Да біяграфіі Васіля Цяпінскага, перакладчыка і выдаўца Евангелля

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2012 в 12:52, реферат

Описание

Усе звесткі пра Цяпінскага, вядомыя на сённяшні дзень, можна падзяліць на дзве нераўнамерныя часткі. Да першай адносіцца толькі некалькі крыніц, што апавядаюць пра дзейнасць польска–літоўскіх антытрынітарыяў. Яны праліваюць святло на найбольш важны аспект біяграфіі Цяпінскага — яго канфесійнае становішча

Работа состоит из  1 файл

Да біяграфіі Васіля Цяпінскага.doc

— 170.50 Кб (Скачать документ)

 

Не вытрымлівае ніякай крытыкі меркаванне пра друк Евангелля ў маёнтку Цяпіна (ці ў яго ваколіцах)93. У 1563—70 г., а потым у 1579 г. гэтая мясцовасць была арэнай вайсковых дзеянняў пад час Полацкай вайны, а на працягу 1570–х г. межавала з тэрыторыяй, захопленай маскавітамі, варожымі да ўсялякіх іншаверцаў94. Цяжка ўявіць сабе, што ў гэты час нехта мог распачаць пратэстанцкі друк у аддаленай вёсцы, якая да таго ж знаходзілася ў небяспечнай блізкасці да маскоўскіх уладанняў і тэатра вайсковых дзеянняў.

 

Паводле ўжо згаданага трактата Буднага „O przednieyszych wiary christiaсskiej artikulech“ дзеячы польска–беларускай Рэфармацыі сабраліся ў 1574 г. w Litwie, w domu brata miіego Waњila Ciapiсskiego. Цяжка дапусціць, што пад „домам у Літве“ маецца на ўвазе Цяпіна на Полаччыне (якую, дарэчы, называлі „Руссю“), а польскія і беларускія пратэстанты накіраваліся туды ў перыяд маскоўскай акупацыі  Полаччыны. Больш верагодна, што падзея, апісаная Будным, адбывалася не на Полаччыне, а недзе ў Паўночна–Заходняй Беларусі, бліжэй да цэнтраў пратэстанцкага руху і буйных камунікацый.

 

Верагодна, там і знаходзілася друкарня Цяпінскага95. Аднак не абавязкова змяшчаць яе ў маёнтку Цяпінскага, як розныя аўтары робяць гэта на працягу цэлага стагоддзя. Яны звычайна спасылаюцца на прадмову Цяпінскага, але там беларускі выдавец гаворыць толькі пра выдаткі на друк ва ўласнай друкарні, заснаванай iм з убогое моее маетности [г. зн. маёмасці]. Для накладу выдання яму давялося ахвяраваць усiм тым, што было при неи [г. зн. маетности] и на именечку, але нават і пры гэтым ён застаўся ач вельмим стол вед же пред се и должачисе [г. зн. вiнны]. У прадмове Цяпінскага нідзе не сказана, што друкарня месцілася ў именечку. Таму ўстойлівае меркаванне пра друк Евангелля ў маёнтку беларускага шляхціча трэба лічыць гістарыяграфічнай прыдумкай, хоць і даволі верагоднай, але ў дадзеным выпадку не падмацаванай матэрыялам. У далейшым, пры пошуках месцазнаходжання друкарні, не варта прывязвацца толькі да маёнткаў Цяпінскага96.

 

Вакол асобы беларускага перакладчыка і выдаўца Евангелля за паўтара стагоддзя навуковага знаёмства нагрувашчана шмат міфаў і проста недакладнай інфармацыі. Асноўныя гіпотэзы наконт яго біяграфіі былі створаны яшчэ дарэвалюцыйнымі вучонымі, але з таго часу не было дададзена ніводнай цікавай ідэі. У лепшым выпадку гісторыкі абмяжоўваліся канстатацыяй вядомых меркаванняў і фактаў, але не рабілі іх крытычнага асэнсавання. Між тым, актавы матэрыял, як той, што быў знойдзены яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы, так і адшуканыя ў канцы 1980–х — пачатку 1990–х г. звесткі, неадназначны. Хоць на яго падставе можна пабудаваць фрагментарную генеалогію рода Цяпінскіх у XVI ст., аднак застаюцца некаторыя пытанні. Таму браць на веру ўсе звесткі археаграфічных крыніц і адносіць іх да таго Цяпінскага, што пераклаў і выдаў Евангелле, неабачліва. Перасцярогі Лявіцкага, зробленыя яшчэ на пачатку XX ст., засхоўваюць сваю слушнасць і цяпер. Тым не менш, назапашаны на сёння актавы матэрыял здольны паглыбіць і ўдакладніць веды пра жыццё беларускага перакладчыка і выдаўца Евангелля, які, аднак, усё яшчэ застаецца даволі загадкавай постаццю беларускай мінуўшчыны.

 

 

 

 

 

ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч

каля 1540 - 1603 (?)

 

 

Беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага пав. Мікалая Амельяновіча. Васіля Ц. разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (завяшчанне маці 1563, працэс 1564 з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Ц. — Свіраны). Жонка Ц. Соф'я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Ц. меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім пав. У 1567 служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—63. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у Беларусі і ў Літве. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х ён жыў на Валыні. У канцы жыцця Ц., відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.

 

Ц. прадоўжыў гуманістычныя культурна-асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з С. Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» С. Будны паведамляў, што ў 1574 у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім Ц. адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы — гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Ц. супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху. У 1570-я гады Ц. на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай) Ц. распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне — Евангелле, якое выйшла каля 1570 і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Ц. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана Ц. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Ц. апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў «своей Руси услугуючи». Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Ц. у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы і ўзняць навуку "занедбаную". Ц. імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Ц. пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Ц. ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Ц., «за такою неволею» замест «мудростн и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Ц. змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Мяркуюць, што ў 1562 Ц. надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С. Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У Супрасльскім зборніку 16 ст. перад прадмовай да Евангелля Ц. змешчаны «Катэхизись, або Соума Науки детеи вь христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Ц.

 

М.Б.Батвіннік

 

 

Васіль Цяпінскі

 

 

Васiль Мікалаевіч ЦЯПІНСКІ–АМЕЛЬЯНОВІЧ (~1530-40-я, Цяпіна — ~1600), гуманіст–асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык.Змест [не паказваць]

1 Паходжанне

2 Жыццё

3 Дзейнасць

4 Прадмовы

5 Смерць

6 Літаратура

 

 

 

Нарадзіўся ў сям’і баярына гаспадарскага Полацкага павету Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам–Войнай ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамент маці 1563 г., працэс 1564 г. з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх – Свіраны). Жыццёвы шлях Васiля Цяпiнскага амаль не асветлены пісьмовымі крыніцамі. Год нараджэння невядомы. Традыцыйна (без якіх-небудзь грунтоўных падстаў) лічыцца, што ён нарадзіўся недзе ў 40-х гадах XVI ст. Пацвердзіць ці абвергнуць гэту гіпотэзу даволі цяжка. Датаваны 1578 г. партрэт Цяпінскага выклікае сумненні адносна паходжання гэтага мастацкага твора. Няма звестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных універсітэтах, што таксама дало б нейкія падставы для больш дакладнага вызначэння даты яго нараджэння. Як сведчаць знойдзеныя дакументы, у кан. 50-х – пач. 60-х гг. XVI ст. бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо вельмі сталага ўзросту (тэстамент маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XVI стагоддзя. У 50-х гадах XVI стагоддзя ён самастойна удзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам у час складання тэстаменту. У ім згадваюцца таксама яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны – Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына. Новыя архіўныя дакументы і даследаванні дазволяць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя звесткі аб жыццёвым шляху Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.

 

[правіць]

Паходжанне

 

Род Цяпінскіх становіцца вядомым у актах Вялікага княства Літоўскага толькі з XVI ст. як «кроўнародасны» (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI–XVII стст., займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са звесткамі некаторых пазнейшых гербоўнікаў, якія пры апісанні генеалагічных каранёў знатных асоб нярэдка прытрымліваліся легендарных версій, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры Вітаўце разам з зямельнай маёмасцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацвярджаецца, але пэўныя падставы маюцца. У 1547 годзе спадчынныя дакументы кіеўскага гараднічага Івана Грыгор'евіча Слушкі загінулі ў час пажару ў Мінску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацверджанне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца і Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: «Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці» Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоускіх. Невядома, праўда, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя і дзеда — «именье отчизное и дедизное». Але па гэтых звестках мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў рода Слушак і Цяпінскіх. Грыгорый Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца па іншых крыніцах. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 г. згадваецца ліст, засведчаны слугамі навагародскага ваяводы, у тым лiку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчу Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак стаў размяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 года згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводства Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.

 

Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без прозвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушання) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненняў ці пагрозы вайны. Яны змяшчалі агульныя звесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасці выстаўляемых узброеных коннікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коннік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).

 

[правіць]

Жыццё

 

Жонка Васiля Цяпiнскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім паветах.

 

У 1567 г. служыў таварышам коннай роты аршанскага старосты Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Інфлянцкай вайне 1558-1563 гг. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у ВКЛ. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.

 

У канцы жыцця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 г. Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.

 

[правіць]

Дзейнасць

 

Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францыска Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод 1578 года, на якім Цяпiнскi адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі – гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.

 

У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і русінскай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелле, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў XIX стагоддзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Васiля Цяпiнскага. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана iм жа. Пры перакладзе Евангелля на русінскую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Бібліі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам. Прадмова да "Евангелля" адрозніваецца ад іншых прадмоў у старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. Пра сваё высокае прызначэнне служыць народу Васiль Цяпiнскi пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў свой «зацный, славный, острий, довстипный» народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду, адкрыць школы і ўзняць навуку «занедбаную». Васiль Цяпiнскi імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый русінскай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.

 

Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Евангелля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Васiль Цяпiнскi ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, «за такою неволею» замест «мудрости и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на русінскай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.

 

У 60-я – 70-я гг. XVI ст. у ВКЛ было цяжкае становiшча. Не скончылася яшчэ Інфлянцкая вайна, няпростымі былі адносіны паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім у новым дзяржаўным фарміраванні — Рэчы Паспалітай. Люблінская унія 1569 г. закранула дзяржаўныя інтарэсы Вялікага княства Літоўскага, у склад Кароны былі інкарпараваны былыя яго землі — Валынь, Кіеўскае ваяводства, Падляшша. Умацаваліся пазіцыі каталіцкай царквы, відавочнымі сталі першыя поспехі езуіцкага ордэна. У асяроддзі прывілеяваных пластоў грамадства, князёў, паноў і магнатаў, высокіх дзяржаўных ураднікаў ВКЛ сталі развівацца не столькі паланафільскія, сколькі паланізацыйныя тэндэнцыі. Усё часцей у бытавым і грамадскім жыцці мясцовай знаці русінская мова саступала сваё месца польскай, а часткова і лацінскай мовам, пашыралася рэлігійная канверсія (пераход шляхты ў каталіцызм), у крызісным становішчы апынулася праваслаўная царква. Пад уплывам новых дзяржаўна-палітычных умоў і ўнутраных супярэчнасцяў пачаўся імклівы адыход ад Рэфармацыі найбольш знатных і ўплывовых родаў. Гэтыя працэсы па-рознаму адбіваліся на духоўным жыцці народа, але ў цэлым яны вялі да выразнага духоўнага і культурнага размежавання пануючых пластоў Вялікага княства Літоўскага з простым, паспалітым, людам, значнай часткай гарадскога насельніцтва, дробнай шляхты, сялянамі. На былое сацыяльнае адасабленне наслайвалася ў дадатак чужая мова, звычаі і традыцыі, чужая канфесія. Агульнае пагаршэнне стаіновішча, паборы і іншыя бядоты ваенных часоў у свядомасці паспалітага люду нярэдка звязваліся з пасіленнем польскіх уплываў, а польскамоўная каталіцкая мясцовая шляхта і магнаты нярэдка атаясамліваліся з «ляхамі». Некаторыя асветнікі-рэфарматары ў ВКЛ, у тым ліку прыроджаныя палякі, з гуманістычных пазіцый выказваліся за пашырэнне і рэфармаванне занядбанай школьнай справы, высока ацэньвалі прыгажосць і духоўныя магчымасці русінскай і царкоўнаславянскай моў, выказваліся за мірнае сужыццё розных, тым больш суседніх народаў.

Информация о работе Да біяграфіі Васіля Цяпінскага, перакладчыка і выдаўца Евангелля