Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2012 в 18:26, реферат

Описание

В реферате даётся описание военной обстановки на территории Беларуси во время оккупации, а также рассказывается о героях Великой Отечественной Войны.

Содержание

1. Уводзіны…………………………………………………………………………….....3
2. Ішла вайна народная………………………………………………………………..4-5
3. Час акупацыі………………………………………………………………………...6-7
4. Падпольны рух…………………………………………………………………….8-17
5. Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)………………………..18-19
6. 2 ліпеня 1944 года…………………………………………………………………...20
7. Маці патрыётка і яе сыны………………………………………………………..21-22
8. Заключэнне…………………………………………………………………………..23
9. Спіс літаратуры……………………………………………………………………...24

Работа состоит из  1 файл

Вялікая Айчынная Вайна.doc

— 166.50 Кб (Скачать документ)

За актыўную баявую дзейнасць і прыкладную дысцыпліну С.Кавалеўскі двойчы быў занесены на Дошку гонару (атрада і брыгады), меў падзякі ад камандзіра атрада за добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў.

На сваю апошнюю ў жыцці аперацыю юнак адправіўся праз 2 тыдні пасля таго, як карнікі спалілі разам з вёскай 25 яго аднавяскоўцаў, у тым ліку і яго бацькоў з двума малодшымі братамі. Відаць, прагла маладое сэрца помсты, бо Сяргей першым вызваўся залажыць міну на дарозе. I не маглі яму баявыя сябры адмовіць. Абставіны гібелі С.Кавалеўскага былі выкладзены ў дакладной запісцы камандзіра роты і дзённіку баявых дзеянняў атрада. Як вынікае з гэтых дакументаў, С.Кавалеўскі 15 студзеня 1944 г. у момант мініравання шашы Мінск — Масква (непадалёку ад в. Барсукі) нечакана быў акружаны гітлераўцамі, якія знаходзіліся ў засадзе ў кювеце процілеглага боку дарогі. На прапанову ворага здацца ў палон Кавалеўскі падпусціў гітлераўцаў бліжэй і ўзарваў міну, у выніку чаго падарваў сябе і 10 нямецкіх салдат.

Тыя, хто быў з Сяргеем на той аперацыі, успаміналі, што ў хлопца быў шанс выратавацца, адысці, яго б прыкрылі агнём. Але юнак, як бачна, вырашыў дзейнічаць інакш.

У загадзе камандзіра атрада імя Чкалава № 26 ад 1 лютага 1944 г. гаварылася: «За выдатныя заслугі перад Радзімай, за праяўленую асабістую адвагу і геройства j барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі байца-партызана Кавалеўскага Сяргея Іванавіча пасмяротна прадстаўляю да прысваення звання Героя Савецкага Саюза». У загадзе камандзіра брыгады «Смерць фашызму» № 52 ад 22 лютага 1944 г. у спісе партызан брыгады, прадстауленых да ўзнагарод, Кавалеўскі С.І. значыцца прадстаўленым да прысваення звання Героя Савецкага Саюза.

Пра ўсё гэта гаварылася ў даведцы з партыйнага архіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, дасланай у ліпені 1966 г. старшыні камісіі па ўшанаванні памяці загінуўшых воінаў і партызан пры Смалявіцкім РК КПБ тав. Граковічу. Завершана архіўная даведка кароткай прыпіскай: «Паводле паведамлення з аддзела ўзнагарод Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Кавалеўскі С.І. узнагарод не мае». Што ж, і такое на вайне здаралася.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 ліпеня 1944 года

 

3 успамінаў Івана Іванавіча Мяжуева, былога камандзіра мінамётнай роты.

У чэрвені — ліпені 1944 г. мне давя лося ў складзе 4-й гвардзейскай мотастралковай брыгады 2га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса ўдзельнічаць у вызваленні беларускай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў.

Асабліва запомніўся бой на падыходзе да Смалявіч. Роце аўтаматчыкаў пры падтрымцы ўзвода мінамётчыкаў было загадана рухацца ў галаўным атрадзе, забяспечыўшы надзейны рух часцей і падраздзяленняў 4-й гвардзейскай мотастралковай брыгады.

На подступе да Смалявіч галаўны атрад быў нечакана абстраляны кулямётным агнём і агнём аўтаматычнай малакалібернай гарматы. Адводзячы атрад уніз, мы з камандзірам роты аўтаматчыкаў дамовіліся: ён пастараецца непрыкметна абысці вышыню і ўдарыць па немцах з тылу, папярэдзіўшы мяне аб гатоўнасці чырвонай ракетай. Калі ж аўтаматчыкаў выявяць і адкрыюць па іх агонь, мінамётчыкі пад маім камандаваннем павінны будуць знішчыць фашыстаў на вышыні без усякага на тое сігнала.

Здарылася так, што фашысты заўважылі перамяшчэнне аўтаматчыкаў і адкрылі па іх агонь. У дзеянне ўступілі мінамётчыкі. Складанасць заключалася ў тым, што ўся вышыня, на якой акапаліся фашысты, была засеяна жытам. Адзінай магчымасцю для назірання і кіравання агнём была невялікая сасна, якая знаходзілася ззаду агнявой пазіцыі ў метрах 80—100.

Забірацца на дрэва было небяспечна. Адлегласць да праціўніка — 600 — 700 метраў. Але іншага выйсця не было. Давялося залезці на дрэва і пачаць прыстрэлку. Немцы хутка заўважылі карэкціроўшчыка і адкрылі па дрэве агонь з малакалібернай гарматы. Але ўжо была зроблена «вілка», пачулася каманда: «3 мінамётаў беглы агонь!» Фашысцкі заслон з11 гітлераўцаў застаўся ляжаць на смалявіцкай зямлі. Шлях на Смалявічы быў адкрыты.

А надвячоркам таго ж дня ўвесь мінамётны батальён адбіваў атакі танкаў і пяхоты фашыстаў на ўскрайку Смалявіч.

За гэтыя баі камандзір мінамётнага батальёна гвардыі лейтэнант М.Я.Самародскі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Аўтар гэтых радкоў, многія сяржанты і салдаты былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Маці патрыётка і яе сыны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Настасся Фамінічна Купрыянава. Гэту жанчыну ў г. Жодзіна і Смалявіцкім раёне ведалі амаль усе. Пяць сваіх сыноў блаславіла яна на барацьбу з фашыстамі і ніводны з іх не вярнуўся з вайны. Яна стала пры жыцці сімвалам самаахвярных маці. У г. Жодзіна ўзведзены манумент маці-патрыётцы. Гэты помнік не толькі Н.Ф.Купрыянавай, хаця менавіта яна і яе сыны сталі правобразамі гэтай скульптурнай кампазіцыі. Гэты помнік усім маці, што не дачакал іся сваіх дзяцей з вайны.

Нарадзілася Настасся Фамінічна ў 1872 г. у в. Міхеды Лагойскага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Калі падрасла, выйшла замуж у в. Жодзіна за Курсевіча. У іх было чатыры сыны і дачка. У 1924 г. Курсевіч памёр.

Адной Настассі Фамінічне гадаваць дзяцей было цяжка, і яна выйшла замуж за Івана Купрыянава. У 1926 г. у іх нарадзіўся хлопчык Пеця. У 1929 г., як вядома, пачалася калектывізацыя, Іван Купрыянаў не прыняў яе і пайшоў з дому. Увесь цяжар па выхаванні дзяцей зноў лёг на плечы Настассі Фамінічны — працавітай, дасціпнай жанчыны.

Кволая, слабая здароўем, невысокая жанчына выхавала сыноў-волатаў, патрыётаў, якія аддалі сваё жыццё, каб родная зямля і краіна наша былі свабоднымі. Відаць, за клопаты аб сынах, за любоў да іх Бог падараваў ёй даўгалецце. Яна пражыла больш за сто гадоў (памерла Н.Ф. Купрыянава ў 1979 г.).

Ёй вельмі часта даводзілася бываць у школах, калгасах, на заводах, у воінскіх часцях. Усюды яе прасілі расказачь пра сваіх сыноў. I яна ахвотна расказвала. I ўсякі раз дадавала якую-небудзь новую дэталь да іх паводзін і жыцця. Расказвала з павагай, гонарам і боллю ў душы.

Калі пачалася вайна, з Настассяй Фамінічнай жылі сыны Валодзя і Пеця. Старэйшыя дзеці — Міхаіл, Мікола, Сцяпан і дачка Ганна — жылі асобна са сваімі сем'ямі. Мікола і Сцяпан пайшлі ў Чырвоную Армію. Міша і Валодзя сталі партызанскімі разведчыкамі. Пеця пакуль заставаўся ў Жодзіне для сувязной работы. Усе заданні ён выконваў дакладна і заўсёды даваў партызанам брыгады «Разгром» каштоўныя звесткі.

У 1943 г. Пеця быў арыштаваны і дастаўлены ў барысаўскую турму.

Аднойчы раніцай усіх вывелі на двор турмы і пастроілі. Хворых і старых аддзялілі і зноў вярнулі ў камеры. 3 наступлением прыцемак маладых людзей пад узмоцненым канвоем завялі на станцыю, дзе хутка пагрузілі ў таварныя вагоны. Цягнік пайшоў на захад...

Пеця і некаторыя іншыя маладыя людзі вырашылі ўцячы. Набліжалася станцыя Жодзіна. Для Пеці тут усё было добра знаёма. Лепшага месца для ўцёкаў не было. 3 хлопцамі ён выбіў запор, і дзверы вагона расчыніліся. Скачок у начную цемру быў удалы... Пеця, асцярожна ступаючы, адразу падаўся дадому. Але хата была пустая, і ён накіраваўся ў партызанскі атрад «Радзіма». У гэтым атрадзе былі яго старэйшыя браты Міхаіл і Уладзімір. Была тут таксама і маці.

Хутка хлопец стаў разведчыкам у аддзяленні Язэпа Язэпавіча Аўсянкіна. Разам з усімі хадзіў на адказныя заданні. Пранікаючы ў варожыя гарнізоны, Пеця разведваў сілы ворага, а ноччу сюды прыводзіў партызанскі атрад. Двойчы трапляў у рукі немцаў і кожны раз яму ўдавалася ўцячы.

Са сваімі сябрамі Купрыянавы хадзілі ў разведку, падрывалі варожыя эталоны, агнявыя кропкі, знішчалі гарнізоны.

У пачатку 1944 г. сям'ю Купрыянавых напаткала гора. Міхаіл, выконваючы баявое заданне, натрапіў на засаду фашыстаў. Ён загадаў сваім разведчыкам адыходзіць, а сам з кулямётам застаўся іх прыкрываць. Многа акупантаў ён паклаў у лічаныя хвіліны. Страляў да апошняга патрона. А калі быў акружаны фашыстамі, кінуў пад ногі апошнюю гранату. Немцы яго, цяжка параненага, але жывога, схапілі і адвезлі ў барысаўскую турму. Вярнулі яму прытомнасць і катавалі, хацелі даведацца, хто ён, з якога атрада і дзе атрад знаходзіцца. Але Міша нічога ім не сказаў. Ён пакутаваў ад страшных ран на вачах зняволеных.

Праз некалькі дзён Уладзімір ішоў на сувязь з падполыпчыкамі і быў схоплены фашыстамі. Яго таксама адвезлі ў барысаўскую турму. Там ён убачыў ледзь жывога брата Мішу. А Міша яго. Але ніхто з іх і выгляду не падаў, што ведае адзін аднаго. Валодзя бачыў, як паміраў Міша, чуў, як той прасіў вады перад смерцю. У хуткім часе Валодзя ўцёк з турмы і вярнуўся ў свой атрад.

Пеця пакляўся адпомсціць ворагу за смерць Мішы, якога ён вельмі любіў. Ён рабіў смелыя вылазкі, два разы падрываў вузкакалейку, па якой немцы перакідвалі паліва і будматэрыялы. Асабліва любіў Пеця «паляваць» за паравозамі з ПТР. Баявы лік пашкоджаных ім цягнікоў рос. Страляў ён трапна. Рабіў некалькі прыцэльных выстралаў — і паравоз спыняўся, затрымліваючы дастаўку варожых войскаў на фронт. Пеця ўдзельнічаў таксама у разгроме двух нямецкіх гарнізонаў.

Адвага, смеласць і вынаходлівасць хлопца спалучаліся з асцярожнасцю і уменнем арыентавацца ў самыя крытычныя і бязвыхадныя моманты баявога становішча. Суровае партызанскае жыццё, пастаянная рызыка, псіхалагічныя стрэсы выхавалі ў ім гэтыя якасці.

Калі вызвалілі Смалявіцкі раён ад фашысцкіх акупантаў, Валодзя пайшоў на фронт. Пеця быў яшчэ малады, але і ён падаў заяву ў райваенкамат, каб яму далі дазвол ісці ў армію дабіваць ворага. Просьба яго была задаволена.

Цяжка было Настассі Фамінічне развітвацца з малодшым сынам. У тую хвіліну наўрад ці думала яна, што бачыць свайго любага Пецю апошні раз. Тры пахавальныя лісты атрымала маці на сваіх сыноў (Уладзімір у 1949 г. памёр ад ран, атрыманых на вайне). Малодшы яе сын, Пётр Купрыянаў, здзейсніў подзвіг — закрыў амбразуру дзота сваім целам у лістападзе 1944 года каля п. Нікрацэ (Латвія). Яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, узнагароджан ордэнам Леніна, медалём “Партызану Айчыннай вайны” 2-й ступені. У Жодзіне, у доме, дзе жыла Н.Ф.Купрыянава, зараз музей.

Заключэнне

 

Нялёгкімі франтавымі дарогамі прайшлі праз ваеннае ліхалецце многія нашы землякі. Яны зведалі ўсе цяжкасці франтавога жыцця: горыч і крыўду адступлення, кровапралітныя баі, страту баявых сяброў, раненні, кантузіі... Але была і радасць перамог, незабыўныя дні наступлення і шчаслівыя імгненні сустрэч у вызваленых гарадах і вёсках. А потым былі агульная перамога і вяртанне пераможцаў у родныя мясціны да доўгачаканай мірнай працы. І цяпер мы, нашчадкі, павінны з гонарам несці сцяг перамогі!


Спіс літаратуры:

1. http://pamyat.do.am/index/0-94 (электронны варыянт кнігі “Памяць” Смалявічскага раёна).

2

 



Информация о работе Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна