Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 22:41, реферат
Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот. Вобласць размешчана ў даволі шырокай пераходнай зоне, дзе чаргуюцца ўмераныя масы марскога і кантынентальнага тыпу, чым тлумачыцца няўстойлівасць надвор'я.
Удзельная вага дзярнова-падзолістых і падзолістых глебаў у сельскагаспадарчых угоддзях Брэсцкай вобласці ніжэй, чым у сярэднім па Беларусі, але гэта ўсё роўна найбольш распаўсюджаны тып глебаў вобласці. Найбольш пашыраны гэтыя глебы на схілах Навагрудскага ўзвышша і Капыльскай грады, Баранавіцкай, Высокаўскай, Пружанскаё і Косаўскай раўнінах, трапляюцца ў Загараддзі.
У аўтаморфных умовах пры прамыўным тыпе воднага рэжыму на карбанатных пародах фарміруюцца дзярнова-карбанатныя глебы. Яны характарызуюцца багаццем гумусу (4,5–9%), зярніста-камкаватай струк-турай, слабакіслай ці нейтральнай рэакцыяй ў верхніх гарызонтах. Усё гэта вызначае высокую прыродную ўрадлівасць гэтых глебаў і амаль поўнае іх выкарыстанне ў якасці ворыва. Дзярнова-карбанатныя глебы па баніціровачнай шкале ацэньваюцца вышэйшым балам (ад 63 да 100).
Найбольш пашыраны гэтыя глебы ў Столінскім раёне, галоўным чынам у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі. Яны ўтварыліся тут на амергеляваных суглінках.
У аўтаморфных умовах, на адносна ўзвышаных добра дрэніраваных пародах багатага мінералагічнага складу, утвараюцца бурыя лясныя глебы, якія займаюць участкі пад шырокалістымі і хвойна-шырокалістымі лясамі. Біялагічны зварот рэчываў пад гэтымі лясамі вядзе да пастаяннага аднаўлення мінеральных элементаў у верхніх гарызонтах бурых лясных глебаў, назапашванню ілістых фракцый і хуткаму ўтварэнню так званага "мяккага гумусу" асаблівага складу. Утрыманне гумусу ў перагнойна-акумулятыўным гарызонце 8–9,2%.
Выдзяленне бурых лясных глебаў мае вялікае значэнне дпя лясной гаспадаркі, паколькі яны падыходзяць для вырошчвання патрабавальных да глебавай урадлівасці шырокалістых парод. Але, разам з тым, іх дробнаконтурнасць выклікае цяжкасці з выдзяленнем на дробнамаштабных глебавых картах і вызначае ў цэлым невялікае значэнне.
Бурыя лясныя глебы сустракаюцца ў вобласці невялікімі масівамі пад хвойна-шыракалістымі лясамі пераважна старога ўзросту. Найбольшая колькасць разрэзаў гэтых глебаў апісана ў Белавежскай пушчы.
Ва ўмовах часовага пераўвілыатнення развіваюцца паўгідраморфныя глебы. У залежнасці ад глебаўтваральных парод і спалучэння дзярновага і падзолістага працэсаў у гэтым радзе глебаў выдзяляюць некалькі тыпаў.
Балотна-падзолістыя глебы (дзярнова-падзолістыя глеевыя) фарміруюцца ва ўмовах працяглага перыядычнага пераўвільгатнення паверхневымі ці грунтовымі водамі і больш прымеркаваны да раёнаў з плоскім рэльефам. Працэсы пераўвільгатнення прыводзяць да заглейвання – назапашвання закісных злучэнняў желаза, якія абумоўліваюць шызы, зялёны, шэравата-сіні або блакітны колер глебавых гарызонтаў.
У вобласці найбольш пашыраны дзярнова-падзолістыя грунтова-аглееныя глебы на рыхлых пародах, што садзейнічае развіццю прамыўнага рэжыму і, адпаведна, ападзольванню глебы – вынасу ўсіх элементаў, акрамя крэмнязёму. Пры гэтым фарміруецца ілювіяльна-гумусавы, ці ілювіяльна-жалезіста-гумусавы гарызонт. Гэтыя глебы характарызуюцца вельмі нізкай ураддівасцю, што звязана з высокай кіслотнасцю, беднасцю элементамі жыўлення раслін.
Дзярнова-падзолістыя глеевыя
Сярод паўгідраморфных глебаў найбольшай
урадлівасцю валодаюць дзярнова
Алювіялыя (поймавыя) дзярнова-глеевыя глебы фарміруюцца ў поймах рэк Прыпяці, Буга з Лясной ва ўмовах штогадовых разводдзяў і ўвільгатнення грунтовымі водамі. Яны маюць магутны гумусавы гарызонт, які ўтвараецца не толькі за кошт дзярновага працэсу, але і пры паступленні арганічных рэчываў у час разводдзя з прылягаючых тэрыторый. Маюць высокую прыродную ўрадлівасць.
Ва ўмовах устойлівага залішняга
ўвільгатнення фарміруюцца гідр
Тарфяна-балотныя нізінныя глебы ў вобласці займаюць 625,9 тысяч гектараў. Утварыліся пад уплывам пераўвільгатнення мінералізаванымі грунтовымі ці паверхневымі водамі. У гэтых умовах назапашванне арганічнага рэчыва пераважае над яго раскладаннем, і ў выніку гэтыя глебы характарызуюцца высокім утрыманнем арганікі і азоту, пераважна слабакіслай рэакцыяй, сярэдняй і высокай ступенню раскладання торфу.
Для вобласці характэрна спалучэнне невялікіх дробназалежных тарфянікаў з мінеральнымі забалочаннымі глебамі і пясчанымі ўзгоркамі. Буйныя ўчасткі тарфяна-балотных нізінных глебаў уяўляюць сабой невялікія зарослыя вадаёмы ў асноўным з трысняговым, ці трыснягова-асаковым торфам. Пасля правядзеныя гідратэхнічнай меліярацыі гэтыя глебы па ўрадлівасці становяцца на 3-е месца пасля дзярнова-карбанатных і поймавых глебаў.
Вялікія масівы тарфяна-балотных нізінных глебаў прымеркаваны да балот Вялікі Лес на паўднёвым усходзе Кобрынскага раёну, Дзікага і Хараўскага балот у Пружанскім раёне, Аброўскага, Пушыцавага і Хварашчанскага балот на мяжы Бярозаўскага, Іванаўскага раёнаў, Выганаўскага балота ў Івацэвіцкім раёне, Грычын у Лунінецкім раёне.
Верхавыя тарфяна-балотныя глебы ў Столінскім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці распаўсюджаны на пераходных балотах, але па сваіх асаблівасцях бліжэй стаяць да верхавых балот. Фарміруюцца ва ўмовах залішняга ўвільгатнення пад вільгацелюбнай расліннасцю (сфагнавыя імхі, паўхмызнякі сямейства верасовых). Ад нізінных тарфяна-балотных глебаў адрозніваюцца моцнакіслай рэакцыяй, малой попепьнасцю, слабым раскладаннем арганічнага рэчыва і слабой біялагічнай актыўнасцю. У сувязі з гэтым іх прыродная ўрадлівасць нізкая.
Да гідраморфных глебаў адносяцца поймавыя тарфяна-бялотныя глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах рэгулярнага затаплення ў час разводдзя і ўстойлівага залішняга грунтовага ўвільгатнення. Тут назапашваюцца рэшткі раслін не толькі мясцовых, але і прьнесеных у час разводдзя. Таму такая глеба па ўсяму профілю складаецца з торфу рознай ступені раскладання. Торф гэты частей за ўсё высокапопельны, багаты на азот, фосфар, калій. Рэакцыя глебы звычайна слабакіслая. Таму поймавыя тарфяна-балотныя глебы валодаюць высокай патэнцыяльнай урадлівасцю.
ГЛЕБАВАЕ РАЯНАВАННЕ.
Для вырашэння пытанняў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, распрацоўкі занальных сістэм аховы і рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў, павышэння іх прадукцыйнасці, ў межах Брэсцкай вобласці магчыма выдзеліць рэгіёны, якія адрозніваюцца асаблівасцямі глебавага покрыва. У адпаведнасці са схемай глебава-геаграфічнага раянавання (Почвы Белорусской ССР, 1974) тэрыторыя вобласці адносіцца да двух глебавых правінцый: Цэнтральнай (Беларускай) і Паўднёвай (Палескай) (мал.2.17).
У межах Цэнтральнай (Беларускай) правінцыі
знаходзіцца частка вобласці на поўнач
ад лініі Брэст-Івацэвічы-
Баранавіцкі раён знаходзіцца ў
Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкім
Разнастайнасць
1) Брэсцка-Драгічынска-
2) Тураўска-Давыд-Гарадоцкага;
3)Ганцавіцка-Лунінецка-
Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскі
Тураўска-Давыд-Гарадоцкі
Найбольшы па плошчы
Ганцавіцка-Лунінецка-
Ганцавіцка-Лунінецка-
Маларыцкі аграглебавы падраён займае паўднёвы захад вобласці, на поўдзень ад Мухаўца і Дняпроўска-Бугскага канала. Яго тэрыторыя характарызуецца плоскім рэльефам, які месцамі ўскладняецца невысокімі павышэннямі і значнымі забалочаннымі паніжэннямі. Глебы падраёна ўтварыліся на старажытна-алювіяльных і водна-ледавіковых пясках і супесках, нізінных тарфяніках. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы, часта з алювіяльна-гумусавым жалезістым, карбанатным гарызонтам.
Столінскі аграглебавы падраён знаходзіцца на паўднёвым усходзе вобласці ў міжрэччы Гарыні і Сцвігі. Для яго характэрна чаргаванне плоскіх паніжэнняў з невысокімі згладжанымі градамі і ўзгоркамі. Гле-баўтвараючымі пародамі з'яўляюцца водна-ледавіковыя і старажытна-алювіяльныя пяскі і супескі, а таксама нізінны торф. Глебавае покрыва складаецца з тарфяна-балотных (30%), дзярновых забалочаных (26%) і дзярнова-падзолістых забалочаных (21%) глебаў.
2.7 РАСЛІННАСЦЬ
Сучаснае аблічча
расліннасці абумоўлена складанай
геалагічнай гісторыяй і
Флора Брэсцкай вобласці ўяўляе сабой сукупнасць усіх відаў раслін, якія растуць на яе тэрыторыі. Яна налічвае 1150 абарыгенных відаў вы-шэйшых сасудзістых раслін і звыш 220 інтрадукаваных экзатычных дрэў і хмызнякоў.
Флора Брэстчыны сфарміравалася ў
асноўным з элементаў пліяцэнавай
флоры, якая значна змянілася пад
уплывам халоднага клімату
У складзе флоры Брэсцкай вобласці захаваліся рэліктавыя расліны, якія ўваходзілі ў склад флор мінулых геалагічных эпох. З ледавіковых і міжледавіковых часоў захаваліся падвей похвенны, журавіны балотныя, пантыйская азалія (рададэндран жоўты). Рэліктамі галацэну з'яўляюцца чарамша, луннік ажываючы (з атлантычнага перыяду), герань цёмная і шалфей лугавы (з суббарэальнага перыяду).