Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 14:49, реферат
Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Барацьба уніяцкай царквы за кананічную прастору, з аднаго боку, і вайна, абвешчаная ёй праваслаўнай апазіцыяй, з другога, сталі крыніцай пастаянных узрушэнняў у дзяржаве. Асабліва моцныя антыуніяцкія настроі панавалі да сярэдзіны ХVII ст. З 30-х г. настроі шляхты, а з другой паловы стагоддзя - і ўсяго грамадства паварочваюцца ў бок уніі.
Шляхі прыняцця веры вызначылі наяўнасць дзвюх катэгорый вернікаў: добраахвотных і нявольных. Прымяненне прымусу абарочвалася яе фармальным прыняццем. Суіснаванне асноўных хрысціянскіх канфесій на Беларусі было дэтэрмінавана палітычнымі, сацыяльнымі, нацыянальнымі і культурнымі фактарамі. Набліжэннем да каталіцкага Захаду уніяты адштурхнулі ад сябе праваслаўнае насельніцтва ВКЛ і афіцыйную Расію, якая падагравала антыуніяцкія настроі на Беларусі, чым фармавала ў іх антырасійскі менталітэт. Яны не былі прынятыя роўнымі і на Захадзе. Польска-каталіцкія колы прышчэплівалі уніятам комплекс ніжэйшасці і няпоўнавартаснасці, чым разбуралі іх этнічную самасвядомасць. Уніяты ўпадабалі сваёй веры, лічылі яе больш дасканалай ў параўнанні з праваслаўем, разам з тым яны былі пазбаўлены сляпога пакланення Захаду, выхоўваліся царквой у духу вернасці сваёй дзяржаве - ВКЛ.
4. 1596 г. даў моцны штуршок
Рэвізія уніяцкага культурна-абрадавага комплексу, якая спадарожнічала духоўнай пераарыентацыі Беларусі канца ХVIII - першай паловы ХІХ ст., і запаўненне вызваленай нішы каштоўнасцямі іншакультурнага паходжання - гвалтоўны і штучны працэс, які абярнуўся вымываннем магутнага пласту нацыянальнай культуры і разрывам культурнай пераемнасці.
5. Уніяцкая царква праводзіла
сваю мэтанакіраваную і
З канца ХVIII ст. лінгвістычная сітуацыя ў царкве штучна мяняецца на карысць польскай мовы (у першай чвэрці ХІХ ст.), з другой паловы 1820-х г. культывуецца расійская мова. Тады ж аднаўляецца пахіснуты ў ХVII-XVIII ст. статус царкоўнаславяншчыны, якая была прыведзена ў адпаведнасць з расійскай рэдакцыяй.
6. Прыняцце уніяцтва не змяняла этнічнай тоеснасці і арыентацыі вернікаў. Яго носьбіты аднолькава з праваслаўнымі лічылі сябе, сваю веру, абрады, храмы, духавенства, прыходы, населеныя пункты "рускімі". У ХVII-XVIII ст. "рускасць" уніятаў прызнавалі Польшча, Ватыкан, мясцовае праваслаўнае насельніцтва. Арэал распаўсюджання канфесіі супадае з акрэсленай ў ХІХ - пачатку ХХ ст. этнічнай тэрыторыяй Беларусі. Уніяцтва спрыяла этнічнай індывідуалізацыі беларусаў ва ўсходнеславянскай супольнасці, дыферэнцыяцыі раней "адзінай русі".
З канца ХVIII ст. адбываецца падрыў этнаканфесійных стэрэатыпаў "руска"-уніяцкага насельніцтва ВКЛ: яму накідваецца польская і расійская тоеснасць, што вядзе да двайнога этнаграфічнага рабаўніцтва беларусаў. Асноўны масіў уніятаў стаў этнічным матэрыялам для росту расійскай народнасці. Старая "рускасць" была ператворана ў "расійскасць".
7. Дэунізацыя 1780-1839 г. абярнулася
асабістымі і грамадска-
Я.Анішчанка[224], М.Хаустовіч[225], А.Філатава[226], І.Мядзведзеў[227], С.Таляронак[228], С.Токць[229], В.Сяховіч[230] і інш. даследчыкі пераасэнсоўваюць дзяржаўную рэлігійную палітыку на Беларусі канца ХVIII - першай паловы ХІХ ст. і яе праламленне ў свядомасці і лёсе народа. У.Сосна разглядае уніяцтва як адзін з важных фактараў у кантэксце грамадска-палітычнага жыцця дарэформеннай беларускай вёскі [231]. В.Цяплова аналізуе ўплыў лацінізацыі на ўз'яднанне уніятаў [232]. Не віна, а бяда беларускіх гісторыкаў, як піша М.Хаустовіч, што яны не змаглі грунтоўна даследаваць прычыны трагедыі уніяцкай царквы ў 1830-я г. і даць праўдзівую гісторыю Бацькаўшчыны. Але гэта прывяло да таго, што "белыя плямы гісторыі ляглі чорнымі плямамі на нацыянальную самасвядомасць нашага народа". Ён бачыць ва ўдушэнні расійскім царызмам уніі сродак яго замацавання на захопленых беларускіх тэрыторыях. Даследчык звяртае ўвагу на неакцэнтаваны ранейшай літаратурай факт: далучэнне 1794-1795 г. дасягнула значных поспехаў толькі на Украіне, а беларускія уніяты аказаліся больш паслядоўнымі і аддадзенымі сваёй веры: адны не выказвалі асаблівага жадання да "ўз'яднання", а другія - вядома, гэта была меншасць - разам з панамі ўзнімалі народ на супраціўленне. На Полаччыне, як прызнаваліся самі "воссоединители", ні было аніводнай парафіі, дзе б так званыя "частные воссоединения" 1833-1837 г. адбываліся добраахвотна, без усялкіх пратэстаў, а ў Віцебску наогул рэальнай была магчымасць арганізаванага супраціўлення. Арышты і высылкі на гэтай глебе сталі звычайнай з'явай беларускай рэчаіснасці. З упартымі святарамі і мніхамі-базыльянамі Сямашку давялося змагацца да канца свайго жыцця.
Перажыткі і водгукі уніі пасля 1839 г. вывучаюць У.Навіцкі, В.Грыгор'ева і А.Філатава[233]. У.Розенфельд і І.Запрудскі ў сваіх навуковых распрацоўках выходзяць на месца уніяцкага пытання ў паўстанні 1863-1864 гадоў і погляд на яго К.Каліноўскага [234].
Адказам на ўзросшую цікавасць да праблемы навукі, якая усвядоміла няздольнасць традыцыйных падыходаў даць поўную і аб'ектыўную карціну уніяцкага царкоўна-рэлігійнага руху, і на попыт грамадства на аб'ектыўную, пазбаўленую ідэалагічных штампаў, інфармацыю аб уніі, стала правядзенне на Беларусі шэрагу навуковых канфрэнцый [235], на якіх разглядаліся не толькі гістарыяграфічна "збітыя" яе ідэалагічныя і палітычныя аспекты, але і новыя нюансы гісторыі: светапоглядныя, філасофскія, тэалагічныя, маральныя, асветніцкія, этнічныя і інш.
Новы падыход да праблемы прагучаў у выступленнях вучоных Беларусі і суседніх краін на канферэнцыях, праведзеных у 1996 г. у Брэсце. Беларуска-ўкраінскі епіскапат, паводле сцвярджэння знаўцы уніі Л.Цімашэнкі з Украіны, шляхам згоды з польскай уладай і касцёлам намагаўся абараніць сваю царкву і яе нацыянальную годнасць. Аналізуючы палажэнні "Дагавора лацінскага і рускага духавенства" 1595 года ён прыходзіць да высновы, што большасць іх мае нацыянальна-ахоўную скіраванасць (клопат пра захаванне нацыянальнага абраду, роднай мовы). С.Марозава звярнула ўвагу на адстойванне уніяцкай царквой сваёй этнакультурнай самабытнасці, чаму сугучна назіранне У.Шаставец, што пропаведзь І.Пацеям некаторых заходнехрысціянскіх догматаў не замінала яму быць абаронцам адметнасці сваёй царквы.
На думку У.Кароткага, унія стала прычынай народнаснага, канфесійнага, родавага, сямейнага і, галоўнае, культурнага раздваення. Ідэя рэлігійнага адзінства ў рэальнасці прыводзіла да двайніцтва, раздваення асобы, што нярэдка спараджала рэнегацтва - дзяржаўнае, палітычнае, нацыянальнае. Да ліку дзеячаў-рэнегатаў ён адносіць К.Тарлецкага, І.Кунцэвіча, абвергшых сістэму поглядаў, да якой раней належалі; М.Сматрыцкага, якія адмовіўся ад ім жа самім выпрацаваных пастулатаў.
Крывы партрэт І.Руцкага, намаляваны даследчыкамі Расійскай імперыі, паспрабаваў выправіць У.Конан, паказаўшы яго тыповым беларускім культурным дзеячам з шляхты, якая апынулася на мяжы двух культур - беларускай паводле традыцыі і польскай паводле адукацыі і выхавання.
Паводле С.Токця, існаванне уніяцкай
царквы на Беларусі з'яўлялася надзвычай
істотнай умовай для ўзнікнення і
развіцця беларускай (ці ліцвінскай) нацыянальнай
ідэі, першыя парасткі якой пачыналі ўзыходзіць
у асяроддзі уніяцкага
Цікавыя назіранні былі выказаны на другой брэсцкай канферэнцыі [237]:
- лацінскае духавенства
- канфесійная дыферэнцыяцыя
- на думку К.Каліноўскага, без
уласнай веры, "якую спавядалі
бацькі, дзяды і прадзеды", беларус
не мог нацыянальна
- беларускамоўны патэнцыял
- у змене выгляду уніяцкага
храма ў ХVІІІ ст. неправамоцна
бачыць сляпое жаданне
Сваім удзелам у міжнародных канферэнцыях у Кракаве, Любліне і Львове, прысвечаных Берасцейскай уніі [238], беларускія навукоўцы ўнеслі ўклад у фармаванне сучаснай еўрапейскай навуковай думкі адносна яе.
Аўтараў першага ў беларускай савецкай і постсавецкай гістарыяграфіі зборніка артыкулаў аб Берасцейскай уніі[239] аб'яднала разуменне, з аднаго боку, неардынарнасці і унікальнасці гэтай з'явы, а з другога, - яе складанасці, супярэчлівасці, а таксама імкненне да ўзважанасці, доказнасці, уліку разнастайных крыніц, пераадолення канфесійнай зададзенасці. Адной з галоўных перадумоў Берасцейскай уніі Ю.Бохан і У.Шаставец лічаць крызісны стан праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, звязаны з пагаршэннем маральнасці духавенства, падзеннем яго аўтарытэту, недахопам належнай адукацыі, супярэчнасцямі паміж царкоўнай іерархіяй і міранамі, злоўжываннямі і бязладдзем у царкве, рэфармацыйным ударам і інш., што прымушала шукаць шляхі аздараўлення царквы і спараджала ў пэўных колах прарымскія настроі, якія падаграваліся езуіцкай прапагандай. Палітычны фактар, які спрыяў ідэі уніі, меў, на думку У.Шаставец, другаснае значэнне. Жыццястойкасць антыуніяцкай апазіцыі даследчыца тлумачыць здаровым кансерватызмам, прывязанасцю і павагай да традыцый продкаў і імкненнем да універсальнай уніі, заключанай не з умовай прымата папы і прабачэння за сваю схізму, а на роўных правах.
У.Конан паказаў асобу
А.Самусік асвятліў няўдалы праект адкрыцця ў Полацку уніяцкай духоўнай акадэміі. Ён лічыць, што стварэнне ўласнага цэнтра асветы такога ўзроўню змагло б умацаваць структуру уніяцкай царквы і зрабіць яе другой па значнасці сілай (пасля каталіцкай) ва ўсіх заходніх губернях імперыі.
Я.Анішчанка і У.Сосна ўвялі ва ўжытак новыя факты супраціву дэунізацыі канца ХVІІІ - першай чвэрці ХІХ ст. Уніяцтва, зрабіў выснову У.Сосна, само па сабе не было патрэбна ні польска-каталіцкім, ні тым больш праваслаўна-расійскім вялікадзяржаўніцкім сілам.
Канферэнцыі, дыскусіі і публікацыі 90-х г. унеслі істотныя карэктывы ў разуменне феномена уніяцтва, узбагацілі яго і прынеслі ў гістарыяграфію шэраг новых пазіцый. Сярод іх: аб наяўнасці ўнутраных фактараў у заключэнні уніі; прызнанне уніяцкіх ідэолагаў і дзеячаў літаратурнымі аўтарытэтамі і іх ролі ў развіцці нацыянальнай культуры, а самой уніі важнай састаўной часткай гісторыі культуры; прызнанне ідэалагічна-мастацкіх вартасцяў літаратурнай спадчыны М.Сматрыцкага уніяцкага перыяду жыцця і гуманістычнага характару прац І.Пацея; назіранне, што перайманне каталіцкага вопыту не перашкаджала уніяцкай царкве адстойваць сваю адметнасць; падвергнута сумненню палажэнне аб уніяцкай царкве як сродку асіміляцыі беларусаў; "легалізацыя" яе ўкладу ў развіццё архітэктуры, жывапісу, музыкі, асветы; прызнанне факта небезбалеснасці ліквідацыі царквы для беларускага народа і яго культуры і г.д.
Стала відавочным, што, нягледзячы на неабсяжнае мора кніг і артыкулаў пра унію, яна застаецца яшчэ малавядомай; што дарэвалюцыйныя расійскія і савецкія гісторыкі пісалі гісторыю не уніі, а антыуніі; што працяг гістарыяграфіі ў рамках старых падыходаў на падставе ўжо адпрацаваных крыніц, без уліку дасягненняў вучоных замежных краін бесперспектыўны.