Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2012 в 18:26, реферат
В реферате даётся описание военной обстановки на территории Беларуси во время оккупации, а также рассказывается о героях Великой Отечественной Войны.
1. Уводзіны…………………………………………………………………………….....3
2. Ішла вайна народная………………………………………………………………..4-5
3. Час акупацыі………………………………………………………………………...6-7
4. Падпольны рух…………………………………………………………………….8-17
5. Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)………………………..18-19
6. 2 ліпеня 1944 года…………………………………………………………………...20
7. Маці патрыётка і яе сыны………………………………………………………..21-22
8. Заключэнне…………………………………………………………………………..23
9. Спіс літаратуры……………………………………………………………………...24
У Смалявічах існавала шмат невялікіх (2 — 3 чалавекі) груп, якія былі звязаны з рознымі атрадамі. Камандзіры гэтых атрадаў рашуча патрабавалі ад падпольшчыкаў абрываць сувязі з іншымі групамі, адасабляцца ў мэтах канспірацыі, што выключала магчымасць вялікіх правалаў. У ліпені 1941 г. у в. Задом ля Прылепскага сельсавета была арганізавана падпольная партыйнакамсамольская група. Кіраваў ёй Пётр Ігнатавіч Санковіч, які працаваў у Прылепах ветурачом. У групу ўвайшлі былы дырэктар Задамлянскай школы А.І.Мрочак, піянерважатая А.Бандарчык, жыхар вёскі Д.Н.Манулевіч і інш. Падпольшчыкі мелі радыёпрыёмнік. Яны слухалі зводкі Саўінфармбюро і распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва. На жаль, гэта працягвалася нядоўга. Фашыстам удалося ў час вобыску ў Мрочака знайсці радыёпрыёмнік. У жніўні 1941 г. былога дырэктара школы расстралялі. Санковіч пайшоў у атрад «Дзядзькі Колі». Гітлераўцы схапілі яго жонку, бацьку і цешчу, завезлі ў мінскую турму, дзе і расстралялі. П.І.Санковіч, член Смалявіцкага падпольнага райкома КП(6)Б, загінуў пры выкананні задання 8 лютага 1944 г.
Пасля правалу група аднавіла сваю дзейнасць у в. Прылепы. Сакратаром арганізацыі стала Алімпіяда Бандарчык, членам — Вольга Курыльчык з в. Каменка, Клава і Яўген Казлоўскія са Смалявіч, Ніна Гараўская з Крывой Бярозы. Падполыпчыкі шукалі і хавалі ў лесе зброю, аказвалі дапамогу чырвонаармейцамакружэнцам, забяспечвалі іх прадуктамі, адзеннем, выпускалі лістоўкі, праводзілі дыверсіі. Восенню 1941 г. яны спалілі некалькі драўляных мастоў.
На працягу ўсіх гадоў акупацыі дзейнічала падполле на торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг».
У жніўні 1941 г. на торфапрадпрыемстве з'явілася тылавая адміністрацыя на чале з Ільфам Цылерам. Размясцілася яна ў былым Доме стаханаўцаў — будынку, дзе калісьці кіпела культурнае жыццё пасёлка. На рагу канторы «новыя гаспадары» прыбілі шыльду «Торфверк Пліса», а пад ей аб'яву, у якой паведамлялася, што жыхары пасёлка павінны выйсці на уборку торфу.
Тады ж у жніўні 1941 г. і ўтварылася ядро будучай падпольнай арганізацыі. У ягоўвайшлі М.М.Гнёт, М.А.Зыль, В.З.Пчанскі, А.Я.Коўрык, Я.С.Мікульскі, Г.В.Цярэшка. Узначаліў арганізацыю А.П.Карэўка, былы настаўнік, сакратар камсамольскай арганізацыі завода. У 1940 г. ён быў накіраваны ў Вілейскую вобласць у складзе групы для арганізацыі тарфяной прамысловасці. Працаваў дырэктарам торфапрадпрыемстваў. У пачатку вайны, не прабіўшыся на ўсход, вярнуўся ў пас. Чарніцкі.
А.П.Карэўка прыцягнуў да падпольнай барацьбы В.С.Завістоўскага — геолага, кандыдата навук, якога перад вайной накіравалі на Беларусь з Украіны для вызначэння радовішчаў нафты. У раёне Мінска быў затрыманы акупантамі і разам з іншымі цывільнымі асобамі і вялікай групай ваеннапалонных быў дастаўлены на торфапрадпрыемства на прымусовыя работы. Пазней у барацьбу былі ўцягнуты галоўны механік М.А. Коршун, механік Л.К.Чарняцоў, гідратэхнік В.Я.Кухто, прараб А.Л.Запольскі і інш. Да кастрычніка 1942 г. усталявалася рэгулярная сувязь кіраўніцтва падполля з камандаваннем партызанскага атрада «Разгром» Р.І.Бяляўскім, А.М.Базылевічам, А.М.Лапуцькам. Падпольшчыкі ажыццяўлялі эканамічныя дыверсіі: парушалі тэхналогію вытворчасці торфу, псавалі торфаздабываючую тэхніку і іншае абсталяванне, заблытвалі сістэму ўліку і справаздачы, каб паменшыць адгрузку паліва ў Мінск, у вышку чаго практычна была паралізавана работа Мінскай электрастанцыі.
У канцы 1942 г. на электрастанцыі склалася крытычная сітуацыя. Разбіралася цэлая камісія, якая выявіла, што складская тэрыторыя завалена не паліўным торфам, а спрасаванай масай з бруду, якая ператварылася ў мярзляк, які ні пры якіх умовах не мог гарэць у топках. Нехта падказаў, адкуль паступаў такі торф. Прыбыўшая на торфазавод камісія канкрэтных вінаватых не знайшла. Аднак за асобнымі работнікамі быў устаноўлены пільны нагляд. На жаль, падполынчыкі, не вельмі дасведчаныя ў справах канспірацыі, працягвалі дзейнічаць, як і раней. Трагічная развязка наступіла напярэдадні новага 1943 г.
31 снежня А.П.Карэўка і А.Я.Коўрык прыбылі на явачную кватэру ў Мінск, пагрузілі на машыну падрыхтаваны мінскімі падпольшчыкамі груз — пакеты і цюкі з медыкаментамі — і без прамаруджвання адправіліся назад. За 2 км ад пас. Цэнтральны іх чакала засада. Патрыётаў схапілі. У той жа дзень арыштавалі Г.В.Цярэшку і З.І.Вайцахоўскую-Казлоўскую. 18 студзеня 1943 г. А.П.Карэўка, А.Я.Коўрык і Г.В.Цярэшка пасля жудасных катаванняў былі расстраляны, а Вайцахоўская-Казлоўская адпраўлена на катаргу ў Германію. Гітлераўцы працягвалі сачыць за кожным, каго яны падазравалі. Папярэджаныя своечасова С.Б.Петух, М.М.Яўсеенка, І.І.Канаразаў, М.В.Ушакоў пайшлі ў партызаны. Урач Канаразаў пагрузіў на сані і вывез абсталяванне амбулаторыі, інструменты, медыкаменты. У атрадзе ён арганізаваў шпіталь.
Рэпрэсіі фашыстаў не зламалі волі патрыётаў. Арганізацыя працягвала дзейнічаць. Слесары І.А.Сушчынскі і Н.Я.Мардовіч у механічных майстэрнях у пас. Чарніцкі па-ранейшаму выраблялі загатоўкі і дэталі для кулямётаў і аўтаматаў, якія П.Д.Блешчык перадаваў у атрад. У канцы сакавіка М.В.Ушакоў разам з У.А.Нішчыкам спалілі электрастанцыю, якую немцы падрыхтавалі для дэмантажу і вывазу абсталявання. Пры гэтым падпольшчыкі забралі з сабой у лес 20метровы скураны пас, які быў скарыстаны на абутак для партызан. Пасля таго, як падпольшчыкамі і партызанамі былі распрапагандаваны і разгромлены паліцэйскія гарнізоны ў пасёлках Цэнтральны (двойчы) і Чарніцкі, дзейнасць прадпрыемства «Торфверк Пліса» ўжо ў 1943 г. была амаль цалкам спынена.
Непадалёку ад прадпрыемства побач з чыгункай раскінулася в. Пліса. Тут яшчэ летам 1941 г. мясцовыя камсамольцы Алесь Савіцкі, Анатоль Шымановіч, Сяргей Граковіч, Мікола Ляшкевіч, Пётр Ціхановіч, Мікола Жылко тайна сабраліся ў лесе і дамовіліся збіраць зброю і рыхтавацца да барацьбы. У пачатку 1942 г. патрыёты ўстанавілі сувязь з партызанамі. Яны аказвалі падрыўнікам дапамогу ў правядзенні баявых аперацый, разведвалі і паказвалі ім найбольш зручныя і бяспечныя шляхі падыходу да чыгункі, выконвалі ролі праваднікоў і сувязных. У гэтых аперацыях удзельнічалі М.Ляшкевіч, П.Ціхановіч, Леанід Жыткевіч, Васіль Савіцкі, Рыгор і Міхаіл Ляшкевічы. Жыткевіч начарціў і перадаў партызанам план размяшчэння агнявых кропак, мастоў, адхонаў, адкрытых падыходаў да чыгункі на перагоне Смалявічы — Жодзіна. Ён таксама падарваў пад'ёмны кран на станцыі Пліса. Падполыпчыкі, прабраўшыся на станцыю, засыпалі пясок у буксы вагонаў.
Патрыёты аказвалі дапамогу чырвонаармейцам, што вырваліся з палону, накіроўвалі іх да партызан. Пазней некаторыя з іх сталі партызанскімі камандзірамі, напрыклад, В.В.Дручкоў — начальнікам штаба брыгады «Разгром». Разам з падпольшчыкамі торфапрадпрыемства «Чырвоны Сцяг» пліскія патрыёты правялі ўдалую аперацыю па знішчэнні спісаў ваеннапалонных у пас. Чарніцкі і ў адну ноч вывелі з-пад аховы 12 чалавек у лес. Па заданні падпольшчыкаў і партызан у пліскай валасной управе працаваў Алег Даўнаровіч, а калі ён пайшоў у партызаны, з той жа мэтай пісарам ва ўправу аформілася Ганна Іванаўна Васілёнак. Яна перадавала партызанам звесткі пра колькасць і размяшчэнне варожых гарнізонаў на тэрыторыі воласці, бланкі пашпартоў і пропускаў. Дзякуючы яе разведданым удалося разграміць гарнізоны ў пас. Цэнтральны. Да канца 1942 г. ядро пліскай групы (А.С.Савіцкі, А.П.Шымановіч, А.Н.Кошаль, П.Ф.Ціхановіч, С.У.Граковіч, А.Н.Даўнаровіч) аказалася ў партызанскіх атрадах. Тыя, хто заставаўся, працягвалі актыўна дапамагаць лясным байцам.
У адзін з летніх дзён 1941 г. у лесе непадалёку ад в. Мікалаевічы сабраліся маладыя патрыёты, жыхары вёскі М.П.Яўменчык, М.М.Яўменчык, М.К.Кірыльчык, Л.П.Лаўрэцкі, К.І.Мацяг, Г.А. і К.А.Папковічы, М.П.Папковіч, Дз.Ф. і М.Ф.Пашукевічы, М.А.Рашчынскі і Я.Я.Васіленка. Вырашылі аб'яднацца ў групу для будучай барацьбы з акупантамі. Кіраўніком абралі старэйшага па ўзросце Якава Яфімавіча Васіленку, былога аглядчыка вагонаў на станцыі Смалявічы.
За кароткі час члены групы сабралі некалькі дзесяткаў вінтовак, вялікую колькасць патронаў і гранат. Васіленка вучыў сяброў, як карыстацца зброяй. Група мела радыёпрыёмнік, па якім хлопцы прымалі сводкі Саўінфармбюро, а потым перапісвалі іх і распаўсюджвалі сярод насельніцтва. Група ажыццявіла 3 дыверсіі на чыгунцы, у в. Станок Вадзіца спаліла жыта, сабранае для абмалоту і перадачы акупантам. Вялікую дапамогу падпольшчыкі аказвалі акружэнцам, дапамагалі ўцякаць з палону савецкім воінам.
У верасні Я.Васіленку арыштавала паліцыя. У турме яго катавалі, але ён ні ў чым не прызнаўся. Паколькі, апрача падазрэнняў, ніякіх доказаў у паліцаяў не было, Васіленку вызвалілі з умовай, што ён уладкуецца працаваць на чыгунцы і штодня будзе адзначацца ў паліцыі. Калі ж, нагляд крыху аслабеў, Васіленка 13 ліпеня 1942 г. пайшоў са сваёй групай у атрад «Бура» брыгады «Дзядзькі Колі». Пазней паліцыя арыштавала яго блізкіх. Жонку павесілі ў Смалявічах, а маці і цесця расстралялі.
Вялікую работу па стварэнні ў раёне падпольных груп праводзілі былы ўпаўнаважаны Смалявіцкага райаддзела НКУС Р.І.Бяляўскі і старшы лейтэнант Чырвонай Арміі камуніст Севасцьян Іванавіч Лашук, які ўцёк з палону. 3 яго імем звязана арганізацыя антыфашысцкай групы ў в. Яловіца, якой кіраваў Антон Байко. Група была невялікая. Хутка падобныя арганізацыі ўзніклі ў вёсках Высокія Ляды, Слабада і інш. Апрача названых, падпольныя групы і арганізацыі існаваліў вёсках Арэшнікі, Чэрнікаўшчына, Волма, Бабін Лес, Чорная Сцежка, Бярозавіца, Плішчына, Хаценава, Авангард. Усяго ў раёне дзейнічала каля 20 падпольных партыйна-камсамольскіх груп і арганізацый. Яны падтрымлівалі цесную сувязь з партызанамі брыгад «Разгром», «Смерць фашызму», «За Савецкую Беларусь», «Дзядзькі Колі» і іншымі, са спецгрупамі, што засылаліся сюды з Вялікай зямлі.
У першыя месяцы вайны на участку чыгункі Смалявічы — Барысаў дзейнічала прыбыўшая з-за лініі фронту дыверсійна-арганізацыйная група на чале з памочнікам сакратара Смалявіцкага РК КП(б)Б па кадрах І.І.Ясіновічам. Усяго ў 1941 г. яго група ажыццявіла 9 аперацый: пад адхон ляцелі эталоны з жывой сілай праціўніка, тэхнікай, уздоўж чыгуначнага палатна было знішчана 200 м тэлеграфна-тэлефоннай лініі. Потым група перайшла ў Плешчаніцкі раён, дзе Ясіновіч стаў сакратаром падпольнага РК КП(6)Б. Разам з ім змагаліся інструктар Смалявіцкага РК КП(б)Б І.Я.Стасялевіч, інструктар райвыканкома М.Ф.Кабышаў. Былы дырэтар 1-й Смалявіцкай МТС П.І.Буцко, які партызаніў яшчэ ў 1918—1919 гг., стаў сакратаром партбюро партызанскага атрада «Барацьба» ў Плешчаніцкім раёне.
Новы этап барацьбы з ворагам пачаўся з утварэннем Смалявіцкіх падпольных райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. 23 кастрычніка 1942 г. міжрайпартцэнтр Барысаўскай зоны зацвердзіў сакратаром Смалявіцкага падпольнага РК КП(б)Б Р.Дз.Даўгаленка. Яго намеснікам стаў П.І.Санковіч, памочнікам сакратара — І.М.Лойка (рахункавод з калгаса «Парыжская камуна»), загадчыкамі аддзелаў: ваенным — І.М.Яськевіч (былы брыгадзір калгаса «Ударнік»), прапаганды — М.Я.Мартынаў (былы ваеннаслужачы), інструктарамі — М.Р.Тылецкі, І.І.Лапацін, С.Ф.Мархель. У сваёй дзейнасці райком абапіраўся на пярвічныя партарганізацыі, што існавалі ў партызанскіх атрадах і сельсаветах. Сакратарамі падпольных арганізацый былі зацверджаны М.Карніловіч у Юр'еўскім, Л.Казлоўскі ў Жажэлкаўскім, В.Лютарэвіч у Пліскім сельсаветах.
30 лістапада 1942 г. пачаў дзейнічаць Смалявіцкі падпольны райком ЛКСМБ. Яго сакратаром стаў Дз.В.Лёля. У сувязі з павелічэннем колькасці камсамольцаў у партызанскіх атрадах і населеных пунктах са жніўня 1943 г. увялі пасаду другога сакратара райкома камсамола. На яе прызначылі У.Сухоцкага. Райкомы партыі і камсамола базіраваліся ў асобным атрадзе імя Калініна ў раёне в. Юр'ева.
Асноўныя заданні, якія вырашаў падпольны райком партыі, былі наступныя: мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з ворагам, рост і актывізацыя баявой дзейнасці партызанскіх атрадаў, пастаноўка партыйна-палітычнай работы сярод народных мсціўцаў і насельніцтва. На 1 сакавіка 1944 г. у партызанскіх атрадах і ў цэлым па раёне налічвалася 19 партыйных арганізацый і 101 камуністычная. Работнікі райкома ўдзельнічалі ў баявых аперацыях. Умела і храбра ваяваў П.І.Санковіч, які геройскі загінуў 8 лютага 1944 г. пры выкананні баявога задання. Як добрага прапагандыста і агітатара ведалі сакратара пярвічнай партыйнай арганізацыі атрада імя Кутузава Я.Я.Ліхцера. Райком выдаваў падпольную газету «Смерть фашизму». Яе рэдактар В.Ф.Бандарчык удзельнічаў у многіх баявых аперацыях.
Актыўна дзейнічалі і камсамольскія важакі. Кіра Восіпава арганізавала ў раёне 8 падпольных камсамольскіх груп. Сярод моладзі добра было вядома імя адважнай патрыёткі, камсорга антапольскай арганізацыі Ніны Кішкурна.
Адной з дзейных формаў палітычнай работы з насельніцтвам і партызанамі быў партызанскі друк. У пачатку 1943 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Смерть фашизму». Яна выдавалася раз у тыдзень тыражом 500 экзэмпляраў. Усяго выйшла 58 нумароў.
Факт выдання газеты у глыбокім тыле ворага меў вялікае мабілізуючае значэнне. Апрача газеты быў наладжаны выпуск розных зваротаў, лістовак, зводак Саўінфармбюро. Матэрыялы для іх забяспечвалі радысты У.С.Тарасаў і В.П.Торапава. Выданні райкома траплялі не толькі ў партызанскія атрады і да насельніцтва Смалявіч, але распаўсюджваліся і ў Лагойску, Барысаве, Зембіне, у вёсках, дзе былі варожыя гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Падпольныя выданні ўсялялі ў людзях надзею і ўпэўненасць у хуткім вызваленні, а на фашыстаў і іх прыслужнікаў наводзілі страх.
Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)
Сяргей Іванавіч Кавалеўскі нарадзіўся ў 1922 г. у в. Бабін Лес, беларус, камсамолец, партызан атрада імя Чкалава брыгады «Смерць фашызму». Загінуў пры выкананні баявога задання ў ноч з 14 на 15 студзеня 1944 г.
Калі Сяргею было чатыры гады, ён захварэў мінінгітам. Хвароба забрала ў яго левае вока. Як неваеннаабавязаны, мог бы сядзець дома. Аднак ён адзін з першых прыйшоў у атрад «Смерць фашызму». А было гэта 5 кастрычніка 1942 г. I не з пустымі рукамі прыйшоў. Прынёс чатыры вінтоўкі, пісталет, гранаты і 2 скрынкі патронаў. На баявыя заданні камандаванне атрада яго не пасылала. Усё ж такі інвалід. Але Сяргей не сядзеў склаўшы рукі. Працаваў у гаспадарчым узводзе. А пасля таго, як фашысцкія самалёты пачалі бамбіць партызанскія вёскі, Кавалеўскі знайшоў сабе новы занятак. Справа ў тым, што многія бомбачкі-фугаскі, якія скідвалі самалёты, не разрываліся. Сяргей ездзіў на фурманцы па вёсках, збіраў фашысцкія «гасцінцы», вывінчваў з іх капсулі-дэтанатары, клаў бомбы ў кацёл з вадой, падаграваў і тол выплаўляўся з металічнага кажуха. 3 гэтага толу Сяргей рабіў міны, з якімі партызаны хадзілі на дыверсіі. 3 часам стаў удзельнічаць у гэтых дыверсіях і сам Сяргей.
У дзённіку баявых дзеянняў атрада імя Чкалава Кавалеўскі названы сярод выканаўцаў дыверсій «па падрыве варожых аўтамашын на шашы Мінск — Масква, па разбурэнні падземнай кабельнай і наземнай тэлеграфна-тэлефоннай лініі сувязі, а таксама ўзрыву цягніка на вузкакалейцы».
Информация о работе Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна