямі дарэвалюцыйнага мінулага.     

Сацыяльна-бытавы канфлікт у п’есе выяўляецца ў  негатыўных узаемаадносінах паміж  заможнымі сялянамі і плытагонамі [з адного бокузаможныя сяляне Тамаш, Праксэда – яго жонка, Базыль, Васіль – яго сын; з другога – плытагоны Андрэй, Адзінота, Жаўрук, Кучма.] і ў адсутнасці паразумення паміж бацькамі і дзецьмі [карчмар Янкель і яго дачка Рэвека, Тамаш і яго дачка Кася].     

 У пэўнай  ступені ў драме прысутнічае  нацыянальна-рэлігійны канфлікт: Янкель, якога плытагоны лічаць сваім  братам, заступаюцца за яго перад  жулікаватым Гапцулем (які трапіў у плытагоны пасля таго, як будучы дзякам абрабаваў царкву), не хоча шлюбу сваёй дачкі з неізраільцянінам плытагонам Андрэям (Янкель. Кожнай птушцы свой куст, табе будзе хрысціянка, а ёй Ізраіль. Андрэй. А калі наадварот. Янкель. Сам бог супраць гэтага.).      

   Майстра стварэння камедыйных сітуацый, У. Галубок, і ў гэтай драме выкарыстоўвае камізм як сродак выкрыцця адмоўных герояў. Прыгадаем с сустрэчу Андрэя з жаніхом Рэвекі заможным гараджанінам Самуілам, ці Касі з сынам заможнага селяніна Васілём, якога сам аўтар прадстаўляе як “хлопца з дурынкай”.     

Імёны некаторых герояў драмы гаваркія. Гэта датычыць, у першую чаргу, імёнаў плытнікаў: Воўк—нібыта здічэўшы, праз здраду жанчыны, рэвалюцыянер; Адзінота – які прапагандуе адзіноту ў жыціі; Пацук – які, сараўды, нібы пацук, улазіць у чужую справу – узаемаадносіны Андрэя і Касі; Жаўрук – трохі рамантычны герой, які надае вялікае значэнне сям’і ў жыцці чалавека.        

Сэжэт драмы развіваецца вельмі дынамічна, кульмінацыя трагічная (Кася пасля сустрэчы з першым каханнем Андрэя – з Ревекай – заканчвае жыццё самагубствам), развязка мае пэўны налёт сентыментальнасці (пасля ўсіх трагедый: самагубства Касі, забойства Пацука Васілём і Тамашом – Андрэй і Рэвека ўсё ж такі сыходзяцца. “Андрэй (кінуўся з плачам да Прысі). Прыся, мая дарагая, Прыся! Прыся. Не плач, Андрэй, не плач! Заслона)     

Тэатр Галубка, ён сам і яго п’есы  мелі вялікую папулярнасць у народзе. У 1928 г. Галубку першаму ў рэспубліцы было прысвоена званне Народнага артыста рэспублікі.    

Але, разам з гэтым, у 1930-я гг., ахопленыя  жахамі шпіёнаманіі, шкодніцтва, здрадніцтва, падазронасці, Галубка пачалі абвінавачваць ў “гістарызме, ідэалізацыі мінуўшчыны”. Вядомы выпадак: калі Галубок з адным з акцёраў тэатра абмяркоўвалі ў кафэ, як лепей акцёру іграць роль чалавека, які пераходзіць мяжу па сюжэту адной з п’ес, у гэты час да іх падышоў чалавек у цывільным і, западозрыўшы іх нібыта ў шпіянажы, папрасіў прайсці за ім. Прыйшлося Галубку праясняць сітуацыю, весці ў тэатр. На гэты раз усё абышлося.     

Пад прымусам існуючай улады У. Галубок  адышоў ад сапраўднага мастацтва. У канцы 1920 – 30 гг. ён звяртаўся пераважна да праблем сучаснасці, як патрабавала тагачаснае грамадскае, палітычнае жыццё. У гэты час былі напісаны, пастаўлены на сцэне п’есы, скіраваныя на ўхваленне існуючай палітычнай сістэмы, -- “Краб” і “Белая зброя”.    

Драма “Краб” (1927 – пастаўлена на сцэне, 1930 – апублікавана) прысвечана жыццю ў Заходняй Беларусі, дзейнасці падпольшчыкаў, партызан.     

У цэнтры п’есы “Белая зброя” (1933 –  апублікавана, 1935 – пастаўлена на сцэне) – ударная праца на заводзе, маса, калектыў, асуджэнне шкодніцкай дзейнасці так званых ворагаў сацыялізму.    

Прыкладна ў 1927-1928 гг. Галуб напісаў аднаактоўку “Ліпавічок” (абублікавана ў 1962 г.), якая ўяўляе сабой п’есу-вадэвіль з песнямі і скокамі. У аснове сюжэта – казка пра бяздзетных дзеда і бабу. Чужы чалавек Цярэшка прынёс ім чароўную калыску, з якой з’явілася ажно сямёра дзяцей на радасць дзеда і бабы.    

Мастацкі  ўзровень гэтых п’ес саступае драматычным  творам ранняга перыяду творчасці  Галубка.     

Нягледзячы  на значны паварот у творчасці, Галубка  ў 1937 г. арыштавалі і абвінавацілі ў нацыянал-дэмакратызме. На яго кватэры ў Мінску быў праведзены вобыск, у час якога рэквізавалі куфар з рукапісамі пісьменніка. Дзеці Галубка сведчылі, што пазней у друку з’яўляліся творы з таго куфара пад імёнамі некаторых пісьменнікаў. Карціны Галубка, а іх было нямала, вывезлі ў Гомельскі НКУС і прымусілі мастака Сімкоўскага зафарбоўваць прозвішча Галубка пад кожнай карцінай. У той час Алесь Звонак пісаў дысертацыю “Драматургія У. Галубка”. Яго працу спынілі, а самога выслалі ў Магаданскі лагер. Пасля арышту Галубка пераследавалася яго сям’я. У жонкі аднялі палову кватэры, высяліўшы адну з дачок Галубка, якая нібыта пражывала ў кватэры з сынам як субквартаранты. Другую дачку пасля заканчэння медінстытута высялілі ў вёску, маўляў няма месца ў сталіцы дачцэ ворага народа. Даведзеная да да цяжкога душэўнага стану, жонка Галубка рэзала вены ў парку Чалюскінцаў, яе ледзь выратавалі.     

У 1942 годзе сям’і паведамілі, што  Галубок памёр ад гіпертанічай хваробы. Гэтая дата доўгі час заставалася годам смерці пісьменніка. Па апошніх звестках У. Галубок быў растраляны яшчэ ў 1937 годзе. Поўнасцю рэабілітаваны быў у 1957 годзе. Але пасля гэтага, хоць імя пісьменніка не забывалася, але гісторыю яго трагічнага лёсу замоўчвалі. Толькі ў 1983 годзе выйшаў яго збор твораў, але нават у гэты час прадмова С. Лаўшука абыходзіцца без факта арышту і растрэла пісьменніка.    

У Мінску ў Траецкім прадмесці ёсць грамадская гасцёўня імя У. Галубка. Там збіраецца яго друкаваная і рукапісная спадчына.           

Літаратура:

  • Галубок У. Творы / Прадм. С. Лаўшука.  – Мінск, 1983.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. – Мінск, 1989. – Ч. 2.
  • Карабанава Л. В. Драматургія У. Галубка. – Мінск, 1982.
  • Семяновіч А. А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі. – Мінск, 1990.
  • Яцухно В. І. Беларуская аднаактная драматургія 20-30 гг. Аўтарэферат. – Мінск, 1992.
  • Пятровіч Сяргей. Шлях пачынаўся з вершаў // Беларусь. – 1980. -- № 8.

Информация о работе Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра. Творчасць Уладзіслава Галубка