Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2012 в 12:59, курсовая работа

Описание

Мова сродкаў масавай інфармацыі – гэта добрая глеба для даследаванняў у вобласці сучаснай лінгвістыкі. Папулярнасць і актуальнасць гэтай праблематыкі абумоўлена не толькі ўзрастаючай прагматычнай і інфармацыйнай значнасцю публіцыстыкі ў сучасным жыцці, але і уласна лінгвістычным коштам мовы прэсы, радыё і тэлебачання. Макіенка В.М. ў адным з сваіх артыкулаў адзначае: “Шмат мабільных працэсаў, якія адбываюцца ў сучасных літаратурных мовах, ў многім стымулююцца сродкамі масавай інфармацыі.

Содержание

I. УВОДЗІНЫ……………………………………………………………....3
II. МЭТЫ ЎЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ…7
III. ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ ……………………………………………….9
IV. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ………………………………………12
V. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ……………………………………14
1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ……………15
2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ…….19
VI. СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ………………………………………………………….21
VII. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПАМЫЛКІ У ВЫКАРЫСТАННІ ЖУРНАЛІСТАМІ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ……..24
VIII. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….30
IX. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..33

Работа состоит из  1 файл

Kursovaya.docx

— 72.94 Кб (Скачать документ)

 

 

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

 

 

Кафедра стылістыкі і літаратурнага  рэдагавання

 

 

 

 

 

 

Экспрэсіўна-стылістычная роля

фразеалагізмаў  у сучасных СМІ 

(на прыкладзе  беларускамоўных газет)

 

 

 

 

 

 

Курсавая праца

студэнткі 3 курса 5 групы

Мельнікавай Алены Аляксандраўны

 

Навуковы кіраўнік -

Цікоцкі А.М.,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

 

 

 

 

 

 

МІНСК 2011

ЗМЕСТ:

  1. УВОДЗІНЫ……………………………………………………………....3
  2. МЭТЫ ЎЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ…7
  3. ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ ……………………………………………….9
  4. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ………………………………………12
  5. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ……………………………………14
    1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ……………15
    2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ…….19
  6. СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ………………………………………………………….21
  7. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПАМЫЛКІ У ВЫКАРЫСТАННІ ЖУРНАЛІСТАМІ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ……..24
  8. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….30
  9. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..33

 

 

 

 

 

 

 

    1. УВОДЗІНЫ

 

Мова сродкаў масавай  інфармацыі – гэта добрая глеба для даследаванняў у вобласці сучаснай лінгвістыкі. Папулярнасць і актуальнасць гэтай праблематыкі абумоўлена не толькі ўзрастаючай прагматычнай і інфармацыйнай значнасцю публіцыстыкі ў сучасным жыцці, але і уласна лінгвістычным коштам мовы прэсы, радыё і тэлебачання. Макіенка В.М. ў адным з сваіх артыкулаў адзначае: “Шмат мабільных працэсаў, якія адбываюцца ў сучасных літаратурных мовах, ў многім стымулююцца сродкамі масавай інфармацыі. Менавіта апошнія з`яўляюцца тым шырокім каналам, па якому ў літаратурную мову актыўна пранікаюць відавочныя і скрытыя запазычванні, <…> новае сутыкаецца са старым. Пры усёй сваёй шырыні гэты канал тым не менш ніколі не пераўтвараецца ў неабсяжную акіянскую стыхію, якая хаатычна змешвае розныя элементы. Канал сродкаў массавай інфармацыі іграе і даволі жорсткую ўніфікацыйную, кадіфікацыйную ролю. У ім адбываецца выкрашталізоўванне шматлікіх структурных і семантычных элементаў нацыянальнай мовы” [8, с.42].

Лексіка – у тым ліку фразеалогія - з`яўляецца прамым носьбітам  аператыўнай інфармацыі. Не выпадкова  лексікографы розных краін, якія займаюцца  кадіфікацыяй сучаснай нормы ўжывання лексікі і фразеалогіі, тэарэтычна і практычна арыентуюцца не на мову мастацкай літаратуры, як гэтага патрбавала слоўнікавая традыцыя мінулага, а на мову сродкаў масавай інфармацыі.

Зноў звернемся да працы  Ф.М.Макіенка: “Крэн літаратурнай мовы ў бок мовы СМІ мае як станоўчыя, так і адмоўныя рысы. Безумоўна, публіцыстычная мова не атрымлівае такой дбайнай  эстэтычнай шліфоўкі, як мова мастацкай  літаратуры, над якой працаюць майстры  слова. Адсюль –бескаляровасць слоў, шаблоннасць і штампаванасць  мовы сродкаў массавай інфармацыі, якія нярэдка справядліва крытыкуюць пісьменнікі. Публіцыстычная мова разам з тым больш аператыўная, стылёва рухомая. Для лінгвістаў таму публіцыстычны матэрыял вельмі каштоўны як поле назіранняў за найбольш актыўнымі працэсамі моўнага развіцця ў сучасным свеце” [8, с. 42].

Актуальнасць  нашага даследвання абумоўлена значнай роляй, якую мова СМІ ў апошні час адыгрывае ў сферы кадыфікаціі моўных норм, у тым ліку і фразеалагічных. Правільнае і дакладнае выкарыстанне фразеалогіі – гэта складаная задача, рашэнне якой патрабуе ад супрацоўніка друку пачуцця стылю і высокага ўзроўня ведання мовы. А таму вельмі важна зразумець, наколькі якасна ў наш час журналісты выкарыстоўваюць багаты эмацыянальна-стылістычны патэнцыял фразеалогіі.

Мэта даследавання: вызначыць асноўныя тэндэнцыі сучаснага экспрэсіўна-стылістычнага ўжывання беларускіх фразеалагізмаў у публіцыстычным тэксце.

Асноўныя задачы даследавання: разгледзець стылістычнае значэнне фразеалагізмаў; адзначыць функцыі, якія фразеалагізм можа выконваць у публіцыстычным тэксце; прааналізаваць выпадкі ўжывання фразеалагізмаў у СМІ згодна з функцыянальна-стылістычнай классіфікацыяй.

Перш чым пачаць размову  аб экспрэсіўна-стылістычнай функцыі  фразеалагізмаў, нам трэба дакладна вызначыць межы прадмета даследавання. Фразеалогія – гэта даволі спрэчная галіна лексікалогіі. У сучаснай лінгвістыцы суіснуюць шырокае і вузкае разуменне аб`ёму фразеалогіі. Тыя, хто асноўнай прыметай фразеалагізма прызнае ўзнаўляльнасць, з`яўляюцца прыхільнікамі шырокага разумення фразеалогіі і ўключаюць ў яе прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і іншыя спалучэнні накшталт закляты вораг, мастацкая самадзейнасць. Гэта шырокае разуменне аб`ёму фразеалогіі. Прыкладам такога разумення аб`ема і састава фразеологіі з`яўляюцца працы В.Л.Архангельскага, В.С.Ахманавай, Н.М.Шанскага.

Вузкае разуменне аб`ёму  фразеалогіі мае на ўвазе толькі словазлучэнні, пераасэнсаваныя да канца. Такога пункту гледжання прытрымліваецца  В.П.Жукаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М.Янкоўскі. Як піша Ф.М. Янкоўскі, уключэнне ў фразеалогію  спалучэнняў і выразаў тыпу “смех бярэ, дамашнее заданне, працоўныя поспехі, глыбей узарэш – болей збярэш” вядзе амаль да “бязмежнасці” фразеалогіі [7, c.26]. На думку І.Я.Лепешава, цяжка знайсці, паміж узнаўляльнасці, што-небудзь агульнае паміж фразеалагізмам-зрашчэннем перамываць костачкі “абгаворваць, бэсціць каго-небудзь” і спалучэннем закляты вораг, дзе вораг рэалізуе сваё слоўнікавае значэнне “непрыяцель, праціўнік”, а закляты абазначае “непрымірымі, вечны”.

У святле выказанных меркаванняў  можна, такім чынам, вызначыць прадмет працы – гэта ўсе экспрэсіўна-стылістычна афарбаваныя фразеалагізмы.  Па-за межамі нашага даследавання застануцца:

  1. Апісальныя дзеяслоўна-іменныя звароты тыпу аказваць давер, даваць згоду, ствараць уражанне. Тут кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і граматычную характарыстыку. Падобныя звароты семантычна суадносяцца з адапаведнымі ім дзеясловамі, напрыклад: мець жаданне – жадаць, зрабіць памылку – памыліцца, аддаць загад – загадаць. Некаторыя звароты складаюцца з трох кампанентаў: браць пад абарону – абараняць, ісці на рызыку – рызыкаваць і пад. Яны існуюць у мове паралельна с суадноснымі дзеясловамі, бо могуць больш разнастайна і шырока, чым гэтыя дзеясловы, характарызаваць пэўнае дзеянне, далучаючы азначэнне да свайго назоўнікавага кампанента: даваць чарговую згоду, прымаць цвердае рашэнне, ствараць вялікае ўражанне.
  2. Састаўныя тэрміны, ў складзе якіх словы не страчваюць лексіка-семантычнай самастойнасці: актыўны баланс, атамная энергія, атэстат сталасці, белы мядзведзь, вуглякіслы газ, дом адпачынку і інш.

Калі ж састаўныя тэрміны  ўзніклі са свабодных словазлучэнняў у выніку іх метафарычнага переасансавання, то яны будуць адносіцца да прадмета даследаванняў: антонаў агонь, баранчык божы, воўчае лыка, зязюльчын мед і г.д.

Аб`ектам даследавання выступілі артыкулах газеты “Звязда” за апошнія чатыры гады (2008-2011) бо яна з`яўляецца самай папулярнай дзяржаўнай беларускамоўнай газетай. У працы мы прытрымліваліся ў асноўным тэрміналогіі, якую выкарыстоўваў І.Я.Лепешаў. Гэты вучоны з`яўляецца самым аўтарытэтным спецыялістам у галіне беларускай фразеалогіі, няхай некаторыя з яго думак разыходзяцца з агульнапрынятымі ў рускай фразеалогіі тэарытычнымі меркаваннямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    1. МЭТЫ УЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ

 

Як і ў іншых мовах, у беларускай мове побач з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае каля 6000 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам – фразеалагізмаў: аршын з шапкай “ вельмі малы, невысокі, нізкарослы”; браць лейцы ў свае рукі “прымаць на сябе кіраванне чым-небудзь”; карона з галавы не спадзе (у каго) “нічога асаблівага не здарыцца з кім-небудзь, чый-небудзь гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не паменьшае”. Разам са словамі фразеалагізмы з`яўляюцца “будаўнічым матэрыялам” для сказаў.

Фразеалагізмы адыгрываюць  значную ролю ў мове СМІ. Яны з`яўляюцца трапным і запамінальным сродкам ацэначнага выказвання аўтарскай думкі, выконваюць адну з найважнейшых функцый публіцыстычнага маўлення – функцыю ўздзеяння на чытатача. Працытуем словы вядомага расійскага вучонага Ірыны Барысаўны Голуб, выдатнага эксперта ў вобласці стылістыкі: “У публіцыстычным стыле спалучаюцца дзве важнейшыя функцыі мовы: функцыя інфармавання і функцыя ўздзеяння. Журналіст – не абыякавы рэгістратар падзей, а іх актыўны ўдзельнік, які самаадана абараняе свае перакананні.  Публіцыстыка павінна актыўна ўмешвацца ў тое, што адбываецца, ствараць грамадскую думку, пераконваць, агітаваць.<…> Пытанні, якія падымаюць журналісты, хвалююць мільёны людзей, і пісаць аб іх кніжнай сухой мовай немагчыма” [1, c.113].

Як сцвяржае прафесар Г.Я. Салганик, “Газетна-публіцыстычны  стыль адчувае пастаянную моцную прагу экспрэсіі. Функцыя ўздзеяння, найважнейшая для публіцыстычнага стылю, абумоўлівае вострую неабходнасць публіцыстыкі ў ацэначных сродках выказвання. І публіцыстыка бярэ з літаратурнай мовы амаль ўсе сродкі, якія маюць якасць ацэначнасці”[9, c.65]. 

Менавіта публіцыстычнае ўжыванне выяўляе і замацоўвае асноўныя якасці фразеалагізмаў – іх экспрэсіўнасць і характэрыстычнасць.

 Як слушна адзначае  прафесар І.Я. Лепешаў,“калі параўнаць фразеалагізмы і словы паводле стылістычных асаблівасцей, то становіцца відавочным, што экспрэсіўна-эмацыянальная афарбоўка з`яўляецца неад`емнай уласнасцю абсалютнай большасці фразеалагізмаў, у той час як асноўная маса слоў стылістычна нейтральна”.[7, c.198]

Экспрэсіўныя якасці фразеалагізмаў падкрэслівае А.В. Шылава “Умелае выкарыстанне фразеалогіі – адзін з лепшых сродкаў барацьбы з беднасцю мовы. Калі параўнаем вобразныя гатовыя  адзінкі маўлення і сінанімічныя ім словы, то убачым, што першыя адрозніваюцца  сваёй стылістычнай афарбоўкай, яны  лепш запамінаюцца, больш ярка выказываюць  свае пачуцці. Напрыклад: абкруціць вакол пальца (ашукаць); бегчы на злом галавы (на скрут галавы) (бегчы хутка, неабачліва, безразважна); біцца як рыба аб лед (дарэмна дабівацца чаго-небудзь)” [11, c. 32].

Шырокае ўжыванне фразеалагізмаў у тэкстах СМІ выклікана імкненнем  да выразнасці тэкста. Пры дапамозе фразеалагізма не толькі называецца тая ці іншая з`ява рэчаіснасці, але і выказваюцца экспрэсіўна-ацэначныя адносіны гаворачай асобы да гэтай з`явы. Напрыклад, працэс смеху можна перадаць дзеясловам смяяцца, які будзе выконваць толькі намінатыўную функцыю, а таксама фразеялагізмам зубы скаліць. У гэтым выпадку перададзеннае фразеалагізмам значэнне “смяяцца” абрастае шматлікімі эмацыянальна-экспрэсіўнымі і іншымі характарыстыкамі і непараўнальна ўзбагачаецца. Але гэты фразеалагізм залішне эмацыянальны нават для старонак газеты, бо ён з`яўляецца прастамоўным і нясе адмоўнае значэнне.

 

    1.  ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ

 

Фразеалагізм можа передаваць значную колькасць сэнсавых адценняў. Разгледзім, як журналісты рэалізуюць выразныя магчымасці фразеалагізмаў у  сваіх тэкстах.

Карыстаючыся тэрміналогіяй  І.Я. Лепешава, адзначым, што усэнсавай  структуры фразеалагізма звычайна прысутнічае стылістычнае значэнне – канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае прадметна-лагічнае значэнне (паняційны змест) фразеалагізма, надаючы выказванню ўрачыстасць, фамільярнасць, іранічнасць, жарутаўлівасць, непашану і інш.

Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з`явы:

а) экспрэсіўна-ацэначнай  афарбоўкі, якая надае фразеалагізму  ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя  ацценні;

б) функцыянальны-стылявой афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць фразеалагізма  да пэўнага стылю. [7, c.198-199]

Так, выраз свой у дошкумае фразеалагічнае значэнне “блізкі сябр”, а таксама экспресіўна-ацэначную афарбоўку адабрэння і належыць да разраду размоўных фразеалагізмаў: “Ды яшчэ па плячы пахвальна паляпаюць: маўляў, у дошку свой хлопец!” (Звязда, 23 лістапада 2011).

Састаўнымі часткамі экспресіўна-ацэначнай афарбоўкі фразеалагізмаў з`яўляюцца ацэначнасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. [6, c.199]

Пад ацэначнасцю разумеюць  станоўчую або адмоўную характарыстыку асобы ці прадмета. Параўнаем два прыклады: “Мы, хоць i блiзка адзiн ад аднаго жывём – вёскi, во, цераз гасцiнец, а… цi ўспомнiш, калi бачылiся, гаварылi?..<…>Былi ж некалi – вадою не разальеш…” (Рэспубліка, 22 снежня 2010)  і “Ды няма чым хвалiцца: як кот з сабакам, то збягуцца, то разбягуцца…” (Рэспубліка, 1 сакавіка 2011). Фразеалагізм  вадою не разальешадлюстроўвае станоўчае стаўленне да сітуацыі, а як кот з сабакам– адмоўнае. Эмацыянальнасць фразеалагізмаў звязана з выражэннем імі розных пачуццяў, настрою, суб`ектыўных адносін да асоб, прадметаў, з`яў. Нярэдка фразеалагізму ўласціва і эмацыянальнасць, і ацэначнасць адначасова. Так, выраз хоць куды станоўча характарызуе асобу ці прадмет і выражае захапленне, пахвалу: “Мабільнікі” ад “Самсунга” – хоць куды” (Звязда, 27 снежня 2003). Экспрэсіўнасць атаясамліваецца з выразнасцю і характэрная амаль для ўсіх фразеалагізмаў.

Існуюць розныя віды эмацыянальна-ацэначнай  афарбоўкі. Адны фразеалагізмы маюць  павышанную афарбоўку, другія – зніжанную. Фразеалагізмаў, якія характарызуюцца як высокія, узнеслыя, параўнальна няшмат: “Мястэчка: ад альфы да амегі” (Народная газета, 27.10.2011). Іншымі, найбольш тыповымі відамі стылістычнай афарбоўкі з`яўляюцца адабрэнне: “Востры на язык дзед Язэп, які неаднойчы жартаваў, а калі-нікалі нават і кпіў з Паслядовіча, сустрэўшы таго на вуліцы, сказаў: “Малайчына, Макарка. Так і трымай”. (Белорусская нива, 4 снежня 2010); неадабрэнне: “Няхай бібікі б`е хто-небудзь іншы” (Звязда, 10 лістапада 2006); “Паколькі “Народная газета” — сацыяльнае выданне, то і чытачоў нашых турбуюць найперш праблемы соцыуму: сям’і, быту, ну і, чаго тут крывіць душой, грошай” (Народная газета, 30 снежня 2009); жартаўлівасць: “Ды і наймальніку нецікава купляць ката ў мяшку — куды выгодней прыняць работніка з надзейнай рэкамендацыяй” (Звязда, 10 чэрвеня 2010); пагардлівасць: “Бо піва – гэта той жа воўк у авечай шкуры” (Раённыя будні, 10 сакавіка 2010);

Информация о работе Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ