Да біяграфіі Васіля Цяпінскага, перакладчыка і выдаўца Евангелля

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2012 в 12:52, реферат

Описание

Усе звесткі пра Цяпінскага, вядомыя на сённяшні дзень, можна падзяліць на дзве нераўнамерныя часткі. Да першай адносіцца толькі некалькі крыніц, што апавядаюць пра дзейнасць польска–літоўскіх антытрынітарыяў. Яны праліваюць святло на найбольш важны аспект біяграфіі Цяпінскага — яго канфесійнае становішча

Работа состоит из  1 файл

Да біяграфіі Васіля Цяпінскага.doc

— 170.50 Кб (Скачать документ)

 

Прыкметы неадназначных палітычных, духоўных і культурна-моўных працэсаў усведамляліся Васiлем Цяпiнскiм, Сымонам Будным і iх паплечнікамі. Мяркуюць, што ў 1562 годзе Васiль Цяпiнскi надрукаваў у Нясвіжы 2 творы Сымона Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Але толькі ў творчасці самаго Цяпінскага асветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцця і дзейнасці. Цяпінскі, мабыць, не вучыўся ў замежных універсітэтах, бо ўсё папярэдняе жыццё яго было павязана з вайсковымі, грамадскімі і складанымі хатнімі абавязкамі, ды і каштавалі замежныя падарожжы нямала. Але ж пераклады Бібліі былі пад сілу толькі людзям вельмі адукаваным, таленавітым, маючым значныя гістарычныя, лінгвістычныя, тэалагічныя, літаратурныя веды. Безумоўна, пашырэнню яго інтарэсаў, кругагляду, грамадскай і духоўнай актыўнасці, зацікаўленасцi біблейскімі перакладамі спрыяла яго сяброўства з Сымонам Будным і яго паплечнiкамi, удзел у рэфармацыйным руху, знаёмства з дзейнасцю Францыска Скарыны i нясвiжскай друкарнi.

 

У Супрасльскім зборніку XVI ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.

 

[правіць]

Прадмовы

 

Разгледзем некаторыя прадмовы Васiля Цяпiнскага.

 

«Обычиване речей жалосных гвалтом слова до уст гонит». Уражвае шчырасць гэтай прадмовы, яе эмацыянальнасць, мастацтва, з якім Цяпінскі ў невялікім адносна творы сціплымі словамі акрэслівае духоўны заняпад грамадства, асабліва яго пастыраў, занядбанне боскіх запаведзяў, пагоню за матэрыяльнымі здабыткамі, пашырэнне невуцтва, недастатковую развітасць школьнай і кніжнай справы, «трапенасць» і «заведзенасць» народу простага, беднага, паспалітага. Нават калі спісаць некаторыя з гэтых абвінавачванняў на палемічную завостранасць твора, рэфармацыйныя погляды аўтара, карціна атрымоўваецца надзвычай драматычная.

 

«3 убогое своее маетности». Для асветніцкіх і талерантных поглядаў Цяпінскага вельмі характэрным быў яго заклік да духоўных іерархаў і свецкіх вучоных асоб, выпускнікоў еўрапейскіх універсітэтаў, магістраў і дактароў навук, якія павінны б былі актыўна займацца школьнымі, кніжнымі і іншымі патрэбнымі рэчамі. На жаль, гэтыя яго чаканні не спраўдзіліся. Адчуваючы вострыя патрэбы Айчыны і свайго народа, ён вымушаны быў сам узяцца за гэту высакародную справу. Лепей сказаць яго ўласнымі словамі:

 

«И о тое маючи пана (бога) на помочи, не смысленым або красомовным выводом, не залецаными ани часу угажаючими словы, але яко сприязливый, простый и щирий правдиве, верне а отвористе з зычливости ку моей отчизне, — поневаж, которым бы то властней учинити пристоило митрополитове, владыки и нихто з учоных через так многий час не хотели...»

 

.

 

Па сціслых словах прадмовы бачна, як цяжка прыйшлося небагатаму шляхціцу Вясiлю Цяпiнскаму ў ажыццяўленні складанай справы па перакладу евангельскіх кніг, наладжванні ўласнай друкарні, якія фінансавыя і іншыя перашкоды прыйшлося пераадольваць.

 

«3 убогое своее маетности народу моему услугую, на которой, и теж при ней и на именечку, хотя ж то было невеликое вжо для накладу, а злаща книг старих, давних на розных и неблизких месца[х] доставаючи, надто еще в минулые лета тяжкие дороги, дле друку и потреб, тому належачих, подымаючи, а праве все до того зачинаючи знову, ач вельмим стол[ь] предсе и должачисе»

 

.

[правіць]

Смерць

 

Не так даўно адкрылася некалькі загадак, звязаных з імем Васiля Цяпінскага. Вельмі цікава, што разгадкі датычуцца Вілейшчыны. У актавай кнізе "Менскі гродскі суд" (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 г. занатаваны звесткі, што датычацца смерці Васiля Цяпінскага. Сталі вядомы новыя факты ягонай біяграфіі.

 

У гродскім судзе месца менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтка Юнцаўскі за гвалтоўны напад і збіццё іх у стадоле маёнтка Крайскі.

 

Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх з'яўлення ў межах Вілейшчыны і мэце падарожжа:

 

«...по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими... перед судом... з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими [1] о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»

 

Такім чынам, дакумент сведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi ці на пачатку 1600 г., ці ў 1599 г. ужо ў сталым узросце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасці Васіля і Мацея Цяпiнскiх, пра што гаворыцца ў дакуменце з "Літоўскай метрыкі". Аб шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да "Евангелля".

 

17

 



Информация о работе Да біяграфіі Васіля Цяпінскага, перакладчыка і выдаўца Евангелля