Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2012 в 12:59, курсовая работа
Мова сродкаў масавай інфармацыі – гэта добрая глеба для даследаванняў у вобласці сучаснай лінгвістыкі. Папулярнасць і актуальнасць гэтай праблематыкі абумоўлена не толькі ўзрастаючай прагматычнай і інфармацыйнай значнасцю публіцыстыкі ў сучасным жыцці, але і уласна лінгвістычным коштам мовы прэсы, радыё і тэлебачання. Макіенка В.М. ў адным з сваіх артыкулаў адзначае: “Шмат мабільных працэсаў, якія адбываюцца ў сучасных літаратурных мовах, ў многім стымулююцца сродкамі масавай інфармацыі.
I. УВОДЗІНЫ……………………………………………………………....3
II. МЭТЫ ЎЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ…7
III. ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ ……………………………………………….9
IV. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ………………………………………12
V. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ……………………………………14
1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ……………15
2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ…….19
VI. СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ………………………………………………………….21
VII. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПАМЫЛКІ У ВЫКАРЫСТАННІ ЖУРНАЛІСТАМІ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ……..24
VIII. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….30
IX. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..33
3. Фразеалагізмы з кампанентам сінонімамі (моўнымі ці кантэкстуальнымі): “А ў нас проста няма часу, каб сядзець і пераліваць з пустога ў парожняе” (Звязда, 11 чэрвеня 2010).Пустое і парожняе – моўныя сінонімы.
4. Таўталагічныя выразы,
пабудаваныя на паўтарэнні
5. Фразеалагізмы каламбурнага
характару, заснаваныя на
6. Фразеалагізмы з нерэальным вобразам у іх аснове (каля 300 адзінак): “Надакучыла таўчы ваду ў ступе” (Звязда, 18 мая 2010).
V.2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Звернемся цяпер да функцый аказіянальнага характару. Гэтыя функцыі рэалізуюцца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце.
Функцыя стварэння гумару і сатыры. Многія фразеалагізмы сваёй унутранай формай выклікаюць уражанне камічнасці, іранічнасці і г.д.: “Маўляў, тэсты — звышскладаныя, заданні — не заўсёды карэктныя, а для таго, каб стаць студэнтам ВНУ, дастаткова толькі трапіць пальцам у неба — угадаць некалькі правільных адказаў...”(Звязда, 16 снежня 2010).
Фразеалагізмы выступаюць як
сродак гумару і сатыры найчасцей
тады, калі пісьменнікі, публіцысты не
абмяжоўваюцца традыцыйным
У асобную падгруппу сярод функцый аказіянальнага характару І.Я.Лепешаў вылучае функцыі кампазіцыйна-канструктыўнай накіраванасці[7, c.217].
Функцыя сюжэтнай асновы твора. Фабульная сітуацыя многіх твораў, асабліва сатырычных, можа разгортвацца на аснове фразеалагізмаў, але звычайна такіх, якім уласціва вобразнасць, а таксама патэнцыяльнася “сюжэтнасць”, звязанная з якой-небудзь жыццевай сітуацыяй. Гэта ўжо больш высокі ўзровень майстэрства журналіста. У якасці прыклада разгледзем артыкул “Вясковыя “Белыя вароны” (Звязда, 1 красавіка 2011), у якім расказываецца аб клубе здаровага ладу жыцця “Белыя вароны”, які арганізавалі ў весцы Каханавічы. Назва клуба абыгрываецца ў творы і як фразеалагічны выраз: “І гэта пры мінусавай тэмпературы і моцным ветры! Такім моцным, што фотаапарат у мяне з рук ледзь не выпаў падчас фотаздымкі. А Пятру Пятровічу на веласіпедзе ў такое надвор'е хоць бы што — ён жа "белая варона"!”
Загаловачная функцыя. Фразеалагізмы вельмі часта выкарыстоўваюцца ў якасці загалоўкаў ці падзагалоўкаў публіцыстычных тэкстаў. Кантэкстам, у якім рэалізуецца значэнне фразеалагізма, у такіх выпадках з`яўляецца ўжо не сказ, а цэлы твор або яго значная частка.
Фразеалагізм у якасці газетнага загалоўка не толькі ў сціслай і вобразнай форме называе тэму, але адначасова выконвае рэкламную функцыю, прыцягваючы увагу чытача.
Напрыклад, артыкул пад назвай “Павярніся, сынку!” (Звязда, 27 красавіка 2011). У матэрыяле распавядаецца пра сына апазіцыйнага журналіста Аляксандра Класкоўскага: сын быў звольнены з міліцыі за нядбайнасць і згубу “гонару мундзіра”.
Вельмі эфектыўныя загалоўкі, якія спачатку ўспрымаюцца з прамым значэннем слоў, а пасля таго, як твор прачытаны – як фразеалагізм. Узгадаем папярэдні прыклад з фразеалагізмам белая варона.
Вельмі цікавы падзагаловак артыкула аб выступленні гурта “3+2” з песняй “Butterflies” (“Матылькі”) на “Еўрабачанні”: “Крылцамі бяк-бяк-бяк-бяк” (Звязда, 1 чэрвеня 2010). Гэта адсылка да радкоў вядомай песенкі з кінафільма “Обыкновенное чудо”: “А бабочка крылышками бяк-бяк-бяк-бяк”. Асаблівасцю выступлення беларускіх спевакоў сталі вялізныя крылы, якія з`яўляліся ў іх за спінамі. Праз падзагаловак добра передаецца іранічнае стаўленне аўтара да нумара.
Функцыя заключнага акорда. Здольнасць фразеалагізмаў сцісла і трапна характарызаваць асобу, прадмет, з`яву служыць падставай іх выкарыстання ў якасці сваеасаблівага заключнага акорда да эпізоду ці твора.А я, гледзячы на гэтага мужчыну, чарговы раз пераконваюся: шчасце не ў грошах (Звязда, 30 ліпеня 2011).
І.Я.Лепешаў вылучае два віды стылістычнага выкарыстання фразеалагізмаў: а) ужыванне фразеалагізмаў у іх нязменным выглядзе, б) ужыванне фразеалагізмаў са змяненнямі разнастайнага характару. Змяненні могуць быць як структурна-семантычнымі, так і семантычнымі [7, c.219]
Зразумела, што большая частка фразеалагізмаў на старонках беларускага друку з`яўляецца ў нязменным выглядзе, бо фразеалагізмы самі па сабе, без пераапрацоўкі, з`яўляюцца яркім вобразным сродкам. Мы прывялі дастатковую колькасць прыкладаў такога віду ўжывання фразеалагізмаў.
Звернемся да трансфармаваных фразеалагізмаў. Напрыклад, загаловак “Дай, кампаньён, на шчасце лапу мне” (Звязда, 30 лістапада 2011) з`яўляецца трансфармацыяй першага радка верша Сяргея Ясеніна “Собаке Качалова” “Дай, друг, на счастье лапу мне”. Гэты выраз стаў шырокаўжывальны і набыў усе рысы, якія характэрны для фразеалагізма. У артыкуле размова вядзецца пра законапраект аб абыходжанні з жывёламі. У тэксце закона хатніх сабак і катоў называюць жывёламі-кампаньенамі – адсюль і трапнае структурна-семантычнае змяненне фразеалагізма: замена аднаго з кампанентаў словам свабоднага ўжывання.
Вось яшчэ адзін прыклад замены аднаго з кампанентаў фразеалагізма: “Дачнікі, давайце жыць дружна!”(Звязда, 11 чэрвеня 2009). Гэта трансфармаваны выраз з савецкага мультфільма “Клад кота Леопольда” “Ребята, давайте жить дружно!”.
А вось перапрацаваная прымаўка Любіш катацца, любі і саначкі вазіцьў якасці загалоўка: “Любіш катацца? Любі за саначкі плаціць!” (Звязда, 20 мая 2010) Па-першае, адбываецца замена аднаго дзвух кампанентаў, па-другое, змяняецца сінтаксічная пабудова сказа. Зразумела, змяняецца і сэнс выразу. У артыкуле распавядаецца аб праблеме безбілетнікаў у грамадскім транспарце.
Разглдем прыклад семантычнага змянення фразеалагізма, напрыклад, стварэнне семантычнага паралелізму: “Праўду кажуць: каб ведаў, дзе павалішся, там сеў бы... Ці лёг...” (Звязда, 3 лістапада 2010). Асновай паслужыла прыказка “Каб ведаў, дзе павалішся, там сеў бы”, але за кошт далучэння аднароднага выказніка лёгчытач успрынімае два пласты сэнсавага значэння: зыходнае фразеалагічнае і літаральнае змененае.
Вось яшчэ адзін прыклад таленавітага выкарыстання фразеалогіі у публіцыстычым тэксце: “А то ж каманда за камандай: то яму (гэтаму начальству) трэба пэўную тэрыторыю ў парадак прывесці (чужымі рукамі), то адсталую гаспадарку з каленяў падняць (хай цаною свайго падзення), то чужы аздараўленчы лагер падрыхтаваць да заезду, то спартыўны аб'ект у дзеянне ўвесці, то — не іначай — чарговы рапарт саставіць: у калектыве грамадскія арганізацыі стварыць...” (Звязда, 3 лістапада 2010). Сказ цікавы не толькі вялікай колькасцю ўжытых фразеалагізмаў, але ж і іх сэнсавымі ўзаемаадносінамі. У першым выпадку фразеалагізм дапаўняецца яшчэ адным фразеалагізмам, а у другім – свабодным спалучэннем. У выніку гэтага адбываецца дапаўненне семантычнага зместу выразаў.
У незвычайным значэнні выкарыстоўваецца ў загалоўку фразеалагізм іграць на нервах: “На нервах іграе неўроз”(Звязда, 10 лiстапада 2011). Фразеалагізм успрымаецца як простае словазлучэнне.
У артыкуле пад загаловкам “12 крэслаў” беларускай вытворчасці” (Звязда, 17 верасня 2011) распавядаецца аб спекталі “12 крэслаў”, які паставілі ў Беларусі. Атрымліваецца цікавая гульня словаў: загаловак можа ўспрымацца і у прамым, і у пераносным сэнсе – гэта таксама выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайным сэнсе.
Яшчэ адзін выпадак стылістычнага ўжывання фразеалагізмаў – сказ “Ідзеш з адкрытай душой да людзей, а яны туды плююць” (Звязда, 20 мая 2010). Тут мы назіраем сутыкненне двух фразеалагізмаў: аднолькавы кампанент з апошняга фразеалагізма замяняецца ўказальным прыслоўем. Адбываецца актуалізацыя агульнага кампанента душа, а значыць, і ажыўленне ўнутранай формы фразеалагізмаў.
Даволі часта у публіцычтычных тэкстах адбываецца стварэнне фразеалагізма з адваротным сэнсам: “Толькі ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны сустракаюць не па адзенні” (Звязда, 24 лістапада 2011);“Аднак у яго якраз наадварот — "усе дома" і ўсе выдатна з духоўнай культурай” (Звязда, 23 лістапада 2011); “Новае – зусім не забытае старае” (Звязда, 30 ліпеня 2011).
У падзагалоўку “Той самы Мюнхгаўзен?” (назва савецкага фільма) змяняецца сінтаксічная будова сказа. Каб растплумачыць, што журналіст хацеў падкрэсліць гэтай фразай, працытуем адрывак з артыкула: Што казаць, рашэнне адміністрацыі нагадвае дзеянні Мюнхгаўзена, які каня і сябе за валасы выцягвае з дрыгвы (Звязда, 30 ліпеня 2011).
Звяртаючыся да фразеалогіі, журналісты не заўседы ўмела карыстаюцца яе багаццем. Прычын памылак шмат – ад неўдалага стылістычнага выкарыстання фразеалагізма да элементарнага неведання фразеалогіі беларускай мовы.
Разледзем прыклады памылковага стылістычна выкарыстання фразеалагізмаў на старонках беларускіх газет.
“Выдатны густ — гэта ахілесава пята азначанага тыпу мужчын” (Звязда, 3 лютага 2011). Выраз ахілесава пята мае сэнс “слабое месца”. Зразумела, што добры густ не можа быць слабым месцам кагосьці. Памылковасць ужывання фразеалагізма паццвяржаецца і кантэкстам артыкула.
“Прызвалi яго ў 1943-м, першае баявое хрышчэнне атрымаў на Быхаўшчыне” (Звязда, 18 чэрвеня 2008). У гэтым прыкладзе мы сустракаемся з такой з`явай, як моўная збыткоўнасць. Састаўным кампанентам абодвух значэнняў выступае сема першы – “першы удзел у баі” і “першае сур`езнае выпрабаванне ў чым-небудзь”.
У загалоўку “Закон – не дышаль” (Звязда, 30 ліпеня 2011) - адсылка да прымаўкі “Закон што дышла, куды павярнуў, туды і вышла”. Менавіта ў такім выглядзе гэту прымаўку падае “Слоўнік беларускіх прыказак” І.Я. Лепешава і М. А. Якалцевіча. Журналіст хацеў паспрабаваць трансфарміраваць прыказку, каб надаць ёй адваротны сэнс, але ж ужыў памылковы яе варыянт (дышаль – дышла).
“Але прычым тут прыгажосць да гэтых пракруставых мерак?” (Звязда, 4 красавіка 2008). Правільны выраз – пракрустава ложа, у сказе адбываецца падмена кампанента.
“Галіна Пятроўна аказалася моцным арэхам і з дапамогай джокераў дайшла да сёмага ўзроўню складанасці” (Звязда, 30 ліпеня 2011). Адбываецца падмена кампанента, правільны варыянт моцны арэшак.
“Пара пераможцаў, якой аддадуць перавагу журы i гледачы, стане прадстаўнiком Беларусi на танцавальным шоу ў Азербайджане — i стане, дарэчы, першай ластаўкай удзелу нашай краiны ў гэтым конкурсе” (Звязда, 30 мая 2009) – выраз першая ластаўка ўдзелу даволі нязграбны, тут назіраецца ненарматыўная спалучальнасць.
“Затое прапанавалi парам-фiналiстам, якiя некалькi месяцаў варылiся ў гэтым вялiзным танцавальным катле, выставiць свае ацэнкi праекту "Зорныя танцы" (Звязда, 30 мая 2009). У гэтым сказе мы сустракаемся з нематываваным пашырэннем кампанентнага складу фразеалагізма. Замест фразеалагізма варыцца ў адным катле мы атрымалі дзіўнае спалучэнне варыцца ў гэтым вялізным танцавальным катле.
“Першым блiнам цi ясным сокалам атрымалiся ў Беларусi свае "Зорныя танцы", можна будзе меркаваць як па рэйтынгах праекта, так i — часткова — па вынiках найблiжэйшага "Танцавальнага Еўрабачання", што адбудзецца ў вераснi ў Баку” (Звязда, 30 мая 2009). У гэтым сказе мы бачым частку ўстойлівага выразу першы блін комам, якая чамусці супрацьпастаўляецца словазлучэнню ясны сокал, якое фразеалагізмам не з`яўляецца. Цікава, што тры апошнія выпадкі памылковага ўжывання фразеалагізмаў сустрэліся нам у адным артыкуле.
“Але ж, паважаныя, пасля таго, як былі распаўсюджаны звесткі пра палюбоўніц каталіцкіх святароў, якія афіцыйна звярнуліся да Папы Рымскага з просьбай дазволіць святарам ажаніцца, наступныя радкі ў параўнанні з тым зваротам будуць "дзіцячай спробай пяра" (Звязда, 14 жніўня 2010). Правільна – спроба пяра, мы бачым нематываванае пашырэнне кампанентнага складу фразеалагізма.
“Зямля, агонь і творчыя трубы паклікалі беларускіх мастакоў на біенале” (Звязда, 9 верасня 2008). У гэтым загалоўку – няўдалая папытка пераасэнсавання фразеалагізма агонь, вада і медныя трубы. Смваламі бiенале былі зямля, агонь i сонца. Аўтар вырашыў скарыстацца формай фразеалагізма, але ж атрымалася гэта дрэнна з пункту гледжання стылю.
“З іншага — як ні рабі добрую міну, але выніковае перадапошняе месца — гэта крыўдна” (Звязда, 1 чэрвеня 2010). Устойлівы выраз рабіць добрую міну пры дрэннай гульні прыведзены часткова, парушана яго структурная цэласнасць.
“Я не буду зараз зліваць увесь негатыў, які пачула ў час такога "бацькоўскага сходу" (Звязда, 24 лістапада 2011). У гэтым сказе мы сустракаемся з яўнай стылявой несумешчальнасцю фразеалагізма і астатніх слоў у сказе. Не будзем забываць, што адно з асноўных патрабванняў стылістыкі – трымацца адзінства стылю. Дадзены фразеалагізм неабходна замяніць на больш нейтральны ці ўзяць у двухкоссе.
Аднак інспектар прапускаў заўвагі міма вушэй і, як сказана ў матэрыялах праверкі, "працягваў бяздзейнічаць, што запатрабавала ўмяшання камандзіра ўзвода, але і пасля гэтага Класкоўскі А.А. працягваў пасіўна несці службу, не ўмешваючыся ў арганізацыю дарожнага руху і не рэгулюючы паток транспарту" (Звязда, 27 красавіка 2011) – размоўны фразеалагізм ужываецца без аніякіх стылістычных памет.
Информация о работе Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ