Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2012 в 12:59, курсовая работа

Описание

Мова сродкаў масавай інфармацыі – гэта добрая глеба для даследаванняў у вобласці сучаснай лінгвістыкі. Папулярнасць і актуальнасць гэтай праблематыкі абумоўлена не толькі ўзрастаючай прагматычнай і інфармацыйнай значнасцю публіцыстыкі ў сучасным жыцці, але і уласна лінгвістычным коштам мовы прэсы, радыё і тэлебачання. Макіенка В.М. ў адным з сваіх артыкулаў адзначае: “Шмат мабільных працэсаў, якія адбываюцца ў сучасных літаратурных мовах, ў многім стымулююцца сродкамі масавай інфармацыі.

Содержание

I. УВОДЗІНЫ……………………………………………………………....3
II. МЭТЫ ЎЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ…7
III. ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ ……………………………………………….9
IV. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ………………………………………12
V. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ……………………………………14
1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ……………15
2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ…….19
VI. СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ………………………………………………………….21
VII. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПАМЫЛКІ У ВЫКАРЫСТАННІ ЖУРНАЛІСТАМІ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ……..24
VIII. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….30
IX. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..33

Работа состоит из  1 файл

Kursovaya.docx

— 72.94 Кб (Скачать документ)

Прывядзем прыклад не толькі стылёвай, але і сэнсавай неспалучальнасці: “Беларусы “размялі косці” на карэйцах” (Звязда, 16 красавіка 2002 г.). У тэксце ідзе размова аб групавым матчы паміж беларускай хакейнай камандай і камандай з Паўдневай Карэі. Лік у тым матчы і сапраўды атрымаўся разгромны: 12:1. Выкарыстоўваючы выраз размяць косці, аўтар хацеў падкрэліць лёгкасць перамогі беларусаў над карэйцамі. Аўтар адчувае чужароднасць фразеалагізма, а таму ўзяў яго у двухкоссе. Але ж прыём не выратаваў і фразеалагізм не стаў гучаць менш недарэчна. 

Вельмі часта можна  назіраць нематываванае графічнае  выдзяленне фразеалагізмаў, ці, навогул, вылучэнне толькі часткі ўстойлівага выразу:Але ж вернемся да "нашых баранаў"...(Звязда, 10 чэрвеня 2010). Поўны фразеалагізм – вернемся да нашых баранаў, і браць у двухкоссе толькі яго частку недапушчальна.

Істотнай памылкай ў беларускіх газетах з`яўляецца выкарыстанне фразеалагізмаў, не уласцівых беларускай мове, літаральны пераклад з рускай мовы ўстойлівых словазлучэнняў.  

“Каб зарабляць i не чакаць з мора надвор’я, трэба раненька ўставаць i позна класцiся спаць”  (Звязда, 2 снежня 2010). Скажэнне структуры гэтага беларускага фрагеалагізма не раз разглядалася К.Крапівой, С.М. Грабчыкавым, але ж мы зноўку сустракаем яго на газетнай паласе. Вось як тлумачыць С.М.Грабчыкаў ужыванне гэтага фразеалагізма: “Ёсць фразеалагізм чакаць з мора пагоды, які абазначае “спадзявацца, разлічваць на што-небудзь, застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць”. Замена слова пагода словам надвор`е неапраўданая. Слова пагода проціпастаўляецца слову непагадзь і, калі яно ужываецца без прыметніка, азначае сонечную пагоду. “Два дні пагоды, і сена сухое будзе”, - скажа селянін. Зразумела, што тут гаворка ідзе пра сонечную пагоду. А пра надвор`е так не скажаш – трэба дадаваць эпітэт – добрае, дрэннае, бо ў паняцці надвор`е, апрача ясная і даждлівай пагоды, уваходзяць і іншыя кліматычныя адзнакі: холад, цяпло, вільготнасць, паветра” [2, с.34]

“Недахват сну можа прывесцi не толькi да таго, што вы будзеце днём кляваць носам” (Звязда, 19 лютага 2004). Кляваць носам – гэта калька з рускай мовы, адпаведны беларускі выраз – акунеў вудзіць, але ж ен амаль што не ўжываецца журналістамі. Да таго ж, у тэксце ўзнікае слова недахват, якое лепш было б замяніць словам недахоп.

Яшчэ адзін прыклад  калькавання: “А з чалавека, як з гуся вада: слухае ды, прабачце, с... наядае” (Звязда, 20 лютага 2008). Правільная форма – як з гусі вада. Тое, што ў дадзеным артыкуле выраз ужыты ў лісце ў рэдакцыю, не апраўдвае журналіста, які займаўся чытацельскай карэспандэнцыяй. Памылкі ў выкарыстанні фразеалогіі трэба выпраўляць так жа, як арфаграфічные і пунктуацыйныя, нават калі яны выкарыстоўваюцца ў дасланых лістах ці ў мове персанажаў. Як слушна адзначаў І.Я.Лепешаў наконт апошняга, “іншыстылёвы фразеалагізм у мове персанажа, ужыты без пэўнай мэты, таксама стварае негатыўнае ўражанне. Калі пры гэтым пісьменнік ці журналіст не мае намеру пасмяяцца з героя і ніяк не намякае на тое, што яго герой усвядамляе чужароднасць свайго выразу, то перад намі відавочны промах самаго аўтара” [6, c.219].

30 лістапада 2006 года ў  “Звяздзе” з`яўляецца артыкул Анатоля Клышкі з рубрыкі “Добры дзень, родныя словы!”, у якім аўтар тлумачыць: беларускімі адпаведнікамі фразеалагізма всыпать по первое число з`яўляюцца фразеалагізмы усыпаць гарачых, даць дыхту, гарту, чосу, пытлю, у косцi, у скуру, спусцiць скуру (шкуру, сем шкур) i г.д.

Але што мы бачым на старонках  той самай газеты праз некалькі год?

“Значыць, падваляць па першае чысло...”(Звязда, 11 мая 2011)

“Часцей за ўсё дастанецца па першае чысло якраз палюбоўніцам — а то як жа, разлучніцы, зладзейкі, разбуральніцы сем'яў, на чужым няшчасці сваё шчасце будуюць і г.д.” (Звязда, 14 жніўня 2010).

Вельмі дрэнна гучаць перакладзеныя  на беларускую мову крылатыя выразы з  рускай мовы, калі іх гучанне значна адрозніваецца ад арыгінала і  мяшае іх распазнаць. Напрыклад, “Вам сядло вялікае, дыван і тэлевізар?..” (Звязда, 30 ліпеня 2011) – “Вам седло большое, ковер и телевизор”, “Усе ідзе па плане?” (Звязда, 1 ліпеня 2011) – “Все идет по плану”, “Няхай заўсёды будзе суха!” (10 лютага 2011) – “Пусть всегда будет мама!. Узгадаць арыгінал з першага погляду складана, асабліва калі адбываецца трансфармацыя фразеалагізма.

На жаль, у друку сустракаюцца і арфаграфічныя, і пунктуацыйныя  памылкі афармлення фразеалагізмаў: “Бо ў народзе лічаць, і не без падстаў, што ў той жа Расіі ліберальныя рэформы прывялі да раскрадання дзяржаўнай маёмасці, асабліва ў нафтавым сектары, да ўзнікнення палітычных партый ліберальнага накірунку, ад эмацыйных і "смелых" прамоў лідараў якіх простым людзям ні горача, ні холадна” (Звязда, 15 чэрвеня 2010). Зразумела, што выраз ні горача ні холаднапавінны ужывацца без коскі, так как уяўляе сабой адзінае цэлае.

 

    1. ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Фразеалагізм – гэта ўдалы  сродак лаканічна і вобразна выказаць свае думкі, даць ацэначную характарыстыку прадмету ці з`яве. Мы разгледзелі стылістычныя якасці фразеалагізма, адзначылі шырыню функцый, якія фразеалагізм можа выконваць у тэксце, прааналізавалі функцыянальна-стылістычную классіфікацыю фразеалагізмаў. На падставе нашага даследавання мы можам зрабіць вывад аб сучасных стане беларускай фразеалогіі у публіцыстычным тэксце.

Згодна меркавання навукоўцаў, актывізацыя ўжывання фразеалагізмаў – адна з актуальных тэндэнцый  СМІ. Мы бачым, што гэта сапраўды так. Але ж як адносіцца да гэтай  з`явы? Д.Э.Разенталь сцвяржае, што нярэдка журналісты злоўжываюць фразеалагізмамі: “Происходящая в настоящее время в современной публицистической речи активизация фразеологизмов нередко приводит к перенасыщению ими отдельного текста или целого издания, например, газеты. В результате между автором (издателем) и читателем создаются не доверительные отношения (на что, видимо, рассчитывал автор, употребляя фразеологизмы), а развязно-фамильярно-панибратские”.

Згодна нашаму даследаванню, у беларускамоўных СМІ няма праблемы перанасычэння тэкстаў фразеалагізмамі. Асаблівая фразеалагічная актыўнасць звычайна адзначаецца толькі для тэкстаў крытычнага характару – фельетонаў, юмарэсак, рэплік, ідэялагічна завостраных палітычных каментарыяў.

        Падцвердзім  нашы высновы словамі В.М. Макіенка: “Калі адзначаеш ролю фразеалогіі  ў публіцыстычым тэксце, нельга  канстантаваць высокую ўжывальнасць  яе ў гэтых тэкстах “навогул”.  Нават сама частата ўжывання  фразеалагічных адзінак, не гаворачы  ужо аб семантычных якасцях  розных груп фразеалогіі, прама залежыць ад функыянальнай залежнасці тэксту, ад яго тэматычнага і ідэйнага сюжэту, ад яго сацыяльнай накіраванасці. Слушна падкрэсліваецца, што фразеалагічныя адзінкі часцей за ўсё канцэнтруюцца “ў кульмінацыйных месцах (тэксту), дзе сацыяльны накал дасягае максімальнай ступені, ў тых месцах, дзе патрабуецца максімальная мабілізацыя ўсіх эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў”. [8, c.42-44]

Журналісты беларускамоўных  СМІ даволі поўна выкарыстоўваюць  стылістычныя магчымасці фразеалагізмаў, пры іх дапамозе насычаюць тэкст  дадатковымі семантычнымі адценнямі, абыгрываюць семантыку фразеалагізмаў. Але ж рускамоўнае асяроддзе дае аб сябе ведаць: на газетных палосах сустракаюцца памылкі, калькі з рускай мовы і недарэчныя выкарыстанні беларускіх фразеалагізмаў. Абсалютная большасць фразеалагізмаў, якія мы прыводзілі у якасці прыкладаў у дадзенай працы, з`яўляюцца блізкімі да рускамоўных: трапіць пальцам у неба, з рук у рукі, гарыць агнём і інш. Знайсці ўласна беларускі фразеалагізм у сучасных СМІ значна цяжэй. З аднаго боку, журналістаў можна зразумець: большасць спецыфічных выразаў не зразумее радавы чытач, а таму ад яго ўслізне сэнс аўтарскіх словаў, нейкая арыгінальная думка. Але, з другога боку, газеты павінны прывіваць чытачам маўленчы густ, пашыраць слоўнікавы запас. Атрымліваецца замкнёнае кола: чытачы, якія не разумеюць уласнабеларускіх выразаў і журналісты, якія баяцца іх тлумачыць.

Ці гэта самападман? Большасць  стылістычных памылак, якія мы аналізавалі  ў працы, сведчаць аб тым, што самі журналісты не спяшаюцца займацца нават  уласнай адукацыяй. Многія канкрэтныя памылкі выкарыстання фразеалагізмаў, прыведзенные ў даследаванні, аналізаваліся, тлумачыліся майстрамі слова амаль што трыццаць гадоў таму, і вось мы зноў сустракаем іх у тым жа выглядзе на старонках газет.

Магчымасці беларускай фразеалогіі  сапраўды вельмі вялікія. Мы бачым, што  фразеалагізм здольны выконваць  шмат стылістычных функцый. Трапнае  ўжыванне фразеалагізма здольнае змяніць  увесь матэрыял, надаць яму асаблівае  хараство і прывабнасць, прыцягнуць увагу чытача да газетнай старонкі. А таму мы лічым, што журналістам  трэба ўдасканальваць навыкі выкарыстання фразеалагізмаў у тэкстах, і у  першую чаргу – менавіта праз пашырэнне  слоўнікавага запасу фразеалагізмаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

XI. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Голуб, И.Б.Стилистика русского языка /И.Б.Голуб. – М.: Рольф; Айрис-пресс,1997. - 448 с.
  2. Грабчиков, С.М. Фразеологизм на газетной полосе. /С.М.Грабчиков// Культура мовы журналіста. – 1986. – вып.3.
  3. Костомаров, В.Г. Языковой вкус эпохи: из практики наблюдений над речевой практикой масс-медиа. /В.Г.Костомаров. – Спб.: Златоуст, 1999. – 320 с.
  4. Лепешаў, І.Я. Дасціпна і трапна. /І.Я. Лепешаў// Полымя. – 1981 – вып.5.
  5. Лепешаў, І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. /І.Я.Лепешаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 262 с.
  6. Лепешаў, І.Я. Фразеалагізм у суседстве са словам. /І.Я. Лепешаў// Полымя. – 1983 – вып.5.
  7. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. /Мінск, “Вышейш. школа”, 1998. – 271 с.
  8. Мокиенко, В.М. Фразеология в современной публицистике. /В.М.Мокиенко// Славянская филология. – 1986.- вып.5.
  9. Розенталь, Д.Э. Справочник по правописанию и литературной правке. Для работников печати. /Д.Э.Розенталь. -— М., «Книга», 1967 – 283 с.
  10. Солганик, Г.Я. Практическая стилистика русского языка. /Г.Я.Солганик. – М.: Академия, 2006. – 304 с.
  11. Шумилов, Н.Ф. Фразеологический оборот в современном фельетоне. /Н.Ф.Шумилов// Русская речь. – 1978. - №4.
  12. Шылава, А.В. Фразеалагімы: стылістычная роля і норма. /А.В.Шылава// Культура мовы журналіста. – 1990. – вып.5.
  13. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Вышэйшая школа, 1968. – 451 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ