Берасцейская уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 14:49, реферат

Описание

Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва

Содержание

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105

Работа состоит из  1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать документ)

 

Разаблачаецца двухаблічнасць афіцыйнай  Расіі, якая, па-першае, выкарыстоўвала дысідэнцкае пытанне для пашырэння  сваіх уплываў у Рэчы Паспалітай, а па-другое, не была зацікаўлена ва ўраўноўванні правоў праваслаўных, бо гэта прывязала бы іх да Рэчы Паспалітай. Слушна адзначана, што з падзеламі Рэчы Паспалітай пачаўся працэс уніфікацыі беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы з расійскай праваслаўнай царквой, ліквідацыі мясцовай царкоўнай традыцыі, прававой і арганізацыйнай адметнасці. Расійскімі ўладамі ёй быў накінуты сінадальна-кансісторскі лад.

 

Выказваецца цікавая ідэя аб плюсах і мінусах аблічча цівілізацыйных стыкаў, аб асаблівасцях "крэсовага" грамадства, грамадства культурна-цывілізацыйнага  памежжа, якое, з аднаго боку, больш  чым дзе яшчэ настроена патрыятычна, а з другога боку, адначасова акумулюе ў сабе культурныя элементы іншых народаў.

 

Будучы істотным укладам у гістарыяграфію канфесійнай гісторыі Беларусі, манаграфія А.Мірановіча дапамагае разуменню спецыфікі і месца нашых зямель у веравызнаўчай структуры Еўропы.

Глава 7

 Навуковае пераасэнсаванне  гісторыі уніі ў 90-я гады

 

Рэлігійны "рэнесанс" канца ХХ ст. і змена дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі, своеасаблівая рэабілітацыя рэлігіі ў грамадскай свядомасці абудзілі ў навуковых колах і  ў грамадскасці цікавасць да пагарджанай  раней гісторыі царквы на Беларусі, а разняволенне навуковай думкі  на мяжы 80 - 90-х г. зрабіла занядбаную гісторыю канфесій, без якой не ўяўляецца магчымым аб'ектыўнае вывучэнне гісторыі Беларусі, адной з прыярытэтных тэм айчыннай гістарыяграфіі. Адыйшоў у нябыт паказ царквы як аплота коснасціі рэакцыі. Усё глыбей усведамляецца яе роля ў дзяржаўным і этнакультурным жыцці народа. Гісторыя хрысціянства, жыццё і дзейнасць яго падзвіжнікаў паступова займаюць бачнае месца ў навуковай, вучэбнай і папулярнай літаратуры. Пры гэтым, аднак, высветлілася, што з традыцыных хрысціянскіх культавых інстытутаў найменш вядомай для нас з'яўляецца уніяцкая царква.

 

Выхад з падполля ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы; адраджэнне насуперак моцнай антыуніяцкай прапагандзе пасля 150-гадовага небыцця гэтай канфесіі, невядомай  ужо некалькім пакаленням людзей, на Беларусі; авалоданне ідэяй уніі часткай інтэлігенцыі і моладзі, для якіх уласцівы погляд на беларускі  народ як на самабытную этнічную індывідуальнасць з адметнай гісторыяй, культурай і мовай; магчымасць паглядзець на гэтае веравызнанне без абмежаванняў ідэалагічнай цэнзуры і, урэшце, 400-я ўгодкі Берасцейскага сабора 1596 г. павярнулі нашу гістарычную навуку тварам да гэтай старой праблемы і далі новы імпульс для яе вывучэння. Гісторыя Берасцейскай уніі за апошняе дзесяцігоддзе стала адным з актыўна распрацоўваемых як у гістарыяграфіі Беларусі, так і ў еўрапейскім рэлігіязнаўстве сюжэтаў. Сярод асноўных прычын навуковай актуалізацыі тэмы - недахопы, аднабаковасць у яе асвятленні ў папярэдні перыяд.

 

Даследаванні апошняга часу дазволілі  па-новаму ацаніць ролю царкоўна-канфесійнага фактару ў жыцці грамадства і  фармаванні грамадскай свядомасці, у  міжэтнічных адносінах і ў  працэсе інтэграцыі і дэзінтэграцыі  славянскіх народаў. З пераадоленнем ідэалагічных наслаенняў пераасэнсаваны працы ранейшых аўтарытэтаў ва уніязнаўстве. Ідзе адмаўленне ад крайнасцяў яго "рускай" і "польскай" канцэпцый; падвергнуты сумненню ранейшыя аксіёмы. Пашырыліся кола даследчыкаў, сам прадмет даследавання і яго храналагічныя межы; узмацнілася дакументальная база работ. Пачаўся адыход ад спрошчанага разумення берасцейскага працэса. Яго новая навуковая трактоўка прыйшла ў поўную супярэчнасць з ранейшым "акадэмічным канонам". Характэрнай рысай часу стала адміранне абагульняльнай тэмы "Берасцейская царкоўная унія" і паглыбленае вывучэнне асобных яе бакоў і прыватных пытанняў.

 

Новы этап гістарыяграфіі уніі адкрыла перавыданне кнігі М.Нікольскага "История русской церкви" [171] з раздзелам аб Берасцейскай уніі [172], які па ідэалагічных меркаваннях быў апушчаны ў папярэдніх выданнях [173]. З канца 80-х гадоў уніяцкая праблематыка заняла трывалае месца ў рэспубліканскай перыёдыцы, на канферэнцыях і ў навуковых зборніках.

 

Першым кінуў выклік устаялым поглядам і парушыў пануючую двухвекавую канцэпцыю уніі Ю.Драгун[174], які паспрабаваў абвергнуць стэрэатып аб тым, што уніяцкая царква намагалася пазбавіць беларусаў іх роднай мовы і вяла да зліцця канфесій. "100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі" канстатавалі крамольныя тады, а для многіх яшчэ і цяпер, палажэнні пра уніяцкія манастыры як буйныя асяродкі нашай старадаўняй культуры; пра большую ўстойлівасць уніятаў у адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій і да паланізацыі, і да русіфікацыі [175]. Менавіта ўпор на нацыянальныя здабыткі, выказаў думку П.Лойка, спрыяў пашырэнню веры [176]. З 1993 г. ужо і сямікласнікі ведаюць, што распачатая як палітычная дзея пракаталіцкага кіраўніцтва Рэчы Паспалітай унія абярнулася адным з фактараў выжывання беларускага этнасу; што уніяцкая царква пераўтварыліся ў цэнтр захавання моўна-культурнай традыцыі беларусаў і тым самым паўстала бар'ерам каталізацыі ды паланізацыі беларускага горада і вёскі [177] .

 

З'явіліся больш узважаныя трактоўкі  дзейнасці уніяцкай царквы на ніве культуры ў абагульняльных працах. "Нарысы гісторыі Беларусі" прызналі, што менавіта павышэнне культурнага  ўзроўню уніяцкай царквы праз рэформы  другой - трэцяй чвэрці ХVІІ ст. спрыялі росту яе ўплываў сярод беларускага насельніцтва. Факт з'яўлення скульптуры "нізавога барока" ва уніяцкіх храмах пададзены як прыклад творчай перапрацоўкі еўрапейскіх традыцый на мясцовай глебе і далучэння Беларусі да набыткаў сусветнай культуры. З другога боку, унія бачыцца аўтарам "Нарысаў" адной з прычын расколу беларускага грамадства па сацыяльна-рэлігійнай прымеце, што разам са знішчэннем больш чым напалову беларускага этнасу ў войнах сярэдзіны ХVІІ - пачатку ХVІІІ ст. прывяло да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і нацыянальнага развіцця [178]. Упершыню тэрмін "уніяцтва" зафігураваў ў назве параграфа "Гісторыі культуры Беларусі"[179]. Праблема уніяцтва выйшла ў цэнтр дыскусіі, якая разгарнулася ў 1997 г. вакол канцэптуальных падыходаў да школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі. В.М.Чарапіца прызнаў спараджэннем "уніяцка-каталіцкай, ці польскай культуры" беларушчыну, якую, аднак, адкідвае сам народ, зарыентаваны на руска-праваслаўную культуру [180], чаму запярэчыў М.О.Біч[181].

 

Была адноўлена перарваная ў  СССР у 30-я гады традыцыя даследавання персаналій замоўчаных або зганьбаваных савецкай гістарыяграфіяй уніяцкіх дзеячаў, заслугі якіх у духоўна-культурнай сферы прызнавалі нават іх дарэвалюцыйныя біёграфы іншай канфесійнай арыентацыі. Неардынарныя постаці І.Руцкага [182] (на старонках публікацый І.Войніч[183], І.Саверчанкі[184] і У.Конана[185] і інш.), І.Пацея [186], М.Баброўскага [187] паўсталі як буйныя прадстаўнікі беларускай культуры. Пераасэнсоўваецца феномен М.Сматрыцкага ( У.Кароткі, Ж.Некрашэвіч) [188]. Больш узважаныя трактоўкі атрымала палемічная літаратура і ўся ідэйная барацьба вакол Берасцейскай уніі (працы А.Коршунава[189], І.Саверчанкі[190], Н.Кутузавай[191], В.Старасценкі[192] і інш.). Абудзілася цікавасць да асветніцкай дзейнасці уніяцкай царквы ( А.Самусік і інш.) [193]. Творы уніяцкай кніжнасці даследуюць сёння Ю.Лабынцаў[194], Л.Шчавінская[195], М.Нікалаеў[196], Т.Самайлюк[197]. Моўныя аспекты дзейнасці уніяцкай царквы закранаюць І.Чарота[198] і Л.Ляўшун[199]. У кантэксце развіцця беларускага мастацтва помнікі уніяцкай архітэктуры вывучае Т.Габрусь[200] і А.Кулагін[201], жывапісу - Ю.Хадыка[202], Л.Вакар[203]. Увагу В.Дадзіёмавай[204], У.Неўдаха[205], Т.Ліхач[206] прыцягнула музычная культура уніяцкай царквы.

 

Даследаванні апошніх 15-20 гадоў  разбураюць стэрэатып аб мастацкай  няпоўнавартаснасці уніяцтва, яго няздольнасці нарадзіць уласнае мастацтва  і чужароднасці для беларускай культуры яго выяўленчай спадчыны. і сведчаць, што створаныя ва ўлонні уніяцкай царквы духоўныя каштоўнасці былі яркімі, самабытнымі, паўнавартаснымі ў  мастацкіх адносінах і адаптаванымі да нацыянальнай культуры. Вядомыя альбомы Н.Т.Высоцкай "Жывапіс Беларусі ХІІ-ХVІІІ ст." (Мн., 1980) і "Іканапіс Беларусі ХV-ХVІІІ ст." (Мн., 1992) сталі своеасаблівым адкрыццём для еўрапейскага мастацтвазнаўства, што беларускі жывапіс ХVІІ-ХVІІІ ст. амаль цалкам складаецца з уніяцкіх абразоў.

 

Уніяцкая царква стала глебай для  ўзрастання прынцыпаў новага мастацкага стылю, які ўзнік на аснове творчага сінтэзу візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва ў арэале распаўсюджання уніі ў другой і трэцяй чвэрці ХVІІІ ст. і вядомы ў мастацтвазнаўстве пад назвай "віленскае барока" і неафіцыйна - "уніяцкае барока". Як паказваюць працы Т.Габрусь, фармаванне архітэктонікі уніяцкіх храмаў на аснове традыцый мясцовага дойлідства, з улікам усходніх і заходніх мастацкіх уплываў, літургічных патрабаванняў і канфесійнай сімволікі як каталіцкай, так і праваслаўнай галін хрысціянскага культу, абумовіла яркую нацыянальную адметнасць гэтага вытанчанага стылю. Яго рысы найбольш яскрава выявіліся ў пераважнай большасці ў культавых пабудовах уніятаў, найперш Сафійскім саборы ў Полацку, цэрквах і манастырах базыльян у Беразвеччы, Барунах, Вольна, Талачыне, Багаяўленскай і Крыжаўздзвіжанскай цэрквах ў Жыровічах, Уваскрасенскай царкве ў Віцебску і інш. Росквіт беларускага барока звязаны з творчасцю выдатнага архітэктара Я.К.Глаубіца. Важную ролю ў змене царкоўнай архітэктуры ВКЛ адыграў полацкі архіепіскап і уніяцкі мітрапаліт Ф.Грабніцкі са сваёй ідэалагічнай праграмай, заснаванай на ідэі паміж супрацьлеглымі тэалагічнымі запатрабаваннямі ў архітэктоніцы храма. Помнікамі, выкананымі ў стылі віленскага барока, Беларусь увайшла ў гісторыю еўрапейскай архітэктуры.

 

Клубок супярэчнасцяў і скажэнняў, звязаных з роллю уніяцкай царквы ў гістарычным развіцці Беларусі і лёсе беларускага народа, імкнуцца разблытаць гісторыкі Л.Лыч[207], А.Грыцкевіч[208], Г.Галенчака[209], Л.Іванова[210], Г.Сагановіч[211], І.Марзалюк[212], літаратуразнаўцы А.Мальдзіс[213], М.Хаустовіч[214], этнографы М.Піліпенка[215], І.Чаквін, П.Церашковіч, М.Мікуліч, А.Рогалеў і інш. аўтары. Да унійнай традыцыі ў ВКЛ у ХV ст. і перадумоў 1596 г. звярнуліся Ю.Бохан[216], Г.Галенчанка[217], У.Шаставец[218], С.Абламейка[219].

 

Следуючы за гістарыяграфічнай традыцыйнай, Т.М.Мікуліч сцвярджае, што царкоўная унія "садзейнічала распаўсюджванню польска-каталіцкіх уплываў на беларускіх землях", і звязвае этнонім "русіны" толькі з праваслаўнай часткай беларускага этнасу. Тым не менш яна канстатуе факт выкарыстання пісьмовай старабеларускай мовы уніяцкім духавенствам, замацаванне яе побач з царкоўнаславянскай ва уніяцкім набажэнстве. Берасцейская унія, паводле назіранняў этнолага, прынесла насельніцтву Беларусі канфесійнае адрозненне ад "рускіх" Масковіі, а само уніяцтва як беларуская вера знайшла адлюстраванне ў этнічнай самасвядомасці нашых продкаў [220]. Дваістае становішча уніятаў і адначасна імкненне да нейкай раўнавагі стварала ў іх адпаведны тып свядомасці, жыццёвы код. На думку Т.Мікуліч, менавіта з часу ўмацавання уніяцтва, калі пад уздзеяннем шэрагу фактараў (насычэнне пісьмовай "рускай" мовы мясцовымі асаблівасцямі і інш.) актуалізуецца беларуская этнічнасць, пачала выпрацоўвацца суадносная з гэтай канфесіяй беларуская адаптацыйная стратэгія. Побач з ёй у пачатку ХVII ст. на насельніцтва Беларусі ўплывалі яшчэ дзве адаптацыйныя стратэгіі: усходняя (руская) і заходняя (польская), суадносная адпаведна з праваслаўем і каталіцтвам [221].

 

А.Рогалеў мяркуе, што этнонімам "беларусцы", які з'явіўся на мяжы ХVІ-ХVІІ ст., называлася каталіцкае і уніяцкае насельніцтва ВКЛ. Прыняцце каталіцтва і уніяцтва паскорыла ўсведамленне беларусамі-ліцвінамі сваёй нярускасці. Прымусовае пераварочванне ва уніяцтва ўзмацняла іх цягаценне да ўсходнеславянска-рускага этнакультурнага "кола", што ў сваю чаргу абумовіла жыццястойкасць русінаў і адначасова прыводзіла да паступовага аддалення ад беларусаў-ліцвінаў у культурна-светапоглядных адносінах [222].

 

Непасрэдныя і адлеглыя ў часе этнакультурныя вынікі стварэння, функцыянавання і ліквідацыі уніяцтва на Беларусі даследуе С.В.Марозава. Яе бачанне берасцейскага працэса грунтуецца на наступных асноўных палажэннях [223]:

 

1. Берасцейская унія - фенаменальная  з'ява культурнацывілізацыйнага  пагранічча, гістарычна дэтэрмінаваная  геапалітычным становішчам Беларусі. Яна завяршыла канфесійна-культурныя  пошукі, якія ішлі тут на працягу  ХVI ст., і з'явілася ў выніку  збегу як комплексу еўрапейскіх  рэлігійна-палітычных адносін 60-90-х  гадоў ХVІ ст., так і ўнутраных  абставін. З апошніх галоўным было імкненне часткі беларуска-ўкраінскай інтэлектуальнай эліты да пераадолення духоўнага крызісу грамадства праз перабудову царкоўна-рэлігійнага жыцця на шляхах інтэграцыі з каталіцкім посттрыдэнцкім Захадам, які кінуў магутны культурна-інтэлектуальны выклік усходнеславянскаму свету і даў прыцягальны прыклад аздараўлення культавых інстытутаў.

 

Інтарэсы суб'ектаў уніі не супадалі. У мэтах, умовах і мясцовай практыцы яна ў той ці іншай ступені мела характар этнаабароны, захавання ўласнай духоўнай тоеснасці. Лідары уніяцкай царквы дастаткова паслядоўна адстойвалі мясцовыя рэлігійна-палітычныя і этнакультурныя інтарэсы на фоне польска-ватыканскай палітыкі. Сімпатыі Рыма і польска-каталіцкіх колаў да уніяцтва з яго прэтэнзіяй на царкоўна-культурную індывідуальнасць і супрацьдзеяннем лацінізацыі не варта перабольшваць. Змена абраду з усходняга на лацінскі была пастаяннай крыніцай непаразуменняў паміж уніяцкай і каталіцкай цэрквамі. Уніяцкая іерархія намагалася спыніць гэтую практыку праз умяшанне папства.

 

2. Уніяцтва стала натуральным месцам спаткання дзвюх хрысціянскіх традыцый і сінтэзавала на мясцовай глебе розныя культурныя пачаткі Беларусі, ахапіўшы глыбокія пласты жыцця людзей, асветы, мастацтва. Яно стваралася на спрадвечнай візантыйска-славянскай аснове з дапушчэннем заходніх запазычанняў і развівалася ва ўзаемадзеянні дзвюх тэндэнцый: абараняўшай чысціню і недатыкальнасць усходняга абраду і накіраванай на лацінізацыю, якія то ўжываліся разам, то спрачаліся за прыярытэт, чым забяспечвалі дынаміку культурна-гістарычнага "партрэта" уніяцтва. Узнікшай на скрыжаванні дзвюх культур і цэркваў уніяцкай веры было наканавана балансаваць паміж імі, і схіленне ў адзін ці другі бок было аднолькава небяспечным, бо пагражала стратай уласнай канфесійнай ідэнтычнасці. Заходнехрысціянскія запазычанні ўваходзілі натуральным шляхам, калі для іх ужо мелася глеба. Прыўнесеныя штучна выклікалі адпор і нараджалі рух за рэарганізацыю царквы ў духу берасцейскіх умоў. Мяжа, пастаўленая навацыям гэтымі ўмовамі, была пяройдзена ў ХVIII ст. Супраць змены літургічнай традыцыі выступалі І.Руцкі, А.Сялява, Я.Суша, Л.Кішка, І.Лісоўскі. Эвалюцыя уніяцкай веры адбывалася пад уплывам наступных фактараў: пазіцыя Рыма, палітыка ўрада Рэчы Паспалітай, паслядоўнасць правядзення ў жыццё ўласнай царкоўнай і нацыянальнай лініі, этнаканфесійная свядомасць вернікаў.

 

3. 1596 г. унёс дынаміку ў, здавалася,  нерухомыя пласты гісторыі: выклікаў усплёск актыўнасці беларускага этнасу, стаў каталізатарам росту этнічнай, культурнай, канфесійнай і гістарычнай самасвядомасці па абодва бакі уніяцка-праваслаўнага муру, спрыяў павышэнню гістарычнай культуры, разам з тым ён паглыбіў рэлігійнае супрацьстаянне ў грамадстве і спарадзіў супрацьлеглыя ацэнкі сучаснікаў. Ідэолагі кожнага з табараў толькі сябе лічылі выразнікамі інтарэсаў народа, ад яго імя апелявалі і менавіта на падставе сваёй веры бачылі шлях кансалідацыі рэлігійна неаднароднага этнасу. Арганізатары уніі ўсведамлялі сваю справу годнай, законнай, нават выратавальнай, уяўлялі яе фактарам абнаўлення хрысціянства, яднання, выканання волі продкаў, але спатыкнуліся аб менталітэт па-традыцыяналісцку арыентаванай праваслаўнай большасці. Іх апаненты бачылі ў берасцейскай мадэлі уніі здраду свайму народу, Айчыне, знявагу нацыянальна-рэлігійных традыцый. Сутыкнуліся два разуменні абавязку перад духоўнымі традыцыямі і звычаямі продкаў.

Информация о работе Берасцейская уния