География Брестской области

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 22:41, реферат

Описание

Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот. Вобласць размешчана ў даволі шырокай пераходнай зоне, дзе чаргуюцца ўмераныя масы марскога і кантынентальнага тыпу, чым тлумачыцца няўстойлівасць надвор'я.

Работа состоит из  1 файл

География Брестской области(климат, воды, почвы, раст. и жив. мир).docx

— 84.90 Кб (Скачать документ)

3 неспрыяльных з'яў надвор'я ў зімовы перыяд на Брэстчыне магчымы галалёд 10-20 дзён за год, мяцеліца 10-20 дзён, утварэнне ледзяной скарынкі, выправанне раслін.

Пераход сярэднесутачнай тэмпературы  праз 0°С у бок павышэння азначае  надыход вясны. На Брэстчыне гэта адбываецца ў сярэднім 11 сакавіка ў Брэсцкім, Маларыцкім раёнах і 23 сакавіка ў Баранавіцкім раёне. Заканчваецца феналагічная вясна пераходам сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз +10°С 24-30 красавіка. Такім чынам, у паўднёва-заходніх раёнах вобласці працягласць вясны складае каля 43 сутак, а ў паўночна-ўсходніх 39 сутак, што тлумачыцца нарастаннем кантынентальнасці клімату.

Вясною адбываецца перабудова атмасферных  працэсаў, знікае перавага высокага ціску, часта змяняюцца розныя тыпы паветраных мас, узмацняецца цыкланічная дзейнасць, з чым звязана няўстойлівае надвор'е, частыя звароты халадоў. Аднак, павышэнне сярэднесутачных тэмператур вядзе да зніжэння адноснай вільготнасці, воблачнасці і, пры павелічэнні вышыні Сонца над гарызонтам і працягласці дня, значна ўзрастае сумарная сонечная радыяцыя (130 і 406 МДж/м2 адпаведна ў сакавіку і красавіку ў Брэсце). Пры павелічэнні прыходу цяпла памяншаецца альбеда, паколькі сыходзіць снегавое покрыва. і хутка павялічваецца радыяцыйны баланс. У пачатку вясны значная колькасць цяпла затрачваецца на награванне і адтаванне глебы, а таксама на выпарэнне вільгаці. Ад пачатку да поўнага адтавання глебы праходзіць 10-11 дзён. Поўнае адтаванне лёгкіх па механічнаму складу глеб адбываецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з 30 сакавіка да 10 красавіка. Адтаванне цяжкіх і тарфяных глеб спазняецца на 5-7 дзён. Да 12-16 красавіка ў вобласці лёгкія па механічнаму складу глебы праграваюцца на глыбіню 10см да +5°С, што дазваляе сеяць раннія яравыя і тэхнічныя культуры, а да 25-30 красавіка глеба на глыбіню 10см ужо праграваецца да +10°С, і з'яўляецца магчымасць весці сеў цеплалюбівых культур (грэчкі, бульбы, кукурузы). Паветра хутка праграваецца, асабліва ў другой палове вясны. Ад першай да трэцяй дэкады красавіка тэмпература паветра ў Брэсце павялічваецца болей чым у два разы. Няўстойлівасць веснавога надвор'я праяўляецца ў хістаннях тэмпературы паветра ў шырокіх межах ад +25 да –20°С, але ўсё ж пераважаюць дні з дадатнымі тэмпературамі. Так, у Брэсце ў сакавіку каля 13 дзён з адмоўнымі тэмпературамі, а ў красавіку – у сярэднім толькі 1. 3 5-6 красавіка на паўднёвым захадзе па 12-13 красавіка на паўночным усходзе сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз +5°С, пачынаецца вегетацыйны перыяд большасці дрэвавых і травяністых раслін, у тым ліку ранніх сельскагаспадарчых культур. А вегетацыя большасці сельскагаспадарчых культур пачынаецца пры пераходзе сярэднесутачных тэмператур праз +10°С, што адбываецца на Брэстчыне 25-30 красавіка.

На працягу вясны назіраецца зніжэнне адноснай вільготнасці паветра ад 77-81% да 72-74% і нарастанне дэфіцыту вільгаці ў паветры, які дасягае максімуму ў пачатку лета. Зніжэнне адноснай вільготнасці паветра звязана з адвекцыяй цёплага паветра з поўдня, пры гэтым паверхня глебы не паспявае прагравацца і выпаральнасць перавышае фактычнае вьшарэнне. Выпарэнне вільгаці з паверхні глебы пры росце тэмператур і дэфіцыце вільгаці ў паветры вядзе да высушвання глебы.

Да ліку неспрыяльных з'яў надвор'я  ў веснавы перыяд трэба аднесці  замаразкі і вымаканне пасеваў. Апошнія замаразкі адбываюцца на Брэстчыне ў сярэднім 21-30 красавіка, але ў 10% гадоў магчымы замаразкі і ў трэцяй дэкадзе мая.

Пачаткам лета лічыцца тэрмін пераходу сярэднесутачнай тэмпературы паветра ў бок павышэння праз +10°С (у некаторых работах – праз +14°С). На тэрыторыі Брэсцкай вобласці лета пачынаеіша 25-30 красавіка і працягваецца ад 148 дзён на паўночным усходзе да 161-162 дзён на паўднёвым захадзе да 26 верасня-3 кастрычніка. За летні сезон паверхня Брэстчыны атрымлівае 68% гадавой сумы сонечнай радыяцыі. Радыяцыйны баланс у гэтыя месяцы максімальны. Звыш 3/4 атрыманага цяпла траціцца на выпарэнне вільгаці, на працягу летняга сезону скарачаецца доля цяпла, якое траціцца на награванне глебы, а ў жніўні-верасні наадварот нагрэтая за лета глеба аддае цяпло ў атмасферу. Сярэднесутачная тэмпература паветра летам на тэрыторыі вобласці амаль аднолькавая: +18,0°С на поўначы і +19,0°С на поўдні вобласці ў ліпені (мал.2.7). Ізатэрмы ўсіх летніх месяцаў выцягнуты ў шыротным накірунку. Сярэднемесячныя тэмпературы летам паўтараюцца ў 80-90% гадоў. Аднак, у асобныя гады магчымы рэзкія пахаладанні, калі мінімальныя тэмпературы на працягу сутак зніжаюцца да 3,7°С, і ў любы летні месяц, акрамя ліпеня, магчымы замаразкі. Зрэдку, калі прыходзіць трапічнае паветра, устанаўліваецца гарачае надвор'е, і дзённыя тэмпературы падымаюццада +33-36°С.

Цыркуляцыйныя працэсы летам аслабляюцца, таму хуткасць ветру навялікая. Са зніжэннем  цыркуляцыйнай дзейнасці, адносна  высокімі сярэднесутачнымі тэмпературамі  звязаны параўнальна невялікая адносная вігьготнасць паветра і воблачнасць. У першай палове лета (май-чэрвень) адносная вільготнасць паветра дасягае мінімума. Далей адзначаецца яе рост ў сувязі з павелічэннем колькасці ападкаў. Максімальная месячная колькасць ападкаў прыпадае ў паўднёва-заходніх раёнах вобласці на чэрвень, а на астатняй тэрыторыі – на ліпень. Павялічваецца ў параўнанні з вясною колькасць дзён з ападкамі. Колькасць ападкаў у летні сезон вельмі зменлівая. У 70% гадоў забяспечваецца сярэднемесячная колькасць ападкаў. Але, зрэдку здараюцца гады, калі сярэднемесячная колькасць ападкаў у летнія месяцы зніжаецца да 2-10мм альбо павялічваецца ўдвая. Магчымы ліўні, у час якіх выпадае месячная норма ападкаў.

Неспрыяльнымі метэаралагічнымі з'явамі  ў летні перыяд з 'яўляюцца моцныя вятры і смерчы, якія бываюць на Брэстчыне ў сярэднім 1-2 дні ў кожным другім сезоне. Пры моцных вятрах на лёгкіх па механічнаму складу глебах Брэстчыны ўзнікаюць пылавыя буры. Адмоўны ўплыў на развіццё сельскагаспадарчых раслін аказвае павышэнне тэмпературы паветра вышэй +30°С, што назіраецца ў Брэсцкай вобласці штогод і найбольш нябяспечна пры нізкай вільготнасці паветра. Колькасць моцных ліўняў, якія наносяць шкоду раслінам і глебаваму покрыву на Брэстчыне дасягае 20 за летні сезон, што больш, чым у другіх абласцях Беларусі. Часта ліўні суправаджаюцца навальніцай і градам.

Пераход сярэднесутачнай тэмпературы  паветра праз +10°С у бок паніжэння  адзначае надыход восені. Тыповымі восеньскімі месяцамі у Брэсцкай вобласці з'яўляюцца кастрычнік і лістапад. Працягласць восені скарачаецца ад 54 сутак у Брэсцкім, Маларыцкім раёнах да 51 сутак у БаранавіцкІм раёне. Восень мае большы працяг у параўнанні з вясною з прычыны павепічэння воблачнасці, вільготнасці паветра і, адпаведна, павольнага зніжэння сярэднесутачных тэмператур. Пры зніжэнні вышыні Сонца над гарызонтам і працягласці дня хутка змяняецца колькасць сумарнай сонечнай радыяцыі і радыяцыйны баланс, які ў лістападе роўны 0 МДж/м2. Рассеянная радыяцыя перавышае прамую.

Сярэднесутачныя тэмпературы паветра на працягу восені зніжаюцца, у кастрычніку яны ў сярэднім змяняюцца на тэрыторыі вобласці ад +6,0 да +7,5°С, а ў лістападзе ад +0,5 да +2,0°С. У любыя асеннія суткі магчымы замаразкі. Тэрміны іх надыходу змяняюцца год ад году ў залежнасці ад метэаралагічных і мясцовых прыродных умоў, але ў сярэднім у вобласці замаразкі пачынаюцца 10-14 кастрычніка. Заканчваецца безмарозны перыяд. Пры надыходзе арктычнага паветра сярэднесутачныя тэмпературы адмоўныя. Такіх дзён можа быць звыш паловы ў кастрычніку і ўсе ў лістападзе ў найбольш халодныя гады. Бываюць і звароты летняга цяпла, так званага бабінага лета, калі ўдзень тэмпература паветра падымаецца да +25-28°С. На працягу восені зніжаюцца і выраўніваюцца тэмпературы паверхневага слоя розных тыпаў глеб.

Увосень адбываецца змена летняга тыпу цыркуляцыі паветра на зімовы. Узмацняецца цыкланічная дзейнасць і заходні перанос марскога паветра з Атлантыкі, якое прыносіць шмат вільгаці. Таму, нягледзячы на зніжэнне фактычнай пругкасці вадзяной пары, адносная вільготнасць паветра павялічваецца і дасягае ў канцы восені – пачатку зімы максімальнай сярэдняй велічыні 88%. 3 гэтым звязана павелічэнне на працягу восені і воблачнасці, якая таксама ў лістападзе дасягае максімальнай за год сярэдняй велічыні ў 8,5 балаў. Мяняецца і характар воблачнасці: змяншаецца паўтаральнасць перыстых, кучавых, высокаслаістых воблакаў і павялічваецца – слаістых і слаіста-дажджавых. Сярэднемесячная колькасць ападкаў зніжаецца ў сярэднім да 35-45мм, хоць колькасць дзён з ападкамі павялічваецца да 12-14 у кастрычніку і 14-17 у лістападзе. Нізкая інтэнсіўнасць ападкаў восенню спрыяе назапашванню вільгаці ў глебе. У асобныя гады месячная колькасць ападкаў значна адрозніваецца ад нормы. Так, у кастрычніку 1974 года ў Брэсце выпала 7 месячных норм – 248 мм, а ў кастрычніку 1953 – толькі 2 мм. Трэба адзначыць, што на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці як у кастрычніку, так і ў лістападзе ападкі могуць выпадаць не толькі ў вадкім стане, але і ў цвёрдым.

Восенню заканчваецца вегатацыйны  перыяд. 3 пераходам сярэднесутачнай тэмпературы праз +10°С спыняецца развіцце большасці сельскагаспадарчых раслін, а 25 кастрычніка-1 лістапада сярэднесутачная тэмпература паніжаецца да +5°С і ніжэй і спыняецца развіццё азімых культур, траў і дрэў.

Рэгулярныя кліматычныя назіранні ў вобласці пачаліся ў XIX стагоддзі з арганізацыі у 1834г. у Брэсте мэтэаралагічнай станцыі. Ужо да канца стагоддзя тэрыторыя вобласці ахоплена сеткай метэастанцый, якая пашыраецца і ў XX стагоддзі. У наш час метэаназіранні ў вобласці вядуцца   на   6   метэаралагічных   станцыях,   Брэсцкай   занальнай гідраметэаралагічнай абсерваторыі і Палескай балотнай станцыі.

Мікраклімат. Пад уплывам мясцовых асаблівасцей навакольнага асяроддзя (рэльефу, расліннасці, стану глебы, наяўнасці вадаёмаў, будынкаў) прыземны слой паветра набывае адрозненні, якія называюць мікракліматычнымі. Асаблівасці мікраклімату маюць вялікае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі, рэкрэацыі, будаўніцтва населеных пунктаў.

У выніку перавагі плоскіх нізін  у Брэсцкай вобласці рэльеф вялікага значэння для фарміравання мікракліматычных асаблівасцей не мае, затое важную ролю адыгрывае глебавае і расліннае покрыва.

На невялікіх плошчах узнікаюць  адрозненні ў паступленні сонечнай радыяцыі і тэмпературным рэжыме схілаў рознай экспазіцыі. Яны найбольш выражаны пры ясным, ціхім надвор'і. Лёгкія па механічнаму складу глебы праграваюцца хутчэй і бываюць самымі цёплымі на працягу вегатацыйнага сезону. I, наадварот, самыя халодныя – неасушаныя тарфяна-балотныя глебы, якія характарызуюцца вялікай цеплаёмістасцю і павольна награваюцца. Затое масівы неасушаных тарфяна-балотных глебаў цяплейшыя ў зімовы час. Пры асушэнні тарфяна-балотных глебаў іх тэмпературны рэжым набліжаецца да сухадольных глебаў і вызначаецца характарам расліннасці, адноснай вышынёй і сілай ветру, але цеплаёмістасць асушаных тарфяна-балотных глеб зніжаецца, і ў начныя часы яны выхалоджваюцца. Часцей за ўсё размяшчаюцца масівы такіх глебаў у паніжэннях, дзе збіраецца халоднае паветра, што вядзе да замаразкаў вясною, увосень і ў пачатку лета.

Своеасаблівы мікраклімат утвараецца ў населеных пунктах, асабліва ў  буйных гарадах. Характар іх забудовы, канцэнтрацыя прамысловых прадпрыемстваў, паркаў і садоў, транспартных сродкаў, каменнае і ас-фальтавае пакрыццё вуліц і плошчаў утвараюць  свой мікраклімат. Так, у Брэсце асноўныя метэапаказчыкі адрозніваюцца ад фонавых: тэмпература паветра – на 0,1-0,4°С вышэй, хуткасць ветру – на 0,2-0,6 м/с ніжэй. У Брэсце раней чым у прыгарадзе на 4 дні заканчваюцца замаразкі ў паветры, пазней з'яўляецца і раней сыходзіць снегавое покрыва.

 

КЛІМАТЫЧНАЕ РАЯНАВАННЕ.

 

Аналіз асноўных метэаэлементаў сведчыць, што на тэрыторыі вобласці існуюць  кліматычныя адрозненні. Агракліматычнае  раянаванне тэрыторыі Беларусі (Шкляр, 1973) заснавана на сумах тэмператур вышэй +10°С і каэфіцыенце ўвільгатнення тэрыторыі.

Брэсцкая вобласць у гэтай схеме  раянавання размешчана ў дзвюх зонах: Цэнтральнай і Паўднёвай,. займаючы толькі заходнія, меней кантынентальныя  падвобласці (мал.2.13).

Цёплая ўмерана вільготная Цэнтральная агракліматычная вобласць ахоплівае толькі паўночна-усходнія раёны Брэсцкай вобласці. Яе паўднёвая мяжа ідзе праз Івацэвіцкі, Ганцавіцкі адміністрацыйныя раёны па ізалініі сум тэмператур вышэй +10°С у 2400° , супадае з каэфіцыентам увільгатнення за цёплы перыяд 0,87-0,9.

Цэнтральная агракліматычная вобласць займае схілы Слонімскага і Навагрудскага  ўзвышшаў і Баранавіцкую раўніну. Гэта больш халодная і вільготная частка Брэстчыны. Сярэдняя тэмпература студзеня на 0,5-1°С, а ліпеня – на 0,5°С ніжэй, чым у іншых раёнах вобласці. Сярэднегадавая колькасць ападкаў – 590-б3Омм (дадатак). Сярэднія і абсалютныя мінімумы тэмпературы паветра тут ніжэй, чым у Паўднёвай агракліматычнай вобласці. У цэнтральнай вобласці пазней адбываецца пераход тэмператур праз пэўны інтэрвал у бок павышэння і раней у бок паніжэння. Таму тут назапашваецца меншая сума актыўных тэмпераіур. Пры меншай колькасці цяпла і, адпаведна, выпаральнасці і большай колькасці ападкаў, тэрыторыя гэтай вобласці лепш увільготнена, чым Паўднёвая вобласць. Неаднароднасць прыродных умоў дазваляе вылучыць у межах Цэнтральнай вобласці на Брэстчыне Баранавіцка-Ганцавіцкі і Гродзенска-Івацэвіцкі агракліматычныя раёны. Іх агракліматычныя паказчыкі адлюстраваны ў табліцы 1 (дадатак).

Паўднёвая цёплая няўстойліва  вільготная агракліматычная вобласць займае сярэднюю і паўднёвую частку Брэсцкай вобласці, адпавядаючы Высокаўскай і Пружанскай раўнінам Перадпалесся і заходняй частцы Палесся. Гэтая вобласць адрозніваецца найбольшымі сумамі актыўных тэмператур, больш высокімі тэмпературамі лета і зімы, большай працягласцю вегетацыйнага перыяду і летняга сезону, меншай працягласцю эалягання снегавога покрыва і зімняга сезону. Але тут выпадае меншая на 40-50мм колькасць ападкаў за год, назіраецца значная зменлівасць колькасці ападкаў ад аднаго года да другога. У выніку сярэдні каэфіцыент увільгатнення тут каля 0,8 за цёплы перыяд, а ў асобныя гады і ніжэйшы. Неаднароднасць агракліматычных умоў дазваляе выдзеліць Пружанска-Брэсцкі і Пінскі агракліматычныя раёны. Пружанска-Брэсцкі агракліматычны раён займае паўднёвыя схілы Ваўкавыскага ўзвышша, Высокаўскую і Пружанскую раўніны і Брэсцкае Палессе. Пінскі агракліматычны раён займае Загараддзе і заходнюю частку Прыпяцкага Палесся. Змена кліматычных паказчыкаў у вобласці ў зімовы і веснавы перыяды з захаду на ўсход абумоўлівае адрозненні ў агракліматычных паказчыках раёнаў Паўднёвай вобласці (дадатак).

Информация о работе География Брестской области