Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка
У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія
ГЛАВА 1. Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў і у складовае
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады
і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,
унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных
падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК
І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
§ 34. Складаныя назоўнікі
§ 35. Складаныя прыметнікі
§ 36. Складаныя лічэбнікі
§ 37. Прыслоўі
§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 39. Правапіс не (ня) і ні
ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,
умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ
ГЛАВА 9. КРОПКА
§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі
ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК
§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка
ГЛАВА 11. КЛІЧНІК
§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка
ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е
§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я
ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ
§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа
§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
§ 47. Коска пры параўнальных зваротах
§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных
зваротах
§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць
або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
§ 52. Коска пры зваротку
§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях
§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і
пытальных слоў і перад імі
ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе
§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе
§ 57. Коска ў складаназалежным сказе
ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ
§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай
ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е
§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я
ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК
§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка
ГЛАВА 18. ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
ПРЫ СПАСЫЛКАХ
§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прамысловых тавараў: набор мэблі «Вязынка», люстра «Белая Русь», духі «Расінка», зубная паста «Фтарадэнт», пральны парашок «Ветразь»;
назвы прадуктовых і іншых тавараў: хлеб «Водар», сыр «Нарач», цукеркі «Крыжачок», адэкалон «Ландыш»;
назвы машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.: аўтамашына «Жыгулі», камбайн «Ніва», трактар «Беларус», тэлевізар «Гарызонт», іянізатар «Аніён-40Т», радыёпрыёмнік «Селена-403».
ГЛАВА 7
ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
1. Пішуцца разам:
складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпрамавец і інш.;
складаныя словы і вытворныя з пачатковымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, мата-, медыя-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фата-, электра- і інш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны, аэрафатаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, матабол, медыятэкст, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне, электракар і інш.;
словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;
словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, кантр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, пры-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інтраспектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, кантрагент (выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжраённы, міліметр, панславізм, пангерманскі, пастфактум, пастпазіцыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарны і інш.;
складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячагоддзе, сямісотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэнтны, а таксама двукоссе, двукроп’е.
2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з'яўляюцца:
паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзілі-хадзілі, а таксама ціп-ціп-ціп, го-го!, трэсь-трэсь;
паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, каму-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз;
спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, узвей-вецер. Два аднакарэнныя назоўнікі, калі адзін стаіць у назоўным, а другі ў творным склоне, пішуцца асобна: век вяком, пень пнём, сон сном.
3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляецца:
літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), -часцінка (альфа-часцінка), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, Q-код (кю-код), π-падобны (пі-падобны);
лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 50-гадовы, 3-працэнтны, ХХ-вяковы, алімпіяда-97, мода-ХХ.
4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. – сельскагаспадарчы, с.-д. – сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. – стараславянскі, і.-е. – індаеўрапейскі.
Дэфіс («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складаных слоў, калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы, тэле-, радыёвяшчанне.
§ 34. Складаныя назоўнікі
1. Пішуцца разам:
складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, чалавекалюбства, бульбакапалка, хлебапякарня, свінагадоўля, свінапас, белакроўе, старадрук, чарназём, гарналыжнік, самалёт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг і інш.;
складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з'яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (-ы): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле;
складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з'яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія;
складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і інш.: Наваполацк, Новалукомль, Навасады, Навагрудак, Старабарысаў, Старакожаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор'е, Светлагорск, Новабарысаў.
2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:
у якіх скланяюцца ўсе словы: жук-дрывасек-карняед, грыб-паразіт, заяц-бяляк, лён-даўгунец, мастак-пейзажыст, нявеста-красуня, член-карэспандэнт. Пры адваротным становішчы назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца: красуня дзяўчына;
у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, блок-пост, вакуум-насос, дызель-матор, генерал-маёр, прэм'ер-міністр, норд-ост і інш.;
са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр-гадзіна, самалёта-вылет, чалавека-дзень (але: працадзень) і інш.;
якія называюць прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх рухаў і плыняў, адпаведных грамадскіх суполак, палітычных партый: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат;
з пачатковымі часткамі віцэ-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-: віцэ-прэм'ер, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капітан, экс-чэмпіён, экс-прэм’ер.
3. Пішуцца праз злучок:
субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра;
састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалёва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Мінск-Мазавецкі, Камень-Кашырскі;
уласныя геаграфічныя назвы, якія з'яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанейра, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр;
іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек;
іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб'ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Сан-Паўлу, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы;
уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк.
4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з'яўляецца ўласным іменем, яны пішуцца асобна: рака Днепр, горад Мінск, вулкан Везувій, маёр Кравец, дзед Янка.
5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кастэр, Анарэ дэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, дон Хуан, Людвіг ван Бетховен, дэ Кастры.
6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з'яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка з назоўнікам ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Белы Мох, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак).
§ 35. Складаныя прыметнікі
1. Пішуцца разам прыметнікі:
якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыёфізічны (радыёфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод);
якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны, цэнтральнаеўрапейскі, уласнаручны, цвёрдапаліўны, круглагадовы, чырванабокі;
якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць муку), касцярэзны, кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лёсавызначальны;
якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб'ёму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усёмагутны;
першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка параніць), цяжкаўспрымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы, высокаадукаваны, слабасалёны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны;
складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, ста
2. Складаныя прыметнікі, у састаў якіх уваходзяць прыслоўі, не трэба блытаць са словазлучэннямі, якія складаюцца з прыслоўяў і прыметнікаў: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены.
3. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:
утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум-насосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.;
часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыметы: прыродна-гаспадарчы, жыллёва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна-працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навукова-тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна-вызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.;
часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, руска-беларускі;
часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.;
часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні, норд-остаўскі;
якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў, пачатковай часткай якіх з'яўляецца Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён і інш.;
пачатковай часткай якіх з'яўляецца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны.
4. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі.
5. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны.
§ 36. Складаныя лічэбнікі
1. Пішуцца разам:
складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;
складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмі-
2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.
3. Пішуцца праз злучок:
парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;
лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзесяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады. У лічэбніках прыблізнага ліку замест злучка ўжываецца працяжнік, калі гэта складаныя і састаўныя лічэбнікі: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады.
§ 37. Прыслоўі