Правілы беларускай арфаграфіі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка

Описание

У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

Содержание

РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія

ГЛАВА 1. Правапіс галосных

§ 1. Галосныя літары

§ 2. Літары о, ё

§ 3. Літары э, е

§ 4. Перадача акання на пісьме

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

§ 6. Перадача якання на пісьме

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 9. Зычныя літары

§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

§ 11. Зычныя д, т і дз, ц

§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

§ 15. Нескладовае й

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА

§ 17. Змякчальны мяккі знак

§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§ 19. Правапіс абрэвіятур

ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі

§ 21. Прыстаўкі

§ 22. Суфіксы

ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады

і арганізацый

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах

§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод

§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,

унікальных прадметаў, твораў

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных

падзей і дат, перыядаў і эпох

§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

І АСОБНА

§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна

§ 34. Складаныя назоўнікі

§ 35. Складаныя прыметнікі

§ 36. Складаныя лічэбнікі

§ 37. Прыслоўі

§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі

§ 39. Правапіс не (ня) і ні

ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,

умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ

ГЛАВА 9. КРОПКА

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка

ГЛАВА 11. КЛІЧНІК

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка

ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я

ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах

§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных

зваротах

§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць

або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

§ 52. Коска пры зваротку

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і

пытальных слоў і перад імі

ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе

ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ

§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай

ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е

§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я

ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК

§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка

ГЛАВА 18. ДУЖКІ

§ 61. Правілы пастаноўкі дужак

ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ

§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся

ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ

І ЦЫТАТАХ

§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах

ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

Работа состоит из  1 файл

правилы бел орфогр.doc

— 695.00 Кб (Скачать документ)

5. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых сказах, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння, а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах: Што ні кажы, наш край багаты; з кім бы то ні было, што б там ні было.

 

ГЛАВА 8

ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

 

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

 

1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.

2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва.

Такім жа чынам перанос ажыццяўляецца, калі гэта спалучэнне разбіваецца марфемнай мяжой: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца, мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе-нне, насен-не.

3. Пры пераносе нельга:

пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, і-кол, а-са, я-на, ю-нак, ма-я,       а-рыя, а-лея, А-зія і інш.;

разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;

аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;

аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.

4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.

5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя  скарачэнні слоў і выразаў: ААН, НАТА, АБСЕ, ДАІ, А-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не пажадана адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К. М. Міцкевіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Гурскі; не пераносіцца на наступны радок працяжнік; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.

 

РАЗДЗЕЛ ІІ

ПУНКТУАЦЫЯ

 

ГЛАВА 9

КРОПКА

 

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

 

1. Кропка ставіцца ў канцы закончанага апавядальнага сказа: Вечар быў цёмны і ціхі. Побач з чыгункай стаяў высокі стары лес, таемны, пануры і важны. На станцыі шумеў паравоз таварнага цягніка, шумеў ціха і роўна, як бы баючыся парушыць спакой гэтага лесу. Замаўкаюць птушыныя звонкія спевы, калі восень прыходзіць у край наш лясны. Позняя ноч. Цішыня. Старонкі добрай кнігі.

2. Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак: Жнеі спяваюць у полі, жыта густое жнучы (М. Танк). Госця, – маладая дзяўчына, – сядзела ў пакоі і ціха размаўляла з маці (У. Караткевіч). Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем і пачуццём паэзіі («ЛіМ»).

3. Пасля слоў і сказаў, якія з'яўляюцца загалоўкамі да тэкстаў, папер рознага прызначэння, а таксама твораў, кніг, карцін, фільмаў, пасля надпісаў на шыльдах кропка не ставіцца. Калі ж загаловак, назва або надпіс складаюцца з двух або некалькіх сказаў, то кропка не ставіцца толькі пасля апошняга.

4. Кропкай звычайна аддзяляецца «назоўны тэмы» – назва прадмета, асобы ці з'явы, пра якую будзе ісці гутарка ў наступным тэксце.

 

Напрыклад:

Піхты. Вынослівыя, гонкія, стройныя. Яны, як громаадводы, тырчаць з тайгі. Без сукоў, адны голыя ствалы. Толькі на самай макавіне дзе-нідзе рэдзенькія кароценькія лапкі (Я. Сіпакоў).

Дзед Міронавіч. З-за яго і запісваю гэта. Дзед – у капелюшы, з сахаром у руцэ. А барада… раскошная, як у прарока (Я. Брыль).

 

5. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без клічнай інтанацыі.

 

Напрыклад:

Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі              (Н. Гілевіч).

Не хітруй, Аўсееў. Тут табе не кірмаш – таргавацца. Табе загадана, ты і выконвай (В. Быкаў).

 

6. Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем.

 

Напрыклад:

Пятро падышоў і спытаў у шафёра, ці можна пад'ехаць (І. Шамякін).

Дзед Талаш і Мартын Рыль сталі раіцца аб тым, што рабіць далей і куды ісці          (Я. Колас).

Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар (К. Чорны).

 

7. Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоў-сказаў  так, не і іх сінонімаў (ага, але, эге, ну, добра  і інш.) пры адсутнасці клічнай або пытальнай інтанацыі.

 

Напрыклад:

«У  бібліятэку збіраецеся?» – «Так».

«А вы, уласна кажучы, хто? Інжынер?» – «Не. Настаўніца» (І. Шамякін).

«Ты мяне слухаеш?» – «Ага» (Я. Колас).

 

8. Кропка  ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але,  аднак і пад., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы.

 

Напрыклад:

Лён быў дагледжаны, падкормлены. А тут і цёплыя дні надышлі. І закучаравіўся, пайшоў лён у рост (А. Бялевіч).

Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было ўсё ціха (Я. Колас).

Саўчанка дазволіў разлікам добра адаспацца. Ды на холадзе, у сырых нішах, не надта спіцца (І. Шамякін).

 

9. Кропкай аддзяляюцца асобныя часткі выказвання пры парцэляцыі.

 

Напрыклад:

Людзі змагаюцца і перамагаюць. Вайну. Страх. Голад. Дэспатызм, тупасць...            (І. Шамякін).

Назаўтра першы падхапіўся Гарбацэвіч. Яшчэ на світанні (Г. Далідовіч).

«Тады будзе мір. І шчасце. І жыццё», – сказаў я не без некаторага пафасу (В. Быкаў).

 

10. Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з'яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў абазначана лічбамі з кропкай.

 

Напрыклад:

У пастанове былі запісаны чатыры пункты:

1. Арганізаваць саюз настаўнікаў  на падставе пастановы сходу ад 9 ліпеня 1906 года.

2. Саюз ставіць сабе асноўнай мэтай – весці барацьбу з самадзяржаўным ладам шляхам прапаганды ідэі рэвалюцыі сярод насельніцтва і распаўсюджання рэвалюцыйнай літаратуры. Кожнаму члену арганізаванага настаўніцкага саюза ставіцца ў абавязак – стварэнне на месцах рэвалюцыйных ячэек з мэтай прыцягнення найбольшай колькасці членаў у саюз настаўнікаў.

3. Арганізаванаму настаўніцкаму саюзу далучыцца да Усерасійскага саюза настаўнікаў і ўвайсці з ім у цесныя зносіны.

4.  Для вядзення спраў саюза выбіраецца бюро ў складзе 3-х асоб: Садовіча, Райскага і Тукалы (Я. Колас).

 

11. Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск;    в. Лебядзінец; г. Капыль Мінскай вобл.; але: 100 г, 5 см, 3 сек і інш.

Калі ўмоўным графічным скарачэннем заканчваецца сказ, то ў канцы сказа другая кропка не ставіцца.

 

Напрыклад:

Існуюць індукцыйная электрычная зварка (токамі высокай частаты), зварка электронным промнем і інш. (БелСЭ).

 

12. Кропкай аддзяляюцца назвы дзейных асоб у драматургічных  творах, калі гэтыя імёны запісваюцца ў адным радку з рэплікай.

 

Напрыклад:

Ч а р н а в у с. Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім.

В е р а. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць

(К. Крапіва).

 

13. Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на прыналежнасць цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара.

 

Напрыклад:

Было лета, самая зялёная пара яго (І. Мележ. «Подых навальніцы»).

Тварэц мовы – народ. Задача ж пісьменніка – у фарміраванні, адборы лепшага, у прывядзенні мовы да літаратурных норм. Як бачым, задача немалая. Мы павінны мець мову прыгожую, гучную, простую, але гнуткую і выразную (Я. Колас. «Развіваць і ўзбагачаць літаратурную мову»).

 

ГЛАВА 10

ПЫТАЛЬНІК

 

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка

 

1. Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне.

 

Напрыклад:

Дзе вы, песні жніўныя? Хто вас адвячоркамі панясе над ніваю? (П. Броўка).

Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песня ў душу льецца? (Я. Колас).

– Няўжо дачакаліся? Няўжо праўда? – бы дзіця, радавалася дзяўчына (В. Быкаў).

– Га? – не зразумеў пытанне дзед (Я. Колас).

 

2. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай.

 

Напрыклад:

Ці ты, бабка, не ведаеш, хто гэта прынёс сюды красак? (Я. Колас).

Хто згадае, чаго сэрца плача? (П. Трус).

Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці, дзе б магла так, поруч з смеццем, гожасць пышная ўзрасці? (Я. Колас).

Што можа быць даражэйшае сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? (К. Крапіва).

 

Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі пытанне заключаецца ў даданай частцы.

 

Напрыклад:

І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць? (Я. Колас).

 

3. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная іх частка выражае пытанне або калі пытанне выражае толькі апошняя частка.

 

Напрыклад:

Будуць яшчэ пытанні ці пачнём спрэчкі? (М. Паслядовіч).

Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая і немасць песняй парушала?          (Я. Колас).

Яго пакрыўдзілі, зняважылі, а ён будзе кланяцца ім? (Я. Колас).

Стаміўся ў дарозе, ды дзе спачываць? (П. Броўка).

Паслухай добра: чуеш песні? (Я. Колас).

 

4. Пытальнік (або пытальнік з клічнікам) ставіцца ў дужках (звычайна ў цытаце з тэксту іншага аўтара), калі змест выказанай кім-небудзь думкі выклікае сумненне ці непаразуменне.

 

Напрыклад:

Наўрад ці ўпрыгожваюць паэтычны твор радкі накшталт: «Букет струменняў пералівісты шугнуў падобна рысаку» (?) (Н. Гілевіч).

 

5. У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання.

 

Напрыклад:

Вольна ішлі яны [калгаснікі] пушчай, прыцішыўшы крокі... Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы?            (А. Куляшоў). 

 

ГЛАВА 11

КЛІЧНІК

 

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка

 

1. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказа, які вымаўляецца з клічнай інтанацыяй.

 

Напрыклад:

Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі! (І. Навуменка).

Слаўся, наша сталіца Мінск!

Я хачу зберагчы цябе, матчына песня, каб запоўніць табою спусцелыя душы!            (Н. Гілевіч).

Як усім было весела! (А. Васілевіч).

– Які дождж! – усклікнуў я (Г. Далідовіч).

Што за дзяўчына! Што за натура! (Я. Колас).

Як хацеў бы я па палях прайсці і ўпіцца іх пахам, росамі, паглядзець, зірнуць, як жыты растуць, як калосікі наліваюцца! (Я. Колас).

Цыц! Не смець казаць мянушку, а то зніму на вас папружку! (Я. Колас).

«Рукі ўгору!» – грымнуў тут  дзядзька Мірон... (М. Лынькоў).

Ён не служка тут больш – квіта! (Я. Колас).

 

Калі часткі складанага сказа з'яўляюцца клічнымі, то яны раздзяляюцца коскай, а ў канцы сказа ставіцца клічнік.

 

Напрыклад:

Информация о работе Правілы беларускай арфаграфіі