Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2012 в 18:26, реферат
В реферате даётся описание военной обстановки на территории Беларуси во время оккупации, а также рассказывается о героях Великой Отечественной Войны.
1. Уводзіны…………………………………………………………………………….....3
2. Ішла вайна народная………………………………………………………………..4-5
3. Час акупацыі………………………………………………………………………...6-7
4. Падпольны рух…………………………………………………………………….8-17
5. Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)………………………..18-19
6. 2 ліпеня 1944 года…………………………………………………………………...20
7. Маці патрыётка і яе сыны………………………………………………………..21-22
8. Заключэнне…………………………………………………………………………..23
9. Спіс літаратуры……………………………………………………………………...24
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ ЗНОСІН
Рэферат на тэму:”Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна”
аддзялення “Сучасныя замежныя мовы”
Вішнеўскай Наталлі Мікалаеўны
Мінск, 2010
Змест
1. Уводзіны…………………………………………………………
2. Ішла вайна народная…………………………………………………………
3. Час акупацыі…………………………………………………………
4. Падпольны рух…………………………………………………………………….
5. Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)………………………..18-19
6. 2 ліпеня 1944 года………………………………………………………………….
7. Маці патрыётка і яе сыны………………………………………………………..21-
8. Заключэнне……………………………………………………
9. Спіс літаратуры……………………………………………………
Уводзіны
Шмат выпрабаванняў зведалі наш край і яго людзі. Неаднаразова бот чужынца таптаў гэтую зямлю, палалі ў агні вёскі і мястэчкі, знішчалася насельніцтва. Праз Смалявіччыну пракаціліся хвалі розных войнаў, асабліва страшнай з якіх была 2-я сусветная (для нас — Вялікая Айчынная), але ніколі нікому не ўдавалася знішчыць нашу годнасць, вольнасць і любоў да роднага краю. Заўсёды працавітыя землякі аднаўлялі, адбудоўвалі гарады і вёскі, рабілі іх яшчэ прыгажэйшымі. I цяпер у XXI ст. Смалявіччына ўяўляе сабой дынамічна развіты прамысловасельскагаспадарчы раён Мінскай вобласці, які ўносіць свой важкі уклад у развіццё эканомікі Беларусі.
Маім родным горадам з’яўляецца Жодзіна, які знаходзіцца непадалёк ад Смалявіч, з якімі яго яднае гістарычнае мінулае. Сёння Жодзіна — буйны прамысловы і навуковы горад Мінскай вобласці. Тут размешчаны прадпрыемствы, прадукцыя якіх вядома не толькі на Беларусі, але і далека за яе межамі, навуковыя інстытуты.
Але галоўнае дасягненне горада — гэта людзі: таленавітыя, працалюбівыя, мужныя і добразычлівыя. У Жодзіне нарадзіўся і жыў Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў. Работнікі БелАЗа В.В.Кулінчык і А.І.Кавалеўскі, вучоны з БелНДІЗ М.Дз.Мухін удастоены звання «Герой Сацыялістычнай Працы». Многія жодзінцы за свой уклад у перамогу у гады Вялікай Айчыннай вайны, за працу ў мірны час адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. За асаблівыя заслугі перад горадам яго першы мэр К.П.Коршунаў і былы дырэктар БелАЗа І.Р.Сідаровіч удастоены звання «Ганаровы жыхар горада Жодзіна». Нямала таленавітых людзей жыве ў Жодзіне. Гэта мастакі, паэты, музыканты, спартсмены, вучоныя, артысты і інш. Імі ганарыцца наш горад.
Ішла вайна народная
11 чэрвеня 1941 г. для жыхароў Смалявіччыны, як і для ўсіх савецкіх людзей, пачаўся новы адлік часу. Вайна, пра верагоднасць якой так шмат гаварылі, прыйшла нечакана.
У чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня яе полымя запалыхала ўздоўж усёй заходняй граніцы СССР. На тэрыторыю Беларусі ўварваліся нямецкія войскі групы армій «Цэнтр». У яе склад уваходзілі дзве арміі (4-я і 9-я) і дзве танкавыя групы (2-я і 3-я) — усяго 50 дывізій (у тым ліку 9 танкавых, 6 матарызаваных, 1 кавалерыйская) і 2 брыгады. Наступление групы армій «Цэнтр» падтрымліваў 2-і паветраны флот — самы моцны ў гітлераўскай арміі, які налічваў 1670 баявых самалётаў. Групе армій «Цэнтр» было перададзена больш за трэць усіх інжынерных і дарожнабудаўнічых войскаў і амаль палова асобных артылерыйскіх, зенітных і процітанкавых дывізіёнаў і батарэй рэзерву сухапутных сіл Германіі.
... Ужо сцякалі крывёй пагранічныя заставы, Брэсцкая крэпасць, якія першымі прынялі на сябе ўдар гітлераўскіх войскаў, фашысцкія танкі ўжо грукаталі па нашай зямлі; жыхары Брэста, Баранавіч, Гродна, Ваўкавыска, Кобрына, Беластока і іншых гарадоў Беларусі ўжо зведалі жах фашысцкіх бамбардзіровак, а на Смалявіччыне яшчэ працягвалася мірная ноч...
Жыхары раёна даведаліся пра пачатак вайны 22 чэрвеня ў 12 гадзін з выступления па радыё намесніка старшыні СНК і наркома замежных спраў СССР В.М.Молатава, які ад імя савецкага ўрада паведаміў аб вераломным нападзе на нашу краіну фашысцкай Германіі.
Жыццё райцэнтра і раёна рэзка змянілася.
Згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б ад 22 чэрвеня 1941 г. «Аб задачах і мерапрыемствах у сувязі з выступлением па радыё В.М.Молатава», у Смалявіцкім раёне былі прыняты меры аб тэрміновым пераводзе ўсяго жыцця на ваенны лад. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. райваенкамат, пачынаючы з 23 чэрвеня, пачаў праводзіць мабілізацыю ваеннаабавязаных 1905—1918 гг. нараджэння. У арганізацыях і ўстановах райцэнтра, ва ўсіх сельсаветах, калгасах, саўгасах, МТС прайшлі мітынгі, сходы, на якіх працоўныя выказвалі абурэнне да агрэсараў, патрыятычныя пачуцці і ўпэўненасць у хуткім разгроме гітлераўскіх захопнікаў. Тады ў першыя дні вайны ніхто яшчэ не ведаў, не мог і прадбачыць, якія цяжкія пакуты, выпрабаванні, ахвяры чакаюць усіх наперадзе.
Пачатак ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі для войскаў Заходняй Асобай ваеннай акругі (з 22 чэрвеня 1941 г. — Заходняга фронту) быў трагічным. Ведучы абарончыя баі, войскі фронту пад націскам значна болыпых сіл праціўніка (на асноўных напрамках гітлераўцы стварылі трайную, а ў некаторых месцах пяцікратную перавагу) вымушаны былі адступаць. Абарона насіла ачаговы характар. Часці прыкрыцця ўступалі ў бой разрознена і неарганізавана. Паблізу накірункаў галоўных удараў ворага не было моцных рэзерваў. Адсутнасць суцэльнага фронту давала магчымасць танкавым і матарызаваным злучэнням праціўніка абыходзіць вузлы супраціўлення нашых войскаў і наносіць ім удары з тылу. У выніку гэтага часці і злучэнні Чырвонай Арміі ў шэрагу выпадкаў вымушаны былі змагацца ў акружэнні ці адыходзіць на ўсход, несучы вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Да зыходу дня 25 чэрвеня войскі гітлераўцаў прасунуліся ў напрамку Вільнюс — Мінск амаль на 180 км, а ў напрамку Баранавічы — Мінск да 250 км. На галоўным, заходнім напрамку склалася пагражальнае становішча, непасрэдная пагроза навісла над Мінскам. Абарончыя баі за Мінск насілі непрацяглы, але бязлітасны характар. Фронт наблізіўся да Смалявіччыны.
23 і 24 чэрвеня нямецкая авіяцыя нанесла масіраваныя бомбавыя ўдары па Мінску. Рэха выбухаў было чутно за многа кіламетраў. Хутка тысячы бежанцаў пацягнуліся па шашы Мінск — Масква на ўсход. Шаша і чыгунка былі запруджаны калонамі і саставамі з эвакуіраванымі. Насустрач ім рухаліся ў бок Мінска савецкія часці. Адсутнасць належнай сувязі, дакладных звестак пра сітуацыю, якая складвалася на той час, вялікі паток бежанцаў выклікалі разгубленасць, а часам і паніку сярод мірнага насельніцтва раёна.
Раённае кіраўніцтва працавала без адпачынку, імкнучыся забяспечыць усеагульную мабілізацыю і эвакуацыю важнейшых дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей і аб'ектаў народнай гаспадаркі.
Надзеі на тое, што Чырвоная Армія так хутка не аддасць Мінск ворагу і яго прыход у Смалявічы, адпаведна, будзе адцягнуты, не збыліся. 26 чэрвеня раніцай на поўнач ад Смалявіч немцы скінулі буйны парашутны дэсант. Адначасова з боку Радашковіч у напрамку Прылеп і Усяжа імкліва прасоўваліся танкавыя і мотапяхотныя часці праціўніка, якія абышлі пазіцыі 100й і 161й стралковых дывізій, правы фланг абароны якіх захопліваў і частку тэрыторыі Смалявіччыны ў раёне Багута — Слабада. Захапіўшы Прылепы, Усяж, варожыя часці злучыліся з паветраным дэсантам. Днём 26 чэрвеня нямецкая авіяцыя бамбіла Смалявічы, станцыю Чырвоны Сцяг, а вечарам таго ж дня нямецкія танкі і пяхота перарэзалі шашу Мінск — Масква, перапыніўшы паток бежанцаў, і захапілі райцэнтр.
Нямецкі дэсант прасунуўся да станцыі Чырвоны Сцяг, дзе стаялі на пуцях некалькі саставаў, у тым ліку і вайсковы. Тут 27 чэрвеня адбыўся жорсткі бой паміж танкавым дэсантам і зенітным падраздзяленнем пад камандаваннем С.Копцева, якое з зенітных гармат, што стаялі на адкрытых платформах, прамой наводкай вяло знішчальны агонь па ворагу і не прапусціла яго да станцыі.
Аднак агульная сітуацыя складвалася не на карысць нашых войскаў. Адступіўшыя ў паўднёваўсходнім напрамку ад Мінска ў раён Пятровічы — Волма — Смольніца часці 100й і 161й стралковых дывізій не змаглі затрымацца на гэтых пазіцыях і пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка вымушаны былі 29 чэрвеня адстуаць далей у паўднёваўсходнім напрамку. Нямецкія часці, заняўшыя Пятровічы, Волму, Плісу, Жодзіна і іншыя населеныя пункты раёна, працягвалі рух наперад. 1 ліпеня ў Смалявічах размясціўся штаб 47-га танкавага корпуса нямецкай арміі. Для жыхароў мястэчка і раёна пачаліся змрочныя дні акупацыі.
Час акупацыі
Акупацыйная палітыка ў адносінах да насельніцтва Беларусі была загадзя распрацавана гітлераўцамі. Ужо 18 снежня 1940 г. А.Птлер зацвердзіў дырэктыву № 21 (план «Барбароса») па маштабнай падрыхтоўцы вайны супраць Савецкага Саюза. У прынятым да выканання генеральным плане «Ост» былі вызначаны стратэгія і тактыка нападу Германіі на СССР. «Інструкцыя пра асобныя вобласці» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» ад 13 сакавіка 1941 г. галоўнай задачай вызначала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі краіны, а «Дырэктыва аб кіраванні эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях» — метады эканамічнага кіравання. Планавалася 75% беларускага насельніцтва па расавых і палітычных матывах знішчыць ці выселіць на ўсход, а астатнія 25% анямечыць.
Вярхоўнае камандаванне германскіх узброеных сіл выдала шэраг інструкцый і распараджэнняў, якімі з фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай зямлі. Салдатам забаранялася праяўляць якую б там ні было гуманнасць у адносінах да мірнага насельніцтва. На захопленай тэрыторыі Беларусі фашысты адкінулі ўсе міжнародныя і прававыя нормы акупацыі і ўстанавілі т.зв. «новы парадак» беззакония і гвалту. Птлераўцы поўнасцю ігнаравалі выкананне асноўных патрабаванняў міжнароднага права аб абыходжанні з ваеннапалоннымі і мірным насельніцтвам.
Да канца жніўня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкафашысцкімі захопнікамі. Яшчэ задоўга да агрэсіі верхаводы Трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захопленай тэрыторыі. Восенню 1941 г. падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі быў у асноўным завершаны. Частку яе тэрыторыі складала вобласць тылу групы армій «Цэнтр». Тут ваеннаадміністрацыйная ўлада была ў руках вермахта і кіраўніцтва паліцэйскіх органаў, узначальваў яе начальнік тылавога раёна генерал фон Шэнкендорф.
Каля адной трэці тэрыторыі Беларусі ўвайшло ў склад генеральнай акругі Беларусь. Вышэйшым выканаўчым органам быў генеральны камісарыят на чале з гаўляйтэрам Вільгельмам Кубэ. 1 верасня 1941 г. прадстаўнікамі армейскай групы армій «Цэнтр» афіцыйна былі перададзены адміністрацыйныя паўнамоцтвы акупацыйным грамадзянскім уладам.
Згодна з рашэннем акупацыйных органаў генеральная акруга Беларусь была падзелена на 10 акру г (гебітаў). Смалявіччына ўвайшла ў Мінскую і часткова Барысаўскую акругі. Частка тэрыторый рэспублікі ўвайшла ў склад іншых аб'яднанняў.
Практычна адразу ж пачалося выкананне раней прынятых дырэктыў. Знішчаліся рэшткі фарміраванняў Чырвонай Арміі, былыя актывісты савецкай улады, яўрэі і іншыя катэгорыі насельніцтва. Між іншым, германскае камандаванне лічыла, што гэтых дзеянняў яшчэ недастаткова. У пачатку верасня 1941 г. вайсковы камендант рэйхскамісарыята «Остланд» паведамляў рэйхскамісару Лозе: «Беларусь яшчэ не можа разглядацца намі як пакораная краіна. У цяперашні час мы не маем дадатковых вайсковых часцей, таму з усёй вастрынёй паўстае пытанне аб хутчэйшым выкарыстанні эсэсаўцаў і паліцэйскіх сіл».
Стаў шырока выкарыстоўвацца загад аб заложніках, калі за аднаго забітага германскага салдата знішчалі 50—100 чалавек, а то і болей бязвінных людзей. 3 20 верасня 1941 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь быў уведзены каменданцкі час.
Адной з асаблівасцей акупацыйнага рэжыму на Смалявіччыне была набліжанасць раёна да Мінска, які стаў галоўным ваенным і палітычным фарпостам германскіх войскаў.
Знаходжанне Смалявіч і Жодзіна на центральным чыгуначным і аўтамабільным шляху ад Мінска да Масквы рабіла гэтыя месцы асабліва важнымі ў аператыўных адносінах.
Гэтая значнасць дапаўнялася і той акалічнасцю, што па тэрыторыі раёна ўздоўж шашы Мінск — Масква праходзіла стратэгічная сувязь паміж стаўкай вярхоўнага германскага камандавання і лініяй фронту.
Падпольны рух
У хуткасці, пасля акупацыі раёна, на Смалявіччыне з'явіліся і першыя арганізатары падпольнай барацьбы — камуніст, былы ўпаўнаважаны Смалявіцкага аддзела НКУС Рыгор Іосіфавіч Бяляўскі, былы супрацоўнік раённай міліцыі Васіль Лявонцьевіч Федаровіч і былы галоўны бухгалтар раённай нарыхтоўчай канторы Уладзімір Фёдаравіч Абадоўскі.
Патрыёты наладжвалі сувязі з аднадумцамі, падбіралі надзейных людзей, арганізоўвалі збор боепрыпасаў і зброі, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі з заклікамі сабатаваць распараджэнні акупацыйных улад. Каб мець звесткі пра намеры акупантаў, перамяшчэнне і канцэнтрацыю войскаў, падпольшчыкі імкнуліся ўладкараць надзейных людзей на службу ў паліцыю і ўправу. Туды былі накіраваны камсамольцы І.А.Антонаў, П.С.Сіліч, К.К.Міклашэўская, А.Апацкі і інш. Шмат паспела зрабіць на пасадзе пашпартысткі раённай управы Клаўдзія Казіміраўна Міклашэўская. Яна перадала падпольшчыкам 73 чыстыя бланкі пашпартоў з пячаткамі, з адзнакамі аб прапісцы. Безумоўна, з часам акупанты пачалі падазраваць яе, але Клава паспела пакінуць райцэнтр і пайсці ў партызаны. Загінула яна ў 1943 г. пры выкананні баявога задання.
Информация о работе Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна