Берасцейская уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 14:49, реферат

Описание

Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва

Содержание

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105

Работа состоит из  1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать документ)

 

Гадавіны "ўз'яднання" 1839 года, і  асабліва 50-я, актуалізоўвалі уніяцкую тэматыку. У мясцовым друку тады з'яўляліся папулярызатарска-прапагандысцкія, разлічаныя на просты народ, публікацыі, якія падпарадкоўвалі трактоўку гістарычных фактаў задачам абароны праваслаўя і самадзяржаўя [87]. А ў Пецярбургу, Маскве і Кіеве выходзілі прызначаныя адукаванаму чытачу даследчыцкія працы найбуйнейшых уніязнаўцаў імперыі, у тым ліку П.Жуковіча, С.Рункевіча, П.Гаручкі[88] і інш. Даказваючы згубнасць уніі для беларускага народа і "благодетельность" яе скасавання, яны, тым не менш утрымлівалі цікавыя прызнанні, што пры ўсім сваім этнакультурным шкодніцтве уніяцтва ўсё-ткі не змяніла "рускасці" беларусаў, ды й абраднасць, таінствы, храмы, кнігі ў іх у прынцыпе засталіся тымі ж праваслаўнымі; што ўрадавы наступ на іх веру выклікаў масавы супраціў, і да т.п.

 

Вобраз уніі, створаны гісторыкамі  імперскага кірунку разам з мясцовымі "западно-руссами", якія тым не менш былі падазроным элементам у вачах афіцыйнага Пецярбурга, бо ад іх саміх "пахне вуніяй", атрымаўся далёкім ад рэальнага. Тэндэнцыйнасць, зададзенасць, аднабаковасць іх падыходаў да асвятлення уніяцтва і яго дзеячаў, выбарачны падыход да крыніц нам сёння відавочныя.

 

Дзейнасць уніяцкай царквы падавалася выключна разбуральнай ў сферы культуры і асімілятарскай ў этнічным плане; створаныя ў яе ўлонні каштоўнасці прадстаўляліся чужымі і варожымі беларускаму народу. Закрываліся вочы на намаганні яе лідараў дасягнуць рэлігійнай самастойнасці Беларусі на падставе уніі.

 

Сфармаваўшы адыёзны вобраз уніі, незлічонай колькасцю вуснаў і друкаў гістарыяграфія пануючай нацыі пры  дапамозе мясцовых "западно-руссов" змагла прышчапіць яго да гістарычнай  свядомасці усходнеславнскіх народаў. Паўторанае ў дзесятках манаграфій, сотнях артыкулаў, у навуковых дакладах і царкоўных пропаведзях, палажэнне аб дэнацыяналізтарскай і культурна-разбуральнай місіі уніяцтва на землях Беларусі і Украіны стала ўспрымацца на абыдзеным узроўні як аксіёма.

 

Са сваімі меркамі да пытання  аб рухальных сілах, мэтах і выніках  Берасцейскай уніі падыходзілі польскія гісторыкі апошняй трэці ХІХ - пачатку ХХ ст. Разгорнутая ў канцы ХІХ стагоддзя дыскусія аб прычынах падзелаў Рэчы Паспалітай і 300-я ўгодкі уніі 1596 г. узмацнілі навуковую цікавасць да яе, а расправа з падляшскімі уніятамі ў 1874 г., якая ўзрушыла Еўропу, адгукнулася ў Польшчы ў шматлікіх навукова-папулярных выданнях, а таксама ў паэзіі, прозе і драматургіі. Польскія знаўцы уніі, найбуйнейшым сярод якіх быў пазнанскі епіскап Эдвард Лікоўскі [89], разглядалі яе ў асноўным у аспекце яе ўплыву на гістарычную перспектыву Рэчы Паспалітай. Як дарэвалюцыйныя расійскія, гэтак і яны на саюз 1596 г. з пункту погляду інтарэсаў сваіх дзяржаў глядзелі сваёй "ускраіннай" або "крэсовай" імперыялістычнай палітыкі. Але, у адрозненне ад расійскіх калег, яны не выпрацавалі адзінага бачання царкоўна-рэлігійнага, палітычнага і этнічнага прызначэння берасцейскай згоды, хоць у падачы Рэчы Паспалітай культуртрэгерам на "варварскім" праваслаўным усходзе і пасрэдніцкай, цывілізуючай ролі уніяцкай царквы разыходжанняў паміж імі няма.

Глава 4

Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў  нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.)

 

У вострай барацьбе дзвюх гістарычных  версій мінулага Беларусі (расійскай  і польскай) з першай трэці ХІХ ст. пачынае прабівацца ліцвінска-беларуская плынь. Ля яе вытокаў стаялі прафесары і выхаванцы Віленскага універсітэта, якія сваімі працамі давалі адпор тэорыям польскай і расійскай культурна-рэлігійнай выключнасці, і К.Каліноўскі. Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ХІХ - пачатку ХХ ст. спецыяльных уніязнаўчых даследаванняў не праводзілі, хоць кожны імкнуўся ў сваіх працах выказаць стаўленне да веры, сляды якой і наступствы ліквідацыі востра адчуваліся ў тагачасным грамадстве.

 

Адзначыўшы супярэчлівую ролю ў  гісторыі Беларусі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, іх прычыненне да заняпаду старабеларускай культуры і асіміляцыі народа, Максім Багдановіч успрымаў уніяцтва як альтэрнатыву дэнацыяналізацыі ў рэлігійным жыцці беларусаў [90].

 

Сваё разуменне сутнасці уніяцтва далі ў першай трэці ХХ ст. Мітрафан Доўнар-Запольскі, Вацлаў Ластоўскі, Адам Станкевіч, Аляксандр Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі, якія ў сваёй інтэрпрэтацыі  Берасцейскай уніі зыходзілі з таго, што культурна-гістарычныя працэсы  на беларуска-ўкраінскіх землях працякалі адасоблена ад аналагічных працэсаў у Расіі і Польшчы. Сваімі працамі яны не толькі пасунулі уніязнаўства далёка наперад, але і раскрылі жахлівую неадпаведнасць паміж гістарычнай рэчаіснасцю і яе адлюстраваннем тагачаснай афіцыйнай навукай.

 

У поглядах на царкоўнае аб'яднанне  М.В.Доўнар-Запольскага, В.Ластоўскага, У.Ігнатоўскага праявілася пэўная супярэчлівасць і эвалюцыя ад абвяшчэння уніі сродкам  знішчэння беларускага этнаса да прызнання яе своеасаблівай формай нацыянальнай беларускай царквы.

 

М.В.Доўнар-Запольскі[91] негатыўна  ацэньвае вынікі ўвядзення уніі, бо яна, на яго думку, з'яўлялася замахам  на нацыянальную самабытнасць народа, які ўвесь свой культурны патэнцыял аддаў на рэлігійную і нацыянальную барацьбу. Але, з другога боку, прызнае, што яна стала "людскім сумленнем"; нават прыняўшы яе, гараджане і сяляне захавалі сваю нацыянальнасць.

 

Сваім асуджэннем ліквідацыі уніяцтва ў 1839 г. гісторыкі беларускай нацыянальнай школы разышліся з заходнерусамі, якія ўхвалялі гэта мерапрыемства царызму. Крытычна ацэньваючы унію 1596 г., М.В.Доўнар-Запольскі  пайшоў далей афіцыёзнай гістарыяграфіі вялікадзяржаўна-манархічнага толку, састарэлыя палажэнні якой працягвалі прапагандавацца ў навуцы канца  ХІХ - пачатку ХХ ст. Бачаннем дзвюх плыняў ва уніяцтве - на збліжэнне з каталіцтвам і на адстойванне асобнасці, якія ў ХVІІІ - першай трэці ХІХ ст. знаходзіліся ў барацьбе паміж сабой, ён пераўзышоў і многіх паслядоўнікаў - савецкіх гісторыкаў, якія адназначна і аднабакова ацэньвалі унію як шлях да акаталічвання.

 

Першае пакаленне беларускіх адраджэнцаў  звязвала надзею стварэння нацыянальнай царквы з уніяцтвам, а не з праваслаўем, якое з'яўлялася тады носьбітам вялікадзяржаўнай, імперскай ідэі.

 

В.Ластоўскі[92] ацэньвае унію як няўдалую спробу Беларусі рэлігійна самаакрэсліцца ў экспансіўным міжнародным праваслаўна-каталіцкім атачэнні. Правалу гэтай спробы спрыялі  як унутраныя фактары (супярэчасці паміж белым і чорным духавенствам у самой царкве, лацінізатарская дзейнасць базыльянскага ордэна, цяжкае матэрыяльнае і маральнае палажэнне прыходскага кліра), так і вонкавыя (вераломства польска-каталіцкіх колаў, якія глядзелі на унію толькі як на спосаб зліцця беларусаў з палякамі; своекарыслівая царкоўная палітыка Расіі).

 

Закліканая стаць нацыянальнай верай беларусаў, уніяцтва ў сілу гістарычных абставін было нізведзена "на палажэнне другараднага аргумента  лаціна-каталіцкай і руска-праваслаўнай справы", якія вядуць барацьбу паміж  сабой на рэлігійным грунце ў ХVІІ - ХVІІІ ст. Ён лічыць, што прадстаўніцтва "рускай" народнасці ў Рэчы Паспалітай захапіла ў свае рукі праваслаўе. Унія ж магла стаць нацыянальным абрадам толькі як дзяржаўная рэлігія са сваёй уласнай іерархіяй, народнай мовай у літургіі і пры ўмове прыналежнасці да яе ўсіх класаў грамадства. В.Ластоўскі не бачыць, што з існаваўшых тады на Беларусі хрысціянскіх царкоўных арганізацый менавіта уніяцкая царква найболей наблізілася да гэтых крытэрыяў, у найбольшай ступені адпавядала ім: мела іерархію мясцовага паходжання, беларусізаваную царкоўнаславянскую мову літургіі і з'яўлялася самай масавай у ХVІІІ ст.

 

Па назіраннях В.Ластоўскага, спачатку унія выступіла пад знакам адраджэння царквы і беларускай народнасці, але  з прычыны залішняй апекі над  ёй каталіцкай царквы, чым далей, тым больш выпускала ніці кіраўніцтва "рускай" справай на карысць праваслаўя. Не змогшы ўтрымаць у сваіх руках кіраўніцтва адраджэннем грамадства, яна тым не менш у самым сваім пачатку мела перад ім вялікія заслугі, паколькі была прычынай абуджэння дрэмлючых сіл у народзе. Такая ацэнка ў многім супадае з пазіцыяй украінскіх даследчыкаў таго часу, якія разглядалі падзею 1596 года як спробу культурна-нацыянальнага адраджэння беларуска-ўкраінскага грамадства (М.Грушэўскі), як "фермент" духоўнага жыцця народаў (І.Франко). Гісторык адзначае ролю базыльян у развіцці асветы і "аграмадную пісьменнасць", выкліканую падзеяй 1596 года. У напісанай ім гісторыі беларускага пісьменства Х - пачатку ХІХ ст. уніяцкія творы занялі сваё месца як помнікі нацыянальнай культуры [93].

 

Станоўча ацэньваючы саму ідэю скасавання падзелу ў хрысціянстве, У.Ігнатоўскі выносіць суровы прысуд уніі ў яе берасцейскім варыянце, у якім інтарэсы Польшчы, што прагнула скасаваць самабытны нацыянальна-культурны твар Беларусі, узялі верх над намерам апошняй спыніць рэлігійныя спрэчкі і ўтварыць нацыянальную дзяржаўную царкву. Ён асуджае трату беларускіх творчых сіл на непатрэбную рэлігійную барацьбу ў расколатым уніяй грамадстве. Але гісторык непаслядоўны ў сваіх ацэнках. З аднаго боку, ён лічыць, што уніяцтва развівалася ў кірунку, зададзеным Польшчай, але, з другога, канстатуе: Польшча і езуіты перасталі лічыць яго патрэбным, калі выявілася, што яно, як мост, не пераводзіць пад польска-каталіцкі ўплыў шырокія масы так хутка, як яны на тое спадзяваліся [94].

 

Высока ацанілі этнаахоўную ролю уніяцтва А.Цвікевіч і А.Станкевіч[95]. У сваёй працы "Западно-руссизм", якая ўвайшла ў залаты фонд беларускай гістарыяграфіі, першы пісаў: "У вуніі захоўвалася стыхія беларушчыны, і інтэлігентныя вуніяцкія сем'і былі носьбітамі ідэі беларускай самабытнасці. На грунце уніі, як асаблівай "мужыцкай веры", беларуская інтэлігенцыя імкнулася збудаваць будучыню Беларусі … Але ў вуніі, як гэта дасканала ведалі тыя ж самыя работнікі і вучоныя, была схована для Беларусі вялізная, гістарычная небясьпека. Вунія з Польшчай - палітычная ў Любліне і царкоўная ў Берасьці - гэта два цяжэйшыя этапы беларускай гісторыі, пачатак дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага заняпаду радзімы. Як было пагадзіць гэтыя дзве процілежнасьці?" [96]. Адам Станкевіч сцвярджаў, што з прычыны уніі Беларусь шмат страціла, але набыла значна больш - захавала веру сваіх бацькоў на працягу больш 243-х гадоў і сваю нацыю, падняла асвету духавенства і народа, садзейнічала развіццю беларускай народнай літаратуры і стала адзінай апорай беларускай культурнай асобнасці [97].

 

Ініцыятары неауніі ў Заходняй Беларусі вынеслі суровы прысуд уніі гістарычнай, 1596-га года, якая, на іх думку, вырашала культурна-гістарычную нацыянальную задачу - сінтэз дзвюх вялікіх сістэм культуры і светапогляду - заходняй і ўсходняй: "Унія ўнесла замест абяцаных рэформ, аздараўлення царквы і адраджэння нацыянальнага жыцця толькі новыя крыніцы расколу і раздзялення, выклікала глыбокую дэмаралізацыю ў грамадстве і дэзарганізацыю ў народзе. Царкоўная унія падрывала ля самай асновы той апошні бар'ер, які ахоўваў культурна-нацыянальную своеасаблівасць і самастойнасць народа, адкрываючы яго для ўплыву і насілля з боку Польскага Рыма" [98].

 

Не пазбег супярэчнасцяў ва уніяцкім пытанні найбуйнейшы беларускі  гісторык 20-х гадоў У.І.Пічэта. З аднаго боку, у захадах ВКЛ па ўнезалежненню сваёй царквы ад Масквы ён бачыць намер "пазбавіць свайго нацыянальнага твару беларускі і ўкраінскі народы", а ў Берасцейскай уніі - езуіцкія козні па адрыву беларусаў ад рускай народнасці, а з другога, называе барацьбу ў абарону праваслаўнай веры і царкоўнаславянскай мовы "кансерватыўна-культурным рухам", адносіць першыя паўнійнае паўстагоддзя да часу нацыянальнага адраджэння [99] і прызнае уніяцкую царкву ХІХ ст. важным фактарам захавання нацыянальнай мовы [100].

 

Беларускі акадэмік-рэлігіявед М.М.Нікольскі, які першы ў савецкай гістарыяграфіі асвятліў гісторыю царквы ў Расіі  з пазіцый марксізму-ленінізму [101], у межах дапушчальнага для  гісторыкаў сацыялістычнай арыентацыі навуковага плюралізма 20-х гадоў  даў адрозную ад імперскай трактоўку  мэтаў, метадаў і наступстваў  ліквідацыі уніяцтва - як адзін з  прыёмаў каланізацыі і русіфікацыі далучаных тэрыторый. Заклікаючы даследчыкаў не баяцца "ламаць высноў старых аўтарытэтаў, калі навуковыя факты вас да гэтага падводзяць", Нікольскі робіць трапныя, бязлітасныя, часам іранічныя заўвагі наконт скасавання уніі, якія разыходзяцца з ацэнкамі тых аўтарытэтаў (Бантыш-Каменскага, Каяловіча, Шавельскага), па чыіх працах ён вывучаў гэта пытанне.

 

На аснове класавага падыхода вучоны ўбачыў ва "ўз'яднанні" асвечаную рэлігійнымі сродкамі замену эксплуатацыі польскага ці літоўскага пана ўладай і эксплуатацыяй дваранскай дзяржавы ў асобе рускага чынавенства і панства. У яго працы адзначаецца, што абвешчанае ў 1794 г. пецярбургскім начальствам "паўсюднае жаданне" уніятаў вярнуцца да "благочестия" на самай справе было ім жа абагульненым натуральным фактам просьбаў з некалькіх вёсак Кіеўшчыны, незадоўга да таго гвалтам перавернутых ва уніяцтва. Падкрэсліваецца сумніўнасць, "папяровы" характар поспеху палітыкі аправаслаўлівання уніятаў 1794-1795 гадоў, пасля якой 90 % з 1,5 млн "уз'яднаных" вярнуліся ва уніяцтва.

 

Мікалаеўскі ўрад, паводле М.Нікольскага, улічыў няўдалы вопыт Кацярыны ІІ і прамалінейнаму, праз дэкрэтаванне зверху, праекту Сямашкі аддаў перавагу "ціхім", увасобленым у кананічную форму грэка-усходняй царквы, метадам "уз'яднання" "вопытнага старацеля ўсіх падобных казытлівых спраў" маскоўскага мітрапаліта Філарэта. І хоць за ўрадавай зброяй, гатовай гасіць любое непадпарадкаванне, царкоўныя аднавіцелі адчувалі сябе спакойна, цішыню, аднак, захаваць не ўдалося - апазіцыя скасаванню уніі, палітычная падаплёка якога не выклікае ў Нікольскага ніякага сумневу, выглядае ў яго падачы вельмі ўнушальнай. Акрэсліваецца яе сацыяльная база - беларускае сялянства, духавенства і шляхта [102].

 

Насычанасць цікавым фактычным  матэрыялам і абгрунтаванасць высноў забяспечылі доўгае жыццё працы М.Нікольскага. Аднак у яе перавыданнях 1983 і 1988 гадоў раздзел, прысвечаны Берасцейскай уніі, з яго аб'ектыўнымі, грунтаванымі на фактах, назіраннямі адсутнічаў [103], бо яго палажэнні не ўпісваліся ў агульную афіцыйную канцэпцыю уніі, якая запанавала ў 30-я гады. Шырокі вучоны свет і масавы чытач не павінны былі пра іх ведаць.

 

Дз.Даўгяла[104] і М.Ільяшэвіч таксама акцэнтуюць увагу на царскай палітыцы падаўлення уніяцтва як сродку ўмацавання сваёй улады на далучаных беларускіх землях. Апошні прасачыў эвалюцыю палітыкі Кацярыны ІІ і Паўла І адносна уніяцтва - ад няпэўнасці і асцярожнасці, каб выклікаць лаяльнасць у новых паддадзеных, праз рашучае масавае іх пераварочванне ў пануючую веру да пэўнага лібералізму, абумоўленага незадавальненнем мясцовага жыхарства сілавымі метадамі аправаслаўлівання [105].

 

Першай у славянскай гістарыяграфіі спробай разглядзець Берасцейскую унію ў параўнальна шырокім цэнтральна-усходнееўрапейскім культурным кантэксце стала выдадзеная на Украіне праца "Нариси з історіі  культурних рухів на Вкраіні та Білорусі в ХVІ-ХVІІІ в." ураджэнца вёскі Лапеніца Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні прафесара Аляксандра Савіча, які, асэнсоўваючы айчынную гісторыю, паступова адыходзіў ад пазіцый заходнерусізму і схіляўся да нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі. Гісторык прыйшоў да высновы: галоўным пытаннем, якое стаяла перад беларуска-ўкраінскім грамадствам у другой палове XVІ ст., было - трымацца нацыянальнай культуры або падпарадкаваца польскай? Унія 1596 года - гэта арыгінальны спосаб вырашэння дадзенага пытання, свайго роду кампраміс. Базыльянскі ордэн, які на працягу двух стагоддзяў засяроджваў у сваіх руках асвету ва ўкраінскім грамадстве, даследчык лічыў "культурнай сілай" [106]. Пяру А.Савіча таксама належыць грунтоўны артыкул пра беларускія уніяцкія школы, дзейнасць якіх ён, аднак, ацэньвае скептычна [107] .

Информация о работе Берасцейская уния