География Брестской области

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 22:41, реферат

Описание

Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот. Вобласць размешчана ў даволі шырокай пераходнай зоне, дзе чаргуюцца ўмераныя масы марскога і кантынентальнага тыпу, чым тлумачыцца няўстойлівасць надвор'я.

Работа состоит из  1 файл

География Брестской области(климат, воды, почвы, раст. и жив. мир).docx

— 84.90 Кб (Скачать документ)

2.4. КЛІМАТ

 

Кліматычныя ўмовы  Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым  фактарам, які вызначае занальнае  размеркаванне і дыферэнцыяцыю  прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца  як умерана-кантынентальны, няўстойліва  вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот. Вобласць размешчана ў даволі шырокай пераходнай зоне, дзе чаргуюцца ўмераныя масы марскога і кантынентальнага тыпу, чым тлумачыцца няўстойлівасць надвор'я.

 

КЛІМАТАЎТВАРАЮЧЫЯ ФАКТАРЫ.

На фарміраванне клімату вобласці ўплываюць сонечная радыяцыя, цыркуляцыя атмасферы і характар падсцілаючай паверхні, з якіх найбольш значную  ролю адыгрывае атмасферная цыркуляцыя. Яе панаванне ў зімовы час вядзе да парушэння шыротнага хода матэаэлементаў. У летні час актыўнасць атмасфернай цыркуляцыі змяншаецца, а роля сонечнай радыяцыі ў кліматаўтварэнні павялічваецца. Гэта вядзе да больш выразнай шыротнай занальнасці клімату.

Гадавы прыход сумарнай сонечнай радыяцыі каля 4014 МДж/м2, які мала змяняецца па тэрыторыі вобласці. Месячныя велічыні сумарнай сонеч-най радыяцыі звязаны з вышынёй Сонца над гарызонтам, таму найбольшую яе колькасць паверхня атрымлівае ў чэрвені, а найменшую ў снежні (у 11 разоў меней, чым ў чэрвені). Увогуле, 46,5% гадавога прыходу сумарнай сонечнай радыяцыі прыпадае на тры месяцы цёплага сезону; май, чэрвень, ліпень, А на лістапад, снежань і студзень разам - толькі каля 6 %. Да таго ж трэба дадаць, што і склад сумарнай сонечнай радыяцыі змяняецца на працягу года: у летнія месяцы на 53,4% яна складаецца з прамой радыяцьгі, а зімой – на 73,2% з рассеянай па прычыне ўзрастання воблачнасці.

Трапіўшая да зямной паверхні сумарная сонечная радыяцыя часткова губляецца: адбіваецца і ідзе на эфектыўнае выпраменьванне зямной паверхняй. Розніца паміж  сумарнай радыяцыяй, альбеда і эфектыўным выпраменьваннем утварае радыяцыйны баланс, які ў Брэсцкай вобласці складае 1740-1800 МДж/м2. Аналіз матэрыялаў акцінаметрычных назіранняў у Беларусі паказвае, што радыяцыйны баланс на Брэстчыне найбольшы ў рэспубліцы. У вобласці адзначаецца нязначнае павелічэнне радыяцыйнага балансу з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

На працягу двух месяцаў у  Брэсце (снежань, студзень) і трох у  Пінску (з лістапада па студзень) радыяцыйны баланс адмоўны, зямная паверхня страчвае цяпло і адбываецца радыяцыйнае ахалоджванне паветра і глебы. У астатнія месяцы радыяцыйны баланс на тэрыторыі вобласці станоўчы. Пры гэтым цяпло, атрыманае зямной паверхняй, ідзе на награванне паветра, глебы і выпарэнне вільгаці. У наваколлі Брэста ў сярэднім 75% радыяцыйнага баланса траціцца на выпарэнне, 23% – на награванне прыземнага слоя паветра і каля 2% ідзе ў глебу.

Другім фактарам, які вызначае фарміраванне тэмпературнага рэжыму паветра з'яўляецца цыркуляцыя атмасферы. Размеркаванне  барычнага поля і цэнтраў дзеяння  атмасферы над заходняй часткай Еўразіі і прыля-гаючымі акіянамі вызначае асаблівасці пераносу паветраных мас.

На працягу ўсяго года пераважаючыя заходнія патокі паветраных мас прыносяць  на тэрыторыю вобласці марское ўмеранае паветра з Атлантыкі. Пры іншых  напрамках ветру паступаюць кантынентальныя ўмераныя, трапічныя альбо арктычныя паветраныя масы, якія адыгрываюць меншую ролю ў фарміраванні клімату Брэсцкай вобласці.

Зімой атмасферны ціск максімальны, каля 1016 мбар. Адзначаецца яго нязначнае  павелічэнне на паўднёвы ўсход, ізабары ідуць з паўднёвага захаду на ўсход. У гэтую пару года пры ўзаемадзеянні адгалінавання Азіяцкага максімума – восі Ваейкава, Ісландскага мінімума і Азорскага максімума над Антлантыкай, над тэрыторыяй Брэсцкай вобласці праходзяць серыі заходніх і паўночна-заходніх цыклонаў, якія суправаджаюцца заходнімі і паўднёва-заходнімі вятрамі. У летнюю пару атмасферны ціск крыху памяншаецца і адзначаецца яго нязначнае зніжэнне з захаду на ўсход,  чым вызначаецца перавага вятроў заходніх і паўночна-заходніх напрамкаў. Са зменай вятроў розных напрамкаў звязана чаргаванне розных тыпаў паветраных мас і няўстойлівасць надвор'я.

3 вятрамі заходніх напрамкаў  прыходзіць марское ўмеранае  паветра, якое паўтараецца ў  50-60% выпадкаў, пераважна зімою і  прыносіць адлігі, павелічэнне вільготнасці паветра, туманы і ападкі. Летам яно таксама вільготнае, але халаднаватае, прычым хутчэй трансфармуецца ў кантынентальнае паветра ўмераных шырот, з якім звязана сухое надвор'е, цёплае летам і халоднае зімой. Кантынентальнае ўмеранае паветра можа паступаць у Брэсцкую вобласць з вятрамі ўсходніх напрамкаў і прыносіць сухое надвор'е, цёплае летам і халоднае зімой. Арктычнае паветра заўсёды паступае з вятрамі паўночнай чвэрці і прыносіць пахаладанне, замаразкі вясною і ўвосень. Трапічнае паветра, часцей марскога паходжання, выклікае пацяпленне. Яго сярэдняя паўтаральнасць 20-25%, пераважна летам.

 

ЭЛЕМЕНТЫ КЛІМАТУ.

 

Тэмпература паветра – найважнейшы  элемент надвор'я і клімату, які  характарызуе цеплавы рэжым атмасферы. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў вобласці змяншаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 7,4°С у Брэсце да 6,1°С у Баранавічах. У тым жа напрамку змяншаецца і працягласць цёплага перыяду ад 259-260 да 243-244 сутак. У 53% гадоў самы халодны месяц года – студзень і ў 63% гадоў самы цёплы месяц – ліпень, але сярэднемесячныя максімумы і мінімумы тэмператур паветра ў 20-30% гадоў спазняюцца на месяц, што сведчыць аб пераходным характары клімата Брэсцкай вобласці ад марскога да кантынентальнага. Пры аддаленні ад Атлантычнага акіяна на тэрыторыі вобласці на ўсход павялічваецца і сярэднегадавая амплітуда тэмператур паветра ад 23,2°С у Брэсце і Высокім да 23,8°С у Пінску і 24,1°С у Баранавічах.

Ход зімовых ізатэрм пад уплывам  марскіх умераных паветраных мас  блізкі да мерыдыянальнага. У летні час пры ўзмацненні ролі сонечнай радыяцыі, ізатэрмы набываюць шыротны ход (мал. 2.7). У асобныя гады тэмпературы паветра дасягаюць анамальных велічынь; да +37°С у Брэсце і на паўднёвым усходзе вобласці ў ліпені - жніўні і -37, 38°С на поўначы вобласці ў студзені - лютым. Аднак, у 68% гадоў сяраднемесячныя тэмпературы паветра на Брэстчыне былі блізкімі да сярэдніх шматгадовых паказчыкаў. Вялікае значэнне для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур мае забяспечанасць іх цяплом, якая характарызуецца працягласцю перыяду з тэмпературамі паветра вышэй 0, +5, +10 і +15°С і сумамі сярэднесутачных тэмператур паветра вышэй +5, +10 і +15°С. Гэтыя паказчыкі павялічваюцца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад вобласці (дадатак). Такім чынам. найбольшымі рэсурсамі цяпла валодаюць паўднёва-заходнія раёны вобласці: Брэсцкі, Маларыцкі, што дазваляе вырошчваць там больш патрабавальныя да цяпла сельскагаспадарчыя культуры. 3 цыркуляцыяй атмасферы і тэмпературным рэжымам звязана вільготнасць паветра, воблачнасць і атмасферныя ападкі. Перавага марскога ўмеранага паветра з Атлантыкі на працягу года абумоўлівае параўнальна высокую вільготнасць паветра. На працягу года яна на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці адносна высокая і складае 69-89%. У зімовы час яна вышэй на паўночным захадзе, а ў летні – на ўсходзе вобласці. Сутачны і гадавы ход абсалютнай вільготнасці паралельны ходу тэмпературы паветра, а сутачны і гадавы ход адноснай вільготнасці супрацьлеглы ходу тэмпературы паветра (мал.2.8.)

Воблачнасць цесна звязана з атмасфернай цыркуляцыяй і адноснай вільготнасцю паветра. Пры ўзмацненні цыкланічнай дзейнасці, пачынаючы з восені воблачнасць павялічваецца, дасягаючы максімума 8,3-8,8 балаў у канцы восені – пачатку зімы, што адпавядае гадавому ходу адноснай вілыотнасці. У маі – чэрвені воблачнасць зніжаецца да 5,9-6,1 бала. Сярэднегадавая воблачнасць на тэрыторыі вобласці некалькі памяншаецца з паўночнага захаду і паўночнага ўсходу на поўдзень (мал.2.9.).

Велічыня і размеркаванне атмасферных  ападкаў на тэрыторыі вобласці вызначаюцца цыкланічнай дзейнасцю і рэльефам зямной паверхні. Таму гадавая колькасць атмасферных ападкаў павялічваецца ад 520 мм на захадзе ў раёне г.Высокае да 629 мм на ўзвышанай раўніне Загараддзя і 645 мм на наветраных схілах Навагрудскага ўзвышша і Капыльскай грады (мал.2.11). У адрозненні ад іншых абласцей Беларусі на Брэстчыне найбольшая доля ападкаў, якія выпадаюць у вадкім стане (78%). У розныя гады велічыня гадавой колькасці ападкаў можа значна мяняцца. Аднак верагоднасць значных адхіленняў ад сярэдняй колькасці вепьмі малая. Так, у Брэсце гадавая колькасць ападкаў ад 435 мм да 690 мм пры сярэдняй 548 мм паўтараецца ў 90% гадоў. Гэта азначае, што толькі адзін год з дзесяці можа быць больш сухім ці больш вільготным. Прычым часцей на Брэстчыне, як і ў Беларусі, паўтараюцца вільготныя гады.

3 гадавой колькасці ападкаў  прыкладна 70% выпадае ў цёплы  перыяд года (красавік – кастрычнік). Аналіз гадавога ходу колькасці  ападкаў на метэастанцыях Брэстчыны  (табл.2.2) паказвае, што максімум іх на захадзе вобласці прыходзіцца на чэрвень, на ўсходзе вобласці - на ліпень. Трэба адзначыць, што паўтаральнасць мінімумаў і максімумаў выпадзення ападкаў даволі высокая: у 76% гадоў максімум выпадзення ападкаў прыходзіцца на чэрвень-жнівень, у 40% мінімальная месячная колькасць ападкаў нрыходзіцца на студзень-сакавік. Аднак у сувязі з большай працягласцю і меншай інтэнсіўнасцю восеньскіх і зімовых ападкаў найбольшая колькасць дзён з ападкамі ў большасці раёнаў вобласці назіраецца ў красавіку і верасні – кастрычніку. Такім чынам, вільгаць у глебе назапашваецца ў асноўным у час працяглых імжыстых дажджоў і снегараставання.

Табліца 2.2.

ГАДАВЫ ХОД АПАДКАЎ НА МЕТЭАСТАНЦЫЯХ

БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ

 

 

Назва мэтэастанцыі

Месяцы годаме ся цы

За год

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

 

Баранавічы

31

33

31

40

62

83

84

81

58

47

41

39

630

Ганцавічы

36

38

36

46

60

72

92

74

55

48

46

42

645

Івацэвічы

31

32

31

43

57

69

88

77

52

45

39

37

595

Палеская

35

37

35

44

59

71

90

73

54

46

45

43

632

Пінск

30

32

31

41

54

65

83

67

49

43

41

37

573

Брэст

28

31

33

36

50

76

71

72

46

37

36

32

548

Высокае

25

27

29

35

49

74

70

71

45

36

31

28

520

Пружаны

28

31

32

38

54

82

76

77

49

39

35

31

572


 

 

Мал. 2.9  Колькасць пахмурных  дзён па агульнай воблачнасці за год.

 

ХАРАКТАРЫСТЫКА ПОР ГОДА.

 

Сезоннасць з'яўляецца адной з галоўных асаблівасцей клімату Брэсцкай вобласці. Т'эрміны надыходу той ці іншай пары года звязаны з устанаўленнем пэўных сярэднесутачных тэмператур, якімі вызначаюцца сезонныя змены ў прыроде.

Пачаткам зімы лічыцца ўмоўная дата пераходу сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок паніжэння. Гэта адбываецца 19-21 лістапада ў Баранавіцкім. Ляхавіцкім, Ганцавіцкім раёнах і на тыдзень пазней (26-28 лістапада) ў Брэсцкім, Маларыцкім раёнах (дадатак). Такім чынам, працягласць зімы на Брэстчыне памяншаецца ад 120-121 дня на паўночным усходзе да 105-106 дзён на паўднёвым захадзе. Прыход сумарнай сонечнай радыяцыі зімой скарачаецца ў 4-11 разоў у параўнанні з чэрвенем. У зімовыя месяцы паўсюдна па вобласці рассеяная сонечная радыяцыя ў 2,6-2,7 разы перавышае прамую. Пры гэтым сярэднемесячныя велічыні радыяцыйнага балансу адмоўныя ў Брэсце ў снежні-студзені пры нулявым радыяцыйным балансе ў лістападзе і лютым, а на ўсходзе вобласці радыяцыйны баланс з лістапада па люты адмоўны.

У зімовы час у атмасферы над тэрыторыяй Брэстчыны ўзмацняюцца цыркуляцыйныя працэсы. Пераважаюць умераныя марскія паветраныя масы з Атлантыкі і Міжземнага мора, але яны часта змяняюцца халоднымі арктычнымі ці кантынентальнымі паветранымі масамі. Таму характэрнай рысай надвор'я зімовага часу на Брэстчыне з'яўляецца няўстойлівасць. Адлігі магчымы ў любы зімовы месяц на ўсёй тэрыторыі вобласці, але сярэдняя колькасць дзён з адлігамі памяншаецца за снежань-люты ад 50 і болей у паўднёва-заходніх раёнах да 35-40 у паўночна-усходніх раёнах (мал.2.10).

Сярэднемесячныя тэмпературы паветра  ва ўсе зімовыя месяцы ад-моўныя. Мінімума яны дасягаюць у студзені ад –4,4°С у Брэсце да –6,1°С у Баранавічах, радзей у лютым ці снежні.

Нягледзячы на тое, што люты –  апошні месяц зімы, ён халаднейшы за снежань, першы зімовы месяц. Снежаньскія тэмпературы змяняюцца ў вобласці ад –2,5 да –4,0°С, а лютаўскія ад –3,5 да –5,5°С. Ніжэйшыя тэмпературы паветра ў другой палове зімы, ход ізатэрм на тэрыторыі вобласці сведчаць аб пераходным характары клімата вобласці ад марскога да кантынентальнага.

Параўнальна высокія тэмпературы  паветра вызначаюць невялікую глыбіню  прамярзання глебы. Яна дасягае  ў сярэднім 40см пад канец зімы. У гады са значным снегавым покрывам глыбіня прамярзання глебы памяншаецца да 15-20 см. а ў маласнежныя зімы глеба прамярзае да 90-ІООсм. Аднак, на глыбіню прамярзання глебы ўплывае і шэраг іншых фак-тараў, з якіх трэба вылучыць вільготнасць глебы і яе цеплаёмістасць. Таму глыбіня прамярзання глебы ў Брэсцкай вобласці вагаецца ў значных межах у розныя па метэаўмовах гады і на розных тыпах глебаў. Разам з тым на працягу аднаго зімовага сезону для аднаго тыпу глебаў вызначаецца наступная заканамернасць: глыбіня прамярзання павялічваецца, а сярэднемесячная тэмпература на паверхні глебы паніжаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Устойлівае снегавое покрыва ў Брэсцкай вобласці усталёўваецца з паўночнага ўсходу (3-я дэкада снежня) на паўднёвы захад (першыя дні студзеня). У гэтым жа накірунку змяняюцца ўвогуле і працягласць яго залягання, і сярэдняя з максімальных вышынь снегавога покрыва (мал.2.12), і, адпаведна, запасы вільгаці ў снегавым покрыве. Вышыня снегавога покрыва змяняецца ў значных межах у залежнасці ад мясцовых умоў і залежыць ад характару падсцілаючай паверхні: больш снега назапашваецца на іржышчы, ворыве, наветраных схілах узвышшаў. У асобныя цёплыя зімы ўстойлівае снегавое покрыва на Брэстчыне ўтвараецца толькі ў канцы студзеня – пачатку лютага. Разбураецца снегавое покрыва ў канцы зімы 5-15 сакавіка яшчэ да пераходу сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0°С. Адзін раз у 10-20 гадоў на Баранаўшчыне і кожны трэці год у Брэсцкім і Маларыцкім раёнах устойлівае снегавое покрыва наогул не ўтвараецца.

Информация о работе География Брестской области