Правілы беларускай арфаграфіі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка

Описание

У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

Содержание

РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія

ГЛАВА 1. Правапіс галосных

§ 1. Галосныя літары

§ 2. Літары о, ё

§ 3. Літары э, е

§ 4. Перадача акання на пісьме

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

§ 6. Перадача якання на пісьме

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 9. Зычныя літары

§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

§ 11. Зычныя д, т і дз, ц

§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

§ 15. Нескладовае й

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА

§ 17. Змякчальны мяккі знак

§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§ 19. Правапіс абрэвіятур

ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі

§ 21. Прыстаўкі

§ 22. Суфіксы

ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады

і арганізацый

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах

§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод

§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,

унікальных прадметаў, твораў

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных

падзей і дат, перыядаў і эпох

§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

І АСОБНА

§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна

§ 34. Складаныя назоўнікі

§ 35. Складаныя прыметнікі

§ 36. Складаныя лічэбнікі

§ 37. Прыслоўі

§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі

§ 39. Правапіс не (ня) і ні

ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,

умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ

ГЛАВА 9. КРОПКА

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка

ГЛАВА 11. КЛІЧНІК

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка

ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я

ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах

§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных

зваротах

§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць

або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

§ 52. Коска пры зваротку

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і

пытальных слоў і перад імі

ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе

ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ

§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай

ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е

§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я

ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК

§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка

ГЛАВА 18. ДУЖКІ

§ 61. Правілы пастаноўкі дужак

ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ

§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся

ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ

І ЦЫТАТАХ

§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах

ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

Работа состоит из  1 файл

правилы бел орфогр.doc

— 695.00 Кб (Скачать документ)

Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка).

Ты паслухай, Апанас, што за голас, што за бас! (Я. Колас).

Параўн.: Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх  далях! Колькі новых малюнкаў, свежых матываў і таемных здарэнняў абяцаюць яны вачам і сэрцу падарожнага!               (Я. Колас).

Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я. Колас).

 

2. Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

 

Напрыклад:

Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць.                  (М. Лынькоў).

Я помню летнія часіны і вас, грыбныя баравіны! (Я. Колас).

– Ого! – пачуў ён збоку ад сябе пявучы голас. – Малайчына, хлопчык! (М. Лупсякоў).

– Гу-гу! – штось гукне, садрыгнецца, бах-бах! – на гук той адзавецца і аж па лесе пойдзе рэхам... (Я. Колас).

Там рыба – ого-го! (Я. Маўр).

 

3. Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і пад.

 

Напрыклад:

– Дзень добры!

– Дзень добры! Сядай, чалавеча! (А. Куляшоў).

– Добры дзень вам! – сказала, усміхаючыся ад нечаканасці і здзіўлення, Вера Сымонаўна. (Б. Сачанка).

– Да пабачэння! – Бывайце, – кінуў яму безуважна адно слова Карніцкі.                       (М. Паслядовіч).

Добрай ночы!

Слава працаўнікам-хлебаробам!

Усім народам – мір і шчасце! (А. Астрэйка).

З Новым годам! З новым шчасцем!

Здароўя вам і  поспехаў!

 

4. Клічнік можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»).

 

Напрыклад:

Мір! Што ёсць лепшае і прыгажэйшае на свеце? Мір – гэта і праца, і шчасце, і радасць. Усё найдаражэйшае, людское заключана ў гэтым на дзіва простым і на дзіва мілым слове (М. Гамолка).

Дарогі! Колькі іх, агульных для ўсіх людзей і асабістых у жыцці кожнага чалавека! І акружных, і простых (А. Пальчэўскі).

 

5. Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання.

 

Напрыклад:

Прыйшоў адтуль [з рэдакцыі] ліст. А ў ім, як звычайна, пісалася: «...відаць, вы (!) упершыню ўзяліся за пяро...» (В. Зуёнак).

Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала – сорак пяць тон... (А. Васілевіч).

 

ГЛАВА 12

ШМАТКРОП'Е

 

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я

 

1. Шматкроп'е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа для абазначэння незакончанасці выказвання.

 

Напрыклад:

Няма Хатыні... Звоняць толькі званы. (Р. Мачульскі).

І змоўклі абодва надоўга, думалі кожны пра сваё... (Б. Сачанка).

Беларусь, Беларусь, ні канца, ні краю... (Я. Брыль).

Толькі б ціха на свеце было, толькі б ціха... (Н. Гілевіч).

Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска Ямшчына. За Ямшчынай проста дарога на поўдзень. Адлічыш па дарозе дзве першыя вёскі... (К. Чорны).

Людзі ездзяць, а ты... (Я. Брыль).

 

2. Шматкроп'е ставіцца пасля апошняга слова пералічэння, калі яно абрываецца.

 

Напрыклад:

У гэтым кутку міжрэчча некалькі вёсак маюць назву Рудня: Рудня Марымонава, Рудня Каменева... (І. Шамякін).

Ёсць кулямёты, ёсць аўтаматы. І шаблі, карабіны... (Б. Сачанка).

Чуецца гоман мне спелае нівы, ціхая жальба палёў, лесу высокага шум-гуд шчаслівы, песня магутных дубоў... (Я. Колас).

 

3. Шматкроп'е ставіцца для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывістасці ў маўленні, што ўзнікаюць у выніку  перажыванняў, хвалявання чалавека або пошуку спосабу выражэння думкі.

 

Напрыклад:

– Я... так... хлопец... падарожны, праз сябе сам... Я... нічый! – і пры гэтым асцярожна ён [Сымон] зірнуў на дзедаў кій. (Я. Колас).

Я хацеў сказаць, што мы... сёння... не сустракаемся... (І. Мележ).

Чакай, як жа яе [настаўніцу] звалі... Гм, Людміла Рыгораўна... Людміла Рыгораўна Капуцкая... Здаецца, зусім нядаўна тое ўсё было...   А колькі чаго перажыта!.. (Б. Сачанка).

А Сава сказаў коратка і проста: «Для мяне, хоць зараз...» – «Нічога...– перабіў Паддубны. – Толькі канспірацыя... прашу... Асцярожна. Вывучайце сваіх людзей...»               (П. Пестрак).

– Антоська!.. родны мой! канаю... перагарэў, адстаў, знікаю... Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін... як лепшы брат, як родны сын (Я. Колас).

– Я спужаўся?! – разгарачыўся Лявон. – Я спуж… (З. Бядуля).

 

4. Шматкроп'е ставіцца ў пачатку, у сярэдзіне, у канцы цытаты, каб паказаць, што ў гэтых месцах прапушчаны словы.

 

Напрыклад:

К. Крапіва, раскрываючы сутнасць сатырычных твораў, адзначае: «...рэзананс сатырычнага твора... залежыць ад значнасці аб'екта, на які гэты твор накіраваны».

Доўгі час сяброўскія адносіны звязвалі І. Шамякіна з І. Мележам. «Безумоўна, жывучы па-суседску, – успамінае ён, – мы часта заглядвалі адзін да аднаго і вялі цікавыя літаратурныя размовы, больш спакойныя, глыбокія, чым нашы калектыўныя дыспуты...»

І. Шамякін успамінае: «Пленум... надзвычай узбагаціў мяне» (В. Каваленка).

 

5. У лексікаграфічных працах пры пропуску часткі цытаты-ілюстрацыі звычайна ставяцца дзве кропкі.

 

Напрыклад:

Усё.. аблічча дзяўчыны выдавала яе ўсходняе паходжанне (А. Васілевіч).

Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень (Я. Брыль).  

 

6. Калі скарачаецца цытата, у канцы якой павінен стаяць пытальнік або клічнік, то гэтыя знакі ставяцца пасля дзвюх кропак.

 

Напрыклад:

Гэй! узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна..! (Я. Купала).

Параўн.: Гэй! узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна, на мінулых дзён магіле, над санлівасцю хаўтурнай!

 

7. Шматкроп'е ставіцца ў дыялогу, каб паказаць маўчанне замест адказу на зварот суразмоўцы.

 

Напрыклад:

– Дык што, пайшлі?– запыталася дзяўчынка.     

–  ...

– Ну, чаго ты маўчыш?

 

8. Шматкроп'е ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога.

 

Напрыклад:

Яна была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Цененькія маршчынкі сабраліся на яе ілбе і каля рота, сінія кругі былі пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй таксама быў у зямлі...

Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады і стаў умывацца. За ім памыліся яшчэ два. Кабета падняла галаву і папрасіла дазвалення памыцца (К. Чорны).

 

Калі пераход ад аднаго плана апавядання да другога мае больш рэзкі характар, то шматкроп’е ставіцца ў канцы першага абзаца і ў пачатку другога.

 

Напрыклад:

Ці помніць яна, што гаварыла вясною? Тады ў садзе белай пенай з ружовымі прасветамі цвілі яблыні... Цвілі, каб за ўсё лета антонаўкі выраслі, паспелі, сталі такімі, як некалі яна казала...

...Успомніла! Зірнула на Антона, усміхнулася, узяла самы большы яблык і паднесла да губ (І. Грамовіч). 

 

9. Шматкроп'е можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»).

 

Напрыклад:

Хатынь... Мала хто чуў, мусіць, гэтую назву да вайны. Мала хто ведаў і самую вёску, якая згубілася сярод лясоў і пагоркаў Лагойшчыны.

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закончыў (А. Бачыла).

 

ГЛАВА 13

КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

 

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

 

1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабою злучнікамі.

 

Напрыклад:

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы (Я. Купала).

Наўкола гуў, гаманіў, мітусіўся салдацкі натоўп (В. Быкаў).

Молада, хораша, звонка спяваў гарманіст (Я. Брыль).

 

Не з'яўляюцца аднароднымі членамі і не аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай два дзеясловы ў аднолькавай форме, якія стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносінах адно цэлае тыпу: Пайду вазьму. Пайсці даведацца. Вазьмі аднясі. Сядзем абмяркуем. Устань паглядзі. «Кладзіся ідзі спаць, позна ўжо!» – загадвае маці (А. Васілевіч).

2. Раздзяляюцца коскамі два або некалькі прыметнікаў-азначэнняў, якія адносяцца да аднаго і таго слова ў сказе і характарызуюць прадмет у аднолькавых адносінах – называюць падобныя паводле сэнсу прыметы (звычайна сінанімічныя або блізкія да сінанімічных), а таксама азначэнні, якія абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў.

 

Напрыклад:

На змену ночы прыйшоў ясны, сонечны дзень (В. Вольскі).

Мяккія, ласкавыя гукі стройным сугалоссем паліліся па пакоі (Я. Колас).

Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня... (М. Багдановіч).

На ёлцы загарэліся чырвоныя, зялёныя, жоўтыя агні.

 

Не раздзяляюцца коскамі неаднародныя прыметнікі-азначэнні.

 

Напрыклад:

Над далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга (Я. Колас).

Я гляджу на зялёнае рослае жыта, на крутыя мурожныя ў лузе стагі (С. Грахоўскі).

Плыве над верасам хваёвы душны пах (П. Панчанка).

Насталі кароткія туманныя асеннія дні (Я. Колас).

 

3. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі а, але, ды (у значэнні «але»), аднак, хоць, толькі і інш.

 

Напрыклад:

Паўлюк толькі зірнуў, але нічога не сказаў (Я. Колас).

Сонца толькі што ўзышло, аднак прыгравала ўжо даволі горача (Э. Самуйлёнак).

Хлопчык слухаў, ды не верыў (Я. Колас).

Голас яго ўжо быў амаль звычайны, толькі хрыпеў... (І. Шамякін).

І дзядзька быў рыбак выдатны, хоць больш урыўкавы, прыватны... (Я. Колас).

 

4. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе парных злучнікаў як, так і; не толькі, але (а) і; калі не, то (дык); хоць, але (а); хоць і не, затое (аднак); не то што, але і і інш.

 

Напрыклад:

Пажар заўважылі як з баракаў, так і з пасёлка (П. Пестрак).

Маці як несла патэльню яечні на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе (І. Шамякін).

Каб не то што сказаць, але і падумаць ніхто кепскага не мог... (І. Мележ).

Лес наш  хоць і не дужа вялікі, але прыгожы (М. Ваданосаў).

Якуб Колас – паэт, і паэт не толькі ў сваіх паэмах, але і ў прозе (Б. Сачанка).

 

5. Коскай аддзяляюцца адзін ад аднаго аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнікаў і ... і, ды … ды, то ... то, ні ... ні, не то ... не то, ці ... ці, ці то ... ці то,  або (альбо) ... або (альбо) і інш.

 

Напрыклад:

Я рад і сонцу, і вясне, і дожджыку (Я. Пушча).

Пазбіраць іх [людзей] толькі трэба ды на добрую дарогу наставіць, ды даць ім добрага камандзіра (Я. Колас).

Касцы ідуць то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары... (Я. Колас).

Ні далеч, ні час не заслоняць мне родных бароў (Я. Колас).

Потым чуваць ці то птушыны шчэбет-перасвіст, ці то веснавое бульканне ручаін   (Я. Брыль).

 

6. Калі паўторныя злучнікі і, ні, то звязваюць словы як аднародныя часткі ўстойлівых (фразеалагічных) выразаў, то ў іх перад гэтымі злучнікамі коска не ставіцца.

 

Напрыклад:

і днём і ноччу, і туды і сюды, і смех і грэх, і смех і слёзы, і смех і гора, і скокам і бокам, і так і сяк, і так і гэтак, і тут і там, і вашым і нашым, і радасць і слёзы, і такі і гэтакі, і ў хвост і ў грыву, і дома і замужам;

ні так ні гэтак, ні бэ ні мэ, ні сёе ні тое, ні з таго ні з сяго, ні ўзад ні ўперад, ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса, ні кала ні двара, ні даць ні ўзяць, ні многа ні мала, ні больш ні менш, ні адтуль ні адсюль, ні свет ні зара, ні стаць ні сесці, ні села ні пала, ні слуху ні духу, ні складу ні ладу, ні гневу ні ласкі, ні канца ні краю, ні сват ні брат, ні к сялу ні к гораду, ні ў кола ні ў мяла, ні ў пяць ні ў дзесяць, ні грозьбай ні просьбай, ні спору ні ўмалоту, ні дому ні лому;

Информация о работе Правілы беларускай арфаграфіі