Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2012 в 18:26, реферат
В реферате даётся описание военной обстановки на территории Беларуси во время оккупации, а также рассказывается о героях Великой Отечественной Войны.
1. Уводзіны…………………………………………………………………………….....3
2. Ішла вайна народная………………………………………………………………..4-5
3. Час акупацыі………………………………………………………………………...6-7
4. Падпольны рух…………………………………………………………………….8-17
5. Вызваляючы Смалявічы (Сяргей Іванавіч Кавалеўскі)………………………..18-19
6. 2 ліпеня 1944 года…………………………………………………………………...20
7. Маці патрыётка і яе сыны………………………………………………………..21-22
8. Заключэнне…………………………………………………………………………..23
9. Спіс літаратуры……………………………………………………………………...24
У гаспадарчым аддзеле камендатуры стаў працаваць бухгалтарам У.Ф.Абадоўскі. Па заданні падпольшчыкаў ён сабатаваў нарыхтоўкі сельгаспрадуктаў і цёплага адзення, але здраднік выдаў яго. Некалькі дзён катавалі фашысты патрыёта, спрабуючы атрымаць ад яго звесткі пра падполле, але той мужна перанёс катаванні і загінуў як герой 4 лютага 1942 г.
Падпольшчыкам стала вядома, што ў камендатуры ёсць спіс былых ваеннаслужачых, савецкіх работнікаў, камуністаў. У гэтым спісе было прозвішча Р.І.Бяляўскага, таму патрыёты вырашылі, што Бяляўскі павінен ісці ў лес да партызан (пазней ён стане камісарам партызанскага атрада «Разгром»). Трупу ўзначаліў В.Л.Федаровіч. Да барацьбы з акупантамі былі прыцягнуты М.Б.Суша з сынамі і дочкамі, А.П.Шыптыцкі, браты Мікалай і Васіль Антонавы, Ганна Краснова, Леанід Касарэўскі, С.Н.Федаровіч (жонка кіраўніка групы), В.С.Восіпаў і інш.
Патрыёты здабывалі і дастаўлялі партызанам зброю, медыкаменты, прадукты, адзенне, перадавалі звесткі аб складзе смалявіцкага гарнізона і перамяшчэнні войскаў, аб мінных палях каля чыгункі. У доме Федаровічаў часта бывалі сувязныя з атрада «Разгром», хаця гэта было небяспечна: побач з домам была школа, якую немцы ператварылі ў казарму і каля яе стаяў заўсёды вартавы.
Антонаў і Сіліч, якія па заданні падпольшчыкаў служылі ў паліцыі, паведамлялі пра намеры акупантаў і іх памагатых. Антонаў ліквідаваў здрадніка Зайцава, які перадаў у камендатуру спіс камуністаў і актывістаў Смалявіч, а Сіліч заклаў міну непасрэдна ў памяшканні паліцыі. Ад выбуху былі цяжка паранены пяць чалавек. Працуючы ў гандлевым таварыстве, Н.Б.Суша забяспечваў партызан прадуктамі, соллю, капіравальнай і пісчай паперай, распаўсюджваў лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро. Ён склаў і перадаў партызанам спіс паліцэйскага гарнізона і нямецкіх памагатых.
У цэнтры Смалявіч у будынку былой сінагогі акупанты адкрылі клуб для салдат і афіцэраў. Маглі туды заходзіць і цывільныя.
Гэта скарысталі ў сваіх мэтах падпольшчыкі. Канстанцін Суша ўладкаваўся на пасаду білецёра. Хутка гледачы пасля кінасеансаў пачалі знаходзіць у зале лістоўкі. Аднойчы Кастусь даведаўся пра маючы адбыцца кінасеанс толькі для салдат і афіцэраў. Ён паведаміў пра гэта праз Апацкіх партызанам. Было вырашана закласці ў печку міну запаволенага дзеяння. Выбух раздаўся якраз у час дэманстрацыі кінафільма. Хутка прагрымеў выбух і на пошце. Напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі на будынку раённай управы быў вывешаны чырвоны сцяг, а цартызанскія лістоўкі здымалі не толькі з забораў і слупоў, але і з дзвярэй будынка паліцыі. Смалявіцкім падпольшчыкам удалося дастаць схему пракладкі падземнага кабеля, які забяспечваў сувязь стаўкі з фронтам. Копіі схемы былі перададзены ў партызанскія брыгады «Смерць фашызму», «Штурмавая» і «Дзядзькі Колі», дыверсійныя групы якіх не аднойчы выводзілі кабель са строю.
У сакавіку 1943 г. смалявіцкія патрыёты ажыццявілі дзёрзкую фінансавую аперацыю. Бухгалтар смалявіцкага банка В.Ф.Туміловіч паводле загаду акупантаў павінен быў абмяняць у Мінску 500 тыс. савецкіх рублёў на нямецкія маркі і дадаткова атрымаць яшчэ 500 тыс. марак. Аднак Туміловіч савецкія грошы абменьваць не стаў, а маркі атрымаў. Разам з Канстанцінам Сушам і Міхаілам Апацкім ён накіраваўся з грашыма на вуліцу Сляпянскую да іх знаёмага Аляксандра Папковіча. Суша і Туміловіч засталіся начаваць, а Апацкі вярнуўся ў Смалявічы. Раніцай чамаданы з грашыма паклалі на падводу, на ёй Папковіч вазіў торф, паверх заслалі коўдры, на якіх пад выглядам хворага ўлёгся Туміловіч, побач сеў Суша. У раёне парка Чэлюскінцаў на выездзе з Мінска быў прапускны пункт. Немцы, якія прывыклі да таго, што возчыкі штодня возяць торф, спакойна прапусцілі іх. Папковіч накіраваў каня ў бок Смалявіч. Каля Слабады іх чакалі ўжо партызаны атрада «Камунар» брыгады «Дзядзькі Колі», папярэджаныя Апацкім.
На вуліцы Садовай у Смалявічах жыла сям'я Пілюгаў — маці і трое дзяцей.
17-гадовыя Ліда і Валодзя былі звязаны з партызанамі брыгады «Смерць фашызму». Разам з сувязной брыгады Марыяй Данейка з в. Крыніца яны арганізавалі пераход да партызан узвода славакаў, што ахоўвалі чыгунку. У сакавіку 1943 г. Валодзя загінуў. Калі ў доме Пілюгаў размясціўся штаб вайсковай часці, Ліда прапанавала партызанам узарваць яго. Атрымаўшы дазвол, яна вывезла з мястэчка маці і сястру, потым, скарыстаўшы зручны момант, замініравала ўласны дом. Штаб быў знішчаны разам з афіцэрамі.
3 дапамогай патрыётаў Смалявіч смелую аперацыю ажыццявілі байцы атрада імя Лазо брыгады «За Савецкую Беларусь» Валя Розум і Мікалай Серабракоў. У Смалявічах мясцовы поп айцец Панкрацій супрацоўнічаў з акупантамі, вадзіліся ў святога айца і грошы. I вось аднойчы ноччу папоўскі дом наведалі партызаны і прапанавалі айцу Панкрацію зрабіць свой уклад у фонд абароны. Той доўга аднекваўся, але калі партызаны заявілі, што ім вядома крыніца фінансавых паступленняў служкі божага, згадзіўся, але папрасіў прыйсці праз дзень, паколькі грошы захоўвае ў царкве. Папярэдзіўшы, каб поп не прагаварыўся аб начным візіце, партызаны паабяцалі наведацца паўторна. Раніцай поп хуценька пабег у камендатуру. Праз нейкі час каля яго дома гітлераўцы зрабілі засаду.
На другі дзень надвячоркам да папоўскага дома пад'ехалі сані, а ў іх жанчына з немаўлём на руках і малады мужчына. Жанчына цярпліва чакала, пакуль гаспадар прывязваў да плота каня, кінуў яму сена. Потым зайшлі ў дом. Вядомая справа — прыехалі хрысціць дзіця. У хаце ж госці напомнілі гаспадару пра яго абяцанне.
Актыўна дзейнічала ў смалявіцкім падполлі сям'я патрыётаў Апацкіх — Лідзія, Валянціна і Міхаіл. У сваім доме яны зрабілі канспіратыўную кватэру. Міхаіл быў сувязным партызан, дастаўляў ім зброю, медыкаменты, боепрыпасы, ад іх прывозіў лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро.
У раённай бальніцы медсястрой працавала Марыя Герман. Праз яе хірург К.К.Ціхаміраў папярэджваў падпольшчыкаў аб тым, хто з хворых ваеннапалонных падлягае выпісцы. Марыя перадавала ім атрыманыя ад К.Міклашэўскай пашпарты, з якімі ваеннапалонныя свабодна выходзілі з бальніцы і мястэчка і ішлі ў лес да партызан. Дапамагалі Марыі Герман у гэтым медсестры Ганна Касарэўская і Паліна Шчурок.
Смелымі і актыўнымі падполынчыкамі ў Смалявічах былі М.І.Мельнікаў, Н.І.Хмяльніцкая, Л.А.Касарэўскі і інш.
Рознымі шляхамі прыходзілі людзі ў рады падполыпчыкаў. Надзея Траян, былая студэнтка медінстытута, апынулася ў пачатку акупацыі ў Смалявічах. Каб неяк пражыць, уладкавалася спачатку рахункаводам, а потым перакладчыцай у кантору торфазавода. 3 удзелам Надзеі і старэйшых таварышаў на торфазаводзе была створана падпольная камсамольская арганізацыя. У яе ўваходзілі Аляксандра Бароўская, Соф'я Караленка, Ніна Гулянкова, Анатоль і Галіна Пётухі, Юра Кошаль, Аляксей Караленка, Васіль Маненкаў, Ніна Патапенка і інш.
Патрыёты заняліся зборам зброі. Здабывалі яе ў асноўным на чыгунцы. На станцыі Смалявічы спыняліся ўсе цягнікі. Ноччу хлопцы і дзяўчаты хаваліся ў вялікіх насыпах торфу каля чыгуначнага палатна. Пакуль паравоз запраўляўся вадой, хлопцы кідаліся да вагонаў, адчынялі дзверы і шукалі зброю, боепрыпасы. Не заўсёды шанцавала, але бывалі і даволі паспяховыя вылазкі. Як толькі знаходзілі патрэбны груз, падбягалі дзяўчаты і ўсе разам адносілі здабычу на балота, дзе яе хавалі. Аналагічным чынам праводзіліся і аперацыі на шашы. Гравейка каля пасёлка торфазавода на кароткім адрэзку мела два крутые павароты. Машыны тут заўсёды збаўлялі хуткасць і ехалі павольна. Гэту акалічнасць і скарысталі камсамольцы. Юра Кошаль на хаду заскокваў у крыты брызентам кузаў машыны, і калі знаходзіў там зброю, скрыні з патронамі, кідаў усё гэта пад адхон і следам скакаў сам.
Збіралі патрыёты таксама медыкаменты, соль, сілкаванне для рацый. Вялі па заданні партызан кругласутачнае назіранне за рухам жывой сілы і грузаў праціўніка праз чыгуначную станцыю і нават імкнуліся вызначыць станцыю назначэння праходзячых цягнікоў. Для атрымання больш дакладных звестак важна было мець свайго чалавека ў службе руху. Пасля доўгага вывучэння «кандыдатур» выбар паў на немца з ваенізаванай аховы Адама Брэдгаўэра. 3 яго дапамогай і сталі атрымоўваць партызаны дакладныя звесткі аб руху паяздоў.
Надзея Траян праз пэўны час вымушана была пайсці ў атрад «Бура» брыгады «Дзядзькі Колі». Была медсястрой, разведчыцай, перакладчыцай. Па даручэнні Мінскага падполля ўдзельнічала ў аперацыі па знішчэнні гаўляйтэра В.Кубэ. Вазіў Траян на сустрэчу з Мазанік у Мінск шафёр дарожнай управы Міхаіл Апацкі. Надзея Віктараўна Траян разам з іншымі ўдзельнікамі той смелай аперацыі была ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза.
У канцы 1943 г. спецгрупа маёра Грыдзенкі забяспечыла з дапамогай Брэдгаўэра пасадку ў Смалявічах на цягнік, што рухаўся ў бок Берліна, разведчыкаў, якія прыбылі з-за лініі фронту. Асаблівая цяжкасць заключалася ў парольных адзнаках пры афармленні пасадачных дакументаў. Адам Брэдгаўэр, які на той час стаў намеснікам начальніка станцыі, зрабіў усё бездакорна. У самым пачатку 1944 г. нямецкі антыфашыст трапіў у лапы гестапа. Ён быў кінуты ў берлінскую турму і пазней пакараны смерцю.
Праз два тыдні пасля арышту Брэдгаўэра гітлераўцы схапілі Галіну і Анатоля Пётухаў. Пасля катаванняў абодвух кінулі ў канцлагеры — Галю ў Асвенцім, Анатоля — у Дахау. Яны перанеслі здзекі, катаванні і ў 1945 г., пасля вызвалення, вярнуліся дамоў.
Пры выкананні задання камандавання брыгады «Дзядзькі Колі» загінулі Аляксандра Бароўская і Аляксей Караленка, якія суправаджалі ў Мінск нашага разведчыка. Шуру і разведчыка гестапаўцы схапілі каля Дома ўрада. У дамоўлены час Аляксей чакаў іх на аўтамабіле непадалёку ад Камароўкі, але замест сяброў прыйшлі агенты гестапа. Караленка спрабаваў уцячы, але быў забіты.
Юра Кошаль стаў байцом атрада імя Кутузава брыгады «За Савецкую Беларусь». У гэтым атрадзе была санітаркай яго маці Марыя Міхайлаўна. Юра загінуў 30 студзеня 1944 г. у час дыверсіі на чыгунцы каля Смалявіч.
Са смалявіцкімі патрыётамі была цесна звязана падпольная камсамольска-маладзёжная група з в. Прысынак, што ў чатырох кіламетрах ад Смалявіч. Былая студэнтка Барысаўскага лесатэхнікума, камсамолка Ліда Кірыльчык, у сакавіку 1942 г. аб'яднала вакол сябе групу моладзі з гэтай вёскі. У склад арганізацыі ўвайшоў 21 чалавек. Гэта сёстры Лідзіі Кірыльчык — Соф'я, якая была да вайны прадаўцом, і Надзея, вучаніца сярэдняй школы, а таксама студэнтка першакурсніца Мінскага медінстытута Марыя Якубіцкая, старшакласніца Валя Томуць, былыя чырвонаармейцы-акружэнцы Міхаіл Аляксееў, Канстанцін Знайда, Аляксей Сцяпанаў, Васіль Святцоў, Дзмітрый Мірошын і іншыя.
Вялікая заслуга ў згуртаванні падпольшчыкаў належала С.С.Лучанку. Ён удзельнік грамадзянскай вайны, быў арганізатарам калгасаў у раёне, працаваў да прыходу акупантаў сакратаром пасялковага Савета, начальнікам пашпартнага стала смалявіцкай міліцыі. Ён аберагаў камсамольцаў ад неразумных і небяспечных дзеянняў, вучыў іх канспірацыі. Пазней, звязаўшыся з партызанамі, выконваў заданні і даручэнні, абапіраючыся на вясковых падполыпчыкаў. Са склада боепрыпасаў, які да вайны быў на ўскрайку в. Прысынак, тры Канстанціны — Кірыльчык, Лучанок і Знайда, а таксама Святцаў, Сцяпанаў і іншыя перанеслі ў надзейнае месца аманал, узрывальнікі, бікфордаў шнур, шмат гранат і патронаў. Косця Кірыльчык з сябрамі знялі са збітага нямецкага самалёта 2 кулямёты. Усё гэта было перададзена партызанам.
Члены арганізацыі здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы і шашэйных дарогах, на розных аб'ектах у Смалявічах. Двойчы камсамольцы парушалі тэлефонную сувязь, падпілаваўшы слупы, адкопвалі каля аўтамагістралі Мінск — Масква кабель і перасякалі яго ў трох месцах. Патрыёты дабывалі і перадавалі партызанам звесткі аб руху праціўніка па чыгунцы і аўтамагістралі, аб стане аховы падыходаў да шашы і чыгункі і іншых аб'ектаў, пра намеры паліцыі і жандармерыі адносна мірнага насельніцтва, асабліва ў зоне дзеяння партызан. Вельмі каштоўныя звесткі здабывала Валянціна Томуць, якая працавала ў ларку, дзе атаварваліся паліцэйскія. Яна доўгі час перадавала інфармацыю пра смалявіцкі паліцэйскі гарнізон, яго колькасць і змены ў ім. Яна таксама перадавала партызанам запалкі, паперу, тытунь і іншыя тавары. Падполынчыкі К.Кірыльчык, К.Лучанок, К.Знайда, М.Аляксееў, В.Святцоў, А.Сцяпанаў і Дз.Мірошын, якія некаторы час працавалі на чыгуначнай станцыі Смалявічы, сачылі за рухам эшалонаў, складалі схемы і данясенні для партызан атрада «Смерць фашызму». Яны падрыхтавалі і ажыццявілі аперацыю па падрыве вадакачкі на станцыі Смалявічы. Узрыўчатку Знайда прывёз у бітонах з-пад малака. Ліду і Веру Кірыльчык, Любу Кучмель стараста Прысынка часта накіроўваў на работы ў размяшчэнне нямецкіх часцей, што дзяўчаты скарыстоўвалі для збору неабходных для партызан звестак. Падпольшчыкі часта ўдзельнічалі ў баявых аперацыях разам з партызанамі. Яны суправаджалі дыверсійныя групы на баявыя заданні, прыкрывалі агнём іх адыход у крытычных сітуацыях, параненых партызан дастаўлялі ў вёску і пазней з вялікай рызыкай перапраўлялі ў лес.
Ліда і Вера Кірыльчык праз сясцёр Апацкіх вялі работу сярод чэхаславакаў, што стаялі ў Смалявічах, заводзілі з імі знаёмства, перадавалі лістоўкі і адозвы партызан. У выніку частка чэхаславакаў перайшла да партызан. Падпольшчыкі дапамагалі чырвонаармейцам, якія вырваліся з палону ці засталіся на акупіраванай тэрыторыі пасля акружэння сваіх часцей, знайсці шлях да партызан.
Каб дастаць медыкаменты для партызан, падпольшчыца Надзея Кішчук неаднаразова звязвалася са смалявіцкімі патрыётамі, што працавалі ў раённай бальніцы, Таццянай Сушай, Ганнай Касарэўскай, К.Ціхаміравым. Потым Кірыльчыкі перапраўлялі медыкаменты партызанам.
Прысынкаўскія патрыёты правялі сярод насельніцтва Смалявіч, сваёй і бліжэйшых вёсак збор сродкаў у фонд абароны. Яны перадалі партызанам для адпраўкі за лінію фронту вялікую колькасць савецкіх грошай, аблігацый, каштоўнасцей. Для партызан падпольшчыкі вырабілі 100 пар рукавіц і шкарпэтак, а матэрыялы для іх збіралі ў аднавяскоўцаў і па суседніх вёсках.
Аднойчы ў вёсцы нечакана з'явіліся паліцэйскія, якія сталі арыштоўваць тых, каго падазравалі ў сувязях з партызанамі. Сцяпанаў, Мірошын, Святцоў кінуліся агародамі да лесу. Сцяпанава куля дастала, калі той пералазіў цераз плот, яго ж сябрам удалося ўцячы. Яны сталі байцамі атрада «Смерць фашызму». Паліцыя арыштавала Косцю і Веру Кірыльчыкаў. Патрыёты вынеслі ўсе катаванні, але нікога не выдалі. Іх адправілі на катаргу ў Германію. Пасля гэтых падзей Ліда Кірыльчык, К.Знайда і К.Лучанок пайшлі ў партызаны, а арганізацыяй пачала кіраваць Люба Кучмель. У сакавіку 1944 г. у Мінску з фальшывым аўсвайсам была затрымана партызанская разведчыца Ліда Кірыльчык. Гітлераўцы спрабавалі ёй «развязаць язык», але дарэмна. Дзяўчыну адправілі ў Германію (пасля вайны яна вярнулася ў родныя мясціны, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені). У красавіку 1944 г. паліцыя выйшла на след Валянціны Томуць. Яе арыштавалі, пазней былі схоплены Настасся Прыстром, Мікола Красінскі, Соф'я і Надзея Кірыльчык, Зінаіда Кучмель. У маі 1944 г. пасля катаванняў В.Томуць, Н.Прыстром і М.Красінскага расстралялі ў двары гестапа, астатніх адправілі на катаргу ў Германію. Тады ж загінуў і партызанскі разведчык К.Знайда. Каля в. Мглё група, у якой ён знаходзіўся, сутыкнулася з фашыстамі. У перастрэлцы Кастусь быў паранены ў ногі, яго акружылі, але хлопец падарваў і сябе, і ворагаў гранатай.
Информация о работе Вялікая Айчынная вайна на землях Смалявічскага раёна